1.4 Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа

Базай даследавання з’яўляўся 7 клас Рэчыцкай школы. Усяго ў класе вучацца 10 дзяцей. З іх 4 хлопчыка і 6 дзяўчынак. Большасць дзяцей 1996 года нараджэння. Вучацца разам 7 год.

3 дзяцей з класа выхоўваюцца ў шматддзетных сем’ях. У цэлым, дзеці выхоўваюцца ў станоўчых сем’ях, дзе бацькі ўдзяляюць ім належную ўвагу. Дзяцей, схільных да правапарушэнняў у дадзеным класе няма.

У класе 2 вучня паспяваюць на 8-9 балаў, 5 вучняў маюць дамінуючыя адзнакі 5-7. Тры вучні з дадзенага класа паспяваюць на 3-5 балаў.

У класе ёсць адараваныя дзеці. Так, Сёміна Марыя добра спявае, піша вершы; Шкель Зміцер наведвае мастацкую школу, прымае ўдзел у выставах.

Дзеці ў класе дастаткова спартыўныя: чацвёра з іх удзельнічаюць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, многія займаюцца футболам, баскетболам.

Большая частка вучняў класа дастаткова - актыўныя дзеці: прымаюць удзел ва ўсіх школьных мерапрыемствах.

На уроках вучні таксама дастаткова актыўныя, добра ўспрымаюць матэрыял. У цэлым клас дружны, з добрым патэнцыялам. Вучні здольныя прадуктыўна працаваць разам, добра ўспрымаюцца формы калектыўнай і групавой работы. Вучні класа зацікаўленыя ў поспеху, паспяхова пераадольваюць цяжкасці. Пры вырашэнні калектыўных задач хутка перэарыентуюцца, знаходзяць кампрамісы. У цэлым, адносіны паміж вучнямі класа добразычлівыя.

Далека не заўсёды, аднак, праяўляюцца крытычныя адносіны да сваіх недахопаў, большасць вучняў, тым не менш здольныя аб’ектыўна ацаніць сваю работу. Дзеці здольныя ацэньваць дзейнасць сваіх таварышаў.

Вучэбная матывацыя вучняў класа носіць разнастайны характар. На ўроках пажаданым з’яўляецца развіццё інтарэсу дзяцей да прадметаў, станоўчая стымуляцыя іх самастойнай работы дома.


ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.

 

2.1 Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)

Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам.

Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.

У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р. Цясевіч).

Урок у 7 класе прысвечаны тэме: “Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання”.

Мэты ўрока наступныя:

-           азнаямленне з правіламі ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

-           развіваць уменні і навыкі ўтвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання;

-           развіваць арганізацыйныя ўменні і навыкі: працы ў групе, самакантролю, узаемакантролю;

-           праз арганізацыю працы на ўроку (метады, формы педагагічнага ўзаемадзеяння) стварыць умовы для развіцця наступных якасцей: узаемадапамогі, талерантнасці, павагі адзін да аднаго.

Першая група вучняў (працавалі па блочна-модульнай тэхналогіі) атрымалі ў асноўнай частцы ўрока, прысвечанай вывучэнню новага матэрыялу парады: як працаваць з модулем: “Увесь матэрыял модуля разбіты на вучэбныя элементы, кожны з якіх мае сваю назву. Пасля назвы ідзе тлумачэнне новага матэрыялу праз узоры, прыклады, схемы. Ніжэй змешчаны практычныя заданні”. Змест модуля:

Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

Мэты: ведаць утваральную аснову і ўтваральныя сродкі дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

Умець утвараць такія дзеепрыслоўі;

УЗОР:

1)          працаваць (што рабіць?) – працуюць (што робяць?) – працуючы (што робячы?)

2)          класці - кладуць – кладучы;

3)          сядзець – сядзяць – седзячы;

4)          вучыцца – вучацца – вучачыся.

ВЫВАД: Утваральная аснова дзеепрыслоўяў незакончанага трывання – гэта аснова дзеясловаў цяперашняга часу. Утваральныя сродкі – суфіксы –ачы; -ячы; -учы; -ючы.

ЗАДАННЕ: утварыце самастойна дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў: глядзець, ляжаць, казаць

Вусна прааналізуйце прапанаваныя прыклады.

Звярніце ўвагу на суфіксы зваротнасці ў дзеясловах пад №4. Не губляйце гэты суфікс і пры ўтварэнні дзеепрыслоўя.

Для другой групы настаўнікам былі сфармуляваны наступныя мэты:

1)         Што ведаць: правілы ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

2)         Што ўмець: утвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.

Для вывучэння тэарэтычных звестак пра спосабы ўтварэння, правапіс і ўжыванне дзеепрыслоўяў незакончанага тыпу. Група самастойна працуе над расшыфроўкай апорнага канспекту (табліцы). Далей вучні чытаюць адпаведнае правіла па падручніку, параўноўваюць правіла з апорным канспектам. Для вывучэння правіла другой групе вучняў прапануецца такі алгарытм:

АЛГАРЫТМ

Каб утварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

1.          Стаўлю дзеяслоў у форму трэцяй асобы множнага ліку:

Ісці – ідуць; бегаць – бегаюць.

2.          Вызначаю спражэнне дзеяслова:


- уць (юць) - аць (яць)

1 спражэнне 2 спражэнне

3. Утвараю дзеяслоў незакончанага трывання:

Ідучы; бегаючы

Для замацавання новага матэрыялу абедзвюм групам вучняў прапануецца праца з тэкстам. Заданне: самастойная праца з тэкстам. Знайдзіце і выпішыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Працаваць трэба, абапіраючыся на алгарытмы і схемы, прапанаваныя раней.

Тэкст:

Крочу па зялёным мяккім моху. Які цудоўны дыван разаслала тут прырода! Бярозы расступаюцца, быццам хочуць камусьці даць месца. На невялікай палянцы стаіць магутны дуб. Ва ўсёй яго постаці столькі важнасці, гонару, што бярозы стаяць наводдаль, нібы баючыся падысці да яго блізка.

Раптам у лесе штосьці загуло. Вершаліна дуба злёгку варухнулася, потым яшчэ і яшчэ. Там, уверсе, налятаў вецер. І дуб, першы прыняўшы яго на сябе, як бы папярэджваў сваіх суседак-бярозак: будзьце напагатове.

Далей вучням двух груп быў прапанаваны тэкст і заданне да яго: перабудаваць прапанаваны тэкст такім чынам, каб замест інфінітываў у дужках ужыць у ім дзеепрыслоўі незакончана трывання.

Тэкст:

Выпаў пушысты снег. Дзяцей адразу пацягнула катацца на санках. (Радавацца) зіме, яны спускаліся з горкі. Нечакана другія санкі наляцелі на першыя. (Ляжаць) на снезе, дзеці расплакаліся. Падышла большая дзяўчынка і супакоіла іх. (Весці) малога за руку, яна дапамагла зацягнуць санкі наверх.

У якасці дамашняга задання вучням прапануецца выканаць заданні па вывучанай тэме. Акрэсленыя заданні змешчаны ў ДАДАТКУ 2.


Информация о работе «Методыка вывучэння марфалогіі»
Раздел: Педагогика
Количество знаков с пробелами: 40445
Количество таблиц: 3
Количество изображений: 1

Похожие работы

Скачать
39095
0
0

... мэты вынікаюць і задачы даследавання: -           Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; -           Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; -           Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; -           Распрацаваць урок па ...

Скачать
59255
0
0

... фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з’яўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве. Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст   Вывучэнне мясцовых гаворак “Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х – ...

Скачать
61639
0
0

... іі і інш.) ачысцілі яго ад "лішніх элементаў" (у Ш. Сент-Бёва яны лічылі такімі сацыяльныя і мастацкія ідэі стагоддзя; у І. Тэна - уплыў расы, асяроддзя і моманту; у Г. Брандэса - характарыстыку грамадскіх рухаў) і звярнуліся да раскрыцця патаемнага "я" мастака ў русле крайняга імпрэсіянізму. літаратурная навука міфалагічная псіхалагічная У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метад не меў ...

0 комментариев


Наверх