4. Рэфармація і Контррэфармація у Вялікім Княстве Літоускім. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі
У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя. Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці.
Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве - пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты і некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя шлажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі.
Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Храналагічныя рамкі Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. Найбольшае пашырэнне тут атрымаў кальвінізм, дактрына якога імпанавала шляхце. Народныя масы абыякава адносіліся да Рэфармацыі, таму рэлігійны рух у Беларусі не прыняў такога размаху, як у Еўропе.
У 1562 - 1565 гг. з кальвінісцкага лагера вылучаецца самастойная плынь, якая атрымала назву антытрынітарыі ці арыяне (ад імя святога Арыя, які жыў у IV ст. н.э. у Александрыі і адмаўляў трыадзінства Бога). Арыяне дзяліліся на дзве плыні: сялянска-плебейскую і шляхецка-бюргерскую. Першыя выступалі за ліквідацыю прыгонніцтва, стварэнне бяскласавага грамадства, заснаванага на прымітыўна-камуністычных асновах, дзе няма прыватнай уласнасці, дзе праца з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека, дзе няма войн і ўсялякага насілля. Прадстаўыікі шляхецка-бюргерскай плыні абаранялі феадальную ўласнасць на зямлю і эксплуатацыю сялян, саслоўна-класавую няроўнасць і ў той жа час прызнавалі неабходнасць правядзення сацыяльных рэформ і паляпшэння становішча сялян. Іх погляды выражалі вядомыя дзеячы Рэфармацыі, пісьменнікі, асветнікі, гуманісты Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Боязь польскіх і літоўскіх феадалаў выбуху сялянскай вайны, супярэчнасці паміж сялянска-плебейскім і шляхецка-бюргерскім накірункамі антытрынітарызму, праследаванні арыян езуітамі і дзяржавай з выкарыстаннем метадаў паклёпу і пагромаў прывялі да таго, што ў другой палове XVII ст. рэфармацыйны рух на Беларусі прыпыніўся. Нягледзячы на паражэнне, Рэфармацыя садзейнічала актывізацыі духоўнага жыцця, пранікненню ў гра-мадства рэнесансна-гуманістычных ідэй, развіццю асветы і кнігадрукавання, распаўсюджанню свецкіх форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў. Разам з тым яна прыводзіла да паланізацыі беларускай шляхты і часткі мяшчанства, знішчэння старабеларускай мовы і культуры, за-маруджвала працэс фарміравання беларускай народнасці.
Рэфармацыя пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы. У выніку стварэння нацыянальных пратэстанцкіх цэркваў каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў. Але яна знайшла ў сабе сілы згуртавацца і пайсці ў наступленне з тым, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Новую царкоўную палітыку ва ўмовах Рэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор 1545 - 1563 гг. Наспупіла эпоха Контррэфармацыі. Яе храналагічныя рамкі: сярэдзіна XVI-канец XVII ст., хаця ідэі Контррэфармацыі ў нейкай меры вызначалі духоўнае жыццё грамадства амаль да сярэдзіны XVIII ст.
Контррэфармацыя - узначалены папствам грамадска-палітычны і рэлігійны рух супраць Рэфармацыі, за ўмацаванне феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. У мэтах выратавання каталіцкай царквы ад "рэфарматарскай ерасі" была зроблена стаўка на ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. у Італіі іспанскім дваранінам I. Лаёлай. Акрамя езуітаў на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 17 мужчынскіх каталіцкіх манаскіх і 7 жаночых. Тэрыторыя Беларусі пакрылася густой сеткай кляштараў і лышных касцёлаў, у якіх свяцілы царкоўнага красамоўства моцна ўздзейнічалі на пачуцці вернікаў, прымушалі іх плакаць і каяцца. I нават мову мясцовага насельніцтва езуіты вывучылі і выкарыстоўвалі яе ў храмах у час звяртання да вернікаў.
Каталіцкія манаскія ордэны надзяляліся вялікімі зямельнымі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі, атрымлівалі грашовыя сумы на свае патрэбы. Яны былі пад патранатам улад Рэчы Паспалітай і польскіх каралёў.
Пачтпкам Контррэфармацыі ў Вялікім княапве Літоўскім лічыцца 1569 г., калі першыя езуіты з'явіліся ў Вільні. Яны ўвайшлі ў палацы багатых людзей як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі. На моладзь езуіты ўплывалі праз школу. Прапаведнікі ордэна запоўнілі кніжны рынак Беларусі друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытаваліся праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы і прапагандавалася каталіцкае веравучэнне. Паступова каталіцтва пачало выціскаць кальвінізм, лютэранства, арыянства і іншыя пратэстанцкія плыні. Літоўска-беларуская знаць, зацягнутая раней у рэфармацыйны рух, пе-раходзіла ў лона каталіцкай царквы.
Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі, мелі свае асаблівасці. Па-пер-шае, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі супалі па часе ў сваім развіцці, што прывяло да канфесійнай напружанасці ў дрўгой палове XVI — пачатку XVII ст. Разам з тым суіснаванне дзвюх, а потым трох хрысціянскіх цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай) выпрацавала нормы талерантнасці (цярпімасці), што не дазволіла суправаджаць Контррэфармацыю суровымі палітычнымі і рэлігійнымі ганеннямі, як гэта адбывалася ў іншых краінах. Па-другое, калі ў заходнееўрапейскіх краінах у выніку Рэфармацыі ад каталіцкай царквы аддзялілася яе частка і ўтварыла нацыянальныя пратэстанцкія цэрквы, то ў Беларусі сілам Контррэфармацыі ўдалося вярнуць у каталіцтва захопленую пратэстанцтвам каталіцкую знаць, а таксама далучыць да яго знаць праваслаўную і наблізіць да каталіцтва праз унію народныя масы. Па-трэцяе, Контррэфармацыя ў Беларусі была накіравана не толькі супраць пратэстанцызму, але і супраць праваслаўя - апазіцыйнай сілы каталіцызму.
Пасля падпісання Люблінскай уніі ўзмацняецца насаджэнне каталіцызму на беларускіх землях. 3 аднаго боку, магнатам, якія перайшлі ў каталіцкую веру, даваліся розныя льготы і прывілеі, а з другога - ажыццяўлялася вялікая ідэалагічная работа па падрыхтоўцы пераходу ў каталіцызм асноўнай масы насельніцтва.
Разам з ідэалагічным ўздзеяннем на непісьменнае насельніцтва выка-рыстоўваліся бізун, ціск, прымус і г. д. Гэта прывяло да расколу ў асяроддзі праваслаўных епіскапаў. Пачалася барацьба. На саборы праваслаўных епіскапаў у Брэсце вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэнні заключыць саюз з каталіцкай царквой. У выніку вялікіх намаганняў Папы Рымскага і каталіцкага духавенства, а таксама кіраўніцтва Рэчы Пашалітай канчатковае рашэнне аб зліцці праваслаўнап і каталіцкай царквы адбылося 6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце.
У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква.
Уніяцкая царква падпарадкоўвалася Папе Рымскаму. Уніяцтва ўводзілася гвалтоўна, пры падтрымцы польскага караля і польскай дзяржавы, іншы раз з заклікамі знішчаць праваслаўных.
Гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва выклікала моцыае супраціўленне з боку праваслаўнага насельніцтва.
Тым не менш польска-каталіцкая экспансія ў Беларусі ажыццяўлялася паспяхова. Колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася ў два разы, Праваслаўная царква захавалася астраўкамі. Яна жыла і змагалася за сваю будучыню.
Уніяцкая царква была ліквідавана рашэннем Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Яна ператваралася ў праваслаўную. Каталіцкая экспансія на беларускія землі пацярпела паражэнне. Вернікі беларускіх зямель вярталіся да сваіх праваслаўных вытокаў.
... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...
... далося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была ...
... лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма. Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка ...
... літаратурнай з'явай свайго часу. Нездарма «Сказанне пра Барыса і Глеба» было ў ліку найбольш чытэльных твораў жыційнай літаратуры на землях усходніх славян у эпоху Сярэднявечча. У іншым плане складзена «Жыццё Феадосія Пячорскага», вядомага царкоўна-палітычнага дзеяча Старажытнай Русі. Твор напісаны ў канцы XI – пачатку XII ст. Нестарам, манахам Кіева-Пячорскага манастыра, заснавальнікам якога быў ...
0 комментариев