Функцыянальныя стылі беларускай мовы
моўны сродак дзелавы стыль
Мова як з’ява сацыяльная выконвае розныя функцыі, звязаныя з той ці іншай сферай чалавечай дзейнасці. Важнай функцыяй мовы з’яўляюцца: зносіны (камунікатыўная функцыя); паведамленне, уздзеянне. Для рэалізацыі гэтай функцыі гістарычна вызначыліся асобныя разнавіднасці мовы, якія характарызуюцца наяўнасцю ў іх асаблівых лексіка-фразеалагічных, часткова сінтаксічных, сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў данай разнавіднасці мовы.
Паводле В.У.Вінаградава, функцыю паведамлення выконвае навуковая і афіцыйна-дзелавая мовы, функцыю ўздзеяння – мастацкі і публіцыстычны, функцыя зносін ажыццяўляецца гутарковай мовай. Аднак кожная канкрэтная функцыя выяўляецца ў пэўным стылі не ў чыстым выглядзе, а ў спалучэнні з іншым.
Функцыянальныя стылі падзелены на дзве групы, звязаныя з тыпамі маўлення. Першую групу, у якую ўваходзяць навуковы, публіцыстычны і афіцыйна-дзелавы стылі характарызуе маналагічнае маўленне; для другой групы, утвараемай рознымі відамі размоўнага стылю, тыповым з’яўляецца дыялагічнае маўленне. Стылі дазваляюць абагуліць усе прыватныя праяўленні залежнасці мовы ад умоў зносін. Так, умовы навуковых зносін патрабуюць найбольшай аб’ектывізацыі маўлення, адмаўленне ад усіх спасылак на даны акт маўлення і на яго ўдзельнікаў (так, мы пазбаўляемся ў навуковых зносінах ад займеннікаў першай асобы, ужываем няпэўна-асабовыя і безасабовыя канструкцыі і г.д.).
Стылі размежаваны не толькі наяўнасцю стыляўтвараючых рыс, але і немагчымасцю ўключэння ў кожны стыль такіх элементаў, якія яму не дазволены (афіцыйна-дзелавы стыль не дазваляе словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі).
Функцыянальныя стылі – паняцце дыялектычнае. Ім аднолькава ўласцівыя тэндэнцыі да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыі да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву, інтэнсіўнай нейтралізацыі міжстылявых моўных сродкаў.
Кожны са стыляў мае свае падстылі. Калі стыль – грамадска ўсвядомленая разнавіднасць мовы, то падстыль – грамадска ўсвядомленая разнавіднасць стылю. Размежаванне на падстылі пазбаўлена адзінага абгрунтавання, бо яно заснавана дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю, фактарах. Сістэма моўных стыляў з’яўляецца гістарычна зменлівай. Межы паміж стылямі ўмоўныя, адносныя.
2. Усе словы стылістычна нераўназначныя – выразна вылучаецца група слоў стылістычна нейтральных і стылістычна афарбаваных. Большая частка слоў належыць да стылістычна нейтральнай лексікі. Па падліках вучоных, нейтральная аснова складае тры чвэрці мовы, а стылістычна маркіраваная – адну чвэрць. Гэта дадзеныя Ф.П.Філіна, які аналізаваў рускую мову, аднак, можна думаць, што ў беларускай мове суадносіны будуць прыблізна такія ж.
Нейтральная аснова – дамінуючая. Яна пастаўляе матэрыял ва ўсе функцыянальныя стылі. Без яго не мога функцыянаваць ніводны стыль. Уласна стылёвыя дабаўкі ў колькасных адносінах заўсёды ўступаюць нейтральнай аснове. “Нейтральным словам уласціва натуральнасць, прастата, агульназразумеласць, адсутнасць штучнасці, напышлівасці. Гэтым і тлумачыцца тое, што самыя яркія, глыбокія і задушэўныя думкі і вобразы мастакамі слова ствараюцца з найшырэйшым выкарыстаннем гэтых простых і звычайных слоў”, -- так слушна лічыць А.М.Гвоздзеў.
Іншы раз бывае, што ўвесь тэкст складаецца толькі з адных нейтральных слоў і сінтаксічных канструкцый. Яшчэ часцей бывае так, што доля стылістычна афарбаваных адзінак настолькі нязначная, што бывае цяжка вызначыць, да якога функцыянальнага стылю адносіцца тэкст. Маючы на ўвазе такія выпадкі, некаторыя вучоныя наогул схільныя прызнаваць наяўнасць у мове (маўленні) самастойнага нейтральнага стылю, які, на іх думку, “размяшчаецца паміж кніжным і размоўным стылямі, захопліваючы часткова і адзін і другі” (Сцяпанаў Ю.С.)
Стылістычна маркіраваныя словы могуць успрымацца як кніжныя (інтэлект, празмерны, апрабіраваць), другія – як размоўныя (лайдак, разява, мазіла). Кніжная лексіка характарызуецца, з аднаго боку, агульнай сувяззю з пісьмовым, кніжным маўленнем, з другога – поўнай неўжывальнасцю або большай ці меншай недарэчнасцю ў бытавым маўленні. Пласт кніжнай лексікі ў беларускай меве невялікі. Нават у рускай мове, дзе моцныя стараславянскія традыцыі, кніжнай лексікі ўсяго каля 2,27 % (па падліках, што былі зроблены па слоўніку С.І.Ожэгава). Адрозніваюць лексіку афіцыйна-дзелавую, навуковую, публіцыстычную Сюды ж адносяць лексіку традыцыйна-паэтычную (перст, чало) і народна-паэтычную.
Пра размоўную лексіку цяжка гаварыць як пра строгую і замкнёную сістэму. Сюды адносяць словы ласкальныя (матулька), жартаўлівыя, а таксама словы, якія выражаюць адмоўную ацэнку названых паняццяў (разява, лайдак), а таксама прастамоўную. У прастамоўі ужываюцца зніжаныя словы, якія знаходзяцца часцей за ўсё за межамі літаратурнай лексікі (дурань, недарэка).
Лексіка-стылістычная парадыгма складаецца з трох пазіцый: кніжнага слова – стылістычна нейтральнага – размоўнага: лік – твар – морда, пыса, мурло. Лексіка-стылістычныя парадыгмы бываюць поўнымі, калі складаюцца з трох пазіцый (спачыць – памерці – адубець, загнуцца), што сустракаецца не вельмі часта, і няпоўнымі, калі складаюцца з дзвух пазіцый. Такіх парадыгм большасць. Няпоўная парадыгма можа складацца з кніжнага і стылістычна нейтральнага (рэдка), кніжнага і размоўнага (рэдка), даволі часта са стылістычна нейтральнага і размоўнага.
“Уся разнастайнасць значэнняў, функцый і сэнсавых нюансаў засяроджваецца і аб’ядноўваецца ў яго стылёвай характарыстыцы”, -- пісаў В.У.Вінаградаў. Пры стылёвай характарыстыцы слова ўлічваецца, па-першае, яго прыналежнасць да аднаго з функцыянальных стыляў або адсутнасць функцыянальна-стылістычнай замацаванасці, па-другое, эмацыянальная афарбоўка слова, яго экспрэсіўныя магчымасці.
Большасці моўных адзінак уласціва акрамя асноўнага, прадметна-лагічнага значэння тая ці іншая стылістычная афарбоўка, танальнасць – канатацыя. Пад канатацыяй разумеюць дадатковыя да прадметна-лагічнага і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю.(Кожына). Да канататыўных элементаў лексічнага значэння даследчыкі адносяць семантычныя і стылістычныя адценні слова, якія служаць для выражэння рознага роду экспрэсіўна-ацэначных абертонаў і могуць надаваць высокую ўрачыстасць, гуллівасць, натуральнасць, фамільярнасць і г. д. (Ахманава В.С.). У якасці асобных семантычных кампанентаў выступаюць асобныя канататыўныя прыкметы – стылёвыя, эмацыянальныя, ацэначныя, вобразныя і з’яўляюцца асноўнымі спосабамі выражэння экспрэсіўнасці. Гэтыя стылістычныя прыкметы маюць пастаянны характар і ўзнаўляльнасць ў пэўных умовах. Стылістычныя канатацыі па сваёй прыродзе неаднародныя. Выдзяляюць дзве іх разнавіднасці:
1.Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка – гэта такія дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх намінатыўнае значэнне. Звычайна вылучаюць тры разнавіднасці эмацыянальна-экспрэсіўных афарбовак. Да першай разнавіднасці адносяцца словы, у якіх ацэнка, адносіны да зместу моўнай адзінкі ўтрымліваецца ў самім яе значэнні (гарладзёр, абібок, пустабрэх). Да другой групы адносяцца мнагазначныя словы, якія ў сваім прамым значэнні стылістычна нейтральныя (пень, дуб, мядзведзь, варона – пра чалавека). Трэцюю групу складаюць словы, у якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй, звычайна суфіксамі (галубок, сонейка, кветачка).
2. Функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў адлюстроўвае іх прыналежнасць да пэўнай сферы маўлення – стылю, тыпу або формы маўлення. Вылучаюцца агульнаўжывальныя моўныя адзінкі і моўныя адзінкі функцыянальна абмежаванага выкарыстання. Першая група свабодна выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях. Лексіка функцыянальна абмежаванага ўжытку падзяляецца на розныя групы ў залежнасці ад іх выкарыстання ў пэўнай сферы маўлення: паэтычныя, афіцыйна-дзелавыя, публіцыстычныя, тэхнічныя, спецыяльныя і г.д.
Такім чынам, экспрэсіўна-эмацыянальныя моўныя сродкі супрацьпастаўлены нейтральным моўным сродкам, а функцыянальна-стылістычныя – агульнаўжывальным. Таму тэрмін “нейтральны” трэба адрозніваць ад тэрміна “агульнаўжывальны” або “міжстылявы”, г.зн. такі, што ўжываецца ва ўсіх стылях, тыпах і формах маўлення. Так, напрыклад, спецыяльная і тэрміналагічная лексіка нейтральная ў эмацыянальна-экспрэсіўных адносінах, але яна не агульнаўжывальная. Агульнаўжывальныя моўныя сродкі нейтральныя таксама ў эмацыянальна-экспрэсіўных адносінах. Да іх адносіцца найбольш ужывальная лексіка, у тым ліку амаль усе службовыя словы, многія граматычныя сродкі.
Паміж двума адзначанымі тыпамі стылістычнай афарбоўкі ёсць такая залежнасць: чым ярчэй эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова, тым вузейшае кола яго ўжывання, і чым слова менш эмацыянальна-экспрэсіўнае, тым шырэй сфера яго ўжывання.
Улічваючы стылістычную афарбоўку слова, усю лексіку можна падзяліць на тры групы:
1. Інтэлектуальную. Гэта словы, якія не выражаюць эмоцый, ацэнак, адносін да чаго-небудзь. Да інтэлектуальнай адносіцца агульнаўжывальная, спецыяльная, асноўная частка грамадска-палітычнай. Поўнасцю інтэлектуальнымі з’яўляюцца злучнікі, займеннікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.
2. Функцыянальную. У сваю чаргу лексемы падзяляюцца на кніжныя і размоўныя.. У сваю чаргу кніжныя звычайна класіфікуюцца па іх прыналежнасці да таго ці іншага функцыянальнага стылю: навуковага, дзелавога, публіцыстычнага, мастацкага. Размоўныя сродкі пераважна выкарыстоўваюцца ў размоўна-бытавой сферы. Сюды ж прымыкаюць сродкі прастамоўныя і некаторыя нелітаратурныя (вульгарызмы).
3. Экспрэсіўную. Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з’яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне: вэрхал, знішчыць, гармідар, сігануць, халупа.
4. Эмацыянальную. Эмацыянальнай з’яўляецца такая частка лексікі, якая выражае адносіны да аб’екта размовы. Гэта могуць быць розныя эмоцыі – любоў, пяшчотнасць, адабрэнне, асуджэнне і г.д. (брыдкі, жэўжык, жмінда, краса, плявузгаць).
У сувязі з тым, што эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць суадносяцца як відавое і радавое і вельмі часта сумяшчаюцца ў семантыцы аднаго слова, іх звычайна аб’ядноўваюць, называючы адценне эмацыянальна-экспрэсіўным.
Аб’ядноўваючы блізкія па экспрэсіі словы ў лексічныя групы, можна вылучыць:
а) словы, якія выражаюць станоўчую ацэнку паняццяў – словы высокія, ласкальныя, часткова жартаўлівыя.
б) словы, якія выражаюць адмоўную ацэнку – іранічныя, неадабральныя, лаянкавыя і г.д. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка ярка праяўляецца пры супастаўленні сінонімаў (верх – вяршыня – макаўка).
Эмацыянальна-экспрэсіўныя словы размяркоўваюцца паміж кніжнай, размоўнай і прастамоўнай лексікай.
3. Афіцыйна-дзелавы стыль. Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу прававых адносін – заканадаўства і справаводства. У яго складзе выдзяляюцца падстылі:
а) уласна заканадаўчы (закон, указ, заканадаўчы акт),
б) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, распіска, аўтабіяграфія),
в) дыпламатычны (нота, мемарандум, канвенцыя).
Афіцыйна-дзелавы стыль рэалізуецца амаль выключна ў пісьмовай форме, вуснымі могуць быць такія яго жанры, як даклады на дзелавых нарадах, выступленні на пасяджэннях, службовы дыялог. У дзелавой мове рэалізуецца дзве функцыі мовы – інфармацыйная (паведамленне) і валюнтатыўная (загад).
Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае, як форму дакумента, так і моўныя сродкі; індывідуальна-аўтарскія сродкі зведзены да мінімуму. Для стылю характэрна сцісласць, кампактнасць выкладання, частая абавязковасць формы. Для дзелавых тэкстаў уласцівы частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стыль вызначаецца стылістычнай аднароднасцю і строгасцю, аб’ектыўнасцю, адсутнасцю эмацыянальнасці, суб’ектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Істотнай рысай лексікі данага стылю з’яўляецца яе замкнёнасць, шырокае выкарыстанне так званых канцылярскіх штампаў (канцылярызмаў, моўных штампаў).
Канцылярызмам прынята называць такую лексіка-фразеалагічную адзінку, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-дзелавым стылі і абазначае часта паўтаральныя сітуацыі або распаўсюджаныя паняцці. Моўныя штампы – словы і выразы з аслабленым лексічным значэннем і сцёртай экспрэсіўнасцю. У дачыненні да афіцыйна-дзелавога стылю канцылярызмы разглядаюцца як неабходная прыналежнасць. Тут яны ўжываюцца з мэтай лагічнага і тэрміналагічнага ўдакладнення, надаюць мове катэгарычнасць, недвухсэнсоўнасць, афіцыйнасць, робяць мову эканомнай. Акрэсленасць, лаканізм такіх выразаў у дзелавой перапісцы дапамагае хутка і дакладна перадаваць і ўспрымаць неабходную інфармацыю (дырэктару фабрыкі спадару …; дзякуем за своечасовы адказ і г.д.). Аднак ужыванне канцылярызмаў у іншых стылях павінна быць абмежавана, толькі ў пэўных эстэтычных мэтах. Дрэнна гучыць фраза з публіцыстычнага тэксту: Добрае мы арганізавалі мерапрыемства – расклалі вогнішча, пелі песні, танцавалі. Гэта сведчанне нізкай культуры аўтара. Дрэннае ўражанне пакідаюць і няўдала складзеныя дакументы.
На лексічным узроўні вылучаюцца спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:
1. Назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: ісцец, сведка, арандатар.
2. Назвы дакументаў: загад, паведамленне, тэлефанаграма.
3. Абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, не пярэчу.
4. Словы-канцылярызмы, што па-за межамі афіцыйна-дзелавога стылю не ўжываюцца: вышэйпамянёны, ніжэйпададзены, прад’віцель.
5. Архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго правасхадзіцэльства, Яго Высокасць, пані.
Сярод марфалагічных асаблівасцей адзначаецца высокая частотнасць іменных часцін мовы, перш за ўсё назоўнікаў. Яны могуць уваходзіць ва ўстойлівыя спалучэнні (размеркаванне абавязкаў, уручэнне ўзнагарод), ужываюцца з прэфіксам не-: незварот, невыкананне. Назоўнікі, якія абазначаюць пасаду ці званне, звычайна выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду: доктар філ. навук Пятрова, фельчар Іванова. Часта ўжываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі: у мэтах, у адпаведнасці. Нярэдкія выпадкі выкарыстання дзеясловаў залежнага стану.
Афіцыйна-дзелавы стыль вылучаецца пашыранасцю інфінітываў. Гэта звязана з мэтавай устаноўкай большасці дакументаў. Рэдка выкарыстоўваюцца выклічнікі, займеннікі 1 і 2 асоб, асабовыя дзеясловы (1 і 2 асобы).
Сінтаксіс характарызуецца кніжнасцю, строгасцю. Сказы поўныя, апавядальныя, двухсастаўныя. Пашыраны складаныя канструкцыі, таму што просты сказ не можа ў поўным аб’ёме адлюстраваць паслядоўнасць фактаў. Парадак слоў прамы. Сказы характарызуюцца таксама наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый.
Такім чынам, афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае ў грамадстве сферу афіцыйных зносін. Ён уяўляе сабой замкнёную сістэму моўных сродкаў, якія выконваюць дзве асноўныя функцыі – інфармацыі і ўздзеяння.
Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён падзяляецца на тры падстылі:
а) уласна навуковы;
б) навукова-вучэбны;
в) навукова-папулярны.
Гэта мова артыкулаў, манаграфій, дысертацый. Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. У вусным маўленні навуковага стылю адчуваецца ўплыў з боку кніжна-пісьмовага маўлення: яно характарызуецца манатоннасцю, слабай выразнасцю.
Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што мэтай яе з’яўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі. Думка тут строга аргументаваная, ход лагічных разважанняў асабліва акцэнтуецца. Самымі спецыфічнымі рысамі з’яўляецца адцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковага маўлення з’яўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасць вобразнасці, аб’ектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць. Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаемым ім паняццем.
Адцягнена абагулены характар маўлення падкрэсліваецца і спецыяльнымі лексічнымі адзінкамі (звычайна, рэгулярна, усякі, кожны), і граматычнымі сродкамі: няпэўна-асабовымі сказамі, залежнымі канструкцыямі: намі зроблена, прыклады разглядалія. У навуковых тэкстах не ўжываецца форма 1 асобы займенніка. Распаўсюджаны іншамоўныя карані, прыстаўкі, суфіксы.
Іншы раз навуковы тэкст дазваляе некаторую вобразнасць, у ім сустракаюцца параўнанні, як адна з форм лагічнага мыслення, метафары (часцей сцёртыя: хларыд разлагаецца). Фразеалогія навуковага стылю значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. Рэдка выкарыстоўваюцца ідыёмы, прыказкі, крылатыя словы. Шырока распаўсюджаны ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: удзельная вага, глухі гук.
Адцягненасцю і абагуленасцю навуковай мовы тлумачыцца шырокае ўжыванне назоўнікаў ніякага роду з абстрактным значэннем, устойлівых зваротаў з аддзеяслоўнымі назоўнікамі (рабіць ўплыў), а таксама счапленняў роднага склону Увогуле навуковай мове ўласцівы іменны характар. Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца, шматкратны паўтор “агульнанавуковых слоў”: абазначаюць, вызначаюць, мець, называцца.
Дакладнасць, грунтоўнасць апісання прадметаў, іх класіфікацыя патрабуе выкарыстання сказаў з аднароднымі членамі і абагуленымі словамі, з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Часта выкарыстоўваюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі, пабочныя словы. У навуковым тэксце амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы. Комплекс моўных сродкаў навуковай мовы вызначаецца адноснай устойлівасцю. Сінтаксіс вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі злучнікавага злучэння, а таксама складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі.
Характэрнай рысай навуковага стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Пад тэрмінам разумеецца слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае спецыяльнае паняцце са сферы вытворчасці, навукі, культуры. Любы тэрмін павінен мець абмежаваны, дакладна акрэслены змест. Гэты змест уласцівы тэрміну незалежна ад кантэксту. Сінанімія тэрмінаў - з’ява непажаданая, бо сведчыць, што працэс станаўлення тэрміна яшчэ не закончыўся. Антанімія, наадварот, шырока выкарыстоўваецца ў навуковым маўленні. Гэта звязана з паняццем сістэмнасці: з’явы існуюць, таму што супрацьпастаўляюцца, з’ява не мае супрацьпастаўлення -- значыць, няма і самой з’явы. Тэрміны бываюць агульнамоўныя і вузкаспецыяльныя. Спосабы ўтварэння тэрміна розныя: афіксацыя (лістаж), складанне (нафтапровад), часта выкарыстоўваюцца іншамоўныя элементы. Аднак ужыванне тэрмінаў не павінна быць празмерным, каб навуковыя творы павінны быць зразумелымі для адпаведна падрыхтаванага чытача, каб выклад навуковага тэксту не выклікаў дадатковых цяжкасцей.
У навуковым стылі стылеўтвараючыя рысы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей, а таксама прыналежнасці тэксту да розных навук. Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў літаратуразнаўчых і гістарычных тэкстах. У палемічных артыкулах выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі, элементы размоўна-эмацыянальнай лексікі, экспрэсіўнага сінтаксісу, аднак яны займаюць другаснае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейнічаюць лепшаму яе ўспрыманню.
Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферы грамадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і г.д. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцця (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст). Асноўныя функцыі гэтага стылю – паведамлення і ўздзеяння. У публічыстычным стылі выдзяляюць наступныя падстылі:
а) газетна-публіцыстычны стыль;
б) агітацыйны;
в) масава-палітычны;
г) палітыка-ідэалагічны.
У газетна-публіцыстычным падстылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, прычым уздзеянне мае канцэнтраваны, падкрэслена агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў у газеце вызначаецца ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і магчымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага ўздзеяння на масавую аўдыторыю.
Да асноўных рыс публіцыстычнага стылю адносяць:
... асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць. белоруская мова культура вымаўлення 7. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення Каб трывала авалодаць арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх ...
... ", "рагоча", "убок", "уходзіць" і г.д.). А такія вось простыя сухія "тэлеграфныя" тэксты не могуць поўнасцю замяніць мастацкія творы з іх сродкамі моўнай выразнасці. Дарэчы, мова СМС не заўсёды сухая і невыразная. Даўно ўжо ўсталявалася традыцыя праводзіць усялякія конкурсы на самае прыгожае СМС-паведамленне, самы прыгожы СМС-верш, казку; спаборніцтвы па складанню бурымэ і каманднае напі ...
... заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе. ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы 1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры ...
енні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць; - ІІІ тып – змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы; - IV тып – апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы. У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае – вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але я прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень ...
0 комментариев