5. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

Пачатак змен да лепшага ў СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна 5 сакавiка 1953 г. i перастаноўкамi у вышэйшых эшалонах улады. Так, пасаду Старшынi Савета Міністраў заняў Г. Малянкоў. М. Хрушчоў узначалiў Сакратарыят ЦК, Л. Берыя – Міністэрства ўнутраных спраў (з уключэннем у яго склад Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), М. Булганiн – Мiнiстэрства абароны, К. Варашылаў – Вярхоўны Савет СССР.

У сродках масавай інфармацыі часцей стала праводзіцца думка пра калектыўнае кiраўнiцтва. У сталіцы БССР, абласцях i раёнах адбывалiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi у рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакрытыкi, павышэнню адказнасцi камунiстаў. Тым часам у Прэзідыуме ЦК паміж уладальнікамі ключавых пасад пачалася барацьба за вызначальны ўплыў і аднасобную ўладу. Каб знайсці падтрымку ў масах грамадзян, Л. Берыя перапыніў «справу ўрачоў» і аддаў загад аб частковы вызваленні рэпрэсіраваных асоб. У выніку на волю выйшлі 1 181 264 з 2 526 402 асуджаных, галоўным чынам, па крымінальных артыкулах.

Большасць партыйнай эліты выказвала апасенне, што з перамогай Л. Берыя ў краіне ўсталюецца рэжым яшчэ больш жорсткі, чым пры Сталіне. З усведамленнем таго М. Хрушчоў заручыўся падтрымкай маршала Г. Жукава і 26 чэрвеня на пасяджэнні Прэзідыума ЦК арганізаваў арышт свайго канкурэнта. У вынiку Л. Берыя быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi і па прыгавору суда расстраляны. Чарговы (вераснёўскi) 1953 г. Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i абраў на яе М. Хрушчова. З гэтага часу ўвайшлi у практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый Саветаў. Але, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя органы. На 1 студзеня 1954 г. у КПСС налічвалася 6, 9 млн камунiстаў, з якiх 129 585 – у складзе КПБ.

Партыйнае i савецкае кіраўніцтва рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым парушэнняў законнасцi. У сакавіку 1954 г. ізноў аднаўляўся партыйны кантроль над дзейнасцю сілавых міністэрстваў. Так, МДБ выводзілася з МУС і рэарганізоўвалася ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ). 30 красавiка 1954 г. Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай «ленiнградскай справы» i пакараў тых, хто сфабрыкаваў яе. Так, па прыгавору суда былы МДБ Абакумаў i тры яго памагатыя былi расстраляны. У чаканнi суда памёр i кат беларускага народа, былы кіраўнік НКУС БССР Л. Цанава.

Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты рэжыму, апарат КПСС пакінуў непарушнай камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму. Негалосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не раскрывала iх прычын i асабiстай ролi у iх Сталiна. Больш таго, у снежнi 1954 г. у краіне шырока адзначалася яго 75-годдзе. З такой жа ўрачыстасцю 22 красавіка 1955 г. адзначалася 85-годдзе са дня нараджэння Ў. Ленiна. Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці тэма «Ленін-Сталін» была непадзельнай. Яскравым увасабленнем таго з’яўляўся Маўзалей, у якім захоўваліся парэшткі абодвух правадыроў.

У працэсе дзейнасці групы членаў ЦК КПСС па рэарганізацыі сістэмы кіравання склаліся перадумовы для крытыкі сталінізму. Першыя крокі ў гэтым напрамку былі зроблены 14–25 лютага на ХХ з’ездзе КПСС, дзе з дакладам «Аб кульце асобы i яго вынiках» выступіў М. Хрушчоў. Гэтае выступленне, а таксама пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 «Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступстваў», былі прыхільна сустрэты грамадствам і арыентавалі яго на далейшае развіццё савецкай дэмакратыі.

Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР была праведзена праверка судовых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937–38 гг. з’яўлялася вынiкам фальсiфiкацыi. У гэтай сувязі з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана 29 012 чал.

Супраць М. Хрушчова, які ініцыяваў крытыку Сталіна, выступіла група членаў Прэзідыума ЦК на чале з В. Молатавым, але пацярпела паражэнне. Гэта дало І сакратару КПСС магчымасць завяршыць распачатую працу па асуджэнні культу Сталіна. Прамова М. Хрушчова на ХХІІ з’ездзе КПСС (17–31 кастрычнiка 1961 г.) знайшла падтрымку большасці народа, асабліва творчай інтэлігенцыі.

Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР увабрала ў сябе стыль, метады і наступствы кіравання М. Хрушчова, які займаў пасады І сакратара ЦК КПСС і старшыні Савета Міністраў СССР. Неўзабаве і ён стаў прымаць рашэнні аднасобна, не параіўшыся з акружэннем. Уласцівы яму стыль кіраўніцтва – валюнтарызм – выявіў сябе ў непрадуманай рэарганізацыі амаль усіх партыйных і ўпраўленчых структур. Але савецкая палітычная сістэма засталася нязменнай.

Ва ўмовах панавання КПСС паўнаўладдзе Саветаў было немагчымым у прынцыпе: іх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем, пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Разам з тым Саветы ўсiх узроўняў пачалi лепш выконваць свае гаспадарчыя, арганiзацыйныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах адлюстравалi iмкненне да развiцця дэмакратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы і абавязкі дэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць. На працягу 1950-х гг. працоўныя Беларусi двойчы бралi удзел у выбарах у Вярхоўны Савет СССР, двойчы ў Вярхоўны Савет БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99% выбаршчыкаў.

Прафсаюзы заставаліся самай масавай грамадскай арганізацыяй. З 1951 па 1960 г. колькасць яе членаў павялічылася з 815 тыс. да 1 988 тыс. Па-ранейшаму асноўнай сферай дзейнасці прафсаюзаў з’яўлялася вытворчасць. Па iх iнiцыятыве з ладзіліся спаборнiцтвы «за званне брыгад выдатнай якасцi», «за эканомiю iнструментаў», «за сумяшчэнне прафесiй», у якіх удзельнiчала 95,2% працоўных. З 1958 г. разгарнуўся рух за званне ўдарнiкаў i брыгад камунiстычнай працы. З 1962 г. – за званне «майстар-залатыя рукi».

У 1950-я гг. раслi i умацоўвалiся камсамольскiя арганiзацыi рэспублiкi. Калi у 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 368 тыс. камсамольцаў, то да 1961 г. ужо 621 тыс. ЛКСМБ здзяйсняў шэфства над пiянерскай арганiзацыяй, браў удзел у сацыялістычных спаборніцтвах. Па заклiку партыi камсамол Беларусi узяў удзел у асваеннi цалiны ў Казахстане, Сiбiры, на Алтаi i Урале. Камсамольскія работнікі папаўнялі кадры партыйна-савецкай наменклатуры БССР. Яе тагачасны кіраўнік І сакаратар ЦК КПБ К. Мазураў заўсёды аператыўна рэагаваў на дырэктывы з Крамля. У 1958 г. М. Хрушчоў пад час наведвання БССР высока ацаніў шанцы беларускага народа ў пабудове камунізму.

Поспехі пасляваеннага аднаўлення эканомікі СССР, выкрыццё сталіншчыны, знішчэнне «жалезнай завесы» і часовае прыпыненне «халоднай вайны», усё гэта і іншае надало савецкаму грамадству моцны імпульс далейшага развіцця. Але ўсё гэта і іншае не задавальняла частку партыйнай наменклатуры, якую палохаў працэс дэмакратызацыі грамадства. У выніку 13 кастрычнiка 1964 г. на пасяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС М. Хрушчову былi прад’яўлены прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, злоўжываннi у кадравай палiтыцы, праявы культу яго асобы. Больш абрунтавана гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г. на Пленуме ЦК у дакладзе А. Суслава «Аб ненармальным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова». У выніку апошні «па ўласным жаданнi» ён быў вызвалены ад займаемых пасад.

Такім чынам, кароткачасоваму перыяду знаходжання М. Хрушчова ва ўладзе ўласцівы велічныя і заганныя падзеі, рэзкія кантрасты, дасягненні і страты. Як кіраўнік дзяржавы ён наблізіўся да народа і мкнуўся палепшыць яго жыццё, але як партыйны дзеяч, ён рабіў гэта ў адпаведнасці са сваімі ўяўленнямі аб народных патрэбах і тымі ж, добра апрабаванымі дырэктыўнымі метадамі. «Хрушчоўскай адлізе» уласцівы несумяшчальныя супярэчнасці: з аднаго боку выкрыццё сталіншчыны, амністыя і рэабілітацыя пацярпелых ад яе, з другога – адсутнасць галоснасці, патуранне новаму культу, прапаганда ўтопіі камуністычнага грамадства. Намаганнямі Хрушчова савецкае грамадства пазбавілася сталінісцкіх крайнасцяў, але глыбокіх дэмакратычных пераўтварэнняў не адчула.


Информация о работе «Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 53540
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
30022
0
0

... (б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовымі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання. Таталітарызм – гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідэалогіі ролю. Асаблівая ўвага пачала надавацца ...

Скачать
29151
0
0

... фабрыкі "Чырвоная Бярэзіна" ў Новабарысаве, металаапрацоўчага завод "Камунар" у Мінску, БелДРЭС, а так сама вялікай колькасці цэглавых заводаў. 4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца "нажніцы цэн" - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў ...

Скачать
64814
0
0

... , Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі І Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы. Беларуская наступальная аперацыя з’яўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на больш, чым 1 000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 ...

Скачать
66996
0
0

... , Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў. Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю ...

0 комментариев


Наверх