3. Мовы свету i iх класiфiкацыя
Паводле звестак навукоўцаў, у нашы днi вядома каля 5000 розных (жывых i мёртвых) моў, з якiх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мiльярды жыхароў нашай планеты, а астатнiя мовы абслугоўваюць нязначную частку насельнiцтва, iншы раз мовай карыстаюцца сотнi i нават дзесяткi людзей.
Мова – гэта iстотная адзнака этнiчнага калектыву – народа, нацыi, племенi. У тыповым выпадку мова народа аб’ядноўвае прадстаўнiкоў данага народа i з’яўляецца адметнай адзнакай. Але на практыцы нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнiкi некалькiх этнiчных калектываў: нямецкая мова родная для немцаў i аўстрыйцаў, для значнай часткi насельнiцтва Швейцарыi i Люксембурга; англiйская мова родная для англiчан i амерыканцаў, а таксама для насельнiцтва былых калонiй i дамiнiёнаў Вялiкабрытанii; беларуская мова родная не толькi для беларусаў, але i для прадстаўнiкоў iншых народаў, якiя даўно жывуць на Беларусi, напрыклад, беларускiх татараў, яўрэяў. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якiя карыстаюцца чатырма мовамi (нямецкай, французскай, iтальянскай, рэтараманскай), злiваюцца ў вынiку працяглага сумеснага пражывання ў адзiную нацыю.
У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў вялiкiя групы, або сем’і, моў.
Навука пра мову выдзяляе iндаеўрапейскую, iберыйска- каўказскую, фiна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кiтайска-тыбецкую, дравiдыйскую, семiта-хамiцкую, кайсанскую i iншыя сем’i моў, кожная з якiх складаецца альбо з некалькiх груп (напрыклад, фiна-угорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фiнскую i угорскую, якiя ў сваю чаргу складаюцца з некалькiх моў), альбо з некалькiх моў (напрыклад, дравiдыйская сям’я ўключае мовы тэлугу, тамiльскую, малаялам, каннара i iнш., што пашыраны на поўднi Iндыi, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакiстана i Афганiстана).
Некаторыя мовы з’яўляюцца iзаляванымi, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп, напрыклад, японская мова, карэйская.
Беларуская мова ўваходзiць у адну з самых вялiкiх сем’яў Еўразii –iндаеўрапейскую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 16 моўных груп: балтыйская (лiтоўская, латышская (жывыя) i пруская, яцвяжская (мёртвыя)), германская (дацкая, нарвежская, шведская, iсландская, фарэрская, нямецкая, англiйская, галандская (нiдэрландская), фламандская, iдыш (новаяўрэйская), мёртвыя – гоцкая, бургундская, вандальская), iндыйская (хiндустанi, пенджабi, бенгалi, орыя, бiхары, цыганская (жывыя) i ведыйская, санскрыт, пракрыты (мёртвыя)), iранская (персiдская, таджыкская, курдская, тацкая, пушту (афганская), асецiнская (жывыя) i мiдыйская, парфянская, скiфская (мёртвыя)), кельцкая (iрландская, шатландская, брэтонская, уэльская (валiйская), гальская), раманская (iспанская, французская, партугальская, iтальянская, правансальская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская i мёртвая лацiнская), славянская, у якой вылучаюцца тры падгрупы: заходнеславянская (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая i мёртвая палабская); паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая i мёртвая стараславянская); усходнеславянская (беларуская, украiнская, руская).
У iндаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць асобныя мовы – грэцкая, албанская, армянская.
4. Мова – духоўны скарб народа
Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так i беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якiя яе стварылi i карыстаюцца ёй. Беларуская мова (як i любая iншая) адлюстроўвае прыродныя i клiматычныя ўмовы, гiсторыю народа, культурна-этнаграфiчныя традыцыi, узровень народнай гаспадаркi, характар грамадскай думкi, навукi, мастацтва – усе вялiкiя i малыя асаблiвасцi жыцця нашага народа. Яна своеасаблiвая форма сацыяльнай памяцi народа, яго духоўны скарб. Родная мова духоўна яднае народ, кансалiдуе яго ў нацыю. Яна звязвае мiнулае з сучасным i будучым. Авалодваючы мовай, мы засвойваем адлюстраваныя ў ёй гiсторыю i грамадскi вопыт народа, яго сацыяльны iнтэлект, далучаемся да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзi, спасцiгаем яго думкi, погляды, яго псiхалогiю, фiласофiю, мастацкiя вобразы. Iнакш кажучы, родная мова даецца кожнаму з нас не толькi для таго, каб карыстацца ёю як сродкам зносiн i выражэння ўласных думак, пачуццяў, эмоцый, але i для ўдасканалення свайго духоўнага свету, для ўсведамлення свайго ўласнага этнiчнага «я» ў агульнасусветнай супольнасцi людзей.
Беларуса i цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленнi асобных зычных (шчырасць, жыццё, чорны), па звонкiм «дзе» i густым «чаго» (дзецi, радзiма, гародчык), мiлагучным спалучэннi зычных i галосных (салодкi, завушнiцы, галоўны), асаблiвай беларускай асiмiляцыйнай мяккасцi (цьвёрды, зьдзiвiцца, мясьцiна, досьлед).
У семантыцы слова яскрава адбiваюцца асаблiвасцi светаўспрымання беларуса, характар яго працоўнай дзейнасцi. Прыкладам могуць служыць назвы гарадоў: Брэст (Бярэсце), Гродна (Гародня), Мiнск (Менск), Бабруйск, Iгумен, Мазыр, Ляхавiчы, Заслаўе i iнш., прозвiшчы: Каваль, Бондараў, Аўчароў, Леснiкаў, Грыб, Драздоў, Байда, Шаўчук, Пястун i iнш.
Як i кожнаму народу, беларускаму ўласцiвы спецыфiчныя рэалii – такiя прадметы i паняццi, якiя маюць адзнаку нацыянальнага, мясцовага або гiстарычнага каларыту i адсутнiчаюць у побыце i культуры iншых народаў. Праз адсутнасць адпаведных рэалiй або паняццяў такiя назвы ў iншых мовах перадаюцца беларусiзмамi: здольнiк, дзядзькаванне, дакопкi, пячыста, васпан i iнш.
Важнасць i актуальнасць канкрэтнага абазначэння элементаў навакольнага матэрыяльнага свету для прадстаўнiкоў розных народаў неаднолькавая, адпаведна i ўласцiвасцi прадметаў i з’яў могуць ацэньвацца па-рознаму. Беларусы, даючы новыя назвы кiравалiся найперш рэальна-практычнымi патрэбамi, якiя дыктавала само жыццё. Пра гэта можна меркаваць па вялiкай колькасцi разнастайных змястоўных назваў для паняццяў лес: бор, гай, ельнiк, бярэзнiк, дуброва, гушчар, пушча i iнш., балота: багна, дрыгва, твань, iмшара i iнш.
Некаторыя беларускiя найменнi не маюць аднаслоўных адпаведнiкаў i перадаюцца праз апiсальныя выразы: чыгунка – железная дорога, жабурынне – лягушачья икра, бульбянiшча – поле, где рос картофель.
Адметнасць беларускай лексiкi праяўляецца таксама ў высокай ступенi расчлянёнасцi, дэталiзацыi паняцця: бакал i куфель (бакал для пiва), попел i прысак (гарачы попел), арэх i лузанец (вылузаны арэх), балота i iмшара (мохавае балота).
Лексiчная самабытнасць беларускай мовы праяўляецца ў адметным метафарычным пераасэнсаваннi, звязаным з традыцыйнымi для нашага народа iнтэлектуальнымi асацыяцыямi i стэрэатыпнымi вобразнымi ўяўленнямi. Нацыянальны каларыт набываюць пераносныя характарыстыкi людзей i iх знешнiх рыс паводле назвы прадмета або з’явы: таўкач – някемлiвы чалавек, цэбар – вялiкая галава.
Прырода назвы, характар яе матывацыi таксама могуць быць нацыянальна адметнымi: пярсцёнак (бел.) – назва паводле месца прызначэння; кольцо (руск.) – паводле формы; ручнiк (бел.) – па прызначэннi; полотенце (руск.) – паводле матэрыялу.
Нацыянальная адметнасць лексiкi выяўляецца ў формах iмёнаў: Алесь, Сымон, Хведар, Яўхiм, Пiлiп, Лявон, Зося, Марыля.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / пад. рэд. П. Брыгадзіна. – Мн., 1997
2. Палуян А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка): курс лекцый / А.М.Палуян. 2006, – 134 с.
3. Ганцова С. К. Беларусазнаўства: вучэбны дапаможнік /. С. К. Ганцова – Мінск : Веды, 2004..
4. Янкоўскi Ф.М. Гiстарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М. Янкоўскi – Мн.. 1989.
... ільство не може вплинути на зміни структурних рівнів мови. Інтерлінгвістика Із соціолінгвістикою тісно пов'язана інтерлінгвістика. Інтерлінгвістика — особлива лінгвістична дисципліна, яка вивчає міжнародні мови як засіб комунікації в багатомовному світі. Термін інтерлінгвістика ввів у 1911 р. Ж. Мейс-манс. До того часу інтерлінгвістика існувала як теорія лінгвопроектування, започаткована ...
... не бачили своїх помилок. Наше спілкування та знання будуть найкращими ліками для їх невігластва [там само, 128]. Качру стверджує, що найважливішою причиною для розвитку англійської мови є історична роль Англії, як колоніальної сили. Наприклад, в Індії загальноприйнятим є те, що політична сила бере до уваги значущість мови британського правління в Індії (так звана «лінгвістична стратегія еліти»). ...
... мов полягає в наявності сформованої іншомовної комунікативної компетенції,яка входить до складу когнітивно-технологічного компоненту. 2. Компонентно-стурктурний аналіз професійної компетентності вчителя іноземних мов Професійна компетентність учителя синтезує в собі, по-перше, загальні вимоги до педагога як до особистості, по-друге, особливості його професійно-педагогічної діяльності, по-трет ...
... життя, світогляд, менталітет, національний характер та ідеологію людини. Відповідно, мова є способом пізнання, з допомогою якого людина пізнає світ та культуру, а ситуація є засобом формування соціолінгвістичної та соціокультурної компетенції мовця. В процесі дослідження було встановлено, комунікативна компетенція є явищем комплексним і включає в себе багато різних видів компетенцій, серед яких ...
0 комментариев