5. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып існавання савецкай эканомікі – гэта грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці. Дакладнай праграмы эканамічнага развіцця ў новай улады не было.
Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветаў салдацкіх дэпутатаў арміі Заходняга фронту (другая палова лістапада 1917 г.). Па выніках з’ездаў быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган улады ў краі. 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК быў адказны перад абласным выканаўчым камітэтам. Ён накіроўваў дзейнасць камісараў; кіраваў усім гаспадарчым і культурным жыццём вобласці; кіраваў дэмабілізацыяй з фронту; кіраваў барацьбой супраць контррэвалюцыйных выступленняў; прымаў меры па ліквідацыі старых устаноў.
22 лістапада 1917 г. адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы, у задачу якіх уваходзіла барацьба з контррэвалюцыйнымі злачынствамі, сабатажам, спекуляцыяй і г.д. У 1917 г. у Беларусі нехапала хлеба ў памеры каля 1 млн. пудоў. У той жа час не была вырашана праблема з уладкаваннем бежанцаў з раёнаў ваенных дзеянняў. У гэтых умовах новая ўлада праводзіла мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне агульнай сітуацыі ў краіне.
Браліся пад кантроль фінансы. Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК ад 14 снежня 1917 г. былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах.
Уводзіўся рабочы кантроль на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў.
Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці. На першым этапе былі нацыяналізаваны чыгуначныя майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў, усе чыгуначныя дарогі. На другім этапе – лесапільныя заводы, млыны, торфапрадпрыемствы і іншыя аб’екты, што цікавілі ваеннае ведамства.
Стваралася структуры кіравання эканомікай. Першы з’езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці (кастрычнік 1918 г.) зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў). Губсаўнаргас быў выканаўчым органам ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні. Губсаўнаргасы мелі права канфіскаваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу; фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы; выдаваць прадпрыемствам пазыкі; забеспечваць прадпрыемствы сыравінай; арганізовываць збыт гатовай прадукцыі; вырашаць шэраг арганізацыйных пытанняў. Першы на Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 г. на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шасейных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый. Гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі.
У сацыяльнай палітыке быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4–6 гадзін. Стваралася інспекцыя працы. Яна рэгулявала звышурочныя работы. З снежня 1918 г. быў уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачвоемы адпачынак. Былі створаны інспекцыі аховы працы, органы нагляду за тэхнікай бяспекі.
Прымаліся спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне. У рэчышчы гэтай палітыкі была адменена права ўласнасці на гарадскую нерухомасць, яна перадавалася да мясцовых Саветаў. Праводзілася перасяленне рабочых у кватэры буржуазіі (з’явіліся камунальныя кватэры). Былі арганізаваны санітарныя інспекцыі на фабрыках і заводах, праведзена нацыяналізацыя прыватных медыцынскіх устаноў, адменена плата за лячэнне, адкрыты акушэрска-гінекалагічныя бальніцы.
Прымаліся спробы ліквідаваць беспрацоўе. Дзеля гэтага ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша); выдзялялася асігнаванне з боку саўнаргасаў у 35 тыс. руб.; быў прыняты дэкрэт аб аднаразовым падатку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным; уводзілася сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя; ажыццяўлялася падтрымка прадпрымальнікаў пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў.
Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзаху); уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, рабочыя шэрагу прамысловых прадпрыемстваў пераводзіліся на ўзмоцненае забеспячэнне; на прадпрыемствах адкрывалі сталовыя; Беларусь атрымлівала дапамогу з Украіны і Расіі.
У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці. Выдаткаваліся грошы на ўстановы адукацыі, адкрываліся кароткатэрміновыя педагагічные курсы, адчыняліся новые ўстановы адукацыі, бібліятэкі, быў наладжаны выпуск газет «Звязда», «Савецкая праўда», «Бядняк» і інш.
Пераадольваўся «голаду ў спецыялістах» дзякуючы пераманьванню на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, адчыняліся кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў, банкаў з рабочых і сялян.
Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта – нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі.
Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны – аб’яднанні, у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушка, інвентар (найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб’яднанні адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці.
Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага павета. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі, гэта былі маламоцныя гаспадаркі. Папулярнасцю сярод сялян гэтыя ўстановы не карысталіся. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі налічвалася толькі 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.
Летам 1918 г. былі створаны камітэты беднаты для барацьбы з голадам. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы, у тым ліку права расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб; размяркоўваць прадукты харчавання і насенне сярод беднаты. Камбеды былі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян – частка атрыманых сродкаў ішла на ўтрыманне членаў камбедаў. Па колькасці камітэтаў Беларусь займала адно з вядучых месцаў з савецкіх рэспублік (125 валасных і каля 3250 вясковых камітэтаў).
Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1–5; Т. 6. Кн. 1–2. Мн.: БелЭн, 1993–2003.
2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В. – Мінск, 1994.
3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. – Мн., 2005. – 235 с.
4. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996.
5. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
... мэтай адстояць свае нацыянальныя інтарэсы ў глабальнай міжнароднай канкурэнцыі і выкарыстаць канкурэнтныя перавагі для ўмацавання свайго становішча ў сусветнай эканамічнай сістэме. “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты ...
... Пасля некалькіх беларуска-расійскіх канфліктных сітуацый, выкліканых гандлёвымі і інфармацыйнымі непаразуменнямі, праблемы цяперашняга становішча і перспектыў саюзных адносін застаюцца прадметам палітычных кантактаў і грамадскіх дыскусій. 4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі ...
... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...
раінай. Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года. 15 сакавіка Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся ...
0 комментариев