1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе

Ёсць меркаванні, што індустрыяльны турызм існуе ўжо болей за стагоддзе. Усё пачыналася з наведванняў вінадзелен і шакаладных фабрык у Францыі, вяровачных прадпрыемстваў у Грэцыі і на Мальце, дацкіх сыраварняў і кветачных рынкаў. На пачатку 20 стагоддзе ў Парыжы ўжо існавалі туры, якія ўключалі наведванне сістэм каналізацыяй, рэдакцый газет, скотабойні, тытунёвай фабрыкі, друкарні, тканінавай фабрыкі, цэнтральнай біржы. У Злучаных Штатах Амерыкі індустрыяльны турызм з’явіўся яшчэ раней і развіваўся найбуйнейшымі тэмпамі. Так, вінакурных прадпрыемстваў Jack Daniel’s у штаце Тэнэсі з самага пачатку свайго адкрыцця ў 1866 годзе прапаноўвала турыстычныя туры ў свой цэх. З 1904 года туры на шакаладную фабрыку Hersley сталі вельмі папулярнымі сярод амерыканцаў, сюды спецыяльна ехалі з суседніх штатаў. Наведвальнікі маглі паглядзець на фабрыку з закулісся і прасачыць працэсы і стадыі выраблення шакаладу, апасля тур уключаў дэгустацыю. Прыбытак ад турыстычнай галіны кампанія выкарыстоўвала для адкрыцця сваіх філіялаў па ўсей Амерыцы.Туры ў цэха шакаладных фабрык працягваліся нават да сярэдзіну 70-х гадоў 20 стагоддзя, пакуль фабрыка не была вымушаная пабудаваць спецыяльны сімулюючы канвеер для турыстаў з-за ўзмацнення норм вытворчасці харчовых вырабаў. [2-39]

У былым СССР былі шырока распаўсюджаны вытворчыя экскурсіі, якія выкарыстоўваліся ў якасці інструмента выхавання ў савецкіх людзей камуністычнага стаўлення да працы, яго значэння для пабудовы камунізму. Вытворчыя экскурсіі праводзіліся не з пазіцыі атрымання даходаў, а ў мэтах прапаганды тэхналагічных і працоўных дасягненняў. Першыя вытворчыя экскурсіі былі распрацаваны ў 1936 годзе і здзяйсняліся праз бюро падарожжаў і экскурсій, якія складалі спіс толькі самых лепшых прадпрыемстваў і калгасаў. Вытворчыя экскурсіі не абмяжоўваліся толькі паказам тэхналагічных працэсаў а павінны былі раскрываць і жыццё, і грамадстка-палітычную дзейнасць, быт і вольны час працоўнага класа [3-120]. Экскурсіі з большага былі разлічаны на вучняў школ і адукацыйных профустаноў, У Беларусі турысты маглі наведваць шматлікія прадпрыемствы буйнай і лёгкай прамысловасці, у тым ліку МАЗ, “Мінскі завод халадзільнікаў”, “Гарызонт”.

Даследчыкі з Заходняй Эўропы прыйшлі да высновы, што індустрыяльны турызм мае вялікі патэнцыял. Некаторыя знакамітыя прыклады атракцый індустрыяльнага турызму дэманструюць, што яны могуць сумяшчаць як свае вытворчыя функцыі так і прапаноўваць турыстычныя паслугі. На самай буйнай і даходнай фільмавай і тэлевізійнай студыі ў свеце Universal Studios у Каліфорніі публічныя туры арганізуюцца з 1954 года і за перыяд 1954-1994 закуліссе студыі наведалі 75 мільёнаў чалавек [2-40] . Тэматычны парк Universal і ўзровень турыстычных наведванняў зрабілі турызм адным з галоўных заробкаў студыі. Студыя NBC першая пачала ўключаць у свае экскурсіі актыўныя віды турпрадукта, прапаноўваючы сваім наведвальнікам удзельнічаць у здымках тэлевізійных праграм.

Ужо ў 1975 г. у ЗША налічвалася 5000 тур. прадпрыемстваў, якія прапаноўвалі туры на вытворчыя аб’екты і аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Налічвалася 438 індустрыяльных атракцыі, якія пастаянна выкарыстоўваліся ў турыстычных мэтах [2-45]. Яны ахаплялі 12 асноўных галін прамысловасці, сферу паслуг і культурныя аб’екты. На пачатку 80-х індустрыяльны турызм пранікае ў Эўропу і ў 90 –хх. г індустрыяльны турызм становіцца масавай з’явай, аб чым сведчыць табліца 2.

Табліца 2

Наведанні індустрыяльных аб’ёктаў у1990

Індустрыяльная атракцыі Колькасць наведвальнікаў штогод
Gadbury World, Бірнінгем, Велікабрытанія (фабрыка жавацельнай гумкі) 400000
Toyota Motor Corporation, Японія 300000
Guava processing plant, Гаваі ( кансервавы завод) 300000
Ben and Jerry’a Homemade Inc.,ЗША ( фабрыка марозіва) 170000
Tupperware World Headquarter, Арланда, ЗША ( фабрыка пластыкавага посуду і кантэйнераў для захавання прадуктаў) 100000

Villeroy and Bosh, Саарланд, Германія

(фарфоравая фабрыка)

100000
Брытанская атамная станцыя, Шеллафілд, Вялікабрытанія 100000
Cumberland Pencils, Камбрыя, Вялікабрытанія ( канцылярскія тавары) 64000
Ford Factory, Дагенхам, Вялікабрытанія ( аўтамабільная фабрыка) 25000

Крыніца [2-41]

Па колькасці наведванняў самымі папулярнымі на той перыяд з’яўляліся прамысловыя аб’екты, вырабляючыя: папулярную прадукцыю, такую як жавацельную гумку ці марозіва, што найбольш цікавіць дзяцей; штодзённыя тавары, як канцылярскія прыстасаванні ці посуд; аўтамабілі, атамную энергію. У 1996 годзе англійскім турыстычным агенствам было зроблена даследаванне ў Англіі, мэтай якога было выявіць маштабы і патэнцыял індустрыяльнага турызму. Колькасць атракцыі індустрыяльнага турызму складае 6% ад ўсіх турыстычных атракцый Англіі. Туры індустрыяльнага кшталту прапаноўвалі на пачатак 1990 г. 294 турыстычнай арганізацыі. Прыблізна 90% тура ўзнікла ў перыяд з 1980-1990 гг. У 1990 годзе зарэгістравана 5 млн. турыстаў, якія наведалі атракцыі індустрыяльнага турызму. У 1996 годзе гэтая лічба склала 9 млн. чал. Па прагнозам у 2006 годзе гэтая лічба павінна скласці 18 млн. турыстаў.На 1990 год згодна з характарыстыкай атракцыі індустрыяльнага турызму Вялікабрытаніі асноўны прыбытак (75%) прадпрыемствы атрымоўвалі ад дадатковага продажу сваёй прадукцыі турыстам [2-43] .

У 1993 годзе ў Францыі ў індустрыяльны турызм былі ўключыны 5000 прадпрыемстваў якія наведалі 10 мільёнаў турыстаў, што ў два разы болей за 1980 год. Самымі папулярнымі месцамі былі энергетычныя аб’екты , аб’екты харчовай і алкагольнай прамысловасці.

Табліца 2

Самыя наведваемыя атракцыі турыстычнай індустрыі ў Францыі ў 1993

Турыстычная атракцыя Колькасць турыстаў 1993 у тыс.
EDF ( марская прыліўная энергетычная станцыя) 350
Caves de Roquefort(сырныя вырабы) 200
Cusenier-Pernod-Ricard ( харчовыя і алкагольныя вырабы) 130
Benedictine (алкагольныя вырабы) 123
Hennessey(алкагольныя вырабы) 88
Central EDF( электрычная станцыя) 72
Aerospatiale(фабрыка самалётаў) 60
Martell(алкагольныя вырабы) 60
Evian( касметыка) 40
Peugeot( аўтазавод) 36
Cointreau ( алкагольныя вырабы) 34

Крыніца [1-44]

Масавыя наведванні, магчымасць павялічыць прыбыткі ад сваё дзейнасці падштурхнулі шматлікія прадпрыемствы развіваць індустрыяльны турызм. На сённяшні момант перадавымі ў індустрыяльным турызме лічацца такія краіны як ЗША, Нідэрланды, Англія, Германія, Францыі, Гішпанія, Італія, Швейцарыя. Тым не менш індустрыяльны турызм пранікае і ў краіны Ўсходняй Эўропы. Прамысловыя туры можна знайсці ў Чэхіі, Польшчы, Венгрыі, Латвіі, Літве, Эстоніі. З масавым распаўсюджваннем інтэрнэт прадпрыемствам стала прасцей прапаноўваць экскурсіі на свае аб’екты, павялічыўся паток індустрыяльнага турызму, які адзначаецца на сённяшні момант ў 120 млн. чалавек.


Информация о работе «Індустрыяльны турызм ў Беларусі»
Раздел: Физкультура и спорт
Количество знаков с пробелами: 68340
Количество таблиц: 5
Количество изображений: 2

0 комментариев


Наверх