Будызм

 

ЗМЕСТ

1. Узнікненне будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму

2. Жыццё Буды

3. Этыка будызму

4. Кірункі ў будызме

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. УЗНІКНЕННЕ БУДЫЗМУ. ВЕДЫЗМ І БРАХМАНІЗМ ЯК ПАПЯРЭДНЖІ БУДЫЗМУ

Будызм - самая старажытная сусветная рэлігія. Узнік у VI ст. да н.э. у Паўночнай Індыі. Зараз колькасць яго прыхільнікаў складае 324 мільёны чалавек. Будызм распаўсюджаны ў такіх краінах як Кітай, Японія, В'етнам, Лаос, Тайланд, Кампучыя, Шры-Ланка, Бірма, Карэя, Манголія, Інданезія, Непал. У Індыі зараз будыстаў вельмі мала - менш чым 0,5 % насельніцтва.

Будызм узнік як лагічны працяг і своеасаблівае адмаўленне папярэдніх яму рэлігій Старажытнай Індыі - ведызму і брахманізму.

Ведызм, альбо рэлігія Вед узнік у другой палове ІІ тыс. да н.э. у выніку ўзаемадзеяння вераванняў і абрадаў мясцовых плямён і рэлігіі арыяў, якія ў сярэдзіве П тыс. да н.э. заваявалі Індыю. Сваю назву ён атрымаў ад чатырох зборнікаў рэлігійных гімнаў і заклінанняў, - Ведаў (Рыгведа, Самаведа, Яджурведа, Атхарваведа). У ведызме налічвалася 3399 багоў, у якіх увасабляліся сілы прыроды. Устойлівай іерархіі, а таксама дакладнага раздзялення функцый паміж багамі спачатку не існавала. Найбольш часта ў Ведах узгадваюцца: Індра - бог буры, Сур'я - бог сонца, Агні - бог агню і інш. Узаемадзеянне з багамі адбывалася шляхам ахвярапрынашэнняў раслін і жывел, якія ажыццяўлялі жрацы ад імя ўсяго грамадства. Найбольш каштоўнай ахвярай лічыўся чалавек, далей ішлі конь, бык, баран, казёл. Ахвяры кідаліся ў агонь, лічылася, што разам з дымам яны ўзнімаюцца на неба, дзе знаходзяцца багі. У перыяд ведызму храмаў яшчэ не існавала. Для ахвярапрынашэнняў будаваліся капішчы.

У VШ ст. да н.э. на грунце ведызму ў Індыі ўзнікае брахманізм. У гэты перыяд індыйскае грамадства канчаткова падзяляецца на чатыры класы людзей - варны (слова "варна" азначае “колер”. Справа ў тым, што заваёўнікі арыі і мясцовае насельніцтва належалі да розных рас: першыя - да еўрапеоіднай, другія – да негроіднай). Існавала варна брахманаў (вучоныя, жрацы, настаўнікі) кшатрыяў (воіны, правіцелі, знаць), вайш'яў (земляробы, рамеснікі, гандляры) і щудр (рабоў і слуг). Былі таксама людзі, якія знаходзіліся па-за межамі варн – недатыкальныя. Яны выконвалі самую брудную работу, і адзін толькі дотык да іх мог апаганіць. Варны былі замкнутымі ўтварэннямі. Забараняліся шлюбы і сумеснае прыняцце ежы паміж прадстаўнікамі розных варн, кантактаваць можна было толькі х межах сваёй варны. Годнасць чалавека цалкам вызначалася яго варнавай прыналежнасцю, унутраны свет альбо асабістыя якасці не улічваліся. У далейшым варны падзяляліся на больш дробныя ўтварэнні - касты (ад парт.- род, від, парода). Зараз у Індыі кадя трох тысяч каст.

Варна брахманаў займала ў старажытнаіндыйскім грамадстве вядучыя пазіцыі. Толькі брахманы маглі ажыццяўляць ахвярапрынашэнні, служылі дарадцамі ў цароў, тлумачылі Веды, валодалі манаполіяй у галіне адукацыі. Менавіта ад назвы гэтай варны, а таксама ад каменарыяў да Вед, якія называліся Брахманы, пайшоў тэрмін "брахманізм".

У гэты перыяд значна ўскладняюцца рытуалы, пачынаецца будаў- ніцтва храмаў, у якіх адбывалася богаслужэнне. Ахвярапрынашэнні жывёл і раслін паступова замяняюцца больш сімвалічнымі формамі шанавання багоў: вешанием на іх выявы гірляндаў з кветак, курэннем духмяных рэчываў, запальваннем свяцільнікаў і ўзліваннем вады. Гэтыя дзеянні часта суправаджаліся танцамі, музыкай, спяваннем эпічных паэм.

У веравучэнні адбываецца паслядоўнае ўзвядзенне шматлікасці з'яў бачнага свету да нейкай адзінай сутнасці, а такоама ўпарадкаванне касімагоніі і тэалогіі. У пантэоне на першы план выходзіць бог Праджрапаці, які ў Ведах займаў другараднае месца. Ён робіцца галоўным богам і айцом усіх багоў, першаасновай усяго існага, стваральнікам Сусвету і захавальнікам яго.

У брахманізме канчаткова фарміруюцца палажэнні, якія акажуць істотны ўплыў не толькі на рэлігіі Індыі, у тым ліку і на будызм, але і на індыйскую культуру ў цэлым.

У аснове веравучэння брахманізму ляжыць уяўленне аб дхарме (ад санскр. "трымаць") – безасабовым усеагульным і вечным парадку, які утрымлівае і захоўвае Сусвет як адзінае цэлае. Усё падпарадкоўваецца дхарме: багі, прырода, людзі. Дзякуючы ей устанаўліваецца месца кожнай з'явы, кожнай часткі Сусвета ў цэлым.

У ведызме вучэнне аб дхарме мела касмалагічны характар - яна разумелася як парадак Сусвету. У брахманізме гэтае вучэнне набывае этычнае гучанне. Дхарма разумеецца як абавязак чалавека і саслоўя, да якога апошні належыць. А паколькі ў кожнага саслоўя і чалавека сваё прызначэнне і абавязак, то гэты абавязак рэалізуецца ў розных, нават супрацьлеглых адзін аднаму ўчынках: што для аднаго з'яўляецца добрым, тое для іншага - грэх. Напрыклад, кшатрыі павінны ваяваць, брахманы - вучыць, шудры - падпарадкоўвацца.

Важнае месца ў брахманізме займае вучэнне аб перасяленні душ (сансара). Згодна яму пасля смерці душа чалавека не знікае, але перасяляецца ў іншую істоту альбо прадмет. Такім чынам, душа з'яўляецца бессмяротнай, існуе кругазварот яе перараджэнняў, які падпарадкоўваецца закону кармы. Пад кармай разумеецца агульная сукупнасць учынкаў кожнай жывой істоты і іх вынікаў, якія вызначаюць характар яе новага нараджэння і існавання. Добрая карма (калі, пераважаюць станоўчыя ўчынкі) гарантуе ўдалае далейшае перараджэнне: у новым жыцці чалавек будзе брахманам альбо князем. Сярэдняя карма (калі колькасць добрых і злых учынкаў аднолькавая) дае магчымасць адрадзіцца прыкладна ў той жа якасці. Кепская карма (пераважаюць злыя ўчынкі) прыводзіць да таго, што чалавек адраджаецца ў больш нізкай варне альбо, нават, жывёлай. Лічылася, што за крадзёж зерня чалавек рабіўся пацуком, малака - варонай, мёду – камаром. За свае дрэнныя ўчынкі чалавек у будучым жыцці мог перацярпець тыя ж пакуты, якія ён прычыняў іншым людзям. Напрыклад, калі ён крыўдзіў свою жонку, дык мог стаць жанчынай, у якой будзе вельмі злы муж, калі кагосьці забіў - можа быць сам забіты і г.д.

Ідэя кармы адыграла вялізную ролю ў гісторыі індыйскага грамадсгва, зрабіўшыся адным з асноўных рэгулятараў паводзін дзесяткаў пакаленняў людзей. 3 аднаго боку, яна прадугледжвала маральныя нормы паводзін, бо кожны разумеў, што пакаранне за дрэнны ўчынак будзе непазбежным. Менавіта вера ў карму з'явілася прычынай характэрнага для індыйцаў добразычлівага стаўлення да жывёл, кожная з якіх магла аказацца перарадзіўшымся блізкім чалавекам. Але, з другога боку, менавіта ідэя кармы шмат у чым прадвызначыла індывідуалізм і сацыяльную пасіўнасць індыйцаў. Усе беды чалавека тлумачыліся вельмі проста - дрэннай кармай, якая, у сваю чаргу, была вынікам ягоных былых злачынстваў. Спосаб паляпшэння жыцця таксама быў відавочны - паводзь сябе добра, і тваё будучае існаванне будзе лепшым. Паказальна, што ў Індыі да ХХ ст. амаль не было паўстанняў прыгнечаных слаёў. Пытанне аб сацыяльнаяй справядлівасці доўгі час наогул не ставілася - галоўным было індывідуальнае выратаванне шляхам забеспячэння добрай кармы.

Лічылася, штю ёсць людзі, якія не падпарадкаваны закону кармы. Гэта тыя нешматлікія, хто адмовіўся ад мірскога жыцця і зрабіўся аскетам-пустэльнікам. Аскетычны рух набывае ў перыяд брахманізму шырокае распаўсюджванне. Менавіта ў асяроддзі аскетаў у VII – VI стст. да н.э. былі сфарміраваны Упанішады - філасофскія тэксты, палажэнні якіх аказалі вялізны ўплыў на далейшае духоўнае жыццё Індыі. Сам тэрмін “упа-ні-шад” аначае "сядзець каля", гэта значыць быць кадя ног настаўніка і ўважліва слухаць ягоныя словы. Лічылася, што вучэнне Упанішад з'яўляецца тайным і даступным толькі абраным.

Ва Упанішадах бог-стваральнік Праджапаці трасфарміруецца ў Брахмана - вышэйщую абсалютную рэчаіснасць, ілюзорным адлюстраваннем якой з'яўляецца наш бачны свет. Мэтай рэлігійнага жыцця лічылася зліццё індывідуальнай душы, якая называлася Атман, з Брахманам. Дасягаецца гэта праз аскетычную практыку, а тааксама праз асэнсаванне ілюзорнасці бачнага свету і дасягненне мокшы (збаўленне, вызваленне), якая азначае выхад з кола перараджэнняў, пазбаўленне ад усякай зменлівасці.

Рух аскетаў-пустэльнікаў і філасофія Упанішад з'явіліся непасрэднай духоўнай прадумовай узнікнення апазіцыйнага да брахманізму будызму. Справа у тым, што ўсе складаныя рэлігійна-філасофскія пабудовы Упанішад, прысвечаныя пошуку выратавання, ажыццяўляліся, як правіла, брахманамі і былі прызначаны менавіта для іх. Такім чынам, большая частка насельніцтва Індыі аказвалася як бы па-за межамі непасрэднага рэлігійвага жыцця. Безумоўна, яны былі ахоплены клопатамі жрацоў-брахманаў, якія праводзілі ад імя астатніх людзей і па іх просьбе розныя абрады і такім чынам дапамагалі ім зносіцца з багамі. Аднак вышэйшыя пошукі боскіх ісцін і звязаная з гэтым сістэма складаных філасофскіх пабудоў заставалася недаступнай для небрахманскіх кастаў. Брахманы не лічылі патрэбным пасвячаць небрахманаў у глыбокія таямніцы іх рэлігійна-філасофскіх абстракцый і пошукаў. Філасофскія сістэмы брахманізму стварылі ў сярэдзіне І тысячагоддзя да н.э. трывалую падставу для з'яўлення шырокага кола людзей, якія шукалі выратавання і збаўлення (мокшы) у аддаленні ад людзей, адмаўленні ад усяго матэрыяльнага і канцэтрацыі ўвагі і намаганняў на вызваленні ўнутранага духоўнага "Я". Сярод іх было шмат выхадцаў з небрахманскіх слаёў насельніцтва, але сам факт паходжання рабіў гэтых людзей як бы непаўнавартаснымі паслядоўнікамі таго ці іншага вучэння, бо ўсе вышэйшыя веды былі сканцэнтраваны ў руках брахманаў. Вынікам гэтага з'явілася імкненне выпрацаваць новае вучэнне, альтэрнатыўнае мудрасці брахманаў, прызначанай толькі для нямногіх.

Будызм сфарміраваўся як адно з такіх альтэрнатыўных вучэнняў. У ім абвяшчаецца прынцыповая роўнасць паміж лодзьмі, гэта значыць адмаўляецца варнавая сістэма, якая з'яўляецца адной з падстаў брахманізму. Таксама быў абвешчаны індывідуальны шлях выратавання, вынікам чаго з'явіўся непасрэдны ўдзел кожнага будыста ў рэлігійным жыцці.

Апроч таго ў VIII – VI стст. да н.э. адбываюцца змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці Індыі. У гэты перыяд узнікае вялікая дзяржава ў басейне Ганга і паскараецца эканамічнае развіццё. Людзі пачынаюць багацець, у тым ліку і прадстаўнікі ніжэйшых варн. У гэтых умовах чалавек пачынае ацэньвацца не толькі ў залежнасці ад варнавай прыналежнасці, але і па выніках ягонай уласнай працы. Такім чынам, узмацняецца увага да унутранага свету чалавека, якому ў будызме надаецца асноўная увага.Таксама ў VIII – VI cтст. да н.э. абвастраецца барацьба паміж брахманамі і кшатрыямі за кіруючую ролю ў грамадстве. У Старажынай Індыі брахманы займалі выключна высокае месца: іх маёмасць не мог крануць ніхто, нават цар, лічылася, што іх жыццё значна больш каштоўнае, чым жыццё іншых людзей, а пры іх судовых спрэчках з прадстаўнікамі іншых варнаў рашэнне на карысць брахмана выносілася аўтаматычна, бо брахману проста нельга было не давяраць альбо пярэчыць.

Аднак з цягам часу і асабліва у сувязі з паскарэннем тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэннем старажытнаіндыйскіх протадзяржаў, з'яўленнем палітычна ўплывовага і заможнага слоя людзей, далучаных да ўлады (у асноўным гэта былі кшатрыі), сітуацыя пачала мяняцца. Князі, правіцелі, ваеначальнікі адчувалі, што згодна з брахманізмам, яны знаходзяцца на другарадных пазіцыях, як у духоўным, так и ў сацыяльным сэнсе, таму трэба шукаць нейкае альтэрнатыунае вучэнне, якое б адпавядала іх рэальнаму месцу ў грамадстве. Мэнавіта з асяроддзя кшатрыяў выйшаў заснавальнік будызму Сіддхартха Гаутама Шакьямуні. (Буда).


Информация о работе «Узнікненне будызму»
Раздел: Религия и мифология
Количество знаков с пробелами: 41655
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
47428
0
0

... палеміка вакол пытання “Што такое рэлігія?”, якая працягваецца па сённяшні дзень, аб чым сведчыць разнастайнасць прыведзеных вызначэнняў. Аднак у большасці іх можна вылучыць наступныя агульныя характарыстыкі рэлігіі: па-першае, яна характарызуецца як адна з форм чалавечай дзейнасці і, па-другое, спецыфіка апошняй бачыцца ў тым, што яна грунтуецца на веры ў нейкія надпрыродныя, вышэйшыя сілы і ...

Скачать
39224
0
0

... духоўнага адраджэння Санатана Дхарма. 11.Царква сайенталогіі. І2.Таварыства адзінства духоўных культур "Адраджэнне". 13.Таварыства адраджэння культуры старажытных славян "Славянін". 14.Маладзёжны цэнтр славянскай культуры "Рус". 2. Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Беларусі Мы разгледзім толькі некаторыя нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі і рухі, якія зараз існуюць на Беларусі. ...

Скачать
22747
0
0

... падарожнікам В.Босманам. У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці. 3 аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму ...

Скачать
39673
0
0

... больш дэтальна распрацоўвае праблемы штодзённага жыцця, чым пытанні аб сутнасці Алаха. Шарыят можа характарызавацца як увасабленне спецыфікі стылю ісламскага мыслення і жыцця і аснова самога ісламу. Аднак сістэматызаваным зводам законаў шарыят не з'яўляецца. У ім перад усім закранаюцца пытанні дагматыкі і этыкі, якія вызначаюць перакананні і рэлігійнае сумленне мусульманіна. Канкрэтную сацыяльна- ...

0 комментариев


Наверх