Змест:
Уступ
Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка
1.1 Жыццёвы шлях паэта.
1.2 Творчы шлях паэта.
1.21 Савецкі перыяд творчасці
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы
2.3 Тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уступ
Васіль Зуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення «шасцідзесятнікаў», на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянаяьнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах — ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны — жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя «замаразкі», якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі.
Як становяцца паэтамі? Кажуць, што паэтамі нараджаюцца. Магчыма. Васіль Зуёнак— адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў — адказвае на гэта пытанне так:
3 табою не спраўлялі мы заручын,
Сватоў не засылаў я.
Ты сама
Прыйшла аднойчы песняю нягучнай...
I з хвілі той спакою мне няма...
Паэзію не выбіраюць — яна сама выбірае. 3 Васілём Зуёнкам гэта здарылася яшчэ ў школьныя гады, калі свет упершыню адкрыўся перад ім у сваім першародным бляску і харастве, натуральнасці фарбаў жыццёвай прыгажосці, прымусіў дзівіцца зямной красе.
Першае пачуццё, звязанае з вострым адчуваннем навакольнага свету, абудзіла паэтыч-ны дар. Дзе ж гэта ўсё адбывалася? На радзіме паэта. Малая яго радзіма – вёска Мачулішчы Крупскага раёна Мінскай вобласці, якая знаходзіца якраз у цэнтральнай частцы Беларусі. Прарода тут надзіва багатая.
Праз Крупскі раён цячэ некалькі жывапсных рэчак. У паэме В. Зуёнка “Сяліба” ёсць радкі: “Две ракі, як дзве рукі, Сялібу абдымалі”. Гэта Эса і Нача, паміж якімі знаходзяцця родныя мясціны. Паэт навекі парадніўся з сваёй “сялібай”, якая з першых год жыцця фармавала яго чалавечыя якасці, характар, садзейнічала станаўленню ўласцівых яму здольнасцей, выяўленню духоўнага патэнцыялу.
Спрадвечная сялянская замля:
Мачулішча...
Відаць, і пры Ярыле
Ільны ў нас сеялі,
Вымочвалі ў Мачыле.
Бель-кужаль пралі, ткалі, вышывалі,
Кашулі ў кайстры напамінкамі клалі...
Сёння мы вельмі ўважліва адносімся да паэтаў, якія пішуць пра надзённасць, пра тое, што хвалюе кожнага грамадзяніна, асабліва калі гэты паэт – сучаснік, ёсць магчымасць пазнаёміцца з вельмі блізкімі да сённяшняга дня выпуску зборнікаў і больш усебакова, іншымі вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такія звесткі і такі погляд можна ўбачыць ў вершах В.Зуёнка.
Гэта сучасны паэт, таму пра яго творчасць і жыццёвы шлях напісана вельмі мала, а творчасць часцей разглядаецца толькі па адной якой-небудзь тэматычнай групе. Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагічную тэму, ды і то не падрабязна.
Вядома, што В.Зуёнак пачынаў як паэт для дзяцей. Пісаў ён сапраўды цікавыя вершы, якія з захапленнем чытаюць і дарослыя, бо напісаны яны выдатна і займальна, з вялікай доляй гумару. Марціновіч А. у кнізе “Святло ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры” прысвяціў артыкул В.Зуёнку і пачатку яго творчасці – вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей.
Творчасць В.Зуёнка вывучалі Гніламёдаў У., які прысвяціў гэтаму манаграфію “Праўда зерня: Творчы партрэт В.Зуёнка”, у якой рознабакова і тэматычна разнастайна разглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскі Я. пісаў многа артыкулаў пра пісьменнікаў сучаснасці, прысвяціў ён артыкул і В.Зуёнку ў кнізе “Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію”. Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды і святкаванням народных гулянняў. Упамінаецца зборнік “Нача”, у якім вершы з 1955 – 1974гг.
Вядома, што пра жыццё і творчасць паэтаў ўспамінаюць пасля іх смерці, а да гэтага мала каго цікавяць творы (толькі вузкае кола сяброў) . Таму мэтай нашай курсавой работы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзіі сучаснага паэта В.Зуёнка, а для дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы:
- тэкстуальнае знаёмства са зборнікамі вершаў паэта;
- знаёмства з працамі па творчасці і жыццёвым шляху паэта;
- вылучэнне асноўных тэм творчасці паэта ў апрацаваных зборніках;
- даследаванне творчай спадчыны В.Зуёнка.
Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка
0 комментариев