Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
Мінск – 2008 г.
Вывучэнне культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з вывучэннем гісторыі народа. Культура з’яўляецца “душой народа”, у значнай ступені вызначае яго светапогляд і менталітэт. У сучасным свеце, калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным днём набірае хуткасць, многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова аб “узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць у працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.
Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы – гэта даследванне сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных галінах культуры паміж Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама з’яўляецца вывучэнне беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх гістарычным развіцці з улікам галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці супрацоўніцтва.
Асаблівасцю працы з’яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той аспект беларуска-польскіх культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці беларускай культуры ў Польшчы. Што тычыцца навуковай навізны і актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць, што гэтая тэма дагэтуль шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай Рэспублікі Беларусь патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія культурныя адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх суседніх самастойных дзяржаў.
1. Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.
Нягледзячы на назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх адносін з часоў Рэчы Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх зямель у адной дзяржаве дае пачатак культурным адносінам паміж імі. Да XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць плённымі, але перавага ў іх была на баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і польскія землі трапілі ў склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі пачалі змяншацца. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”, якую расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864 гг.
Але канчаткова беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны працягвалі існаваць і развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася на польскім баку. Найбольш плённымі культурныя адносіны былі ў літаратуры. Значную ролю ў развіцці культурных адносін пачынае адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на прыкладзе літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных адносін дзеячы беларускай і польская культур.
У пачатку XX ст. беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую фазу свайго развіцця. Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго боку польскія культурным і палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне беларускай інтэлігенцыі. З другога – пачынае згасаць цікавасць палякаў да беларускага фальклору, а польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як самастойны народ.
У далейшым паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР, і таму на працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх культурных адносін фактычна не існавала, бо савецкія рэспублікі, якія межавалі з Польшчай, лічыліся бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету сацыялізму”, першай лініяй абароны ад капіталістычнага Западу. Можна нават казаць, што сітуацыя з развіццём беларуска-польскіх культурных адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.
2. Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.
Асноўную культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку, створанае 2 лютага 1956 г.[1] Яно падтрымлівала сталыя кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ была прапаганда беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў асноўным праз выданне беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”, “Беларускі каляндар” і г. д.). Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні наклад якіх складаў 4 тыс. экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у Польшчы была выклікана не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную непасрэндасць, але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае нацыянальныя праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.
Аднак трэба адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася адной толькі Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай польскіх улад і ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным падтрымліванні думкі, што Польшча – этнічна аднародная краіна, большасць насельніцтва ў якой складаюць палякі. Таму дзейнасць БГКТ значна абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г. МУС ПНР спыніла ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у польскім грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць ролю прадстаўнікой беларускай культуры.
... сталічныя журналісты не лічаць для сябе заганным пераходзіць на працу ў правінцыйнае выданне. Сёння самая масавая штодзённая рэгіянальная газета – «Газета Кракаўская» (90 тыс. экз.). Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы практычна не закранула каталіцкі друк, які па-ранейшаму налічвае звыш 40 выданняў. У першай палавіне 1990-х гг. яго ўплыў у грамадстве адчуваўся досыць значна. Напрыклад, калі ў ...
і развіцця краязнаўчых музеяў ў пасляваенны і постсавецкі час. У заключэнні адзначана выкананне пастаўленых задач і зроблены вынікі па тэме даследавання. Да работы прыкладаецца бібліяграфічны спіс і дадаткі. РАЗДЗЕЛ 1 1.1 Развіццё краязнаўчага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Адной з найбольш яскравых з'яў культурнага жыцця ў СССР быў краязнаўчы рух. ...
0 комментариев