3. Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. Каталіцкая царква ў Беларусі

Неадэкватнасць агульнадзяржаўнага статуса праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, ускладненне геапалітычага становішча ВКЛ і растучыя ўплывы беларуска-ўкраінскай знаці адбіваліся на стаўленні да праектаў уніі ўсіх новых мітрапалітаў другой паловы XV ст.

Большасць паспалітага насельніцтва Беларусі і Украіны, епіскапату і простага кліру, праваслаўных князёў прытрымлівалася "грэцкіх" царкоўных канонаў, абраднасці і ўсяго ўнутранага ладу праваслаўнай царквы.

У канцы XV - пачатку XVI ст. пад уздзеяннем унутраных супярэчнасцей і драматычнай ваенна-стратэгічнай кан'юнктуры ў асяроддзі вярхоўнай улады зарадзіліся новыя планы адраджэння уніяцкай ідэі. Польская каталіцкая іерархія пастаянна выступала за поўную каталізацыю "схізматычнай" царквы.

Канфесійная палітыка на землях ВКЛ пераважна вызначалася яе сувязямі з Польшчай, Цэнтральыай і Заходняй Еўропай, адносінамі з Маскоўскай Руссю, ростам палітычнай актыўнасці беларускай і літоўскай шляхты і магнатэрыі.

З аслабленнем вярхоўнай улады (змяншэннем дамена і ростам скарбовых расходаў) у канцы XV — сярэдзіне XVI ст. значна ўзрасла патранальная і фінансавая падтрымка каталіцкай царквы ВКЛ (уключаючы фундушы на заснаванне новых парафій і намінацыі на высокія духоўныя пасады) з боку каталіцкіх магнатаў і радных паноў або адасобленых груповак і кааліцый, што выступалі супраць прэтэнзій праваслаўных "нуворышаў".

Каталіцкая царква публічна (найболып выразна ў адносінах з лацінскай Еўропай і ў шэрагу земскіх прывілеяў) па-ранейшаму прагалошвалася "нашай" канфесіяй.

Яе канфесійныя і палітычныя ўплывы былі асабліва адчувальныя ў прыдворных і заможных літоўскіх шляхецкіх колах, духоўнай іерархіі, якія былі аацікаўлены ў захаванні свайго стагуса.

У першай палове XVI ст. каталіцкая іерархія ВКЛ, у першую чаргу віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах з свецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі з праваслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ.

Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы членаў капітулаў), як і раней, пераважна паходзіла са шляхецкага стану.

Да ўтварэння Рэчы Паспалітай на землях ВКЛ дзейнічалі 8 каталіцкіх ордэнаў, 18 манастыроў у Віленскай дыяцэзіі, 7 - у Луцкай, у Кіеўскай -1.

Развіццё і пашырэнне каталіцкай арганізацыйнай структуры на землях Беларусі было галоўным чынам звязана з ростам польскага і літоўскага асадніцтва.

Тэрытарыяльная экспансія каталіцкай царквы закранала сацыяльныя інтарэсы сялян і мяшчан Беларусі, як і прадстаўнікоў іншых этнічных груп, у тым ліку літоўцаў, якія былі ёй падначалены.

У канцы XV - першай палове XVI ст. некалькі ўзрасла колькасць рэлігійных канверсій з боку праваслаўных паноў, шляхты, пераважна звязанай з прыдворнай ці іншай службовай дзейнасцю, асобных прадстаўнікоў мяшчанскага стану.

Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях. Юрыдычна захоўвалася таксама большасць старых "канфесійных" артыкулаў, што датычыліся праваслаўнай царквы.

Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ у другой-трэцяй чвэрці XVI ст. дадаткова ўскладніла манапольную двухканфесійную царкоўна-хрысці-янскую супольнасць, але наўрад ці значна пахіснула рэлігійныя трады-цыі гарадскога і тым болып вясковага насельніцтва.

Пагадненні з Польшчай у другой палове XV — першым дзесяцігоддзі XVI ст., як і асобныя перыяды пвўнай самастойнасці ВКЛ, не сталі пера-ломным этапам у гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Яны мала закранулі яе матэрыяльныя асновы, бо і раней пажалаванні вярхоўнай улады і літоўскай знаці не былі значнай падмогай для асноўных мітрапаліцкіх і епархіяльных цэнтраў і ўсёй праваслаўнай іерархіі. Змены адбіліся на персанальным складзе пргваслаўных архіпастыраў, колькасці манастыроў, цэркваў і праваслаўнага насельніцтва што ў значнай ступені было абумоўлена дэмаграфічнымі і каланізацыйнымі зрухамі.

Па сацыяльным паходжанні болыпасць згаданых мітрапалітаў былі з шляхецкіх і царкоўных родаў, сярод іх адсутнічалі асобы княжацкага ці магнацкага роду.

Большасць цэркваў размяшчалася ў вёсках і мястэчках. Маскоўскія пісцы ў попісу прыгранічных валасцей Полацкага павета ў 1580 г. зарэгістравалі 41 храм.

Прававы статус праваслаўнай царквы ў канцы XV - сярэдзіне XVI ст. не вельмі змяніўся, але атрымаў пашыраную заканадаўчую аснову.

Негатыўна ўплывалі на становішча царквы ў цэлым звужэнне кананічнай тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў выніку войнаў, абмежаванасць яе адання і фінансавых даходаў, растучае ўмяшальніцтва свецкага чынніка ў кананічныя справы.

Большасць насельніцтва Беларусі, уключаючы прывлеяваныя станы, да сярэдзіны XVI ст. прытрымлівалася веравызнання сваіх продкаў. Простае, асабліва сялянскае, насельніцтва ў складаных і не вельмі спрыяльных сацыяльных і палітычных умовах заставалася асноўным захавальнікам абшчынных і іншых традыцый, "старыны", веры, мовы, звычаяў, народнай духоўнай, матэрыяльнай культуры і ментальнасці. Пэўнае значэнне мелі таксама даўняе панаванне "рускай" веры ва усёй Русі ва ўсіх яе вымярэннях, своеасаблівы статус праваслаў'я ў ВКЛ у канцы ХIV-ХVІ ст., і нарэшце ўласная разнастайная дзейнасць царквы, яе зрастанне з культурна-моўнымі і канфесійнымі традыцыямі, ментальнасцю, паўсядзённым жыццём і побытам.

ВКЛ з прычыны адметнасцей свайго геапалітычнага становішча і поліэтнічнага складу насельніцтва ў канфесійным плане не было аднародным. Да канца XV ст. у рэгіёне адбыўся дастаткова трывалы канфесійны падзел мясцовага насельніцтва на асобныя этнарэлігійныя групы (літоўцы спачатку пераважна язычнікі, пазней - каталікі, русіны (беларусы і ўкраінцы) - праваслаўныя, татары - мусульмане, яўрэі - іудзеі), якія па шэрагу адметных прыкмет (самасвядомасць, культурна-бытавы ўклад, мова) адрозніваліся адна ад адной.

Важным момантам было тое, што да сярэдзіны XVI ст. на прасторы ВКЛ не назіралася значнага рэлігійнага антаганізму паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Толькі ў асяроддзі ўладнай эліты на землях Беларусі і Украіны пасля Крэўскай і Гарадзельскай уній праяўляліся пэўныя тэндэнцыі да акаталічвання, але і яны былі надзвычай рэдкімі. Магчымасць атрымаць дадатковыя правы і пасады, а таксама змена веры пры ўступленні ў шлюб з прадстаўніком каталіцкай веры - вось асноўныя прычыны добраахвотнай адмовы некаторай часткі праваслаўнай шляхты ад веравызнання продкаў.

У перыяд позняга сярэдневякоўя ў Еўропе склаліся дзве вялікія культурна-рэлігійныя зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская, і заходняя, рымска-каталіцкая, якія пазней ператварыліся ў дзве хрысціянскія цывілізацыі: усходнеславянскую і заход-нееўрапейскую. Мяжа паміж імі праходзіла па Заходнім Бугу.

Тэрыторыя ВКЛ, перш за ўсё землі Беларусі і Украіны з прычыны іх геапалітычнага становішча, апынулася на памежжы двух хрысціянскіх веравызнанняў, двух светаў - усходнеславянскага і заходнеславянскага - і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння дзвюх цывілізацый. Гэта вызначыла унікальнае палітыка-геаграфічнае і культурна-гістарьгчнае становішча ВКЛ у Еўропе, абумовіла своеасаблівасць і індывідуальнасць духоўнай культуры, канфесіянальнага фактару і этнічна-нацыянальнага менталітэту беларускага народа.

Фактар знаходжання на мяжы цывілізацый, неабходнасць пастаяннага вагання паміж Захадам і Усходам аказалі істотны, вырашальны ўплыў не толькі на культурна-цывілізацыйную арыентацыю ВКЛ як супольнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, але і на яе геапалітычныя канцэпцыі, знешнепалітычныя прыярытэты, дыпламатычны стыль і знешнепалітычны працэс.

Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды змяняліся. У ХІ-ХШ ст. культурнае і рэлігійнае развіццё Беларусі праходзіла пад дабратворным уплывам праваслаўнай культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. Крэўская унія, збліжэнне з каталіцкай Польшгчай, гібель Візантыйскай імперыі ў 1453 г. і аслабленне ўплыву Канстанцінопальскага патрыярхату, канфрантацыя Княства з Маскоўскай дзяржавай прывялі да ўзмацнення сувязей беларускіх зямель з заходнім каталіцкім светам, іх больш актыўнага і шырокага ўключэння ў заходнеўрапейскі палітычны, эканамічны і культурны працэс. Але праваслаўная царква ў першай палове XVI ст. па-ранейшаму займала трывалыя пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ўсходнія раёны заставаліся сферай яе манапольнага ўплыву.

Люблінская унія (1 ліпеня 1569 г. была падпісаіш Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў - Рэч Паспалітую) зафіксавала апагей супрацьстаяння праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на землях ВКЛ, пасля чаго раўнавага сіл схілілася на карысць каталіцкага Захаду. У дзяржаўна-палітычным жыцці гэта праявілася ва ўсё больш узрастаючым дамінаванні Польшчы і яе пануючых станаў над праваслаўнай элітай Княства, якая адчувала сваё нераўнапраўнае становішча ў створанай федэрацыі.


Информация о работе «Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 28501
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
54846
0
0

... далося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была ...

Скачать
71505
0
0

... лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма. Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка ...

Скачать
57360
0
0

... літаратурнай з'явай свайго часу. Нездарма «Сказанне пра Барыса і Глеба» было ў ліку найбольш чытэльных твораў жыційнай літаратуры на землях усходніх славян у эпоху Сярэднявечча. У іншым плане складзена «Жыццё Феадосія Пячорскага», вядомага царкоўна-палітычнага дзеяча Старажытнай Русі. Твор напісаны ў канцы XI – пачатку XII ст. Нестарам, манахам Кіева-Пячорскага манастыра, заснавальнікам якога быў ...

0 комментариев


Наверх