1.2 Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

Склад мастацкага твора і асаблівасці яго арганізацыі ў адзінае цэлае вывучае спецыяльная літаратуразнаўчая дысцыпліна, якая імянуецца паэтыкай, а дакладней – тэарэтычнай паэтыкай.

Тэрмін «паэтыка» мае даволі працяглую гісторыю свайго змястоўнага напаўнення. Па гэтай прычыне сённяшняе значэнне яго не зусім адпавядае таму, што было закладзена ў дадзены тэрмін першапачаткова.

Пачынаючы з часоў Арыстоцеля і аж да самага ХХ ст. тэрмінам «паэтыка» абазначаліся вучэнні аб мастацтве слова ў цэлым. Такім чынам, дадзенае слова ў такім яго змястоўным напаўненні можна лічыць сінонімам сённяшняга словазлучэння-тэрміна «тэорыя літаратуры».

У ХХ ст. паэтыкай сталі імянаваць пераважна раздзел літаратуразнаўства, які вывучае склад, будову і функцыі мастацкіх твораў, а таксама роды і жанры літаратуры. Разам з тым Л. Гаспараў, адзін з аўтараў артыкула аб паэтыцы ў ЛЭС, улічваючы гісторыю станаўлення і змястоўнага напаўнення дадзенага тэрміна, дае яму наступную трактоўку: «Паэтыка (ад ст.-грэч. poiētikē technē – творчае мастацтва), навука аб сістэме сродкаў выражэння ў мастацкіх творах, адна са старэйшых дысцыплін літаратуразнаўства. У пашыраным сэнсе слова супадае з тэорыяй літаратуры, у звужаным – з адной з галін тэарэтычнай паэтыкі <...>. Як галіна тэорыі літаратуры паэтыка вывучае спецыфіку літаратурных родаў і жанраў, плыней і напрамкаў, стыляў і метадаў, даследуе законы ўнутранай сувязі і суадносін розных узроўняў мастацкага цэлага. У залежнасці ад таго, які аспект (і аб’ём паняцця) вылучаецца ў цэнтр даследавання, вядуць размову, напрыклад, аб паэтыцы рамантызму, паэтыцы рамана, паэтыцы творчасці якога-небудзь пісьменніка ў цэлым ці аднаго твора. Паколькі ўсе сродкі выражэння ў літаратуры ў канчатковым выпадку зводзяцца да мовы, паэтыка можа быць вызначана і як навука аб мастацкім выкарыстанні сродкаў мовы».

М. Гаспараў разбівае ўсю паэтыку на наступныя галіны: агульную (тэарэтычную ці сістэматычную, ці, урэшце, «макрапаэтыку»), прыватную (уласна апісальную ці «мікрапаэтыку») і гістарычную.

Тэарэтычная паэтыка ў сваю чаргу «дзеліцца на тры галіны, якія вывучаюць адпаведна гукавую, слоўную і вобразную будову тэксту; мэта агульнай паэтыкі – скласці поўны сістэматызаваны рэпертуар прыёмаў (эстэтычна дзейсных элементаў), якія ахопліваюць усе гэтыя тры галіны. У гукавым ладзе твора вывучаецца фоніка і рытміка, а ў дачыненні да верша – таксама метрыка і строфіка. Так як пераважна матэрыял для вывучэння тут даюць вершаваныя тэксты, дык гэтая галіна часта называецца (надзвычай вузка) вершазнаўствам. У слоўным ладзе вывучаюцца асаблівасці лексікі, марфалогіі і сінтаксісу твора; адпаведная галіна называецца стылістыкай (наколькі супадаюць паміж сабой стылістыка як літаратуразнаўчая і як лінгвістычная дысцыпліна, адзінай думкі няма). <...> У вобразным ладзе твора вывучаюцца вобразы (персанажы і прадметы), матывы (дзеянні і ўчынкі), сюжэты (звязаныя сукупнасці дзеянняў); дадзеная галіна называецца «топікай» (традыцыйная назва), «тэматыкай» (Б. Тамашэўскі) ці «паэтыкай» у вузкім сэнсе слова (Б. Ярхо)».

Тэарэтычная паэтыка ў сусветнай літаратурнай навуцы пачала інтэнсіўна фарміравацца з канца ХІХ ст. Ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве найбольш моцную цікавасць да яе праяўлялі прадстаўнікі рускай фармальнай школы ў асобах В. Вінаградава, В. Жырмунскага, Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, Б. Эйхенбаума і інш. Даволі значны ўклад у станаўленне дадзенай галіны літаратуразнаўства ўнеслі таксама А. Скафтымаў, С. Аскольдаў, А. Смірноў і, канешне ж, М. Бахцін, навукова-творчыя набыткі якога пачалі па-сапраўднаму асэнсоўвацца толькі параўнальна нядаўна. У 1960–1980-я гг. даволі значныя дасягненні ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэарэтычнай паэтыкі звязаны з дзейнасцю тартуска-маскоўскай літаратуразнаўчай школы пад кіраўніцтвам Ю. Лотмана.

Пэўныя здабыткі ў галіне даследавання паэтыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, ёсць і ў беларускім літаратуразнаўстве. Самыя першыя спробы яе вывучэння ў нашай літаратурнай навуцы звязаны з дзейнасцю Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і М. Сарбеўскага. Новы, уласна беларускі этап у развіцці гэтай галіны літаратуразнаўства на Беларусі, заклаў М. Багдановіч, здабыткі якога ў 1920-я гг. развілі і памножылі І. Замоцін, М. Гарэцкі, Я. Барычэўскі, А. Вазнясенскі, У. Дубоўка і інш. Як зазначае В. Рагойша, працы якога ў беларускай літаратурнай навуцы можна лічыць пэўнай вяхой у даследаванні паэтыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, «у 30–50-я гг. савецкае літаратуразнаўства да вывучэння паэтыкі амаль не звярталася. Увага да агульнай і аўтаразнаўчай паэтыкі прыкмячаецца толькі з пачатку 60-х гг. З гэтага часу на Беларусі пачынаецца вывучэнне гісторыі і тэорыі беларускага верша (І. Ралько, М. Грынчык, А. Кабаковіч, В. Ярац), яго кампазіцыйных асаблівасцей, паэтычнай вобразнасці (І. Шпакоўскі, А. Яскевіч), паэтыкі рамана (В. Жураўлёў), праблемы псіхааналізу ў літаратуры (А. Матрунёнак), стылю (М. Арочка, В. Бечык, Л. Гусева), рытмічнай арганізацыі мастацкага тэксту (А. Яскевіч), мастацкіх асаблівасцей асобных фальклорных жанраў (М. Янкоўскі, Н. Гілевіч, А. Ліс, І. Цішчанка, Г. Барташэвіч, А. Фядосік, Л. Салавей) і інш. І ўсё ж да гэтага часу,– канстатуе вучоны,– даследаванне паэтыкі – найбольш вузкае месца ў беларускім літаратуразнаўстве».



Информация о работе «Асаблівасці літаратурнага творы»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 27793
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
51925
0
0

... , мае для літаратурнага стылю важнейшае значэнне». Пад стылем (ад ст.-грэч. stylos – завостраная палачка для пісьма на васковых дошчачках) падразумяваецца эстэтычнае адзінства ўсіх кампанентаў вобразна-экспрэсіўнай формы твора, якое скіравана на раскрыццё і ўвасабленне цэласнага мастацкага зместу. Гэта ўстойлівая агульнасць вобразнай сістэмы, сродкаў мастацкай выразнасці, якая валодае, як прав ...

Скачать
40358
0
0

л. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Аб’ектам жа, у сваю чаргу, выступаюць непасрэдна жанрава-стылёвыя адметнасці твора. Глава І. Асаблівасці жанру твора у. караткевіча   1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора Праблема жанру з’яўляецца адной з найбольш складаных у літаратуразнаўстве. Гэта тлумачыцца прыродай самога жанру, яго зменлівасцю пад ...

Скачать
29850
0
0

... Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна. Першыя крокі ў паэзіі Я. Пушча зрабіў, калі ў 1923 г. разам з іншымі пісьменнікамі стаў адным з заснавальнікаў і арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а пазней — «Узвышша». З гэтага часу паэзія становіцца яго асноўным заняткам. Для ранніх вершаў паэта характэрны тонкае лірычнае светаадчуванне, шырыня асацыяцый, дакладнасць ...

Скачать
33983
0
0

... краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”. 2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай: 1.  Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце. 2.  Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і ...

0 комментариев


Наверх