Язычнiцтва на Беларусi
Змест
1. Вызначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
2. Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва
3. Беларускія язычніцкія святы
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Вызначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
Сам тэрмін "язычніцтва" ўзяты з Бібліі. Так у іудаізме і хрысціянстве называлі папярэднія ім політэістычныя рэлігіі.
Яўрэі, якія вызнавалі іудаізм, лічылі сябе богаабраным народам, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі проста "народы", па-старажыт-наяўрэйску "гоім". Такім чынам яўрэі падкрэслівалі сваё адрозненне ад іншых: ёць богаабраны народ, і ёсць проста народы.
Гэты ж падыход быў запазычаны першапачатковым хрысціянствам. Хрысціяне, незалежна ад нацыянальнасці, лічылі сябе Народам Божым, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі "народы", па-старажытнаславянску "языцы". Адсюль пайшоў тэрмін "язычніцтва". Ягоным сінонімам у беларускай мове з'яўляецца слова "паганства". Яно паходзіць ад лацінскага "paganus" – "жыхар вёскі". Справа ў тым, што ў Рымскай імперыі хрысціянства спачатку распаўсюджвалася ў гарадах, а навокал, у вёсках, шанавалі старых рымскіх багоў. Логіка разважанняў была такая: мы, гараджане, - хрысціяне, а ў вёсках жывуць прыхільнікі іншай рэлігіі. Таму іх назы валі "pagani" - "вяскоўцы".
Трэба звярнуць увагу на тое, што спачатку тэрмін "язычніцтва" меў ацэначны характар: ёсць сапраўдная рэлігія (для іудзеяў гэта іудаізм, для хрысціян - хрысціянства), і ёсць усе астатнія - язычніцтва. У навуцы такі падыход, безумоўна, непрыймальны. Таму назва тэмы "Язычніцтва на Беларусі" мае ўмоўны характар і служыць для абазначэння ўсіх тых вераванняў і звычаяў, якія існавалі на нашых землях да прыняцця хрысціянства, а ў форме элементаў народнай культуры і забабонаў захаваліся да нашага часу.
Язычніцтва аказала вельмі вялікі ўплыў на беларускую культуру. Хрысціянства на нашых землях канчаткова ўсталявалася даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне XIII стагоддзя, а да гэтага нашы продкі прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў і звычаяў.
Нават пасля перамогі хрысціянства язычніцтва не знікла і на працягу стагоддзяў з’яўлялася неад"емнай часткай штодзённага жыцця беларусаў. Зараз існуе вялікі пласт самабытнай беларускай язычніцкай культуры, куды ўваходзяць святы, звычаі, вусная народная творчасць, прадметы побыту, культавыя рэчы і г.д.
Язычніцтва - гэта тыпова натуральная рэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця. Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды, ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значную ролю ў іх побыце: сонцу, эямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былі накіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтай забяспечыць поспех у працы і дабрабыт. Напрыклад, у працэсе земляробчай дзейнасці адбывалася прыпісванне звышнатуральных якасцей зямлі. Бачылі , што зямля родзіць, гэта разглядалася па аналогіі з тым, як нараджае жанчына. Таму на зямлю пераносіліся жаночыя якасці. Каб яна добра нараджала, існавалі шматлікія абрады. Напрыклад, жанчына клалася у баразну, заціскала паміж кален бохан хлеба і сімулявала роды з мэтай падштурхнуць зямлю, каб яна дала добры ўраджай,
У беларускім язычніцтве, як і ва ўсякім іншым, можна вылучыць фетышысцкія, анімістычныя, магічныя і татэмістычныя вераванні і абрады. Іх вельмі шмат, таму мы разгледзім толькі некаторыя.
Фетышызм. Звышнатуральныя якасці нашы продкі прыпісвалі ў асноўным не сваім вырабам, а прыродным з’явам і аб’ектам.Так, агонь лічыўся апекуном дома і асновай дабрабыту сям’і. Яго стараліся не пазычаць, нават суседзям, каб з хаты не сышоў дабрабыт. Нельга было пляваць у агонь, бо ён мог пакараць за непавагу, і ў чалавека ўзнікала хвароба - вогнік: твар рабіўся чырвоным, як ад апёку. Ваду беларусы лічылі ачышчальнай і лячэбнай сілай. Перад святамі нашыя продкі абавязкова мыліся, прычым гэта было не проста змыванне бруду, а менавіта ачышчэнне, як цялеснае, так і духоўнае. Існавалі святыя крыніцы, да якіх чалавек мог прыйсці, распавесці пра свой дрэнны ўчынак, і вада гэты грэх змывала. Забаранялася пляваць у ваду. Пры дапамозе вады лячылі: над ей казалі замову і давалі выпіць хвораму. Зямля лічылася ўсеагульнай маці-карміцелькай. Нельга было лаяцца мацернымі словамі, бо гэта крыўджанне маці-зямлі, і яна можа перастаць радзіць. Думалі, што зямля не прымае вялікіх грэшнікаў і выкідвае іх на паверхню. Перад вялікімі няшчасцямі яна стогне, папярэджваючы тым самым людзей. Камяні, паводле ўяўленняў нашых продкаў, маглі лячыць хворых і выконваць самыя розныя просьбы: шыць вопратку і абутак, забяспечваць поспех у каханні, добрае надвор’е. Камяням прыносіліся ахвяры. Яны таксама былі абавязковай часткай яэычніцкіх капішчаў. Бяроза шанавалася як дзявочы сімвал у час вясенняга свята Сёмуха (у хрысціянстве - Пяцідзесятніца). Дзяўчаты ішлі ў лес, дзе звязвалі верхавіны дзвюх невялікіх бярозак і ўтваралі такім чынам сваеасаблівыя вароты, праз якія папарна праходзілі, спяваючы магічна-рытуальныя песні аб будучым добрым ураджаі. Завіванне бярозы павінна было садзейнічаць будучаму шлюбу дзяўчат. Лічылася, што бяроза спрыяе росту збожжа і агародніны, таму на Сёмуху ссякалі бярозкі і ўтыкалі іх у зямлю каля хат, а таксама кідалі ў збожжа. Дуб лічыўся сімвалам мудрасці, развагі, сілы, розуму. Звязваўся з культам Перуна. Капішча гэтага бога абавязкова рабілі альбо ў свяшчэннай дуброве, альбо пад магутным дубам. Вогнішча, якое тут знаходзілася, было з дубовых дроваў. Да нашых дзён на Палессі захавалася павер’е, што калі грыміць першы гром (гром і маланка - увасабленні Перуна), трэба пацерціся спіной аб дуб - тады ўсе хваробы як рукой здыме. Найболыш вядомай з раслін-фетышаў у ўсходніх славян, безумоўна, з’яўляецца папараць-кветка. Згодна з павер’ямі, цвіце яна раз у год, на Купалле. Гарыць чырвоным альбо белым святлом. Той, хто ёй авалодае, атрымае звышнатуральныя якасці: ён можа знаходзіць скарбы, ягоная сіла ўсіх адолее, ён будзе разумець мову звяроў, птушак і дрэў, знішчыць нагаворы чараўнікоў. З жывел асабліва шанаваўся вуж. Лічылася, што ён садзейнічае ўрадлівасці зямлі і дабрабыту ў сям’і. У вужы бачылі пасланца добрых багоў і звярталіся да яго з просьбамі аб дажджы, ураджаі, шчасці. Выявамі галоў вужакі бешарусы ўпрыгожвалі стрэхі і вокны сваіх хат, каб засцерагчыся ад усяго дрэннага: маланкі, ліхіх людзей, хвароб, пераляку.
Анімізм. Беларусы ўяўлялі душу ў выглядзе тонкай матэрыяльнай субстанцыі, накшталт дыму альбо пару, якая ў час сну пакідае цела чалавека праз рот і падарожнічае - сустракаецца з душамі іншых людзей, з душамі памерлых. Па гэтай прычыне чалавек бачыць сны. Падарожжа душы ўяўлялася па-рознаму: альбо яна праз нейкую стужку захоўвае сувязь з целам, альбо падарожнічае аўтаномна.Чалавека нельга было раптоўна будзіць, каб душа паспела вярнуцца ў цела. Калі чалавек цяжка паміраў, думалі, што гэта душа не бачыць, куды ёй пайсці, і таму адчынялі вокны, дзверы і, нават, вымалі дошку са столі. Калі цяжка паміраў чараўнік, лічылася, што гэта чэрці цягнуць ягоную душу ў пекла, а яна супраціўляецца.
Душа таксама ўяўлялася ў выглядзе нейкай дробнай жывёлы, якая знаходзіцца ўнізе горла: яшчаркі, птушкі пчалы. Калі пры памінанні нябожчыка з’яўлялася адна з гэтых жывёл, лічылі, што прыляцела душа чалавека.
Як і ў большасці народаў, смерць ва ўяўленні беларусаў - гэта вынік развітання душы з целам. Духі памерлых продкаў называліся дзядамі і лічыліся апекунамі сваіх нашчадкаў. Асноўныя звесткі пра ўяўленні беларусаў аб дзядах мы атрымліваем з абрадаў іх шанавання, якія звязаны са святам Дзяды.
Магія. Усё жыццё беларусаў было насычана рознымі магічнымі абрадамі і звычаямі, якія суправаджалі іх ад нараджэння да смерці.Напрыклад, каб выклікаць у цяжарнай жанчыны роды, яе муж клаўся каля парогуа, а жанчына пераступала праз яго. Існавала павер’е, што калі народзіцца дзіця і пупавіну яму перарэзаць на кніжцы, дык яно будзе вельмі разумным. Калі чалавек паміраў, на вокны ў хаце ставілі чыстую ваду, каб яго душа магла памыцца. Пры пахаванні і на памінках нельга было, каб што-небудзь рабілі родзічы памёрлага, а толькі чужыя людзі. Лічылася, што тады чалавеку будзе лягчэй пакідаць гэты свет, бо ён бачыць, што ўсе, нават чужыя, яму спрыяюць.
Асабліва ў беларусаў была распаўсюджана земляробчая, лячэбная, любоўная і засцерагальная (апатрапеічная) магія. Земляробчымі абрадамі было насычана ўсе жыццё беларусаў, асабліва святы. Мэтай іх было забеспячэнне добрага ўраджаю. Напрылад, на Вялікдзень моладзь гушкалася на арэлях. Лічылася, што гэта садзейнічае росту пасеваў.
Амаль у кожнай вёсцы жыла знахарка альбо знахар. Лячылі яны пры дапамозе сродкаў народнай медыцыны, але таксама выкарыстоўвалі магію. Напрыклад, чалавека клалі на парог і хадзілі па ім,каб выціснуць хворобу. Калі дзіця крычала па начах, яго трэба было пакалыхаць каля агню, каб адляцелі тыя звышнатуральныя істоты, якія яго мучаюць. Асноўную ролю ў лячэбнай магіі беларусаў адыгрывалі замовы. Іх было вельмі шмат - супраць кожнай хваробы існавала некалькі замоў. Казаліся яны звычайна на ваду, якую потым давалі выпіць хвораму. Любоўную магію ў асноўным практыкавала моладзь. Лічылася, што калі з'есці той хлеб, які зліпся ў печцы з другім боханам, дак хутка ўступіш у шлюб. Калі дзяўчына хутка сядзе на тое месца, дзе сядзела маладая, дык сама неўзабаве пойдзе замуж. Калі жанчына ішла да шлюбу і не хацела, каб у яе былі дзеці, дык клала за пазуху зачынены замок. Лічылася па аналогіі, што калі замок зачынены - яна таксама зачыненая, і не будзе дзяцей. Засцерагальная магія ў асноўным ужывалася супраць ведзьмаў і ведзьмакоў. Лічылася, што яны адбіраюць малако ў кароў і сала ў свіней, насылаюць хваробы, робяць іншыя шкоды. Каб засцерагчыся ад усяго гэтага, ставілі ў хлеў асінавае дрэўца, пасвечаную ў царкве свечку, вешалі перад уваходам забітую сароку, абсыпалі скаціну пасвеченым макам. Ужываліся таксама шматлікія замовы супраць варожых сіл. Татэмізм на Беларусі не быў распаўсюджаны. Рэшткі яго захаваліся ва ўяўленнях аб ваўкалаках - людзях, якія ператвараліся ў розных жывёл, пераважна ў ваўкоў.
озных выданняў. 2. Рэлiгiя старажытных славян Паводле класічных падручнікаў па гісторыі Беларусі, рэлігія "старажытных беларусаў мела форму язычніцтва, заснаванага на абагаўленні сіл прыроды[1]. Аднак гэта спрааядліва толькі для больш позняга часу. Пытанне заключаецца у тым, якія формы рэлігіі існавалі у далёкім мінулым. Ці была рэлігія старажытных ...
... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...
0 комментариев