1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання
Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры пытання вывучэння марфалогіі наогул і метадаў і прыёмаў вывучэння дадзенага раздзела мовы ў 7 класе ў прыватнасці, то варта зазначыць прозвішчы некаторых навукоўцаў.
Лепешаў І. У сваім артыкуле (“Крупені ўволю я паеўшы...”) засяроджвае сваю ўвагу на развіцці такога маўленчага навыка як правільнае ўжыванне дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Аўтар прапануе такія прыёмы як трансфармацыйны, прыём перастаноўкі слоў. Закранаецца ў працы і пытанне ўжывання дзеепрыслоўяў у безасабовых сказах. Прыклады ўжывання дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў прыводзяцца з выкарыстаннем тэксту паэмы “Тарас на Парнасе”. Звяртае ўвагу аўтар і на словазлучэнні, якія толькі знешне падобныя да дзеепрыслоўных зваротаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3, г.Маларыта Мікалай Іванавіч Навумчык прысвяціў свой артыкул (“Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў”) распрацоўцы тэставых задянняз для вывучэння тэмы “Прыметнік”.
Трасцына Ірына Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзямідавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці прапануе прыклад абагульняючага ўрока ў 7 класе на тэму “Ужыванне дзеепрыслоўяў і іх сэнсава-стылістычная роля”. Па тыпу гэта ўрок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”. Аўтар прапаноўвае вывучаць згаданую тэму пры дапамозе тэхналогіі развіваючай кааперацыі. Такім чынам, праца ідзе ў групах – па два і па чатыры чалавекі. Урок уключае ў сябе 3 этапы: арыенціровачна-матывацыйны этап (дзе правяраецца дамашняе заданне, ставіцца навучальная задача); аперацыйна-выканаўчы этап (на ім вырашаецца навучальная задача); рэфлексійна-ацэначны этап (вынікі і падагульненні працы на ўроку).
Настаўніца Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Бялыніцкага раёна Астаф’ева В.Я. распрацоўвае тэму “Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у тэксце” і прыводзіць узор інтэграванага ўрока па беларускай мове і беларускай літаратуры для VІІ класа. Мэты і задачы ўрока вырашаюцца і рэалізуюцца на матэрыяле У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мэтамі згаданага ўрока аўтар называе наступныя: вызначыць, якую ролю ў маўленні ці тэксце адыгрываюць асобыя формы дзеяслова; удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі. Перад урокам стаяць наступныя задачы: уключаць вучняў у пошукавую дзейнасць, спрыяць развіццю твоорчых здольнасцей.
Гулякевіч А.І., настаўніца сярэдняй школы №51 г.Мінска прапануе ўрок з элементамі педмайстэрні на тэму “Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую” для VІІ класа. Мэты названага ўрока заключаюцца ў наступным: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі розніцы ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у роднасных мовах; развіваць уменні і навыкі перакладу словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў; удасканальваць навыкі ўзаема-і самакантролю.
Кулеш Г. прысвячае сваю працу правілам і асаблівасцям пастаноўкі націску ў дзеепрыслоўях. Аўтар прыводзіць шматлікія спасылкі на працы мовазнаўцаў. Так, згадваюцца працы І.Лепешава “Практыкум па беларускай мове”, Івашуціча Я. “Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы”.
Настаўніца сярэдняй школы №2 г.Гродна Р.І. Тарарака прапануе вывучаць дзеепрыслоўе як асобую дзеяслозную форму з дапамогай блочна-модульнай тэхналогіі. Мэты дадзенага ўрока акрэсліваюцца аўтарам наступным чынам: развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз; выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Навучальныя мэты змешчаны аўтарам у табліцах модуля. Да правядзення дадзенага ўрока аўтар дае наступныя парады: “Урокі такога тыпу разлічаны на самастойнае знаёмства з матэрыялам тэмы, таму рэкамендуецца праводзіць іх у добра падрыхтаваным класе. Не абавязкова браць увесь матэрыял для модуля. Можна распрацаваць модуль па змесце аднаго-двух параграфаў, папярэдне разбіўшы іх на вучэбныя элементы (мікратэмы). Слабейшых вучняў таксама неабходна прывучаць працаваць самастойна. Для іх можна падрыхтаваць модуль па канкрэтнай вузкай тэме. Прэзентацыя ж матэрыялу ўсё роўна будзе агульная для ўсяго класа. Добра, калі вучні будуць працаваць пад ціхую інструментальную музыку. Настаўніку адведзена роля назіральніка і памочніка” [Тарарака; 36].
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Астравецкага раёна Яніна Віктарпаўна Мацвеева прапануе ўрок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы “Развітанне з марфалогіяй”. Мэтамі дадзенага ўрока з’яўлялася: праверыць ступень засваення ведаў па тэме; стварыць умовы для самарэалізацыі і самаўдасканалення кожнай асобы і для работы ў групах; развіваць здольнасці асобы, фарміраваць уменні і навыкі працаваць у розных сітуацыях; развіваць маўленне, мысленне вучняў; выхоўваць пачуццё адказнасці і самаацэнкі, узаемаацэнкі. Клас падзелены на чатыры групы паводле ўзроўню паспяховасці. На ўроку працуе экспертная група (вучні старэйшых класаў). Калі заданне выконваецца групамі, праверку праводзіць суседняя група, якая выстаўляе адзнаку і перадае картку ў экспертную групу. Старшыня экспертнай групы ставіць агульную адзнаку ў рабочую карту ўрока. Калі заданні індывідуальныя, праверка адбываецца непасрэдна ў групе. Пасля падлічваецца колькасць балаў і выстаўляюцца адзнакі.
... мэты вынікаюць і задачы даследавання: - Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; - Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; - Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; - Распрацаваць урок па ...
... фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з’яўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве. Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст Вывучэнне мясцовых гаворак “Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х – ...
... іі і інш.) ачысцілі яго ад "лішніх элементаў" (у Ш. Сент-Бёва яны лічылі такімі сацыяльныя і мастацкія ідэі стагоддзя; у І. Тэна - уплыў расы, асяроддзя і моманту; у Г. Брандэса - характарыстыку грамадскіх рухаў) і звярнуліся да раскрыцця патаемнага "я" мастака ў русле крайняга імпрэсіянізму. літаратурная навука міфалагічная псіхалагічная У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метад не меў ...
0 комментариев