2.2 Апісанне вынікаў даследавання
Дзеля таго, каб высветліць, які з метадаў, прапанаваных для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7-м класе аказаўся больш эфектыўным, варта прапанаваць вучням абедзвюх груп тэст (гл. ДАДАТАК 1).
Вынікі праведзенага ў класе тэста лічым мэтазгодным прадставіць у выглядзе табліцы:
Прозвішча вучня | № групы | Колькасць памылак у тэсце | Адзнака |
Архіповіч Раман | 1 | 2 | 8 |
Вялічка Павел | 1 | 2 | 8 |
Майбародава Вольга | 2 | 3 | 7 |
Сушчая Вераніка | 1 | 1 | 9 |
Радоўская Дзіяна | 2 | 4 | 5 |
Заяц Надзея | 2 | 4 | 6 |
Мальцава Кацярына | 1 | 0 | 10 |
Чэквіна Паліна | 2 | 3 | 7 |
Скідзель Нікіта | 1 | 2 | 8 |
Пешчур Ігар | 2 | 4 | 6 |
Падагульняючы колькасны аналіз праведзенага тэсту, можна сказаць, што вучні першай групы маюць сярэдні бал па тэсце 8,6 балаў, у той жа час вучні 2 групы маюць сярэдні паказчык толькі 6,2 бала.
Такім чынам, улічваючы, што групы фарміраваліся прыкладна аднолькавыя па ўзроўня падрыхтаванасці вучняў, іх здольнасцях, можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.
Акрамя таго, у гутарцы з вучнямі было выяўлена, што дзеці з першай групы былі больш задаволеныя ўрокам. Яны паведамілі, што заданні ў блоках, хоць і былі нязвыклымі і незнаёмымі, але яны вельмі зразумелыя, ясныя, простыя.
У той жа час вучні з другой групы сказалі, што прапанаваныя на ўроку заданні для вывучэння новага матэрыялу выклікалі цяжкасці, таму што, у большасці сваёй заснаваныя на самастойнай працы вучняў і патрабуюць удумлівай развагі.
Для якаснай апрацоўкі атрыманых у выніку правядзення тэста вынікаў варта пабудаваць наступную дыяграму, якая наглядна дэманструе розніцу ў засваенні ведаў вучнямі дзвух груп:
Дзе вос Х – нумар задання тэста па парадку; вось У – колькасць вучняў групы, якія далі правільны адказ на заданне тэста.
Дадзеная табліца дэманструе розніцу ў выніках праведзенага тэста для дзвюх груп па кожнаму з заданняў тэста. З прыведзенай табліцы бачна, што значных разыходжаннях па першых пяці пытаннях у групах не назіраецца. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што абедзве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы.
Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.
Значная розніца назіраецца таксама ў адказах на 8 заданне тэсту: адказаць, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прааналізаваўшы адпаведную літаратуру па тэме даследавання, правёўшы эксперымент, мэтай якога было выявіць найбольш эфектыўны метад для вывучэння дзеепрыслоўя ў 7 класе, можна зрабіць наступныя высновы:
- Вывучэнне марфалогіі ў школе мае адукацыйныя (садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы), практычныя мэты (дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі), развіццёвыя мэты (звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў).
- Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі.
- Даследаванне проводзілася на базе 7 класа Рэчыцкай школы. Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам. Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.
У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч).
- Можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.
- Таксама варта адзначыць, што абедзьве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы. Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ:
1. Бушыла Н.В. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот (урок-практыкум VІІ клас)// Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9, - С.48.
2. Валочка Г.М. Вывучэнне дзеепрыслоўяў у VІІ класе //Беларуская мова і літаратура, - 1998, - №3.
3. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. Дапам для філал. фак. ун-таў. – Мн.: Універсітэцкае, - 1985. – 151 с.
4. Васюковіч Л. Структура навучальнага тэксту школьнага падручніка па беларускай мове// Роднае слова, - 2007, - №1, - С.46-47.
5. Васюковіч Л.С., Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: Практыкум: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Універсітэцкае, 1999. – 176 с.
6. Гардзей Н. Аб некаторых праблемах параўнальнага даследавання марфалогіі беларускай і рускай моў //Беларуская лінгвістыка. Вып. 35, - Мн.: 1989.
7. Гулякевіч А.І. Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую //Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №2.
8. Елисеева Л.В. Особенности изучения морфологии русского языка в белорусской школе. – Мн., - Нар. асвета, - 1980, - 96 с.
9. Кечык С. Дзеепрыслоўе ў адносінах да дзеючай асобы ў сказе//Нар. асвета. – 1976. - №2. – С. 43 - 48
10. Кулеш Г. Націск дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў// Роднае слова, - 2003, - №10.
11. Курсавыя працы па беларускай мове: Вучэбны дапаможнік для філал. факультэтаў пед ін-таў/ Л.А.Акаловіч, Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош і інш.- Мн.: Выш.шк., 1990. – 159 с.
12. Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 7 класа% Дапам для настаўніка. – Мн., Нар.асвета, 1981. – 104 с.
13. Лепешаў І. “Крупені ўволю я паеўшы...”: ужыванне дзеепрыслоўяў //Роднае слова, - 2002, - №5.
14. Мацеева Я. Развітанне з марфалогіяй урок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы VІІ клас //Роднае слова, - 2003, - №3.
15. Навумчык М. Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў// Роднае слова, - 2001, - №7, - с.75.
16. Саматыя І.Функцыянальная накіраванасць навучання марфалогіі//Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991, - №4, - С.25
17. Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн, - Беллітфонд, - 2000, - 129 с.
18. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1980, - 238 с.
19. Тарарака Р.І. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма //Беларуская мова і літаратура, - 2006, №12.
20. Цясевіч А.Р. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання: іх утварэнне, правапіс і ўжыванне //Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №3, - с. 24-26.
21. Шкарадзёнак Т.П. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў (тэхналогія праблемнага навучання) // Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9
22. Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. – Мн.: Выдавецтва БДУ, - 1975, - 79 с.
ДАДАТАК 1
Тэст па тэме «Дзеепрыслоўе»
З пералічаных ніжэй слоў знайдзіце дзеепрыслоўе:
Прыехаць
Прыехаўшы
Знайдзіце сказ, у якім ёсць дзеепрыслоўны зварот:
З дружнаю работаю, з добрым умалотам, выспеўшы на сонцы, восень надышла.
Жыццё пражыць – не поле перайсці.
Дзеепрыслоўе – гэта
Часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?
Нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік.
Дзеяслоўная форма, якая абазначае прымету прадмета па дзеянню і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае………………………………………………
Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца
акалічнасцю
азначэннем і выказнікам
акалічнасцю і выказнікам
выказнікам
Что верагодней за усё не ўласціва дзеепрыслоўю
быць зваротным ці незваротным
быць закончанага ці незакончанага трывання
быць у сказе акалічнасцю
змяняцца па родах і ліках
У якім сказе з дзеепрыслоўным зваротам правільна расстаўлены знакі прыпынку
У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі.
Квітнее лес, дыміцца, варушачы галлём, расінак завушніцы мігаюць серабром.
Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо засцілаючы яго галінкамі.
Адкажыце, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання
адначасовае з асноўным дзеяннем
дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне
Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні дзеяпрыслоўя
Вобмацкам, зусім згубіўшы сцежку, мы шукалі сцежку лесніка.
Жоўтае цьмянае святло трынцела на карцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.
Цешачы падлетка Мікіту, на вуліцы стала сонечна і цёпла.
Вольга маўчала, павольна заплятаючы валасы ў касу.
Ці ёсць падабенства паміж дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам, дакажы свой выбар
ёсць
няма
Заданні па тэме «Дзеепрыслоўе»
1. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі:
Вавёркі спрытна зарываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды.
Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень.
Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тоўсты летні лёд.
2. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыслоўі адной лініяй, а дзеепрыслоўныя звароты – дзвюма:Андрэй не слухаў, не азіраючыся, ішоў далей.
Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.
3. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя у дужках, дзеепрыслоўямі:Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) ў новую раллю зерне свае надзеі.
Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну.
(Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.
4. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, вызначце іх марфалагічныя прыметы:Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, дзе часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі. (В.Адамчык)
5. Зрабіце марфемны разбор дзеепрыслоўяў:спяшаючыся;
запаўняючы;
зайшоўшы;
б’ючы;
6. Запішыце сказы, паставіўшы знакі прыпынку:Яна [ Маруся ] адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла да дзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая. (М. Стральцоў)
А потым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок робячы круг над мястэчкам. (М.Стральцоў)
7. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі , вызначце іх марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічную ролю:На шыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб.
Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.
8. Складзіце сказы па дадзеным схемам, дзеепрыслоўны зварот падкрэсліце як член сказа:, | |.
………., | | , .
………., | | .
9. Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:У сінім небе, …, заліваліся жаваранкі.
Касыя праменні сонца пранікалі ў лес, … .
Лёгкі ветрык прабягаў над возерам, … .
10. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінанімічныя ім выразы. Складзіце з імі сказы.задраўшы нос;
прапусціўшы міма вушэй;
вылупіўшы вочы;
... мэты вынікаюць і задачы даследавання: - Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; - Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; - Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; - Распрацаваць урок па ...
... фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з’яўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве. Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст Вывучэнне мясцовых гаворак “Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х – ...
... іі і інш.) ачысцілі яго ад "лішніх элементаў" (у Ш. Сент-Бёва яны лічылі такімі сацыяльныя і мастацкія ідэі стагоддзя; у І. Тэна - уплыў расы, асяроддзя і моманту; у Г. Брандэса - характарыстыку грамадскіх рухаў) і звярнуліся да раскрыцця патаемнага "я" мастака ў русле крайняга імпрэсіянізму. літаратурная навука міфалагічная псіхалагічная У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метад не меў ...
0 комментариев