3. Функцыі мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам “мова” можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі і мова тэатра і г.д.

Мова ў жыцці чалавека і грамацства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная, г.зн. мова з'яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагінтыўная, або пазнавальная. Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамацкай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць, паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфіксаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

3 пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы, якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з'явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі легка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. які ідзе пасля нядзелі. Аднак паходжанне большасці слоў беларускай мовы зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фактычную, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называецца эмацыянальнай. Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Паколькі словы з'яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, вклікаць у яго шмат эмоцый. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнаці, вобразнасці маўлення.

Адной з важных функцый мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае як сімвал нацыі. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.

4. Мова і культура

У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваей роднай мовы, бо, з‘яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.

Напрыклад, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывеліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.

Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры народа, з'яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ні воднай выпадковай народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека.

Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Напрыклад, сквапны рускі “за копейку удавится”, а беларус “за рубель жабу ў Вільню пагоніць”; у беларусаў многа – гэта “сабакі не ліжуць”; у рускіх – “куры не клюют”. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі “іn sіlvаm lіgnа fеrrе” (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак есць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Роtеr dе І’еаu а lа mеr” (Насіць ваду ў мора) і г.д.

Такім чынам, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянаяьна-культурная спіцыфіка.

У любой мове есць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб'ем іх значэння ў слоўніку, набылі дадатковае культуралагчнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывельнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з'яўляюцца бусел і зубр, васілек і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.

Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства.

Такім чынам, у назвах прадметаў, з'яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.


Информация о работе «Белоруская мова»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 44962
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
85972
1
0

... льям Сараян, Карсан МакКалерс, Эрнэст Хэмінгуэй, Джон Стэйнбэк, Джон Байран. З аўстралійскіх аўтараў беларускія чытачы маглі прачытаць Кэтрын Прычард і Колін МакКалак. Перакладаўся з англійскай мовы і Вальтэр Скот. На дадзены момант на беларускай мове былі выдадзены два раманы – “Квенцін Дорвард” у перакладзе М. Пазнякова і “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай. Аб’екты гэтага раздзела – раман “ ...

Скачать
29060
0
0

... в высшие учебные заведения. Остальные таких прав не имели, их выпускники занимали служебные должности. Во второй половине ХIХ – начале ХХ века в Белоруссии не было высших учебных заведений. Официальные власти неоднократно отклоняли ходатайство общественности об открытии в Беларуси университета или политехнического института. Та часть выпускников, которая могла продолжить образование, училась в ...

Скачать
22623
0
0

... і адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пера-важнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць ...

Скачать
43363
0
0

... перайшла на нелегальнае становішча. У такіх умовах кожная партыя імкнулася арганізаваць свой друкаваны орган, праз які даносіла да працоўных свае праграмныя патрабаванні. Сістэма друку ў Беларусі ў 1907-10 гг. складвалася вельмі няпроста. Бальшавікі ў гэты час увогуле не мелі сваіх друкаваных органаў. Беларуская сацыялістычная грамада, знаходзячыся ў падполлі, легальна працягвала выдаваць ...

0 комментариев


Наверх