1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў
Узнікненне і шырокае развіццё індустрыяльнага турызму, ініцыяванае сумеснымі намаганнямі індустрыяльных прадпрыемстваў, некаторых тураператараў і навукоўцаў і экспертаў па турызму, былі б немагчымымі і непрадуктыўнымі, калі б не адпавядалі пэўным, яскрава адлюстраваных патрэбах грамадства ў новых вобразах і мерапрыемствах.
Так у Германіі з 1970 па 1987 гада колькасць турыстаў, абіраючых туры з арыентацыяй на пасіўны адпачынак, скарацілася з 67 да 24%. За гэты ж час колькасць турыстаў, адпачываючых больш актыўна: з дадатковымі экскурсіямі, тэматычнай афарбоўкай і г.д., узрасло з 12 да 22% [6-46].
Такія змяненні ў арыентацыі попыту на турыстычныя паслугі, якія маюць характар устойлівай тэндэнцыі, тлумачыцца трыма групамі фактараў:
· агульным ростам дабрабыту і павышэнням узроўню жыцця грамадзян, што як вынік адлюстроўваецца ў павялічэнні вольнага часу.
· змяніліся цэннасныя арыентацыі грамадзян у жыцці і адпачынку. Выразным стала імкненне да разнастайнасці і змене праграм і заняткаў пад час адпачынку, да яго насычанасці новымі ўражаннямі і ведамі, а таксама разумнай фізічнай нагрузкай.
· па меры развіцця турызму як формы адпачынку, уцягненне ў яго большай колькасці людзей і накапленне вопыту, адпачываючыя навучыліся лепей ідэнтыфікаваць асабістыя інтарэсы і патрэбнасці і вылучаць іх ад стандартных, масавых мадэлей паводзінаў [6-47].
Такім чынам індустрыяльны турыст на сённяшні момант прадстаўляе сабой такога наведвальніка, для якога характэрна:
· многааспектнасць патрабаванняў
· індывідуалізацыя праграм
· узрастанне патрабавальнасці да тураператараў і якасці турыстычнага прадукта.
Індустрыяльны турызм можа выконваць некаторыя сацыяльныя функцыі, якія могуць быць матывамі для турыста:
· Узбагачэнне турыстаў жыццёва важнымі агульнакультурнымі, прыродазнаўчымі і тэхнічнымі ведамі, у тым ліку экалагічнымі ведамі.
· Новае разуменне працэсаў вытворчасці і іх значэнне ў сучасным грамадстве, фарміраванне новага стаўлення, адэкватнага ў тым ліку да навакольнага асяроддзя.
· Фарміраванне талерантнага стаўлення да невядомых раней культур і этнасаў, іх стылю жыцця і традыцый у кантэксце індустрыяльнай гісторыі і сучаснага развіцця вытворчай і невытворчай сферы іх грамадства.
Індустрыяльны турызм больш характэрны для краін Заходняй Эўропы і ЗША, дзе ён пачаў развівацца раней. Тым не менш у атракцыях індустрыяльнага турызму могуць быць зацікаўленыя і разнастайныя прадстаўнікі моладзевых субкультур і плыняў, галоўнае месца ў якіх займаюць індустрыяльныя аб’екты, футурыстычныя вобразы, гарадской культура. Скласці які-та тыповы партрэт індустрыяльнага турыста дастаткова складана, паколькі ён моцна адрозніваецца ад характару аб’екта і мэт яго наведвання..
Для прадпрыемства развіццё індустрыяльнага турызму мае шмат станоўчых асаблівасцей [2-51]:
- эфектыўная камунікацыя з шырокімі коламі грамадстваў. Апасля турыстычнага наведвання кожны турыст можа стаць паслом фірмы і рэкламаваць пэўны брэнд сярод свайго асяроддзя.
-дадатковы прыбытак. Турыстычныя дзейнасць прадпрыемства можа палепшыць фінансаввы стан фірмы, забяспечыць фінансавую бяспеку пад час “несязоннасці”. Так, сельскія гаспадаркі прымаюць турыстаў пад час найменшай загружаннасці і такім чынам аптымізуюць сваю дзейнасць. 75% прыбыткаў ад турыстычнай дзейнасці прадпрыемства атрымоўвае ад продажы сваіх вырабаў, такім чынам турызм можа расшырыць рынак збыту.
- Паляпшэнне іміджу прадпрыемства і яго дзейнасці. Масавы турызм можа аказацца фактарам уплыву на пункты гледжання па спрэчным пытанням у грамадстве, такім як выкарыстанне атамнай энергіі. Апасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 г. такія краіны: Швецыя, Італія, Германія абвясцілі аб сканчэнні сваіх праграм атамнай энергетыкі. У Вялікабрытаніі і Францыі пайшлі іншым шляхам і сталі арганізоўваць вытворчыя экскурсіі на аб’ёкты атамнай энергетыкі, такім чынам пераконваючы ў бяспецы іх выкарыстання.
-новыя працоўныя месцы
- павышаная ўвага да прадпрыемства з боку масмедыя.
Тым не менш паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці могуць дазволіць сабе не ўсе прадпрыемствы, на тое ёсць свае прычыны. Для таго каб прапаноўваць нават самыя простыя туры неабходна прадстаўляць шэраг дадатковых ўмоў, такіх як: туалеты, паркоўка, рэцэпцыя. Большасць прадпрыемстваў і іх памяшканні не былі пабудаваныя з улікам турыстычных наведанняў. Для таго каб не дапусціць няшчасныя выпадкі патрэбна ўсталяваць спецыяльных турыстычныя дарожкі, супрацоўнічаць са страхавымі кампаніямі, якія будуць пастаянна рабіць дадатковы маніторынг вытворчага аб’екта.
Існуе рыск бяспекі вытворчасці для прадпрыемства і шпіянажу. Кампанія Rolls’Royes у свае часы атрымала шматлікія лісты з просьбамі аб наведанні свайго завода рэактыўных самалётаў. Аднак, паколькі раней былі выпадкі шпіянажу, канцэрн дазволіў наведваць завод толькі абмежаванай колькасці людзей і з наборам неабходных дакументаў: працоўная кніжка, пашпарт і г.д. У 2005 г. урад ЗША абвінаваціў буйныя прамысловыя і навуковыя прадпрыемствы ў недастатковай ўвазе бяспекі вытворчых працэсаў і тэхналогій. У 1980-х пад час буйнага росту вытворчых экскурсій у ЗША з’явіўся рух “залатых рыбак” [2-56]. Працаўнікі прадпрыемстваў былі незадаволены тым, што яны акрамя сваё працы, павінны былі яшчэ з’ўляецца аб’ектамі пастаяннай увагі з боку турыстаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў прадукцыйнасці рабочых, і некаторыя прадпрыемствы былі вымушаныя спыніць вытворчыя экскурсіі.
Тым не менш індустрыяльны турызм набірае ўсё большую і большую папулярнасць. Ён можа аказаць станоўчы ўплыў на мясцовы турыстычны прадукт. Так, наведвальнікі могуць застацца болей і пазнаёміцца не толькі з індустрыяльнымі аб’ектамі, аднак і з іншымі турыстычнымі атракцыямі рэгіёна. Таму развіццё гэтага віда турызму ставіцца як адно з прыярытэтных у такіх краінах як Вялікабрытанія, Нідэрланды. Тым не менш развіццё індустрыяльнага турызму для прадпрыемства злучана як з станоўчымі так і з адмоўнымі бакамі. Асноўнай дылемай з’яўляецца арганізацыя такіх тураў, якія будуць ускрываць асаблівасці вытворчых працэсаў і пры гэтым не будуць перашкаджаць самім вытворчым працэсам і прадукцыйнасці. Пры вырашэнні гэтай задачы можа дапамагчы вопыт замежных краін, якія ўжо даўно паспяхова арганізуюць індустрыяльныя туры.
Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі
0 комментариев