6. УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАНЬНЯ.

Сярод слуцкіх паўстанцаў было шмат слаўных людзей. Адзін зь іх — Макар Косьцевіч (Макар Краўцоў), аўтар гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны наш прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А ґвалту мы дамо адпор!

Хай аджыве закамянелы

Наш беларускі вольны дух;

Штандар наш бел-чырвона-белы

Пакрыў сабой народны рух!

На бой за шчасыде і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі.

На бой! - усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й бачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

Ў крывавых муках мы народзім

Жыцьцё Рэспублікі сваей!

Неверагодна хутка песьня пачала набываць велізарную папулярнасьць. Натхнёныя ідэяй дзяржаўнай незалежнасьці, случакі ішлі ў бой на расейскіх вайскоўцаў з "Ваяцкім гімнам", або, як яго тады называлі ў беларускіх вайсковых аддзелах, "Ваяцкім маршам".

Актыўным удзельнікам змагання быў таксама Іосіф Лагіновіч, які разам зь іншымі слуцкімі паўстанцамі прымаў чынны ўдзел у патрыятычнай дзейнасьці Беларускае Рэвалюцыйнае Арганізацыі ў Заходняй Беларусі, а потым стаўся нацыянальным сакратаром кампартыі Заходняе Беларусі. Абодва загінулі ў вязеньнях БССР. Сярод слуцкіх змагароў было шмат палітычных дзеячоў, афіцэраў і шарагоўцаў, інтэлігентаў і гараджанаў. Усе яны выступалі за незалежнасьць роднае Беларусі.

Многія са змагароў вярнуліся пазней на радзіму, паверыўшы ў магчымасць адбудовы Беларускага гаспадарства пад бальшавікамі, але былі знішчаныя ў часе рэпрэсій.


ДАВЕДКА

пра ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну 1920 г.

Палітычнае кіраўніцтва.

1.    Жаўрыд Павал — камісар Найвышэйшае Рады Беларускае Народнае Рэспублікі ў Слуцкім павеце, сябра Рады Случчыны БНР, расстраляны ў 1925 г. у менскім ГПУ.

2.    Русак Васіль — старшыня зьезду Случчыны 14—15 лістапада 1920 г., на якім прынятая пастанова аб пачатку паўстаньня, сябра Рады Случчыны.

3. Пракулевіч Уладзімір — судзьдзя, віцэ-старшыня зьезду Случчыны, старшыня Рады Случчыны Беларускае Народнае Рэспублікі, ад жніўня 1923 да кастрычніка 1925 г.— дзяржаўны пісар, сябра Ўраду БНР, потым выехаў у Менск, загінуў у ГУЛАГу.

4. Лістапад Юры — сябра Рады Случчыны БНР, адказны за кантроль і дастаўку харчаваньня брыгадзе.

5. Паўлюкевіч А.— лекар, сябра Рады Случчыны, начальнік палявога шпіталю 1-е Слуцкае брыгады.

6.   Асьвяцімскі — сябра Рады Случчыны.

7. Мацэлі — паручнік, афіцэр Менскае рэзэрвы (бел. адзінак), камандзер

беларускае міліцыі ў Слуцкім павеце, сябра Рады Случчыны.

8. Сасноўскі Юльян — сябра Рады Случчыны, скончыў жыцьцё самагубствам з-за зьдзекаў польскае адміністрацыі.

9. Радзюк — сябра Рады Случчыны.

10. Мяшочак — сябра Рады Случчыны.

11.Бусел Сяргей — сябра Рады Случчыны.

12. Анцыповіч — капітан, сябра Рады Случчыны.

13.Біруковіч Іван (Янка) — сябра Рады Случчыны.

14. Дубіна — сябра Рады Случчыны.

15. Кабычкін Аляксей — сябра Рады Случчыны.

16.Грынько Рыгор — сябра Рады Случчыны.

17.Бань Павел — сябра Рады Случчыны.


Вайскоўцы.

 

1. Анцыповіч, капітан, сябра Рады Случчыны (гл. № 13),—камандзер 1-е Слуцкае брыгады стральцоў БНР (вызвалены ад пасады 3 сьнежня 1920 г.), выдадзены польскімі ўладамі бальшавікам і расстраляны.

2. Сокал-Кутылоўскі Антон, штабс-капітан, прызначаны Радай 3 сьнежня 1920 г. камандзерам 1-е Слуцкае брыгады стральцоў БНР, вязень ГУЛАГу.

3. Семянюк, капітан,— камандзер 2-га Грозаўскага палка 1-е Слуцкае брыгады БНР.

4.  Біруковіч Янка — старшыня вайсковага суда 1-е Слуцкае брыгады БНР.

5.  Якубецкі Андрэй, маёр,— афіцэр брыгады.

6.  Борык, капітан,— начальнік штаба 1-е Слуцкае брыгады стральцоў БНР.

7. Мірановіч, паручнік,— начальнік контрразьведкі 1-е брыгады (да 3 сьнежня 1920 г.), паранены ў баі.

8. Гаўрыловіч, падпалкоўнік,— камандзер 4-га батальёну 1-га Слуцкага палка 1-е Слуцкае бры-гады стральцоў БНР, ад 10 сьнежня 1920 г.— камандзер 1-га Слуцкага палка, загінуў у ГУЛАГу.

9.   Янушэнка, паручнік,— начальнік контрразьведкі 1-е Слуцкае брыгады (ад 10 сьнежня 1920 г. высланы ў Сібір).

10.Лагіновіч Іосіф, вайсковец, потым беларускі эсэр, у 1926—1930 гг. узначальваў КПЗБ (нацыянальны сакратар ЦК КПЗБ), расстраляны ў БССР.

11.   Арцішэўскі, паручнік,— ад'ютант камандзера брыгады.

12.   Гнароўскі, капітан,— намесьнік камандзера 2-га Грозаўскага палка 1-е Слуцкае брыгады стральцоў БНР.

13. Хвясеня, паручнік,— афіцэр брыгады.

14. Капец, паручнік, — афіцэр брыгады.

15. Янкоўскі, паручнік,— афіцэр брыгады.

16. Кітовіч, паручнік,— афіцэр брыгады.

17. Казека, паручнік,— афіцэр брыгады.

18. Дутка, паручнік,— афіцэр брыгады.

19. Рудзік, прапаршчык, — афіцэр брыгады, расстраляны НКВД у 1940 г.

20. Сегідзевіч, падпаручнік,— афіцэр брыгады.

21. Данілюк Фёдар, паручнік,— афіцэр брыгады, начальнік вайсковае школы брыгады, сьвятар Беларускае Аўтакефальнае Царквы ў Амэрыцы, памёр у 1960 г.

22.Падгурскі, паручнік,— афіцэр брыгады.

23.  Краўцоў (Косьцевіч) Макар — шараговец 1-е Слуцкае брыгады, аўтар Беларускага гімну.

24.  Клюка, капітан,— афіцэр брыгады.

25.  Бабарэка Пётра, прапаршчык,— афіцэр брыгады.

26. Самусевіч, капітан,— камандзер 1-га батальёну 2-га Грозаўскага палка, выдадзены польскімі ўладамі бальшавікам і рас-страляны.

27. Кернажыцкі, паручнік,— камандзер кавалерыйскага аддзелу 1-е Слуцкае брыгады, у 1939 г. высланы ў Сібір.

28. Мацеля, штабс-капітан,— камандзер 2-га батальёну 2-га Грозаўскага палка 1-е Слуцкае брыгады.

29.Багушэвіч, паручнік,— афіцэр брыгады, загінуў у ГУЛАГу.

30.Бранявіцкі, паручнік,— афіцэр брыгады, забіты агентам НКВД у Заходняй Беларусі.

31.Дзьмітраў, шараговец, апошні слуцкі паўстанец, жыве ў Лёндане.

ЗАКЛЮЧЭННЕ.

 Слуцкі збройны чын адыграў вялікую ролю ў барацьбе беларускага народа за сваю незалежнасць. Беларускія патрыёты змагаліся супраць далучэння да Расіі, бо БССР была рэспублікай несамастойнай, на чале якой стаялі бальшавікі, Расійская камуністычная партыя (бальшавікоў) была адзінай, а кампартыя Беларусі была філіяй РКП(б). Таму Беларусь кіравалася з Масквы, і яе кіраўніцтва самастойных рашэнняў не прымала. Бальшавіцкая дыктатура вяла палітыку жорсткіх рэпрэсій, у тым ліку і супраць беларускіх незалежнікаў.

Слуцкія паўстанцы адказвалі на гэтую палітыку бальшавікоў і на іх палітыку рабавання сялянства. Яны мужна змагаліся супраць значна пераважнай узброенай сілы. Аднак у тых абставінах, якія склаліся напрыканцы грамадзянскай вайны і перыяду інтэрвенцыі, пры варожай пазіцыі Польшчы ў змаганні з савецкімі войскамі, шанцаў на перамогу ў герояў Случчыны не было Аднак слуцкі збройны чын паказаў волю беларускіх сялян, беларускай інтэлігенцыі, беларускіх патрыётаў адстаяць сваю свабоду і незалежнасць Беларусі. Таму дзень 27 лістапада ёсць Беларускае нацыянальнае свята – Дзень Герояў, якое штогод адзначаецца ў Беларусі і ў іншых краінах. У 1992 г. мы ўпершыню на Бацькаўшчыне адкрыта ўшанавалі іх сьветлую памяць і адзначылі чарговыя ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г. разам з суайчыньнікамі за мяжой. Аднак афіцыйныя асобы, прыхільнікі старое савецкае камуністычнае сыстэмы, у гэтых урачыстасьцях ня ўдзельнічалі. Устрымалася ад удзелу ў сьвяткаваньні і значная частка інтэлігенцыі, у тым ліку і менская.

Палякі тут, а тут –

бальшавікі.

І горад Слуцк –

у паласе нейтральнай.

А па-над гэтай

паласой лунае:

- Быць Беларусі вольнай

на вякі!..

І ў бой ідуць яны за

 родны край,

За ўласныя дзядзінцы

 ды гасцінцы,

За тое, каб народ увесь

чужынцы

Не зацягнулі

ў пралетарскі рай.

Алесь Мікалайчанка,

“Героям Слуцкага збройнага чыну”.

Слуцкія паўстанцы, не зважаючы на значную лічбовую перавагу бальшавікоў, на здрадніцкую пазыцыю польскіх уладаў, падняліся на барацьбу за незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі, за самастойнасьць сваёй дзяржавы і свайго народу. Гэта не было паўстаньне — гэта быў збройны чын беларускага сялянства і на-цыянальнае інтэлігенцыі, збройны чын беларускага народу.


ЛІТАРАТУРА.

1. Газета "Наша Думка" 1921, № 9-11 («Спадчына» № 1, 1998, с. 162-163)

2. Грыцкевіч А. П. Вакол «слуцкага паўстання». – Мн.,1987.

3. Грыцкевіч А. П. Слуцкае паўстаньне 1920 г. – збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі. («Спадчына» № 2, 1993)

4. Круталевич В. А.. История Беларуси: становление национальной державности.- Мн., 1999.

5. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнатенка і інш. – Мн.: «Беларусь», 1995.

6. Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакумэнтах і ўспамінах. / Прадм. У. Ляхоўскага. — Мн., 2006

7. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. – Мн.: рэдакцыя газеты «Звязда», 1993


Информация о работе «Слуцкае паўстаньне»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 40867
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх