1. Па спосабу адлюстравання рэчаіснасці.
2. З улікам ідэйна – тэматычнага зместу і характару мастацкай выдумкі.
§ 1.2 Паходжанне казак пра жывел.
Казкі аб жывёлах (або жывёльны эпас), па ўсёй верагоднасці, з'яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. Аб гэтым гаворыць не толькі прастата іх зместу, але ў першую чаргу адлюстраванне ў гэтых казках старажытнейшых міфалагічных поглядаў і такіх уяўленняў, як анімізм, татэмізм і заамарфізм (увасабленне бажэстваў у вобразах звяроў). Першабытныя людзі сустракаліся і вялі барацьбу перш за ўсё з жывёламі. Таму натуральна, што жывёлы прыцягвалі асаблівую ўвагу нашых далёкіх продкаў, што адлюстравана і ў іх казках-міфах, у якіх дзейнічаюць жывёлы, а ў радзе выпадкаў побач з імі выступаюць і людзі.На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, у асаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзям разумнымі істотамі, бо яны ўмелі (у сілу натуральнага адбору) лёгка здабываць сабе ежу, хавацца ад ворагаў, у тым ліку ад паляўнічых, нечакана нападаць на іх і г. д. Усё гэта парадзіла няправільныя ўяўленні першабытных людзей аб здольнасці жывёл думаць, разважаць, гаварыць, разумна наладжваць сваё жыццё.
3 цягам часу, з паступовым пазнаннем і падпарадкаваннем прыроды, у тым ліку прыручэннем многіх карысных жывёл, з развіццём прылад і сродкаў, якія забяспечвалі людзям перавагу над звярамі, характар і вобразы казак-міфаў аб жывёлах сталі мяняцца. Татэмы пачалі губляць звышнатуральную сілу, і наогул казачныя жывёлы сталі ўступаць людзям ва ўсім. Казкі-міфы аб жывёлах паступова перасталі прымацца ўсур'ёз, стала ўсведамляцца іх фантастыка. Так міфалагічныя расказы аб жывёлах ператварыліся ў казкі з іх
усвядомленай выдумкай. Самыя старажытныя казкі-міфы ў крайнім выпадку паказвалі найбольш грозных жывел не толькі разумнымі, але і моцнымі, якія перамагалі чалавека. У больш познія часы ўжо чалавек аказваецца пераможцам. Напрыклад, у казцы «Мужык, мядзведзь і ліса» апавядаецца аб тым, як селянін перахітрыў не толькі мядзведзя, але і лісу: пры дапамозе яе забіў мядзведзя, а затым лісу зацкаваў сабакамі. У казцы «Чалавечы розум» гаворыцца аб перамозе селяніна над воўкам, дзікам і мядзведзем і г. д. Такія казкі аб жывёлах маглі з'явіцца ў больш познія часы, не раней пераходнага перыяду ад дакласавага да класавага грамадства, калі ўжо была адчувальнай сіла не толькі калектыву, але і асобнага члена грамадства.
Казкі аб жывёлах, адарваўшыся ад міфалагічнай асновы дакласавага грамадства, сталі набываць новы сэнс. У класавым грамадстве, пераважна ў эпоху феадалізму, многія з іх ператварыліся ў алегарычныя апавяданні: пад вобразамі звяроў сталі мець на ўвазе людзен, прычым традьшыйныя вобразы жывёл захавалі асноўныя рысы. Гэта датычыць перш за ўсё такіх калісьці грозных, моцных або хітрых жывёл, як мядзведзь, воўк і ліса, але яны ў многіх выпадках сталі абазначаць розных насільнікаў, эксплуататараў — людзей, якія жывуць за чужы кошт, крыўдзяць іншых, а таксама адзін аднаго. У гэтым чотка адбілася сацыяльная алегорыя многіх казак аб жывёлах, уласцівых класаваму грамадству.
Алегарызм забяспечыў многім казкам аб жывёлах параўнальна вялікі поспех сярод працоўных феадальнага, а таксама капіталістычнага грамадства. Гэтыя казкі ўспрымаліся па-новаму, як вуснапаэтычныя творы, фантастыка якіх служыла раскрыццю сацыяльных адносін, малявала розныя сацыяльныя тыпы, розныя рысы чалавечага характару, а таксама рэалістычныя бытавыя карціны. Пры гэтым фантастыка такіх казак, як і іх вобразы, мае ўмоўны характар. Зна-чыць, такія казкі аб жывёлах нельга безагаворачна адносіць да жывёльнага эпасу. Гэта па сутнасці рэалістычныя сацыяльна-бытавыя казкі, але алегарычнага характару. Яны толькі генетычна (па паходжанню) звязаны са старажытным жывёльным эпасам. З'яўленне такіх казак абумоўлена класавым грамадствам.
Многія казкі аб жывёлах у класавым грамадстве ператварыліся ў байкі — павучальна-забаўныя апавяданні, прызначаныя галоўным чынам для дзяцей. У іх проста і выразна раскрываюцца тыповыя рысы характару і паводзін звяроў, што мае пазнавальнае значэнне. Такія, напрыклад, казкі - байкі аб рукавічцы, у якой пасяліліся розныя звяры, аб вераб'і і былінцы і інш. Гэтыя казкі таксама часта звяртаюцца да алегорыі, перадаючы рысы характару і паводзін людзей. Так, у казцы аб рукавічцы мядзведзь выступае як пэўны сацыяльны тып — як насільнік, але ў той жа час у яго вобразе адлюстраваны і тыповыя рысы звера, якія таксама могуць успрымацца і алегарычна (як чалавечыя рысы, уласцівыя цельпухам).
Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характарызуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, лісіца, заяц, дзік, жораў, чапля, цецярук, дзяцел, верабей, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, баран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік «дзеючых асоб» гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны казкі з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету.
Адна з асаблівасцей казак — замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць паводзіны герояў у розных сітуацыях. Лісіца вызначаецца хітрасцю, і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі звярамі. Воўк дужы, але вёльмі прагны, неразумны, а таму яго часта абдурваюць лісіца, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога — незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і разважлівы кот; які дае парады пакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам. Кот і лісіца дзякуючы кемлівасці і смеласці перамагаюць мядзведзя, воўка і дзіка.
Адна з шырока вядомых рускім, беларускім і украінскім казачным эпасе казка «Церам-церамок» паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яе беларускія варыянты «Дзедава рукавічка», «Муха-хахаўка» і інш. вельмі трапна і красамоўна характарызуюць звяроў. У дзедавай рукавічцы сабраліся жаба — «паня-пацягуня», рак-тарабун, заяц — «па бярэзнічку прыгун», лісіца — «добрая маладзіца» і воўк -«з-за куста хапун», якіх цісне «зверху прыціскун» — мядзведзь.
Ідэалы народа, яго высакароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імкненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць. Разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы «Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі» асуджаецца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў слухача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.
Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца група камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныя эпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе дэталі папярэдніх і дапаўняецца нечым новым. 3 кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца «нарашчэнне» дзеяння.
Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розных з'яў грамадскага жыцця і побыту.
Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з'яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.
Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яны адлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыя мэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнай паэзіі, А. М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах «мы чуем водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы».
Як сцвярджаюць даследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікі ўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытных людзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм і татэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якой фарміравалася фантастыка гэтых гвораў. Уяуленні першабытных людзсй аб тым, што жывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, што ўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і ўзніклі раней татэмізму і не залежалі ад абагаўлення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іх сваші роданачальнікамі — «татэмамі», чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню, надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках.
Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклі лапу, ідзе адпомсціць селяніну і яго жонцы, што парушылі забарону паляваць на «свяшчэнную жывёлу» —татэма.
Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстравана залежнасць чалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі, калі, як гаварыў А. М. Горкі, «рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукі а разумныя рукі зноў і ўжо мацней садзейнічаюць развіццю мозгу», чалавек усё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленнях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальны пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з'яў сацыяльнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне і ў народнай вуснапаэтычнай творчасці.
У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамі сацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з'явамі прыроды, характарам, паводзінамі і звычкамі розных жывёл, але галоўным аб'ектам іх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У. П. Анікін, «выдумка ў казках страціла свой былы характар і ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказанне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкі ў алегорыю быў тым натуральней, што і раней жывёлы надзяляліся антрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечым розумам». Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымі творамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.
Казкі аб жывёлах даўно спынілі сваё развіццё, але янь шырока бытуюць і ў нашы дні. Гэта каштоўная спадчына народнай культуры, якая дапамагае нам выхоўваць дзяцей Невыпадкова казкі аб жывёлах так шырока выкарыстоў ваюцца ў дзіцячай літаратуры, у дзіцячым тэатры і кіно Акрамя таго, яны маюць вялікае пазнавальнае значэнне, дапамагаюць раскрыць многія бакі жыцця і погляды нашых далёкіх продкаў.
Казкі аб жывелах з’яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. З цягам часу адбываецца ператварэнне міфалагічных расказаў аб жывёлах у казкі з выдумкай, а пасля набываюць новы сэнс, ператвараючыся ў алегарычныя апавяданні. Кожны від казкі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі, адлюстраваннем поглядаў, адносін людзей да жыцця і побыту.
§ 1.3 Развіцце чарадзейных казак.
Да найбольш старажытных казак, акрамя жывёльнага эпасу, адносяцца таксама цудадзейныя, або чарадзейныя, казкі. Іх узнікненне адносіцца да часоў першабытнага грамадства.
Сутнасць цудадзейных (чарадзейных) казак заключаецца ў іх назве. Навакольная рэчаіснасць у гэтых казках прапускаецца праз фантастычную прызму тут гаворыцца аб розных цудах, ператварэннях, незвычайных героях, пачварах і ўвогуле фантастычных істотах, аб перамозе казачных герояў над ворагамі. У гэтым своеасабліва адлюстроўваюцца рэальныя грамадскія і бытавыя адносіны і барацьба людзей за асваенне і падпарадкаванне прыроды. Фантастыка ў гэтых казках вызначае іх змест, вобразы, а часта і паэтыку.
Грозныя з'явы прыроды і яе панаванне над людзьмі, а таксама варожыя сілы чалавечага грамадства ў старажытных казках увасабляліся ў міфічныя вобразы. Такімі выступаюць розныя пачвары, цмокі, змеі, ведзьмы, чэрці, Баба-яга, Кашчэй Бяссмертны, Цуда-Юда і інш. У іх народная фантазія ўвасобіла варожыя людзям сілы прыроды і грамадства. Гэтыя вобразы на працягу многіх стагоддзяў набылі ўстойлівыя рысы, як і іх праціўнікі — казачныя героі: волаты і асілкі.
Характэрна, што ў цудадзейных казках, як і ў іншых народных казках, заўсёды перамагаюць героі — носьбіты лепшых рыс народа і выразнікі яго імкненняў. Гэтыя героі ўвасабляюць народныя паняцці аб сумленні, чэсці, справядлівасці, дабраце і гуманнасці, а іх ворагі — усё коснае, цёмнае, класава-эгаістычнае. Перамога казачных герояў азначае перамогу маральна-этычных ідэалаў і свабодалюбівых імкненняў працоўнага народа. Героям звычайна нялёгка дастаецца перамога, але затое ім служаць птушкі, звяры, расліны і на-ват міфічныя істоты.
Героям чарадзейных казак амаль заўсёды дапамагаюць цудоўныя памочнікі. Імі могуць быць людзі — мудрая дзяўчына, парады якой выратоўваюць асілка, старэнькі дзядок, што дорыць герою чароўныя прадметы (збанок, абрус, рог, торбу-саматруску, тапор-самасек, дыван-самалёт), а таксама жывёлы — карова, конь і інш.
Прыроду гэтых вобразаў трэба разглядаць зыходзячы з іх функцый у казках. Яны ў большасці сваёй якраз і з'яўляюцца вынікам «вобразнага, гіпатэтычнага, але ўжо тэхналагічнага мыслення» нашых продкаў, адлюстроўваюць іх мары падпарадкаваць прастору, час, дасягнуць дабрабыту. У некаторых вобразах цудоўных памочнікаў можна заўважыць рэшткі культу продкаў, татэмістычных уяўленняў, магіі.
Культ продкаў, рэшткі якога да нядаўняга часу захоўваліся на Беларусі ў выглядзе свята «дзядоў» — памінання памёршых, складае ўяўленні аб тым, што і пасля смерці продкі ўплываюць на жыццё сваіх нашчадкаў. Яны могуць абара-няць людзей ад розных злых духаў і іншых варожых істот, рабіць дабро, але калі да іх паставіцца з непавагай, то могуць прынесці і вялікую шкоду. Параўноўваючы сэнс старажытных культаў і абрадаў з казкамі, героі якіх, выконваючы наказ бацькі, ходзяць на яго магілу, за што атрымліваюць незвычайныя падарункі, можна заўважыць некаторыя агульныя рысы.
3 развіццём свядомасці людзей, пазнаннем грамадскіх з'яў і падначаленнем прыроды міфалогія страціла сваю глебу. Верагоднасць міфаў стала знікаць; яны сталі ўспрымацца як фантастычныя выдумкі. Гэта адбылося не адразу, а паступова, на першых этапах развіцця класавага грамадства. У сувязі з гэтым цудадзейныя казкі, як і многія казкі аб жывёлах, набылі новы характар — яны сталі пры дапамозе выдумкі, у якой яшчэ вялікую ролю адыгрывала фантастыка, адлюстроўваць рэчаіснасць класавага грамадства.
У класавым грамадстве казачныя героі сталі ўвасабляць народныя сілы, ідэалы і імкненні. Яны набылі, у прыватнасці, лепшыя рысы шматлікіх змагароў супрань насілля і прыгнёту як з боку захопнікаў так і з боку сваіх эксплуататараў, якія ў сваю чаргу ўвасобіліся ў вобразах казачных ворагаў. У многіх цудадзейных казках сталі адлюстроўвацца таксама бытавыя і сямейныя адносіны, авантурныя прыгоды.
Даволі шматлікія цудадзейныя казкі сталі адлюстроўваць барацьбу народа Русі супраць іншаземных захопнікаў, увасобленых у вобразах цмока, змея або Кашчэя Бяссмертнага (казкі «Курыла Кажамяка», «Івашка — мядзвежае вушка» і інш.). Героі гэтых казак нагадваюць былінных волатаў. Больш таго, рад старажытных казак па-свойму паўтарае сюжэты гераічных былін, у якіх выступаюць Ілья Мурамец, браты-волаты і іншыя асілкі-героі.
Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія найбольш поўна захавалі рысы старажытнасці, можна вылучыць творы аб подзвігах асілкаў — Івашкі-Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Дубін-багатыра, Гарын-багатыра, Вярнідуба і інш. Яны выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць, супраць розных варожых сіл.
Вельмі пашыраны былі на Беларусі творы, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казах аб трох царствах. У пошуках Кашчэя або шматгаловага змея герой трапляе спачатку ў меднае, потым у срэбнае і, нарэшце, у залатое царства, дзе перамагае ворага і вызваляе захопленую ім у палон царскую дачку.
Сістэма вобразаў казак аб асілках і тыповыя для іх Мастацкія сродкі даюць шырокія магчымасці для ўслаўлення гераізму, мужнасні, рашучасці і сілы, любві да свайго народу і адданасці яму. Ідэалы, за якія змагаецца станоўчы герой, заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах слухачоў, выклікалі спачуванне. Малюючы вобраз свайго героя, народ з багатай палітры мастацкіх сродкаў найбольш часта і вельмі ўдала выкарыстоўваў гіпербалу, якая дапамагала узняць героя над рэчаіснасцю, але не адрывала ад яе. Гіпербалізацыя сілы і іншых якасцей станоўчага вобраза заўсёды арганічна спалучалася з ускладненнем задач, якія паўставалі перад героем, што захоўвала рэальныя суадносіны сіл, надавала напружанасць дзеянню, узмацняла канфлікт мастацкага твору. Шматвяковая мастацкая практыка пераканаўча паказала, што без такога захавання рэальных суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжкасці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твору.
На параўнальна ранніх этапах класавага грамадства ўзніклі цудадзеііныя казкі аб шчасці, горы, якія выражаюць ідэі сацыяльнай несправядлівасці. Такія, напрыклад, казкі «Шчасце і гора», «Каваль і аднавокае гора» і інш. У іх старажытныя ўяўленні аб лёсе чалавека набылі больш канкрэтны змест, падказаны новай сацыяльнай рэчаіснасцю - няроўнасцю класаў і сацыяльных груп. Асабліва яскрава адлюстравана гэта ў казцы «Шчасце і гора», якая адразу ж пачынаецца з замалёўкі сацыяльнага кантрасту: «Жылі сабе два браты: адзін з іх быў вельмі багаты, а другі бедны. Пайшоў раз бедны папрасіць у багатага каня поле папахаць, а багач яму і кажа...»
Новыя ўмовы жыцця выклікалі з'яуленне ў цудадзейных казках новых герояў і ворагаў. Так, героямі ў радзе выпадкаў выступаюць бедныя сяляне, рамеснікі, салдаты, а ворагамі — цары, паны, кулакі і г. д. Гэтыя вобразы цудадзейных казак абумоўлены жыццём класавага грамадства. Яны развіваліся побач з традыцыйнымі казачнымі вобразамі, якія набылі ў асноўным новы сэнс. Зразумела, бліжэй да рэчаіснасці былі новыя вобразы, перад якімі ўсё больш адступалі міфалагічныя персанажы.
У цудадзейных казках часам у якасці герояў выступаюць царэвічы, каралевічы, царэўны, каралеўны і ім падобныя персанажы. Аднак дзеяннямі і паводзінамі яны цалкам нагадваюць народных герояў, з'яўляюцца выразнікамі народных інтарэсаў. У такіх вобразах адлюстравана, відаць, мара народа аб дасягненні дабрабыту, а часам і ідэалізацыя «добрых цароў» і «добрых князёў», што было характэрным для працоўных мас, у асаблівасці сялянскіх, перыяду феадалізму, а часткова і капіталізму.
Самым любімым героем цудадзейных казак з'яўляецца Іван (Іванька)-дурак (Іванька-дурачына), які паступова выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа.
З абвастрэннем класавых супярэчнасцей усё ярчэй праяўлялася сацыяльная сутнасць многіх цудадзейных казак. Так, з узмацненнем прыгонніцтва з'явілася нямала казак, у якіх дадзены рэалістычныя характарыстыкі эксплуататараў, а таксама адлюстравана барацьба з імі працоўнага народа.
У наш час цудадзейныя казкі амаль спынілі сваё развіццё, бо сучасная рэчаіснасць апярэдзіла самую смелую казачную фантастыку і казку зрабіла явай. Пароджаныя верай у цуды, міфалагічнымі ўяўленнямі аб прыродзе, гэтыя казкі ў наш час не маюць пад сабой пажыўнай глебы. а ў эстэтычным развіцці народа з'яўляюцца даўно пройдзенным этапам. Усе яны яшчэ даволі актыўна жывуць у вусным і пісьмовым бытаванні, як каштоўная культурная спадчына, а таксама як сродак забавы для дзяцей і моладзі.
Чарадзейныя, або як іх яшчэ называлі, міфічныя казкі, па свайму паходжанню таксама з'яуляюцца вельмі старажытнымі. Аднак мы маем абмежаваны матэрыял, каб даць поўны малюнак узнікнення і ўсіх этапаў развіцця гэтых твораў.
Чарадзейныя казкі — гэта творы аб надзвычай дужых, смелых людзях ці аб звычайных сялянах, якія з дапамогай цудоўных памочнікаў перамагаюць розныя цёмныя, варожыя народу сілы: шматгаловага змея, паганага цмока, кашчэя бессмяротнага і інш. Фантастыка гэтых казак не толькі надзяляе герояў незвычайнай сілай, яна дазваляе ім перадольваць за кароткі час вялікія адлегласці, кіраваць рознымі стыхіямі прыроды. У аснове гэтай фантастыкі трэба бачыць імкненне людзей да авалодання прыродай, падпарадкаваць сабе яе таямнічыя, незразумелыя для нашых далёкіх продкаў сілы.
§ 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавых казак.
Сацыяльна-бытавыя казкі, ўзніклі ў класавым грамадстве, калі вытворчыя сілы дасягнулі значных поспехаў у сваім развіцці і свядомасць чалавека пад уплывам працоўнай практыкі і класавай бараіцьбы ўсё больш вызвалялася ад памылковых фантастычных поглядаў на навакольны свет. У сувязі з гэтым казачная фантастыка пачынае развівацца ў новым напрамку.
Вядома, што беларускі народ на працягу стагоддзяў знаходзіўся не толькі пад сацыяльным, але і пад нацыянальным і рэлігійным прыгнётам. У гэтых умовах барацьба супраць прыгнятальнікаў, якімі былі і беларускія, і польскія, і літоўскія, і рускія памешчыкі, злівалася з барацьбой супраць іншаземных захопнікаў і рабаўнікоў. Гэтыя асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі мелі моцны ўплыў на ідэйны змест, сістэму вобразаў, мову беларускіх антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія пры ўсёй сваёй блізкасці да аналагічных твораў рускага і ўкраінскага фальклору маюць і свае спецыфічныя рысы. Многім беларускім антыпрыгонніцкім казкам уласціва гераізацыя вобраза народнага змагара, які выступае абаронцам эбяздоленых і пакрыўджаных. Вобраз мужнага волата, сапраўднага народнага заступніка створаны ў адной з лепшых казак беларускага народа «Асілак». Яе герой, Асілак, наследуе лепшыя якасці герояў быліннага эпасу. Яго сіле , мужнасці і адвазе маглі б пазайздросціць многія былінныя багатыры. Ён наследуе таксама палымяную любоў да свайго народа — вызначальную якасць лепшых вобразаў вуснапаэтычнай творчасці.
Вельмі характэрна, што працяг і развіццё фальклорных традыцый ідзе ў двух напрамках: у плане выкарыстання традыцыйных для гераічнага эпасу мастацкіх сродкаў, напрыклад гіпербалізацыі, і ў плане наследавання і развіцця лепшых вызначальных рыс вобраза эпічнага героя. Якраз такое арганічнае спалучэнне гэтых двух напрамкаў дае найбольшы плён, захоўваючы адзінства формы і зместу. Аднак у вобразе Асілка ёсць і новыя рысы, народжаныя сваёй эпохай,— ён змагар супраць класавых ворагаў сялянства, у той час, калі яго папярэднікі, героі быліннага эпасу, змагаліся ў большасці выпадкаў супраць іншаземных захопнікаў, ахоўвалі рубяжы роднай зямлі.
Вуснамі Асілка беларускі народ выказаў свае мары аб згуртаванасці ў барацьбе з прыгнятальнікамі, нязгасную надзею на перамогу над ворагам. У той жа час сялянскі герой нясе ў сабе рысы класавай абмежаванасці, якая характэрня для той эпохі: шляхі з'яднання і супольнай барацьбы былі яшчэ малавядомы сялянству.
Побач з гераічнымі антыпрыгонніцкімі казкамі ў эпоху феадалізму хутка развіваліся сатырычныя творы, накіраваныя супраць класавых ворагаў сялянства. Сатырычныя казкі нетолькі дапамагалі народу ясней убачыць паразітызм і драпежніцтва паноў, іх амаральнасць і нянавісць да працоўных мас і іх культуры, не толькі разбівалі і рассейвалі розныя недарэчныя байкі аб «добрых панах», пры дапамозе якіх эксплуататары і іх памагатыя спрабавалі распаўсюджваць у масах антынародныя ідэі класавага міру і адцягнуць іх ад класавай барацьбы. Сатырычныя казкі, паказваючы адмоўныя рысы прыгнятальнікаў, падкрэслівалі перавагу простага народа і тым самым умацоўвалі ў ім упэўненасць у сваёй канчатковай перамозе.
Раскрыццё супярэчнасцей паміж знешняй паказной веліччу пана і яго ўнутранай, сапраўднай нікчэмнасцю стварае сатырычны вобраз, які набывае сацыяльнае гучанне. Сарваўшы маску з пана, казка выкрывае сапраўдны твар эксгілуататара і выклікае да яго пачуццё гневу і агіды. Аднак сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі тагачасную рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце. Яны сцвярджалі свой ідэал народнага героя — простага селяніна, працай якога створаны багацці на зямлі.
Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных казак «Мужык і пан», «Адказы мужыка», «Не люба -не слухай» і інш. вабяць сваёй смеласцю, рашучасцю, непрымірымасцю да прыгнятальнікаў.
Ужо ў феадальную эпоху ў вуснапаэтычных творах беларускага народа пачало праяўляцца крытычнае стаўленне да рэлігіі і царквы. Гэта сведчыць аб тым, што рэлігійныя ілюзіі аб вечным замагільным шчасці, якімі суцяшала царква, не маглі стрымаць росту антырэлігійных настрояў.
Абуджэнне класавай самасвядомасш працоўных, імкненне пазбавіцца ад невыноснага сацыяльнага і духоўнага прыгнёту былі рэальнай асновай для ўзнікнення фальклорных твораў, у якіх народ выказваў свой гнеўны пратэст супраць заняволення і выкрываў эксплуататарскую сутнасць царквы і рэлігіі. Пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, супраць асвяшчэння і апраўдання імем бога здзекаў аднаго чалавека з другога чуваць у вуснапаэтычных творах. у якіх крытыкуюцца міфічныя бог, святыя апосталы, «свяшчэннае пісанне», вера ў цуды і г. д.
Вучэнню царквы аб усемагутнасці, міласэрнасці, справядлівасці і святасці бога, а таксама апосталаў і іншых божых абраннікаў беларускі народ проціпаставіў творы, якія развенчваюць царкоўныя ідэалы.
Вобраз бога ў народных творах нярэдка надзяляецца такімі адмоўнымі людскімі рысамі, што яны разбураюць, усякае ўяўленне аб яго святасці. Бог — злосны ашуканец. "Яго ашуканства накіравана на замацаванне сацыяльнай несправядлівасці, на абарону інтарэсаў паноў. «I бог ашуканствам жыве, у аднаго адбярэ, а другому дасць». Іменна такім ашуканцам паўстае бог у казках «Несцерка», «Цімошка ў бога» і інш.
Не з меншай дасціпнасцю развенчваецца ў беларускіх народных казках святасць божых угоднікаў. Насуперак царкоўным легендам, якія праслаўляюць божых абраннікаў — «святых», — народныя казкі малююць іх ганарыстымі, помслівымі, злапамятнымі, карыслівымі, п'яніцамі, зладзеямі. і ашуканцамі,
Папулярнасцю карысталіся народныя казкі і анекдоты, у якіх высмейваліся царкоўныя набажэнствы, казанні свяшчэннікаў, малітвы. Узнікненню і пашырэнню такіх вусных твораў спрыяла стракатасць веравызнанняў насельніцтва Беларусі XVII—XVIII стст.
Найбольш пашыранай формай сатырычнага абсмейвання набажэнстваў была пародыя, якая паражае аб'ект, карыстаючыся яго ж зброяй (стылем, мелодыяй і інш.). Нярэдка парадыя ўключалася ў казкі як іх састаўная частка.
Абсмяянне папоўскіх малітваў нярэдка спалучалася з выкрыццём цудаў і іх «святых» стваральнікаў («Набожны ксёндз» і інш.).
Ксёндз, расказвалася ў адной казцы, прывучыў голуба есці гарох з вуха. Аднойчы боскі служка рашыў стварыць цуд: выклікаць у час пропаведзі святога духа. Дамовіўся ён з касцёльным служкаю, каб той пусціў з хораў голуба, як толькі ў час пропаведзі звернецца да святога духа з просьбай паказацца людзям. Так і зрабілі. Голуб прыляцеў да ксяндза і пачаў выбіраць гарох з яго вуха. Ксёндз аб'явіў, што прыляцеў святы дух, і ў залале пропаведзі «як тупнуў нагою, так дошкі выламаліся, голуб уцёк, а ксёндз завіс у паветры». Стаў прасіць ксёндз, каб яго ратавалі, а людзі сказалі: «Няхай жа ксяндза-пробашча выратуе дух святы!» Засмяяліся і пайшлі.
Аб развіцці антырэлігійных настрояў беларускага народа сведчыла таксама вялікая колькасць сатырычных казак, якія змяшчалі крытыку духавенства, часцей за ўсё папа і ксяндза.
Вастрыня сатырычнага абсмейвання папа як эксплуататара абумоўлівалася галоўным чынам тым, што ў сапраўднасці духавенства насуперак сваім заклікам адмаўляцца ад багацця было адным з самых багатых саслоўяў царскай Расіі. А эксплуатацыя народа, як адкрытая, так і замаскіраваная рэлігіяй, была галоўнай крыніцай нажывы духавенства.
У шматлікіх народных творах выкрываецца паразітызм і амаральнае аблічча царкоўнікаў. Прагнасць да чужога дабра — адна з асноўных рыс папа і ксяндза, якую з'едліва высмейваў беларускі народ.
У адрозненне ад антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія асвятлялі важныя пытанні грамадскага жыцця, бытавыя казкі, як сведчыць сама іх назва, закраналі тэмы, звязаныя з паўсядзённым побытам селяніна. Паказваючы адносіны паміж членамі сям'і, паміж асобнымі сялянамі і г. д., бытавыя казкі вялікую ўвагу надавалі .маральна-абычаёвым і этычным пытанням. Адлюстроўваючы мараль працоўнага сялянства, бытавыя казкі рэзка асуджалі прагнасць, зайздрасць (казка «Падчарыца і чорт»), непавагу да баць-. коў (казка «Кузьма»), пляткарства, ашуканства, нядбайнасць, ляноту і інш. Народ кпіў з языкатых, упартых і няверных жонак (казкі «Вада памагла», «Скамарох»), ганьбаваў злых мачых («Бабіна дачка і дзедава дачка»). Аднак, крытыкуючы ўсе гэтыя недахопы, народ ніколі не засланяў імі станоўчых якасцей простага працоўнага чалавека, якія вызначаюць усё яго аблічча: працавітасці, сумленнасці, спагадлівасці, смеласці, рашучасці, вострага розуму. Многім бытавым казкам уласцівы тонкі і мяккі гумар, скрозь які прасвечваюць прыхільныя адносіны народа да герояў гэтых твораў.
Найбольш важнымі сярод беларускіх сацыяльна-бытавых казак з'яўляюцца антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы, ідэйна-тэматычны змест якіх ахоплівае многія істотныя сацыяльныя з'явы свайго часу, адлюстроўваючы вызваленчую барацьбу беларускага народа і рост яго класавай свядомасці.
§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.
Большасць казак аб жывёлах даўно стала здабыткам дзіцячага фальклору. Гэта вызначыла прастату не толькі іх зместу, вобразаў, але і кампазіцыі і мастацкіх прыёмаў. Зразумела, у гэтым немалаважную ролю адыграла і тое, што казкі аб жывёлах узніклі на зары славесна-мастацкай творчасці і даўным-даўно выпрацавалі ў вусным бытаванні свае традыцыі.
Казкі аб жывёлах звычайна невялікія па памерах. Сюжэт у іх разгортваецца хутка, хоць у радзе выпадкаў самы характэрны матыў шматразова паўтараецца паралельна з нарастаннем дзеі (напрыклад, у казцы «Верабей і былінка» шматразова паўтараецца, вар'іруючыся ўскладняючыся,
просьба аб уздзеянні на былінку), што ўзмацняе эфект і аб лягчае запамінанне і ўспрыманне казкі.
Вобразы жывел малююцца проста і даходліва, без падкрэсленай гіпербалізацыі. У іх дакладна паказваюцца галоўныя звычкі звяроў і ўласцівасці іх характару і паводзін. Лісе звычайна выступае хітрасць, ліслівай, каварнай, мядзведзь — прастакаватым і нязграбным, воўк — неразумным і злым заяц — баязлівы.м, кот—кемлівым і чулым, каза—пракудлівай, а часам клапатлівай маці і дбайнай гаспадыняй і г. д.
Казкі аб жывёлах небагаты стылістычнымі сродкамі. Мова іх простая і выразная. Асаблівую жывасць гэтым казкам надае дыялог. Многія з іх цалкам складаюцца са сцэн дыялогаў.
У некаторых выпадках у казцы аб жывёлах уключаюцца песенькі, як правіла, тыпу дзіцячых. Яны служаць ажыўленню расказа, упрыгожваюць яго, дапамагаюць раскрыць змест.
Беларускія казкі аб жывёлах, нягледзячы на сваю прастату, вызначаюцца займальнасцю, багаццем творчай выдумкі, яснасцю і канкрэтнасцю вобразаў, дасціпнасцю, жывасцю і трапнасцю мовы.
Цудадзейныя казкі праз шматвяковы шлях свайго развіцця набылі ўстойлівыя традыцыі ў кампазіцыйнай будове і мастацкіх прыёмах, якія цалкам адпавядаюць іх зместу. У адносінах багацця паэтыкі і «казачнай абраднасці» гэтыя казкі займаюць першае месца ва ўсім казачным рэпертуары. Яны вызначаюцца стройнай кампазіцыяй, асноўнымі раздзеламі якой з'яўляюцца зачын і апавядальная (ці эпічная) частка, якая нярэдка завяршаецца канцоўкай.
У рэдкіх выпадках у беларускіх цудадзейных казках сустракаецца прыказка — пачатковая формула, не звязаная са зместам, якая незвычайнымі вобразамі прыцягвае ўвагу слухачоў. Зачын і канцоука таксама звычайна з'яўляюцца ўстойлівымі формуламі, якія вар'іруюцца ў многіх казках.
Зачын часам абазначае месца дзеі, але яно звычайна з'яўляецца казачна-няпэўным. Напрыклад: «У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў сабе старык са старухай...»"; «Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок...» Часам месца дзеі ў зачыне зусім не паказваецца, але «пачатковыя» (першыя па часу) персанажы абавязкова называюцца: «Жылі сабе дзед з бабай...»; «У чалавека было тры сыны...»; «Жыў сабе чалавек вельмі бедна...» і г. д.
Канцоўка для казак неабавязковая. Яна таксама мае рад тыповых формул, якія завяршаюць апавяданне. Часцей за ўсё канцоўка звязана са зместам. Напрыклад: «Ну, цяпер яны там з "жаной жывуць, мёд-віно п'юць; і я там быў у іх»; «Ажаніўся і цяпер жыве і хлеб-соль жуе. I я там быў, мёд-віно піў». Часам жа канцоўка слаба звязана або зусім не звязана са зместам казкі. У такіх выпадках нярэдка робіцца намёк на пачастунак за расказаную казку.
Апавядальная (ці эпічная) частка выкладае асноўны змест казкі. У цудадзейных казках яна звычайна разгортваецца павольна, з неаднаразовым (часцей за ўсё трохразовым) паўтарэннем асноўных матываў і эпізодаў, якія варіруюцца (так, герой тройчы б'ецца з ворагам, тройчы сватаецца і г. д.). Гэты прыём запавальнення дзеі з мэтай узмацнення эфекту і стварэння напружання ў слухачоў называеца рэтардацыяй.
Для ўсіх казак самай важнай з'яўляецца дзея. Паслядоўнасць казачнай дзеі, спалучэнне яе эпізодаў строга рэгламентаваны. У дзеі раскрываюцца характары герояў і ворагаў, а таксама якасці цудадзейных памочнікаў. Іменна дзея з’яўляецца галоўным спосабам выяўлення характараў і якасцей казачных персанажаў.
Героі, ворагі і іх памочнікі ў цудадзейных казках паказваюцца выключнымі, а таму ў іх абмалёўцы вялікую ролю адыгрывае прыём гіпербалізацыі. Асабліва гіпербалічна малюецца іх сіла і ўласцівасці. Напрыклад, казачны герой так раскруціў і кінуў булаву, што яна «ляцела дванаццаць часоў»; пачвара настолькі моцна свісціць, што паражае людзей «за дванаццаць вёрст» і г. д.
У той жа час у казках, як і ў народных песнях, амаль не сустракаюцца індывідуалізаваныя вобразы. У іх адлюстроўваецца, звычайна пры дапамозе тыповых формул, толькі агульнае. Гэта датычыць партрэтнай характарыстыкі і дзеян-няў казачных герояў і ворагаў, а таксама апісанняў прадметаў і з'яў. Напрыклад: «Дзявіцы такія прыгожыя, што ні у казцы сказаць, ні пяром апісаць»; «Ен здзелаўся такі чысцяк, што ні у казцы сказаць, ні ў загадках згадаць»; «На радасці яны задалі пір на ўвесь мір»; «Такое страенне — гэта ні здумаць ні згадаць, толькі ў казках сказаць» і інш.
Для цудадзейных казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці. Вызначаючыся высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, яны аказалі вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, у прыватнасці на прозу першых перыядаў яе развіцця.
Глыбокаму зместу народных казак адпавядала багацце і разнастайнасць сродкау мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Высокі мастацкі ўзровень беларускага казачнага эпасу-вынік шматвяковай калектыўнай апрацоўкі, адбору і шліфоўкі твораў, тварэнне генія ўсяго народа. Немалаважная заслуга ў гэтым належыць таленавітым казачнікам. Свабодна валодаючы багацейшымі скарбамі мастацкага слова, што здабыў на працягу сваёй гісторыі беларускі народ, яны з вялікім мастацкім густам і адчуваннем спецыфікі твору выбіраюць найбольш адпаведныя фарбы. Большасць прыёмаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці з'яўляецца агульнай для ўсіх відаў казачнага эпасу, і ў той жа час кожны від беларускіх казак мае свае асаблівасці мастацкай формы. Нават адны і тыя ж мастацкія сродкі ў розных казках выкарыстоўваюцца па-рознаму.
У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія з эпітэтаў (напрыклад, «белы свет», «калінавы мост», «шаўковая трава» і інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць слухачоў або ў сівую старажытнасць, абоў невядомыя і поўныя таямнічасці краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія эпітэты, як «люты», «паганы», у дачыненні да слова «пан» сталі новатворамі ў сістэме пастаянных эпітэтаў, выкліканымі да жыцця новай рэчаіснасцю.
Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоунымі. Пры гэтьм зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных паноў-прыгнятальнікаў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа эмацыянальна-насычаным і выразным з'яуляецца параўнанне «не паны, а звяр'ё паганае».
Як ужо адзначалася пры разглядзе асобных відаў беларускіх казак, важнае месца ў сістэме мастацкіх сродкаў займае гіпербалізацыя, асаблівасці якой таксама залежаць ад казачнага жанру, ідэйнай накіраванасці твору і г. д. Гіпербалізацыя выкарыстоуваецца ў розных відах казачнага эпасу, але найбольш уласціва яна чарадзейным творам, а таксама гераічным антыпрыгонніцкім казкам, вобразы якіх прасякнуты ідэяй змагання за народнае шчасце. Зусім іншы характар гіпербалізацыі ў сатырычных казках: тут яна дапамагае выкрыць і больш выразна паказаць заганы, супраць якіх выступае твор.
3 вялікім майстэрствам выкарыстоўвае народ і такі важны сродак характарыстыкі мастацкіх вобразаў, як мова герояў. Асабліва важнае месца гэты сродак займае ў казках аб жывёлах і сатырычных казках, многія з якіх пабудаваны, як дыялог. У казках аб жывёлах мова герояў у спалучэнні з адпаведнай інтанацыяй дазваляе ствараць жывыя вобразы дзеючых асоб. Напрыклад, памяншальна-ласкальныя суфіксы ў мове дробных жывёл і птушак дапамагаюць стварыць вобраз слабай, безабароннай істоты, якая выклікае да сябе шчырае спачуванне слухача. У некаторых казках аб жывёлах у мове дзеючых асоб можна сустрэць паўторы, якія ператвараюцца ў мастацкія формулы — характарыстыкі гэтых персанажаў. Персанаж казкі «Баран-бок абадран» кожны раз на пытанне «хто там?» адказвае: «Я, баран-бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі». Падобныя паўторы вылучаюцца трапнасцю характарыстыкі персанажа, майстэрствам гукапісу. У сатырычных казках мова дзеючых асоб дапамагас стварыць рэзкі кантраст паміж вобразамі народнага героя і яго адвечных ворагаў — пана і папа. У процівагу мове народнага героя, трапнай, сакавітай, перасыланай прыказка.мі і прымаўкамі, мова прыгнятальніка невыразная, аднастайная, насычана лаянкай. У сувязі з тым што дзеючымі асобамі беларускіх народных казак часта былі ксяндзы, паны, у іх мове пераважалі польскія выразы.
Характарыстыка дзеючых асоб большасці беларускіх казак даецца звычайна сцісла, некалькімі каларытнымі мазкамі, якія падкрэсліваюць якую-небудзь вызначальную рысу героя. Адным са сродкаў такой лаканічнай характарыстыкі з'яўляюцца імёны герояў: Асілак, Вярнідуб і інш.
Цудадзейныя прадметы: боты-скараходы, кавер-самалёт (ручнік-самалёт) і інш., у якіх народная фантазія ў радзе выпадкаў увасобіла мару аб асваенні прыроды, аб развіцці тэхнікі, аб удасканаленні прылад вытворчасці, каб праца была лёгкай, а жыццё — шчаслівым і радасным. Гэта народная мара найбольш яскрава адлюстравана ў казках класавага грамадства. Дарэчы, у многіх казках гаворыцца аб тым, што цудадзейныя памочнікі спачатку знаходзяцца на службе ў ворагаў, але затым здабываюцца (або вызваляюцца) героямі і служаць ім. У гэтым своеасабліва выяўляецца народны аптымізм, вера ў тое, што толькі працоўны народ даб'ецца перамогі над усімі ворагамі і прыродай, удасканаліць прылады вытворчасці і тэхніку, каб жыццё зрябіць лёгкім і прыемным, казачна-шчаслівым.
§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.
Каб рэалізаваць пастаўленыя мэты, настаўніку мала строга прытрымлівацца класічных этапаў работы над вывучэннем твора. Неабходна яшчэ выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы работы, якія будуць садзейнічаць больш глыбокаму асэнсаванню твора.
Разгледзім прыёмы работы на падрыхтоўчым этапе ўроку:
1. Гутарка настаўніка з дзецьмі. Выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі вучні ўжо валодаюць пэунымі ведамі па тэме чытання. Ва ўступнай гутарцы настаўнік актуалізуе веды дзяцей звяртаючыся да іх вопыту.
2. Расказ настаўніка мэтазгодны тады, калі тэма чытання невядома дзецям.
3. Слоўнікавая работа – від дзейнасці, які абавязкова прысутнічае на ўроках літаратурнага чытання. У структуры уроку слоўнікавая рабора мае месца як на падрыхтоўчым этапе, так і на этапе аналізу казкі.
На падрыхтоўчым этапе рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя сродкі:
- чытанне малых фальклорных жанраў (загадкі)
- дэманстрацыя рэпрадукцый карцін, слайдаў, фотаздымкаў
- праслухоўванне музычных твораў ці ўрыўкаў з іх.
Няцяжка заўважыць, што ў пералічаных відах работы актыўна роля належыць настаўніку – вучні пасіўны. Прыёмы, якія фарміруюць правільны тып чытацкай дзейнасці, прадугледжваюць актыўную ролю вучня.
... строятся по той же схеме. Глава 4. Исследовательская часть. Наша работа посвящена изучению актуальных проблем (выявленных с помощью метода проективной сказки) студентов музыкального и психологического факультетов, а также сравнительному анализу сказок. Предмет исследования: личностные проблемы студентов. Объект исследования: студенты 2 курса факультета психологии и факультета музыкального ...
... изменения, обусловленные проводимым в классе формирующим экспериментом. Выводы по II главе В ходе исследования нами были выявлены наиболее эффективные условия развития творческих способностей младших школьников на уроках чтения. На основании проведенной работы можно сделать следующие выводы: 1) В нашем формирующем эксперименте мы использовали такие средства развития творческих способностей, ...
... Перечень документов и материалов. 1. Заявление. 2. Аттестационный лист. 3. Аттестационная карта. 4. Характеристика. 5. Опытно - методическая работа «Метод моделирования сказок как средство развития речи детей». 6. Конспекты занятий. 7. Диагностика. 8. Перспективное планирование. 9. Анкета для родителей. 10. Отзывы родителей о работе воспитателя. 11. ...
... права на спокойную жизнь. 2.Выставление отметок. VI.Домашнее задание. Ниже рассмотрим, как на практике в ходе учебного процесса можно строить процесс гуманизации отношений как между учителем и учениками, так и между младшими школьниками. В качестве текста для чтения нами была выбрана сказка. Сказки – один из популярных и любимых жанров в фольклоре и литературе народов мира. Именно в сказках ...
0 комментариев