1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы

Неабходна размяжоўваць такiя тэрмiны, як прытча i парабала, цi парабалiчная проза: «Мастацкая з’ява парабалізацыі заснаваная на паэтыцы класічнай прытчы (філасофска-этычная іншасказальнасць, адметная сімвалічнасць, перавага інтэлектуальнага пачатку над вобразным і інш.). У адрозненне ад адназначнасці прытчавай алегорыі парабалічныя вобразы больш схільныя да шматзначнай сімвалічнасці. Парабала максімальна адпавядае прынцыпу “адчужэння” [2, с. 36]. С. Ханеня адзначае, што “паэтыка прытчы не столькі вобразная, колькі сілагічная» [2, с. 33].

Зварот да жанру прытчы беларускiх пiсьменнiкаў адпавядае агульнасусветнаму эстэтычнаму руху. Так, І. Штэйнерам у артыкуле “Вы хочаце казку? Паслухайце казку…” разглядаюцца творы з элементамі прытчавай паэтыкі, своеасаблівыя сучасныя “казкi для дарослых” В. Казько, А. Наварыча, В. Мудрова, В. Шнiпа, В. Быкава. Прычым даследчык не забываецца i на сусветны кантэкст i на нацыянальную спадчыну: аповесць В. Казько “Выратуй i памiлуй нас, Чорны Бусел” асэнсоўваецца праз прызму кэралаўскай “Алiсы ў краiне цудаў”, “Прыгоды Рабунькi” А. Наварыча – праз прызму рамана Э. Т. Гофмана “Жыццёвыя погляды ката Мура”, апавяданняў Яна Баршчэўскага. I. Штэйнер адзначае заканамернасць звароту да прыпавесцi В. Быкава, творы якога ў гэтым жанры сталi “сапраўднымi вехамi” ў светапогляднай эвалюцыi народнага пiсьменнiка» [4, с. 87]. Аднак тут жа наглядаецца i iстотнае адрозненне: “…прытчы Яна Баршчэўскага паказваюць, як не трэба жыць на гэтай зямлi, калi беларус хоча застацца яе гаспадаром, то прыпавесцi Васiля Быкава сцвярджаюць бескарыснасць любых намаганняў, калi ўжо нават гаворка iдзе пра простае фiзiчнае выжыванне, не гаворачы ўжо пра духоўны росквiт нацыi” [4, с. 88]. Да аналагічных высноў прыходзіць С. Ханеня. Падкрэслiваючы, што “сучасная гiсторыя актуалiзуе ў прытчавай лiтаратуры катэгорыю трагiчнага”, С. Ханеня вызначае жанр “Сцяны” В. Бы-кава як “экзiстэнцыяльную прыпавесць” [2, с. 52].

С. Ханеня ў сваёй манаграфіі падае ўласнае, арыгiнальнае прачытанне такiх твораў, як “Вежа” У. Някляева, “Краiна Хлудаў” А. Мiнкiна, прыпавесцей у прозе са зборнiкаў Я. Сiпакова “Тыя, што iдуць” i “Падары нам дрэва”. “Вежа” У. Някляева як парабала: “філасафічнасць, актуальнасць узнятых маральных праблем, прыярытэт рацыянальнага і эксперыментальнасць абставінаў” [2, с. 37]. У “Вежы” У. Някляеў “спалучыў казачную, фантастычную і легендарную плыні, міфалагічнае з рэальным, трагічнае з каміч-ным, прозу, паэзію і драму” [2, с. 37]. С. Ханеня называе “Вежу” “творам канцэптуальнай лiтаратуры”. Даследчык адзначае такую адметнасць твора, як публiцыстычнасць, што з’яўляецца паказ-чыкам “менавiта беларускай iнтэлектуальнай лiтаратуры” [2, с. 40].

Прыпавесці “Краiну Хлудаў” А. Мiнкiна С. Ханеня асэнсоў-вае праз прызму тых твораў сусветнай лiтаратуры, дзе падаецца ўмоўная мадэль краiны-мястэчка (“Левіафан” Т. Гобса, “Падарожжа Гулівера” Дж. Свіфта з раманамі “Цудоўны новы свет” О. Хакслі, “Вайна з саламандрамі” К. Чапека, “1984” Дж. Оруэла. “Трэба сказаць, што мэты ўвядзення мадэлі ўмоўнай краіны, горада, месца ў літаратуры былі заўсёды даволі адрозныя. Прынамсі, іх можна звесці да дзвюх полюсных. Адныя (прыгадаем стваральнікаў класічных утопій Т. Мора, Т. Кампанэлу, Ф. Бэкана) імкнуліся даць апісанне грамадска-палітычнага, прыватнага жыцця ва ўмоўнай краіне згодна са сваімі ўяўленнямі і ідэаламі. Іншыя ў процівагу першым стараліся вырашыць задачу выкрыцця такіх нязбыўных ідэалаў, якія часта былі проста фантастычна безгрунтоўным ігнараваннем рэальнасцяў жыцця і прыроды чалавека” [2, с. 43].

“Таталітарная сістэма Хлудзіі накіравана на поўнае падпарадкаванне сабе чалавека, на забіццё ў ім асобы і ператварэнне ў хлуда. Яшчэ ў 17 ст. Т. Гобс у антыўтопіі “Левіафан” прадказаў з’яўленне такіх краін, прадставіўшы іх у выглядзе біблейскага левіафана, што пажырае сваіх ахвяр” [2, с. 43]. С. Ханеня мяркуе, што хаця “Краiна Хлудаў” А.Мiнкiна па сваёй скiраванасцi блiжэй да знакамiтай антыўтопii Дж. Оруэла “1984”, у творы беларускага пiсьменнiка адбываецца сiнтэз жанраў прыпавесцi i антыўтопii. Гэта “дазволiла аўтару сказаць не толькi пра тое, што магло быць, але папярэдзiць, як можа быць, як не павiнна быць” [2, с. 49], калi iгнаруюцца элементарныя законы жыцця i прыроды чалавека, калi паўсюль пануе страх, калi людзi становяцца толькi бязмоўнымi i бяздумнымi выканаўцамi, калi “чалавек пазбаўляецца ад пачуцця ўсведамлення самакаштоў-насцi ўласнага “я”, што ва ўсiм замяняецца на безасабовае “мы” ў iмя “звышiнтарэсаў” дзяржавы” [2, с. 47].

Надзвычай плённымi называе С. Ханеня спробы Я. Сiпакова “ў асэнсаваннi квiнтэсэнцыi быцця i чалавека”. Жанр прытчы, як сцвярджае даследчык, выключна арганiчна суадносiцца з твор-чай канцэпцыяй пiсьменнiка, яго “iмкненнем да пераадолення будзённасцi жыцця, страты ў iм адчування сэнсу iснавання” [2, с. 49].

Скрупулёзны аналiз твораў прытчавай формы розных пакаленняў беларускiх лiтаратараў дазволiў С. Ханенi зрабiць важную метадалагiчную выснову аб тым, што нашы пiсьменнiкi не толькi чэрпалi з крынiц сусветнай лiтаратуры, але i здолелi пашырыць жанравыя межы прытчы: “Стварэнне ўласнай мады-фiкацыi прытчы – так званай прыпавесцi, якая мае шмат адроз-ненняў ад класiчнай формы, сведчыць аб тым, што гэта менавiта беларуская адметнасць у жанравым вызначэннi” [2, с. 53].

Сказанае сведчыць, што нашы пісьменнікі ідуць у нагу з часам, іх творчасць адпавядае самым сучасным тэндэнцыям у развіцці мастацкага слова.


Информация о работе «Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 34675
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
36431
0
0

... гаранта ўстойлiвасцi культурнага кантынууму. В. Акудовіч лічыць, што “Бум-Бам-Лiт” – першая суполка ў сучасным лiтаратурным дыскурсе (i адзiная ў гiсторыi беларускай лiтаратуры), у аснову якой пакладзены эстэтычны прынцып, а менавiта – эстэтыка постмадэрна [18, с. 237]. Хаця, як паказала мастацкая практыка, пошукі «Бум-Бам-Літаўцаў» адбывалiся i ў авангардным, i ў андэрграўндным, i ў мадэрновым, ...

Скачать
26422
0
0

... і культуролагі: С. Дубавец, А. Глобус, Л. Галубовіч, В. Акудовіч, Ул. Арлоў, Ю. Залоска, І. Бабкоў і інш.   1.2.2 Янка Брыль як прадстаўнiк эсэiстычнай плынi ў беларускай літаратуры Творчасць Я. Брыля належыць да еўрапейскай плынi ў беларускай літаратуры. Вызначальнае ў яго творах - навелiзм, інтэлектуалізм, які праяўляецца ў глыбокім веданні літаратуры, як айчыннай, так і сусветнай, філасоф ...

Скачать
66233
0
0

... лася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый. Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, ...

Скачать
65060
0
0

ў выдатны паэт Мікола Гусоўскі, які стварыў у 1521–1522 гг. у Рыме на беларускім матэрыяле глыбока патрыятычную і высокама-стацкую паэму «Песня пра зубра», першы буйны твор рэнесансавага рэалізму ў беларускай літаратуры. 2. Францыск Скарына Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490 г. у сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 г. пад імем Лукіян. ...

0 комментариев


Наверх