Мова i соцыўм
ЗМЕСТ
1. Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі
2. Мова i маўленне
3. Мовы свету i iх класiфiкацыя
4. Мова – духоўны скарб народа
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі
Мова ёсць агульны для ўсiх людзей здабытак. Сярод мноства жывых iстот, якiя сустракаюцца на Зямлi, толькi чалавек валодае членападзельнай мовай, што дазваляе нам лiчыць яе галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай людзей. Значыць, з дапамогай гэтай прыкметы вылучаецца вялiкi клас жывых iстот з агульнай назвай чалавек, Homo loquens ’чалавек, які гаворыць’. Калi праз мову мы выдзяляем чалавека i характарызуем яго як асобiну, што адрознiваецца ад iншых асобiн, то i сутнасць самога чалавека павiнна раскрывацца з выкарыстаннем паняцця мовы.
Чалавек i мова аказваюцца паняццямi ўзаемазвязанымi, роднаснымi генетычна i арганiчна. Старажытнагрэчаскi фiлосаф Платон спрабаваў азначыць чалавека пры дапамозе яго знешнiх уласцiвасцей, у вынiку чаго ён называў чалавекам жывую iстоту на дзвюх нагах i без пер’яў. У адказ на такое азначэнне другi фiлосаф Дыяген прынёс Платону абшчыпанага пеўня i сказаў: «Вазьмiце свайго чалавека». У сучасных азначэннях чалавека ўжываецца цэлы шэраг яго якасцяў, i цэнтральнае месца сярод iх займае ўласцiвасць чалавека гаварыць: «Чалавек, грамадская iстота, якая знаходзiцца на найвышэйшай ступенi эвалюцыi жывёльнага свету на Зямлi, характарызуецца свядомасцю, маўленнем, здольнасцю рабiць прылады працы, выкарыстоўваючы iх для ўздзеяння на навакольны свет» (БелСЭ). Калі б не было мовы, а таксама пісьменнасці, мы б заставаліся жывёламі, якія проста не задумваюцца аб тым, што адбывалася 10 гадоў таму, хто ў іх быў дзядуля ці прадзед, якая будучыня чакае іх унукаў і што адбываецца на другім канцы зямнога шара. А мы ўсё гэта можам. Чалавек у сваім імкненні да зносінаў і стварэння камунікацыйных сувязяў дасягнуў такога ўзроўню, што жыць на зямным шары стала амаль немагчыма – занадта многа інфармацыі, занадта многа гукавых хваляў і магнітных палёў, якія безупынна перасякаюцца.
Выключная важнасць мовы сярод iншых уласцiвасцяў чалавека заснавана i на тым, што яна з’яўляецца прыкметай адначасова знешняй i ўнутранай. Знешняя (матэрыяльная) частка мовы выразна праяўляецца ў вусным маўленнi праз яго акустычныя характарыстыкi, якiя звязаны з фiзiялагiчнай дзейнасцю розных органаў чалавека (лёгкiя, гартань, язык, зубы, губы, паднябенне i iнш.), успрымаюцца яго слыхам i могуць фiксавацца i вывучацца з дапамогай сучасных тэхнiчных сродкаў. Унутраная (iдэальная) частка мовы служыць самым непасрэдным, прамым i унiверсальным шляхам да думак, пачуццяў, свядомасцi, псiхiкi чалавека, або да ўсяго, што стварае яго ўнутраны свет, унутранае жыццё.
Значыць, калi разглядаць мову як агульначалавечую з’яву, унiверсальную катэгорыю, што мае сваё прызначэнне, то можна вылучыць у ёй дзве суiснуючыя ролi, якiя яна выконвае. Першая роля з’яўляецца дыферэнцыяльнай: з яе дапамогай мы адрознiваем чалавека ад усяго астатняга свету жывых iстот на нашай планеце. Другая роля служыць iнтэгральнай: праз яе мы аб’ядноўваем вялiкi клас жывых высокаарганiзаваных iстот у адзiн род – род чалавека. Але ўнутры гэтага роду чалавецтва падзяляецца на шматлiкiя групоўкi, самымi арганiчнымi i буйнымi з якiх з’яўляюцца нацыi. Сярод характэрных рыс кожнай нацыi найбольш адметнай служыць, бясспрэчна, мова.
Нацыянальная дыферэнцыяцыя людзей мае тэндэнцыю да адэкватнага адлюстравання ў адпаведных нацыянальных мовах, якiя i служаць найбольш чуйнымi паказчыкамi гэтай дыферэнцыяцыi. Роднасць моў, iх генетычнае i тыпалагiчнае падабенства адначасова сведчаць i пра псiхалагiчную сваяцкасць тых або iншых нацый i народнасцяў, пра iх паходжанне з адной крынiцы, пра iх адзiныя старажытныя каранi. I наадварот, разыходжанне нацыянальных моў, наяўнасць у iх меншага падабенства – паказчык меншай роднасцi адпаведных нацый, носьбiтаў гэтых моў. Такiм чынам, самыя глыбiнныя якасныя ўласцiвасцi мовы, што маюць непасрэднае дачыненне да чалавека, звязаны з апошнiм, па-першае, як з бiялагiчнай i сацыяльнай (грамадскай) iстотай, па-другое, як з прадстаўнiком канкрэтнай нацыi.
Практычна кожная нацыя, асаблiва вялiкая, падзяляецца на размаiтыя групоўкi ў залежнасцi ад мноства фактараў, такiх, як месца жыхарства, прафесiя, род занаткаў, узрост, пол, iнтарэсы, ступень адукаванасцi, культуры i да т.п. Адпаведна ўсiм гэтым унутрынацыянальным чалавечым уласцiвасцям кожная мова набывае пэўныя характарыстыкi, якiя выкарыстоўваюцца пры яе навуковым апiсаннi. Так, дыялектнае чляненне мовы непасрэдна вынiкае з тэрытарыяльнага рассялення людзей, месца iх нараджэння, што амаль усюды накладвае свой адбiтак на спецыфiчныя асаблiвасцi гаворак вызначанай тэрыторыi, мясцовасцi. Грамадскае жыццё чалавека, род яго заняткаў, прафесiя адлюстроўваюцца ў стылiстычнай дыферэнцыяцыi мовы, у выдзяленнi тут навуковага, афiцыйна-справавога, гутарковага i iншых стыляў. Узнiкненне сацыяльных жаргонаў непасрэдна звязана з сацыяльнай дыферэнцыяцыяй людзей: занатоўваюцца жаргон студэнтаў, школьнiкаў, салдат, дэкласаваных элементаў i г.д., бо мова прадстаўнiкоў усiх гэтых груп мае свае ўласцiвасцi, характарызуецца адметнымi рысамi, якiя i дазваляюць рабiць сацыяльную дыферэнцыяцыю мовы.
Маўленне мужчын i жанчын выразна адрознiваецца такой рысай, як тон: у першых голас нiжэйшы па тоне, у другiх вышэйшы. У мове адукаванага чалавека выкарыстоўваецца звычайна больш лексiчных сродкаў i будуецца яна ў адпаведнасцi з лiтаратурнымi нормамi, у той час як у неадукаваных людзей мова бяднейшая i менш унармаваная. Нарэшце, моўныя асаблiвасцi кожнага з нас маюць свае непаўторныя iндывiдуальныя рысы, пачынаючы ад уласцiвых чалавеку асаблiвасцяў маўлення (тэмбр, хуткасць, iнтанацыя i да т. п.) i канчаючы звычкамi ва ўжываннi пэўных моўных адзiнак. Мова кожнага чалавека вызначае яго як асобу, выкрывае ўнутраны свет, душу, думкi, свядомасць. Недарэмна японцы гавораць, што конь пазнаецца ў хадзьбе, а чалавек у маўленнi. Iнакш кажучы, сацыяльны i iндывiдуальны партрэт кожнага чалавека найбольш яскрава i ўсебакова ствараецца з тых фарбаў, тонаў, адценняў, якiя выяўляюцца ў яго маўленнi або ў размаiтай дзейнасцi, апасродкаванай iм.
Сутнасць чалавека, яго жыццё вычарпальна адлюстроўваюцца ў мове, у яе характарыстыках, рысах, уласцiвасцях, што трывала замацоўваюцца ў такiх яе крыштальных самацветах, як прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, дзе атаясамляецца з мовай i асобны чалавек (узяць языка), i нацыя (нашэсце дванадзесяцi языкоў – пра паход шматнацыянальнай армii Напалеона ў Расiю), i розум чалавека (якi розум, такая i гаворка), дзе паказана i ўздзеянне мовы на чалавека (слова лечыць i калечыць), i яе даўгавечнасць (напiсанае застаецца), i арганiчная сувязь са справамi (тады слова – серабро, калi справа – золата).
Па адным з паданняў, да старажытнагрэчаскага фiлосафа Сакрата, што быў слынны як знаўца чалавечых душ, прывялi незнаёмца, для таго каб мудрэц ахарактарызаваў яго. Сакрат доўга глядзеў на прыведзенага i затым выгукнуў: «Ды загавары ж ты нарэшце, каб я мог спасцiгнуць цябе!» Значыць, пра чалавека без маўлення сказаць нешта як пра асобу не выпадае, бо менавiта ў мове замацоўваюцца найбольш грунтоўныя ўласцiвасцi чалавека, пачынаючы ад яго як нацыянальнай, сацыяльнай, бiялагiчнай iстоты да адметных iндывiдуальных асаблiвасцяў кожнага. У гэтым плане вучэнне пра мову можна лiчыць навукай пра чалавека, бо праз мову чалавек выяўляецца ва ўсiх сваiх якасцях i ў адносiнах да iншых людзей, да навакольнага свету. Па словах Б.А.Плотнiкава, «мова – тая гаючая крынiца, дзе навiдавоку ўсё ўнутранае жыццё чалавека, дзе вiруюць яго думкi i пачуццi, куды вывяргаецца ўся яго духоўная iснасць».
Яшчэ адной фундаментальнай рысай, якая выяўляе сутнасць мовы, служыць тое, што яна забяспечвае нас здольнасцю выражаць i ўспрымаць ускосна нашы бiялагiчныя i псiхалагiчныя стымулы i рэакцыi, а пра рэчаiснасць i яе рэалii меркаваць i разважаць без непасрэднага кантакту з iмi, не ўспрымаючы iх прама сваiмi органамi пачуццяў.
Згодна з вучэннем I.П.Паўлава аб дзвюх сiгнальных сiстэмах, уся iнфармацыя, якую атрымоўвае чалавек ад знешняй рэчаiснасцi, апрацоўваецца чалавекам праз яго непасрэдныя фiзiялагiчныя стымулы i рэакцыi, што з’яўляецца агульным для ўсiх жывых iстот. Гэтыя прамыя ўспрыманнi стымулаў i рэагаванне на iх разнастайнымi бiялагiчнымi стварэннямi прыроды атрымалi ў навуцы назву першай сiгнальнай сiстэмы, з дапамогай якой усе iстоты прыстасоўваюцца да прыроды, арыентуюцца ў ёй, чула рэагуюць на яе змены. Але ў чалавека на падмурку першай сiгнальнай сiстэмы ўзнiкла другасная сiстэма сiгналаў – сiгналы сiгналаў. Гэта сiстэма i дазваляе чалавеку ўспрымаць рэчаiснасць ускосна, праз дадатковыя сiгналы пра пэўныя фiзiялагiчныя стымулы замест прамога ўздзеяння апошнiх. Найбольш унiверсальным агульначалавечым сiгналам гэтага роду i служыць наша мова. Дэльфіны і папугаі абменьваюцца інфармацыяй пры дапамозе гукавых сігналаў: свіст, крыкі і да т.п. Навукоўцы налічваюць каля 200 розных гукаў. Але гэтыя гукі яшчэ не мова. Ці можнга на “дэльфінавай” мове паведаміць пра тое, што ў 17 стагоддзі ў Рыме адбыліся выбары Папы? Людзі, у адрозненні ад жывёл, умеюць абстрактнымі гукавымі паняццямі данесці адзін да аднаго такую інфармацыю.
Iменна мова адчыняе нам доступ да ўсяго таго, што ўспрымаюць iншыя людзi, да ўсёй той iнфармацыi, якая назапашана чалавецтвам за гады яго iснавання. Больш таго, рэагаваць на знешнiя стымулы i задавальняць свае размаiтыя патрэбы мы здольны, дзякуючы мове, шляхам выкарыстання не сваёй уласнай першаснай сiгнальнай сiстэмы, а гэтай жа сiстэмы iншых людзей. Так, замест таго, каб рабiць нешта самiм, мы, нярэдка (прынамсi, калi ёсць такая мажлiвасць) вымушаем гэта зрабiць iншых людзей, пра што сведчаць нашы шматлiкiя просьбы i пажаданнi да iншых тыпу падай, прынясi, падымi, схадзi, купi i да т.п.
Валоданне мовай азначае, што мы можам рабiць сваiм уласным унутраным здабыткам усе тыя духоўныя багаццi, што маюць астатнiя людзi. Мова звязвае людзей з навакольным светам i памiж сабою. Яна згуртоўвае не толькi людзей аднаго пакалення, але i пры дапамозе пiсьмовай формы розныя гiстарычныя пакаленнi людзей.
Мова з’яўляецца i нашым мiнулым, нашым гiстарычным лёсам, i нашай сучаснасцю, i нашай будучыняй, таму што заўсёды застаецца з чалавекам, яна яго сутнасць, свядомасць, душа i ў той жа час унiверсальны сродак, праз якi ён успрымае знешнi свет, разумее яго ў значнай меры ў адпаведнасцi з уласцiвасцямi сваёй мовы. Нагадаем у сувязi з гэтым словы I.В.Гётэ аб тым, што колькi ты ведаеш моў, столькi разоў ты чалавек. Асновай для такога выказвання служыць прырода i непаўторны характар кожнай мовы, якая ўяўляе сабою цэлую сiстэму светаўспрымання.
Мова ў пэўнай ступенi абмяжоўвае iнтэлектуальную i духоўную дзейнасць асобных таленавiтых людзей, думкi якiх здольны сягаць у такiя сферы, што ў данай мове на пэўны момант яе стану не знаходзiцца адэкватных сродкаў выражэння. У такiх выпадках творчая асоба вымушана пiсаць на iншай, больш развiтай мове цi выпрацоўваць новыя сродкi сваёй роднай мовы або нават закладваць прынцыпова новыя асновы для яе больш перспектыўнага развiцця.
Любое буйное вынаходства, у тым лiку i мова, мае свой адваротны бок, г.зн. можа ўжывацца не толькi на карысць, але i на шкоду. Мова – вытанчаны iнструмент iдэалогii, палiтыкi, дыпламатыi. Часам кожны з нас можа гаварыць не тое, што думае. З дапамогай мовы чалавек можа схлусiць, абразiць iншага чалавека, сапсаваць яму настрой, узвесцi паклёп i да т.п. Яна (мова) – гнуткi i паслухмяны сродак для перадачы нашых намераў, пачуццяў, думак. Мова часам нагадвае крывое люстра, дзе сапраўднасць здольна адбiвацца так, як таго хоча прамоўца або аўтар пiсьмовага тэксту.
Кожны чалавек – гэта цэлы сусвет, непаўторны i невычарпальны, зменлiвы i загадкавы, прывабны i непазнаны. I адной з найбольш надзейных сцяжынак да гэтага ўнутранага царства чалавека служыць яго мова. Яна нагадвае ў такiм разе выведзены вонку жывы нерв, якi звязвае чалавека з такiмi ж нервамi iншых людзей, у вынiку чаго грамадства ўяўляецца адзiным жывым арганiзмам, нервовай сiстэмай якога з’яўляецца мова, а нервовымi клеткамi ўсе людзi, кожны з нас.
Пад функцыяй у лiнгвiстыцы разумеюць прызначэнне мовы цалкам цi пэўнай моўнай адзiнкi або ролю, якую выконвае мова ў грамадстве.
Вядомы мовазнавец Г.Шухарт сцвярджаў: «Сутнасць мовы заключаецца ў зносiнах». У аснове гэтай фармулёўкi – вылучэнне галоўнай i зыходнай функцыi мовы – камунiкацыйнай. Камунiкацыйная функцыя (функцыя зносiн):
1) раскрывае сацыяльны, грамадскi характар мовы, бо паза грамадствам мова спыняе сваё iснаванне (хоць i захоўваецца ў выглядзе пiсьма або гукавых запiсаў);
2) выяўляе псiхiчную прыроду мовы, таму што мова рэалiзуецца ў выглядзе маўлення толькi ў час яе выкарыстоўвання людзьмi, калi яна ажывае ў iх свядомасцi, матэрыялiзуецца праз маўленне, якое перадаецца i ўспрымаецца органамi чалавека;
3) далучае чалавека да пэўнага калектыву людзей.
Характэрнай рысай моўнай камунiкацыi з’яўляецца тое, што яна мае адваротную сувязь: чалавек выступае адначасова ў якасцi адпраўшчыка i атрымальнiка iнфармацыi, але адваротная сувязь працуе толькi пры наяўнасцi суразмоўцаў, у жывым дыялогу. Такiм чынам, усебаковая сувязь памiж людзьмi ў прасторы i часе грунтуецца на камунiкацыйнай функцыi мовы, праз зносiны людзей з дапамогай агульнай для iх сiстэмы моўных знакаў.
Адлюстраванне ўзаемаадносiн чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намiнацыйную функцыю мовы. Прадметы робяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў пераважна пры iх намiнацыi, калi гэтыя прадметы атрымоўваюць назвы сродкамi мовы, перш за ўсё словамi. Звычайна тым прадметам i з’явам, якiя адыгрываюць важную ролю ў жыццi людзей пэўнага калектыву, даецца значна больш разнастайных назваў, чым з’явам i прадметам, якiя знаходзяцца як бы на перыферыi iнтарэсаў чалавека або практычна не сустракаюцца цi рэдка сустракаюцца ў яго жыццi. Багацце слоўнiка ў цэлым, а таксама колькасць намiнацый у пэўнай галiне жыцця i ведаў сведчаць не толькi пра стан i развiццё мовы народа, але i пра ступень яго iнтэлектуальнага i духоўнага развiцця, пра глыбiню распрацоўкi тых паняццяў, якiя звязаны з жыццёвымi ўмовамi людзей i маюць для iх вялiкае значэнне. Такiм чынам, праз намiнацыйную функцыю мовы выяўляецца характар сувязi тых цi iншых моўных калектываў людзей са знешняй рэчаiснасцю i найбольш iстотныя спосабы яе ўспрымання людзьмi з дапамогай мовы.
У свядомасцi чалавека адлюстроўваецца знешняя рэчаiснасць, i змест мовы як арганiчная частка свядомасцi таксама адлюстроўвае ў сабе гэту рэчаiснасць. У падмурку значэнняў практычна ўсiх знамянальных слоў так цi iнакш ляжаць адпаведныя паняццi, у якiх увасабляюцца ўяўленнi чалавека аб адлюстраваных у яго свядомасцi знешнiх прадметах. Гэта значыць, што мы маем падставу гаварыць пра наяўнасць у мове функцыi адлюстравання.
Адной з iстотных функцый мовы з’яўляецца пазнавальная: чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якiя фiксуюцца, назапашваюцца, класiфiкуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Мова адначасова служыць iнструментам пазнання, таму што стварэнне i ўзбагачэнне асноўных катэгорый мыслення (паняццяў) адбываецца на аснове мовы. Мова – галоўны сродак набыцця ведаў, iх пашырэння, узбагачэння, удакладнення.
Мова адносiцца да самага галоўнага спосабу выражэння мыслення i пачуццяў чалавека i тым самым выконвае экспрэсiўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькi пэўныя звесткi, веды, але i праяўляюцца адносiны да iх таго чалавека, якi гаворыць (пiша), яго здольнасцi, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псiхiчны стан у момант маўлення i ў цэлым разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Праз экспрэсiўную функцыю прадстаўляюцца галоўныя рысы носьбiта мовы, выяўляецца яго светапогляд, малюецца яго ўнутраны партрэт
Пры зносiнах важным аказваецца не толькi тое, што сказаць, але i як сказаць. Уласцiвасцi i якасцi маўлення ацэньваюцца i па яго змесце, эмацыянальнай насычанасцi, па эстэтычных характарыстыках, па ўражаннi, якое яно выклiкае ў слухача (чытача). Мiлагучнае выказванне пры аднолькавай iнфарматыўнасцi са звычайным паведамленнем успрымаецца з большай асалодай, з пiльнейшай увагай. Эстэтычная функцыя ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзii, сцэнiчным маўленнi, красамоўстве.
Пры ўжываннi незнаёмага слова цi выраза мы можам раскрыць iх змест шляхам разгорнутага тлумачэння або азначэння (ВТНУ – вышэйшая тэхнiчная навучальная ўстанова). Тут рэалiзуецца метамоўная (тлумачальная) функцыя мовы.
Фатычная функцыя мовы выяўляецца ва ўменні ўстанаўліваць кантакт, наладжваць дыялог з суразмоўцам.
... ільство не може вплинути на зміни структурних рівнів мови. Інтерлінгвістика Із соціолінгвістикою тісно пов'язана інтерлінгвістика. Інтерлінгвістика — особлива лінгвістична дисципліна, яка вивчає міжнародні мови як засіб комунікації в багатомовному світі. Термін інтерлінгвістика ввів у 1911 р. Ж. Мейс-манс. До того часу інтерлінгвістика існувала як теорія лінгвопроектування, започаткована ...
... не бачили своїх помилок. Наше спілкування та знання будуть найкращими ліками для їх невігластва [там само, 128]. Качру стверджує, що найважливішою причиною для розвитку англійської мови є історична роль Англії, як колоніальної сили. Наприклад, в Індії загальноприйнятим є те, що політична сила бере до уваги значущість мови британського правління в Індії (так звана «лінгвістична стратегія еліти»). ...
... мов полягає в наявності сформованої іншомовної комунікативної компетенції,яка входить до складу когнітивно-технологічного компоненту. 2. Компонентно-стурктурний аналіз професійної компетентності вчителя іноземних мов Професійна компетентність учителя синтезує в собі, по-перше, загальні вимоги до педагога як до особистості, по-друге, особливості його професійно-педагогічної діяльності, по-трет ...
... життя, світогляд, менталітет, національний характер та ідеологію людини. Відповідно, мова є способом пізнання, з допомогою якого людина пізнає світ та культуру, а ситуація є засобом формування соціолінгвістичної та соціокультурної компетенції мовця. В процесі дослідження було встановлено, комунікативна компетенція є явищем комплексним і включає в себе багато різних видів компетенцій, серед яких ...
0 комментариев