1653 г. у Маскве рашэннем Земскага сабора была абвешчана вайна Рэчы Паспалітай.
Уключэнне ў свой склад Украіны дазваляла Расіі з дапамогай казакоў вырашаць праблему агрэсіўнага Крымскага ханства, якое сваімі мтогоднімі набегамі непакоіла Расію на працягу некалькіх стагоддзяў. Ін-
шымі словамі, тэрытарыяльныя набыткі, у тым ліку на Беларусі адыгрывалі галоўную ролю ў рашэнні Расіі аб’явіць вайну Рэчы Паспалітай.
Урашэнні Земскага сабора прычынай вайны назы-валіся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разуменне Маск-вой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасці-гадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыя яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапа-могу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступе-ні паніжала магчымую рызыку.
Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разу-мелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія ўніверсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя
гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.
Стратэгічныя планы рускага камандвання прадуг-леджвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агуль-най колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзенных
-6-
у тры арміі. Асноўныя сілы пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цёмкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў. Паўночнае крыло рускіх войск пад камандваннем ваяводы Б. Шара-мецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск. Нарэшце, паўднёва-заходняя група ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць у паўднёва-за-ходніх паветах Беларусі. Агульная задума рускага камандвання заключалася ў заняцці важных стратэ-гічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай аба-оне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі.
У планах рускага камандвання, задумах Б. Хмяль-
ніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага каманд-вання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты. Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.
У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыто-рыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоувалася аблога Смаленска. Быў абложаны Віцебск.
Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феа-
Далаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўс-кія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.
-7-
Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.
Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копысцю, Дуброўнай, Оршай, Магілёвым, Глыбокім і Віцебскам.
Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смаленска.
У выніку перамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада. Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма па абвінавачванню ў здрадніцтве. 23 верасня адбылося ўрачыстае ўступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск.
Інакшым было становішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічалі казацкія атрады І. Залатарэнкі. Па плану яны былі павінны ўзаемадзей-нічаць з рускімі войскамі. Прычынай слабай узаема-сувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне ка-зацкіх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях.
Прадстаунікі казакоў угаворвалі гараджан здацца не на імя рускага цара, а на імя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі. Б. Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую коль-
касць казацкіх сіл. У хуткім часе ў лагеры Залата-рэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. У канцы кастрычніка 1654 г. на Бела-
русі з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс.
-8-
Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такім чынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзілася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Бе-ларусі. Поспехі аускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраваная прапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падаваць заявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўля-ла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўскі ўрад ахвотна даваў такія пацвер-джэнні.
Шырокі рэзананс у гэты перыяд атрымала дзей-насць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэр-вені 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміраваць палкі з прадстаўні-коў беларускай шляхты. Цар вельмі прыхільна ад-нёсся да ідэі арганізацыі з ліку мясцовага дваранст-ва воінскага кантынгенту і запэўніў Паклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і “маёмасці”. Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся. У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім, Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых па-ветах.
Місіі Паклонскага маскоўскія ўлады надавалі вялі-
кае значэнне, разглядалі яе як дэманстрацыю жадан-ня ўсёй беларускай шляхты зрабіцца паплечнікамі Расіі. Аднак надзеі цара і яго акружэння не здзейс-ніліся. Палкі, якія сфарміраваў Паклонскі, выявілі
-9-
сваю няздольнасць весці актыўныя баявыя дзеянні. Ужо ў кастрычніку 1654 г. афіцэры і салдаты пачалі пакідаць “беларускія палкі”, а тыя, хто яшчэ заста-ваўся, не жадалі падначальвацца прарасійскаму ка-
мандванню. Гэта было выклікана паводзінамі рускіх войск і акупацыйнай адміністрацыі, якія рабавалі і разбуралі маёнткі шляхты, гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягалі ўладальнікі іх цару ці не.
Рускія ваяводы перайшлі да тактыкі “выпаленай зя-млі”. Знішчалі усё, што можна было знішчыць, а ся-лян, і асабліва рамеснікаў, сотнямі тысяч вывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах уз-ніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных туда “беларусцаў”, як называлі ў Расіі ўсходніх літвінаў.
На пачатку зімы баявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены.Частка войск была адведзена ў гарнізоны,
другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшы пе-радышку, Я. Радзівіл змог сфарміраваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яе ў раён Старога Быха-ва, дзе казакі пад камандваннем І. Залатарэнкі бес-паспяхова вялі аблогу горада. Казацкія атрады баялі-ся адкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Бы-хава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не ўдало-ся.
Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашалі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскі пасля тайнай перапіскі з Радзівілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Дзеянні Паклон-скага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай.
-10-
Яму было вернута адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын каменданта некаль-кіх паветаў.
У перыяд аблогі Магілёва далі знаць аб сабе раз-нагалоссі, якія існавалі паміж маскоўскім урадам і І. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара іс-ці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетман так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то маразамі, то вясеннім бездарожжам.
У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступлен-не рускіх войск. Армія 3 ліпеня авалодала Менскам, Клёцкам, Слонімам. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэліся асноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій. 26 ліпеня адбылася раша-ючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню – сталіцу ВКЛ – была ад-крыта. 31 ліпеня была ўзята Вільня, а ў жніўні – Гродна і Коўна.
Да восені ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускімі войскамі і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. Толькі Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізо-нам, знаходзіліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл.
Царскі ўрад вырашыў, што прыспеў час анексіра-ваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеля ідэ-алагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкара-нялі назвы “Белая Русь” у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і “беларусцы” у адносінах да
-11-
літвінаў-праваслаўных. 4 верасня Аляксей Міхайлавіч
прыняў тытул самадзержца “всея Велікія і Малыя і Белыя Расіі.”
На Беларусі пашыраўся антырускі настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў і кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.
Восенню 1655 г. зноў абвастрыліся адносіны паміж
Рускім бокам і казацкім гетманам І. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, а аначасова рабіў перашкоды ў перадачы занятых ў ходзе вайны Ча-чэрска, Мсціслава, Чавус і іншых гарадоў і мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраванне царскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш па-горшыліся, калі стаў вядомы змест тайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.
Пасля ранення і смерці гетмана ў кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Суп-раць іх былі пасланы рускія карныя атрады. У выні-ку большая частка казакоў вярнулася ва Ўкраіну, а рэшткі ўліліся ў рады царскай арміі.
Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск на Бе-ларусі і Ўкраіне спакусіла шведскага караля Карла X здзейсніць свае планы, узяць пад поўны кантроль усё ўзбярэжжа Балтыкі, уключаючы Польскае Памор’е. Шведскія войскі ўварваліся з Лівоніі ў паўночныя раёны Літвы. Яны захапілі Познань, Кракаў і Вар-шаву.
Гэтыя падзеі кардынальным чынам змянілі ход вай-
-12-
ны. Рэч Паспалітая апынулася на грані ваенна-палі-тычнай катастрофы. Магнаты і шляхта былі пастаў-лены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетман В. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалі дагавор аб прызнанні пра-тэктарату Швецыі над ВКЛ прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам.
12 жніўня 1655 г. пачалося перамовы ў Вільні па-між рускай і літоўскай дэлегацыямі. У іх ходзе рус-кі бок прапанаваў мір і саюз з Рэччу Паспалітай супраць Швецыі ўзамен за анексію ўсёй Беларусі. Гэтыя прапановы былі адхілены літоўскай дэлегацыяй.
Таму 29 жніўня перамовы закончыліся падпісаннем толькі часовага перамір’я, што давала магчымасць Расіі ўступіць у вайну са Швецыяй. У маі 1657 г. пачалася амаль трохгадоваяруска-шведская вайна, у якой Расія дабівалася заваявання ўзбярэжжа Балтый-скага мора.
Пасля смерці Б. Хмяльніцкага ў 1657 г. ускладні-ліся адносіны Расіі з Украінай. 1657 г. Гетман быў абраны Іван Выгоўскі. Новы гетман і казацкая вяр-хушка лічылі магчымым шляхам кампрамісу з кіраў-ніцтвам Рэчы Паспалітай дабіцца абмежаванай аўта- номіі для Украіны пад сваім кіраваннем.
Камандзір казацкіх атрадаў на Беларусі – палкоўнік І. Нячай замацаваўся ў раёне Чавус, Старога Быхава і Мсціслава, усталяваў тут кіраванне па прыкладу Сечы. Пачаў супрацьдзейнічаць пасланым сюды рус-кім ваяводам.
-13-
У другой палове 1657 г. казакі пачалі адкрытую агітацыю беларускіх сялян аказваць супраціўленне рускай адміністрацыі. Па паўднўвых і паўднёва-ўс-ходніх паветах Беларусі пракацілася хваля пагромаў маёнткаў прарасійскай шляхты. Рускае камандванне вылучыла частку сіл для падаўлення выступленняў казакоў і “аказачаных халопаў.” І. Нячай (“беларускі палкоўнік”) быў пакараны смерцю.
Між тым Рэч Паспалітая коштам вялікіх ахвяр ад-біла шведскую агрэсію. Шведскія гарнізоны ў Поль-шчы і Літве былі ліквідаваны. Актыўны ўдзел у гэ-тай барацьбе прынялі войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Сапегі, які не прызнаў змовы Радзівіла са шведамі.
Вясной 1660 г. паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітайбыло заключана мірнае пагадненне. Гэта дазволіла польска-літоўскаму боку сканцэнтраваць буйныя сілы для наступлення ў Беларусі.
Апорным пунктам польска-літоўскіх войск на паўд-нёвым захадзе Беларусі заставаўся Пінск. Тут яшчэ з пачатку вайны склаўся буйны гарнізон рэгулярных войск, падтрыманы шляхтай навакольных паветаў. Царскае камандванне вырашыла ліквідаваць гэты ачаг абароны літвінаў, які пагражаў тылам рускіх войск. 25 чэрвеня 1660 г. руская армія штурмам авалодала
Пінскам. Аднак гэта была амаль, што апошняя пе-рамога рускіх у вайне.
Другая палова 1660 г. была адзначана канчатко-вым пераходам ваеннай ініцыятывы ў рукі польска-літоўскага камандвання.
На Беларусі войскамі Рэчы Паспалітай былі ўзяты
-14-
гарады Крычаў і Мсціслаў. У 1661 г. войскі Сапегі
і Чарнецкага вызвалілі Себяж, Дзісну, іншыя крэ-пасці, а ў лістападзе – Вільню.
Наступленне польска-літоўскага войска аказала ўп-лыў на настрой часткі шляхты і гарадскога насель-ніцтва, якія раней прысягнулі рускаму цару.
Ваенныя дзеянні з 1663 г. пачалі набываць зацяжны характар. Абодва бакі былі знясілены. У 1664 г. пачаліся мірныя перамовы, якія цягнуліся амаль чатыры месяцы. У 1665 г. у в. Андросава па-між Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключана па-гадненне тэрмінам на 13,5 г. Да 1680 г. абодва бакі павінны былі ўзгадніць умовы “вечнага міру”.
Беларусь разам з Правабярэжнай Украінай заста-лася ў межах Рэчы Паспалітай. Аднак Смаленск і смаленская зямля адышлі да Расіі.
-15-
Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага Спусташэння зямлі і вываду палонных прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы, на стагоддзе адкінулі яе назад. Па стра-тах і адмоўных выніках вайна 1654-1667 гг. была самай трагічнай у нашай гісторыі, гэта наша першая нацыянальная катастрофа. Да канца стагоддзя Бела-русь так і не ўзнавіла свайго даваеннага гаспадарча-га і дэмаграфічнага патэнцыялу. Даніна беларускага народа гэтай вайне была жуда-снай. З 1650 па 1667 гг. колькасць насельніцтва скарацілася больш як удвая – з 2,9 да 1,4 млн. чала-век. Большасць людзей гінула не ў бітвах, а з гола-ду і эпідэмій. Беларускія ваяводствы абялюдзелі так-сама з-за перасяленцаў, вывазу сялян і рамеснікаў у Расію. Частку палонных прадавалі на рынках, у су-вязі з чым развівазся гандаль нявольнікамі. Іх куп-лялі мусульманскія купцы і высылалі ў паўднёва-ўс-ходнія краіны. Асабліва пацярпела жыхарства паве-таў, сумежных з Маскоўскай дзяржавай: у Аршан-скім, Мсціслаўскім, Полацкім паветах пуставала ад 68 % да 75% хат, тут засталася менш за трэць ад даваеннай колькасці насельніцтва. Трэцяя частка гас-падарак Берасцейскага і Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спатрэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэд-зіны XVII ст. Зямля Беларусі ўяўляла сабой суцэльнае папяліш-ча. Цяжкія вынікі вайны асабліва адчуваліся там, дзе адбываліся ваенныя дзеянні ці прасоўванне войск. -16- Былі спустошаны Бярэсце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэ-чыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагін, Гомель, Сма-ленск, амаль цалкам былі знішчаны Масты, Жырові-чы, Відзы, Докшыцы, Быцень.У 1656 г. у Менску налічвалася толькі 156 чала-век, сам ён ляжаў у руінах. 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку найбольш буйныя, былі вызвалены на чатыры ад усіх дзяржаўных па-віннасцей. Непазбежныя спадарожнікі вайны – не-ўраджаі. Вайна, галеча і голад былі прычынай вала-цужніцтва і жабрацтва. З-за голаду і бадзяння абяз-доленнага насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658 гг. і ўспыхнула зноў у 1664 г.
Застаўшыся без хатняй жывёлы, хлеба, насення, сяляне ратаваліся ад галоднай смерці масавымі ўцё-камі ва Украіну і Расійскую дзяржаву. Рэзка скара-цілася насельніцтва гарадоў, абязлюдзелі шматлікія вёскі.
Гарады і мястэчкі цярпелі не толькі ад разбурэн-няў. Да крайняга збяднення даводзілі жыхароў пас-тоі войска і ваенныя паборы. У цэлым гарадское насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. зменшы-лася прыкладна на 55%. Прыйшло ў заняпад рамяс-тво. Сотні кавалёў, кафляроў, разьбяроў, тысячы іншыхрамеснікаў, гвалтам адарванных ад сваёй зямлі, пра-цавалі цяпер у Расіі. У адной толькі Зборнай палаце
Крамля ў 1660 г. было 68 высокакваліфікаваных майстроў з Полацка і Віцебска. Затое ў самім Ві-
-17-
цебску пад канец вайны заставалася не больш за 70 усіх рамеснікаў. Наогул, развіццё рамеснай вытвор-часці на спустошанай Беларусі і стагоддзе не дасяг-нула даваеннага ўзроўню. Напрыклад, у пачатку XVII ст. у Магілёве было больш за 2 тысячы ра-меснікаў, у 1745 г. – толькі 95. У 1650 г. у Гародні працавала 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12.Гаспадарка ўсёй Беларусі апынулася ў катастра-фічным стане, а для яе аднаўлення не было людзей, амаль не засталося рабочай жывёлы. Пасля вайны не апрацоўвалася і паловы ад ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі.
Бязлюдныя вёскі і сялянскія палі зарасталі лесам і хмызняком. Яшчэ іў пачатку XVIII ст. пуставаў 41% валок у Берасцейскай і 71% у Гарадзенскай экано-міях.
Вайна быццам перайначыла ўсю Беларусь. Край добра развітай гаспадаркі, рамеснай вытворчасці, да-лёка вядомы вырабамі сваіх майстроў, зусім запус-цеў і стаў непрыкметнай ускраінай.
У гэтых умовах зямельныя ўладальнікі вырашылі пайсці на часовую ліквідацыю фальваркаў і перавод сялян з адпрацовачнай на грашовую рэнту. Масавы перавод сялян на чынш меў месца ў каралеўскіх уладаннях. У магнацкіх маёнтках працэс аднаўлення ішоў па-рознаму: у адных шляхам спагнання грашо-вай рэнты, у другіх – праз фальварак. Ва ўладаннях дробнай шляхты адраджэнне гаспадаркі часцей ішло праз фальварак.
-18-
Адраджэнне сельскай гаспадаркі мела свае асаблі-васці на ўсходзе Беларусі. На ўсходзе фальваркова-паншчынная сістэма ў XVII-XVIII стст. Не атрымала такога шырокага развіцця, як на захадзе. Таму тут адраджаўся, галоўным чынам, не фальварак, а разбу-ранная сялянская гаспадарка. Цяжкасці ў гэтым ака-заліся многа большымі, чым на захадзе, бо больш значнымі былі спусташенні. Да таго ж зямельны ўласнік тут не мог дапамагчы даведзеным да галечы сялянам насеннем, цяглавай сілай, паколькі ён сам трымаўся выкл.чна на сялянскай гаспадарцы. Феада-лі на ўсходзе Беларусі, улічваючы ўзнікшую сітуа-цыю, часова ішлі на ўступкі сялянам. Прадастаўлен-не льгот стварала пэўны стымул для вяртання сялян у ранейшыя валоданні і ў нейкія меры прыцягвала новых пасяленцаў. Гэты працэс стаў бачным ужо ў канцы 60-х гадоў. А з ростам колькасці вясковага насельніцтва адбывалася асваенне пустэчаў. Значная частка сялян брала пустуючую зямлю дадаткова да свайго асноўнага надзела. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада ўводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая па-літыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспа-даркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Адраджэнне фальваркавай гаспадаркі патрабавала ад феадалаў значных грашовых укладанняў. Ва ўмо-вах пасляваеннага спусташэння нават магнаты не заўсёды мелі дастаткова сродкаў. Таму з 60-70-х га-доў XVII ст. шырокае распаўсюджванне атрымлівае
-19-
арэнда і аддача ў залог феадальных маёнткаў. Аран-
датарамі былі шляхцічы, радзей купцы. Пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1-3 гады. У гэтым вы-падку арандатарамі імкнуліся як мага хутчэй выціс-нуць з маёнтка пабольш грошай. Гаспадарку яны вя-лі па-грабежніцку, даводзілі сялян да галечы. Ва ўмовах узмацнення феадальнага прыгнёту адраджэн-не сельскай гаспадаркі зацягнуліся на дзесяцігоддзі.
Свавольства феадалаў і падатковы цяжар адмоўна ўплывалі на адраджэнне гарадоў і мястэчак. У адмі-ністрацыйныя і судовыя ўстановы паступалі шматлі-кія скаргі на абрабаванне феадаламі купецкіх абозаў, рабаўніцтва і бясчынствы на рынках і ў час рэзных з’ездаў шляхты. Феадалы рабілі ў сваіх валоданнях мытні. Незаконныя і завышаныя пошліны браліся на дзяржаўных мытнях. Гараджане пакутвалі ад праз-мерных падаткаў.
Адраджэнне гарадоў тармазіліся таксама наяўнасцю ў іх зямельнай уласнасці феадалаў, асабліва ўладан-няў – юрыдык. Яны выкарыстоўвалі цяжкае стано-вішча гарадоў для захопу новых гарадскіх зямель і распаўсюджвання сваёй улады на іх насельніцтва. Гэта суправаджалася павелічэннем феадальных павін-насцей.
Але нават і ў такіх неспрыяльных умовах паступо-ва адраджаліся гарады і мястэчкі. Гэтаму працэсу садзейнічала далейшае развіццё таварна-грашовых адносін, павелічэнне ролі плацяжоў у феадальных па-віннасцях сялянства, пашырэнне работ з грашовай аплатай у памесных гаспадарках. Улады Рэчы Пас-
-20-
палітай вымушаны былі спецыяльнымі пастановамі ў
другой палове XVII ст. вызваліць ад уплаты дзяржаўных падаткаў на некалькі гадоў Магілёў, Ашмяны, Оршу, Бярэсце, Гародню, Віцебск, Полацк і некаторыя іншыя. Паступовае ўмацаванне вярхоў-най улады і не мясцовых органаў вяло да некато-рага змяшчэння феадальнага свавольства ў краіне, да паляпшэння ўмоў унутранага і знешняга гандлю. Хут-чэй за іншыя аднаўляліся Магілёў, Віцебск, Менск, Нясвіж, Наваградак. Ажыўленне гарадоў праявілася найперш у павелічэнні колькасці насельніцтва. Але большасць гарадоу і мястэчак амаль да сярэдзіны XVIII ст. усё яшчэ заставалася ў глыбокім заняпадзе.
Цаной неймаверных высілкаў беларускі народ ад-будоўваў гаспадарку. Але беларуская культура трапі-ла на доўгі час у крызіс.
Пазбаўленыя сваёй эліты, вышэйшых станаў, мяш-чанства, беларусы сталі народам з няпоўнай сацы-яльнай структурай грамадства, ператварыліся ў на-род сялянскі. А разбурэнне механізму перадачы ін-фармацыі наступным пакаленням азначала падрыў асновы нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.
-21-
ЗМЕСТ:
1. Уводзіны ............................................................... 2-4
2. Асноўныя падзеі ў вайне ................................. 5-15
3. Вынікі вайны ..................................................... 16-21
-1-
Літаратура:
1. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: у 2х ч. //П.Крэнь, М. Коўкель, С.В. Марозава і інш. Мн.; РІВШ БДУ, 2000
2. Костомаров Н. И. Богдан Хмельницкий: Материа-лы исследования. – М.: Чарли, 1994 (шифр б. 63.3. (0)51)
3. Прыбытка Г. Некаторыя аспекты палітыкі Паўла Сапегі ў Брэсце (1655-1656) //Радавод. – 1998- №2
4. Станиславский А. Л. Гражданская война в России XVII в. Казачество на переломе истории.–М: Мысль, 1990
5. Тарасаў К. Памяць аб легендах. – Мн., 1991
6. Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 //Беларус. Гіст. час. – 1993 - №1,2
... беспаспяхова. Пасля гэтага мірныя перагаворы працягваліся і завяршыліся падпісаннем Андросаўскага перамір’я 1667 г. на 13 гадоў (да чэрвеня 1680 г). Заключэнне Можна зрабіць выснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 - 1667 гг. мела выразны захопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрад імкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым. Аднак у вайне 1654 - 1667 гг. руск ...
... Плешчаніцах. Усяго да канца існавання РП на Беларусі мелася 26 тэатраў і каля 30 аркестраў. У цэлым мастацкая культура Беларусі XVIII ст. мела выразны свецкі і элітарны характар. 4. Беларусь у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.) У вынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усходняй Еўропе паступова змянялiся на карысць РП. Таму паспрыяла ўзнікненне ў Маскоўскай дзяржаве – так званага «смутнага ...
... Магілёва ў 1606 і 1610 гг. супраць гарадскіх вярхоў у асобе магістрата. Пад час выступленняў нават было зменена кіраўніцтва ў горадзе з багатых на бедных. 4. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII - XVIII ст. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. - гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада. Прычынам ...
... вялікае змяншэнне колькасці ворыўных зямель із-за таго, што не было каму апрацоўваць іх, узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян прывяло к заняпаду беларускіх зямель. 2. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі. Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 ...
0 комментариев