3. Беларускія язычніцкія святы

 

Беларускія язычніцкія святы з’яўляліся арганічнай часткай сялянскага жыцця. Іх характар звязаны са сваеасаблівым успрыманнем часу, якое вельмі істотна адрозніваецца ад нашага. Мы ўяўляем час у выглядзе лініі, для нас ён цячэ ад мінулага праз сучаснасць да будучага. Для беларускага ж селяніна рух часу быў кругападобным і супадаў з гадавым земляробчым цыклам: перыядамі сяўбы, жніва, падрыхтоўкі да палявых работ. Пачатак кожнага перыяду года азначаў для селяніна неабходнасць пераходу да новага віду дзейнасці. Звычайна адзін гадавы перыяд ад другога аддзяляўся святамі. Яны мелі для нашых продкаў магічны сэнс. Лічылася, што гэта пераломныя дні, у якія парушаецца звычайны парадак рэчаў і вызначаецца характар будучага перыяду. У святы былі забаронены адны віды дзейнасці і прадпісаны іншыя - каб забяспечыць добры час. На святы гадалі і выконвалі розныя магічныя абрады.

Каляды - свята ў гонар пачатку новага года. Звязвалася яно з перыядам зімняга сонцазвароту, калі дзень пачынае паступова павялічвацца. Адзначапіся Каляды з б па 19 студзеня і складваліся з трох асобных свят: "Галоднай'' (6-7 студзеня), "Шчодрай" (13-14 студзеня) і "Вадзяной" (18-19 студзеня) куцці. Куццей называлася рытуальная каша з тоўчаных ячменных круп альбо пшаніцы. Яна варылася да кожнага з гэтых свят і ставілася на покуці (адсюль яе назва).

Каляды ва ўяўленнях беларусаў - гэта перапомны перыяд у часе, калі пачынаецца новы земляробчы цыкл, "новы час", і можна пры дапамозе магіі паўплываць на ягоны характар, а таксама даведацца аб будучым. Увесь перыяд калядных свят у беларусаў быў насычаны рознымі абрадамі, прызначанымі ў асноўным забяспечыць добры ўраджай і матэрыяльны дабрабыт наогул. Так, на першую,"галодную" альбо "посную", куццю імкнуліся не хадзіць у госці, каб жывела не разбягалася і не прападала. На другую, "шчодрую'', куццю ставілі на стол як мага больш страў, бо лічылася, што чым больш багатым будзе святочны стол, тым багацейшым будзе ў надыходзячым годзе жыццё. Найбольш вядомым земляробчым абрадам на Каляды з'яўляецца шчадраванне. Маладыя хлопцы і дзяўчаты хадзілі па хатах, славілі гаспадара з гаспадыняй і спявалі песні, а таксама выконвалі абрады, прызначаныя забяспечыць дабрабыт у хаце і добры ўраджай. За гэта гаспадары іх адорвалі.

Вельмі распаўсюджанымі на Каляды былі гаданні. Гадалі аб будучым ураджаі, а дзяўчаты гадалі аб нарачоным.

Вялікдзень - язычніцкае свята ў гонар абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён'' веснавых палявых работ. Пасля прыняцця хрысціянства стала супадаць па часе з Пасхай. Адзначаецца (у залежнасці ад месячнага календара) у адну з нядзель у перыяд з 4 красавіка па 8 мая.

У гэтым свяце пераплецены хрысціянскія і язычніцкія абрады. Ішлі ў царкву на Усяночную, але пасдя яе кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй прыбегчы дадому - хто будзе першым, той раней за ўсіх скончыць сяўбу, і ў таго будуць самыя хуткія коні. Рытуальнай ежы - пасцы і чырвоным яйкам - прыпісваліся магічныя якасці. Скарынкі ад пасхі сушылі, таўклі і клалі ў гарэлку - лічылася, што гэта засцерагае ад ведзьмакоў. Чырвоныя яйкі качалі па зямлі, каб надаць ёй жыватворчую сілу і забяспечыць добры ўраджай. Шкарлупкі ад яек затыкалі ў шчыліны як сродак супраць тараканаў. Маці гладзіла велікодным яйкам па тварах сваіх двяцей, каб яны былі румянымі і чырванашчокімі. На другі і трэці дзень пасля Вялікадня па хатах хадзілі валачобнікі, якія славілі гаспадароў і спявалі песні, прызначаныя забяспечыць дабрабыт і добры ўраджай. У адказ гаспадары дзякавалі валачобнікам і давалі ім дарунак - валачобнае (булкі, сыр, фарбаваныя яйкі, каўбасы).

Купалле - свята ў гонар сонца і росквіту ўсіх жыццёвых сіл прыроды. Прымеркавана да летняга сонцастаяння і адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што на Купалле зямля надае раслінам асаблівую жыватворную сілу. Таму з ранку 6 ліпеня жанчыны і дзяўчаты збіралі зёлкі. Частку з іх пакідалі у хаце на лекі, а некаторыя ўтыкалі ў сцены будынкаў для засцярогі ад злых сіл. Верылі , што дрэвы ў купальскую ноч могуць размаўляць паміж сабой і пераходзіць з месца на месца. На Купалле шукалі знакамітую папараць-кветку.

Шанаванне агню было звязана з купальскім вогнішчам, якое звычайна разводзілаея на беразе возера альбо ракі. Яно надзялялася ачышчальнай і жыватворчай сілай. Праз яго скакалі, каб засцерагчыся ад хвароб. Лічылася, што калі хлопец з дзяўчынай ,узяўшыся за рукі ,пераскочаць праз купальскае вогнішча, дык абавязкова пажэняцца.

У купальскую ноч дзяўчаты гадалі на вянках, каб да ведацца аб будучым замужжы. Раніцай 7 ліпеня моладзь купалася. Гэтаму надаваўся ачышчальны сэнс.

Купалле лічылася часам разгулу змрочных сіл: у гэтую ноч ведзьмы і ведзьмары імкнуцца зрабіць людзям розную шкоду. Па гэтай прычыне на Купалле звярталіся да засцерагальнай магіі: кідалі ў жыта галавешкі з агнём як сродак супраць нячыстай. сілы, утыкалі ў будынкі купальскія зёлкі, праганялі праз купальскае вогнішча статак.

Дзяды - свята, звязанае з ушанаваннем памёрлых продкаў. На працягу года Дзяды святкаваліся некалькі разоў: перад масленым тыднем, пасля Пасхі (Радаўніца), перад Троіцай (траецкія Дзяды), перад святам Пятра і Пеўла (пятроўскія Дзяды) і восенню другога лістапада (вялікія Дзяды, Асяніны). Зараз на Беларусі ў асноўным святкуюць толькі Радаўніцу, але раней найбольшае значэнне надавалася вялікім Дзядам.

У гэты дзень, другога лістапада, з ранку прыбіралася хата, гатаваліся ежа і пітво. Увечары каля святочнага стала збіралася ўся сям'я. Гаспадар пасля малітвы пайменна звяртаўся да ўсіх памёрлых продкаў, запрашаючы іх на вячэру. Абавязковай ежай была куцця. Для дзядоў ставілася асобная міска, куды клалася патрохі ад кожнай са страў. У час вячэры імкнуліся гаварыць толькі аб дзядах, іх добрых учынках і парадах. Пасля вячэры ўсе разам уставалі і развітваліся з дзядамі. Ежу, якая знаходзілася ў "дзядоўскай місцы" звычайна зранку аддавалі жабракам, бо лічылася, што так яна трапіць да памёрлых продкау.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Баршчэўскі Л. "Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму" / Л.Баршчэўскі, Мінск "Сэр-Віт" 2003

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

4. Лозка А."Беларускі народны каляндар" / А.Лозка Мінск "Полымя" 1993

5. Ляўкоў Э., "Маўклівыя сведкі мінуўшчыны" / Э.Ляўкоў, Мінск "Навука і тэхніка" 1992


Информация о работе «Язычнiцтва на Беларусi»
Раздел: Религия и мифология
Количество знаков с пробелами: 31507
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
66578
0
1

озных выданняў. 2.   Рэлiгiя старажытных славян   Паводле класічных падручнікаў па гісторыі Беларусі, рэлігія "старажытных беларусаў мела форму язычніцтва, заснаванага на абагаўленні сіл прыроды[1]. Аднак гэта спрааядліва толькі для больш позняга часу. Пытанне заключаецца у тым, якія формы рэлігіі існавалі у далёкім мінулым. Ці была рэлігія старажытных ...

Скачать
34593
0
0

... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...

0 комментариев


Наверх