2. С. Будны як грамадска- палітычны дзеяч і асоба
2.1 Жыццёвы шлях С. Буднага
Першая гістарычная згадка пра Сымона Буднага — кароткі запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта за 19 кастрычніка 1544 г. наступнага зместу: «Сымон Будны з дыяцэзіі Плоцкай заплаціў за навучанне адзін грош». 1
Высокі навуковы ўзровень падрыхтоўкі Буднага, грун-тоўнае веданне старажытных моў — лаціны, грэцкай, іўрыта — дазваляюць меркаваць, што ён сапраўды меў універсітэцкую адукацыю, а сціслы запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта мае непасрэднае дачыненне акурат да яго. Апрача таго, шырокая дасведчанасць Буднага ўжо ў юнацкія гады ў багаслоўскіх навуках дае ўсе падставы гаварыць, што ён верагодна скончыў тэалагічны факультэт.
Згаданы запіс надзвычай каштоўны. На сёння ён фактычна адзіны дакумент, які дае магчымасць вызначыць прыблізны год нараджэння асветніка. Калі зыходзіць з таго, што юнаку ў час паступлення ва універсітэт было блізу 14 год — звычайны ўзрост для пачаткоўцаў, то няцяжка падлічыць, што Будны нарадзіўся прыклад-а у 1530 г. Але дзе ён нарадзіўся — загадка. Розных версій і меркаванняў адносна месца нараджэння і этычнай прынадлежнасці асветніка шмат. Так, асобныя вучоныя, абапіраючыся на запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта, лічаць, што Будны нарадзіўся ў мястэчку Буда на Мазовіі. Але ж у Беларусі і зараз існуе каля 10 вёсак з такой назвай.
Як аргумент у абарону польскага паходжання Буднага асобныя вучоныя прыводзяць факт напісання сваіх твораў на польскай мове. Але ж усім вядомы полілінгвізм еўрапейскіх пісьменікаў 16ст. Яшчэ адзін козыр у руках прыхільнікаў польскага паходжання - яго неаднаразовыя выказванні, тыпу "мы, палякі"("Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры"). Але кніга выдавалася ў час, калі ўжо была прынята Люблінская унія і многія пачалі называць сябе палякамі.
На карысць жа беларускага паходжання паказваюць наступныя акалічнасці:па-першае, ён вельмі дрэнна ведаў Польшчу, усё жыццё пражыў у ВКЛ, выязджаючы ў Польшчу зрэдку; па-другое, свае першыя кнігі "Катэхізіс" і "Апраўданне грэшнага чалавека перад богам" Будны напісаў на беларускай мове. Нявысветленым застаецца пытанне пра месца атрымання пачатковай адукацыі. Пытанні пра месца нараджэння асветніка і яго этычнае паходжанне застаюцца пакуль адкрытымі. Дакладна ж тое, што жыў Будны ў ВКЛ і пісаў свае творы на вытанчанай старабеларускай мове. Таму, бясспрэчна, яго творчасць належыць беларускаму народу. Будны пісаў і на польскай і на лаціне, што дае падставы гаварыць пра яго вялікі ўклад у развіццё ўсёй еўрапейскай культуры.
У другой палове XVI ст.— час найбольш папружанай дзейнасці Буднага — з кожным годам узмацняўся феадальна-прыгонніцкі прыгнёт. Пасля заключэння Люблінскай уніі (1569), якая ўмацавала саюз польскіх і беларускіх феадалаў, асноўным ворагам нацыянальна-вы-зваленчагаруху на Беларусі стала каталіцкая царква на чале з езуітамі. Каталіцкая царква зацвярджала і асвя-чала запрыгоненне сялянскіх мас, яна насаджала рэлігійную нецярплівасць, тармазіла развіццё беларускай культуры, рыхтавала захоппіцкія паходы на Усход.
Лютэранская і кальвінісцкая цэрквы спрабавалі захапіць кіраванне ў гарадах і ўмацаваць у іх панаванне заможнай вярхушкі, падаўляючы супраціўленне гарадской беднаты. Прыхільнікі Рэфармацыі на Захадзе паспелі ўжо ў першай палове XVI ст. патапіць у крыві сялянскія паўстанні і выступленні гарадскіх нізоў. Ад такіх праціў-нікаў рымскага папы можна было чакаць таго ж і на Усходзе.
Асноўны вывад Буднага аб неабходнасці расхістаць асновы папуючых цэркваў сустрэў не толькі супраціўленне ў асяроддзі рэлігійных артадоксаў, але і неразуменне радыкальна настроеных праціўнікаў прыгонніцтва. Католікі папракалі рэфарматараў у патуранні такім «вылюд-кам», як Будны, самі ж рэфарматары клеймавалі вучэнне Буднага, адракаліся ад яго, як ад ерэтыка.
Барацьба з царквою, у якую ўступіў Будны, патрабавала ў гэтых умовах асаблівай вытрымкі і тактыкі. Будны быў выдатным прамоўцам (яго прамовы, на жаль, амаль не захаваліся) і пісьменнкам, шэраг твораў якога быў знішчан і да нас не дайшоў. Нарэшце, ён жыў у краіне, дзе кнігадрукаванне натыкалася на вялікія цяжкасці, яно магло ажыццяўляцца толькі пры дапамозе багатых буйных феадалаў у іх маёнтках. Менавіта гэтыя асаблівасці развіцця друкарскай справы па Беларусі ў XVI ст. выклікаюць да цяперашняга часу спрэчкі. Гэта датычыць таксама і пісьменніцкай дзейнасці Буднага.
На нашу думку, значэнне кніжнай справы на Беларусі ў XVI ст., распаўсюджанне друкаванага слова незалежалі ні ад месцазнаходжання друкарняў, ні ад мовы выданняў. Уплыў кнігі таго часу трэба былоб ацаніць у першую чаргу па яе зместу. Калі разглядаць выданні XVI ст. па колькасці выпушчаных экземпляраў на асобных мовах або па месцу іх выхаду ў свет, не ўлічваючы, хто быў гаспадаром друкарскага двара, хто ўкладваў сродкі ў выданні і якія аўтары друкаваліся, то карціна распаўсю-джання і ўздзеяння друкаванага слова будзе не зусім дакладнай.
3 сярэдзіны XVI ст. стала з'яўляцца ўсё больш кніг на лацінскай і польскай мовах, прычым езуіты разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць, выдаючы кнігі і брашуры на любых зразумелых насельніцтву мовах.
Сымон Будны знаёміўся з мноствам кніг, што з'яўляліся ў той час у Рэчы Паспалітай і за яе межамі. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на працы выдатных мысліцеляў, якія трактавалі важныя пытанні: пражскія кнігі Скарыны, Эразма Ратэрдамскага, С. Кастальёна, Ф. Готмана, кракаўскае выданне А. Ф.-Маджэўскага. Будны лічыў, што кнігі трэба адрозніваць не па мове, не па месцу выдання, а па зместу. Кніга — гэта носьбіт думкі, а для думак межаў няма. 3 любой кнігі можна тое-сёе узяць, але пе кожны аўтар шчыры, не кожны дабіваецца ісціны. У гэтым Будны спрабаваў пераканаць сваіх паплечнікаў і аднадумцаў, даказваючы, шго папская інкві-зіцыя забараняла навуковыя кнігі, спальвала на кастрах лепшыя творы філосафаў і даследчыкаў прыроды неза-лежна ад таго, на якой мове і дзе яны з'явіліся. У лік за-бароненых трапілі і ўсе творы самога Буднага.
Тое, што ў Беларусі XVI ст. сталі вельмі папулярнымі кнігі, насычаныя прагрэсіўпымі грамадскімі ідэямі, было абумоўлена гістарычнай рэчаіснасцю, абстаноўкай, што складалася на працягу многіх год. У барацьбе за вызваленне з-пад ярма крыжаносцаў яшчэ ў XV ст. і ад турэцка-татарскага нашэсця ў XVI ст. згуртаваліся патрыятычныя сілы беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў, літоўцаў. Радыкальныя рэлігійныя вучэнні, якія пераходзілі ў вальнадумства, аб'ядналі ў Бсларусі мясцовых мысліцеляў — змагароў за прагрэс з дзеячамі з Італіі, Францыі, Германіі, якія ўцяклі ад праследаванняў інквізіцыі. У Беларусі поруч ішлі бсларускія, польскія, рускія, нямецкія, італьянскія і іншыя змагары за вызваленне ад царкоўных догматаў, ад прыгнёту феадалаў.
У гэтым асяроддзі нарадзіўся і расквітнеў незвычайны талент Сымона Буднага, які ўдумліва, пранікліва вызначыў адну з галоўных прычын бедстваў, што перажывалі народы Рэчы Паспалітай, і асабліва Беларусі: засілле пануючай каталіцкай царквы, якая пацкоўвала суседнія народы адзін на аднаго, ІІакідаючы ў цемры шырокія масы, асвячала дэспатызм прыгоннікаў, распаўсюджвала рэлігійныя забабоны, праследавала іншадумцаў. Сымон Будны ўсяляў у сваіх сучаснікаў упэўпенасць у тым, што барацьбой супраць царкоўнага дагматызму яны даб'юцца ўдасканалення чалавека і адносін паміж людзьмі.
Будны прыязджае ў Вільню прыблізна ў 1557 ці на пачатку 1558г. па запрашэнню пратэстанцкага суперінтэнданта Мымона Зака. Вільня стала для Буднага местам, дзе ён атрымаў выдатную мажлівасць развіць свой талент педагога, пісьменніка, філосафа і багаслова, дзякуючы існуючаму там асяроддзю. 11 студзеня ён пачаў выкладаць асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім Зборы. Умовы былі вельмі спрыяльныя для развіцця асобы Буднага. З 15 ст. Вільня ператварылася ў найбуйнейшы асяродак культуры ВКЛ. Тут былі спрыяльныя ўмовы для развіцця літаратуры, розных кірункаў мастацтва, навукі асветы. Да 60-х гг.16ст. у сталіцы былі адкрытыя шматлікія праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія навучальныя ўстановы. Пры двары вялікага князя, мана-стырах, заможных гараджан, дзеячаў культуры існавалі багатыя кнігазборы, што складаліся са старажытных славянскіх рукапісаў, выданняў антычных філосафаў, паэтаў, гісторыкаў і кніг, што выйшлі з-пад пяра пісьменнікаў-гуманістаў.
Будны распачаў сваю дзейнасць, калі рэфармацыйны рух пачынаў вызначаць культурна- рэлігійнае становішча ў ВКЛ. У 50-я і 60-я гг.16ст.многія прадстаўнікі найбуйнейшых шляхецкіх і князеўскіх родаў сталі прыхільнікамі пратэстанцтва, найперш-кальвінізму.
Працуючы ў Вільні, Будны набываў берасцейскія кнігадрукі, уважліва аналізаваў іх і абмяркоўваў іх з паплечнікамі.Будны ў віленскі перыяд заставаўся ў баку ад той дыскусіі, якая разгарэлася ў асяроддзі віленскіх пратэстанцкіх колаў і ў выніку якой адбылося рэзкае размежаванне рэфармацыйнай плыні на кірункі. Падзел адбыўся на глебе розных падыходаў да Тайнае Вячэры: адны сцвярджалі, што хлеб і віно ёсць сапраўдныя цела і кроў, другія - што гэта толькі знакі, алегорыя. Т.ч., у к.50-х гг. 16ст. у Віленскім пратэстанцкім Зборы выразна акрэсліліся дзве тэалагічныя дактрыны: Кальвіна і Лютэра.
Але Будны не спяшаўся з вызначэннем сваёй пазіцыі, не ў яго характары было прымаць на веру чужыя думкі. Бачна, што тут выявілася галоўная рыса Буднага - імкненне адшукаць ісціну, дайсці да сутнасці незалежна ад знешніх абставін. Але пасля працяглых спрэчак прымкнуў да кальвіністаў.
Каля 1560 г. С.Будны з Вільні пераехаў у Клецк, дзе ў кальвінскім мясцовым Зборы працягваў несці слова бога. Усе думкі і пачуцці выказаў С.Будны ў сваёй першай кнізе, што выйшла з Нясвіжскай друкарні 10чэрвеня 1562г.з вялікім загалоўкам "Катіхісіс, то ест Наука стародавная хрістіаньская от Святого Пісма, для простых людей языка руского, в пытаніах і отказах сбрана"."Прысвячэнне" князям Радзівілам, якім адкрываецца "Катэхізіс", падпісалі і М.Кавячынскі і Л.Крышкоўскі. Астатняе пісаў С.Будны.
"Катэхізіс" прывабліваў чытачоў зместам і характарам выкладання матэрыялу, логікай разваг і доказамі, якія пераконвалі.Твор уключаў чатыры асноўныя раздзелы: "Аб дзесяці запаведзях", "Аб веры", "Пра малітву Госпада", "Аб тайнах".Праз тры месяцы выходзіць з Нясвіжскай друкарні новы твор Буднага "Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам". Кніга прысвячалася земскаму падскарбію А.Валовічу, які даваў значную колькасць грошай на будаўніцтва друкарні. Да нашага часу не захавалася ніводнага экзэмпляра "Апраўдання..".
Жывучы ў Клецку, Будны ў 1562-1563гг. паступова пачаў наладжваць кантакты з дзеячамі заходнееўрапейскай Рэфармацыі. Буднага зацікавіла пытанне: адкуль, ад Айца ці Сына, зыходзіць Святы Дух. Гэта падштурхнула яго да напісання твора з адпаведнай назвай "Аб зыходжанні Святога Духа".
З сяр.1563г. напэўна пад уплывам польскіх арыянаў тэалагічныя погляды Буднага змяніліся: ён пачаў вызначаць адзінага Бога, адмовіўшыся ад дагматы Тройцы.
16 кастрычніка 1564г. з Нясвіжскай друкарні выйшлі "Размовы" Ютына ў перакладзе Буднага. У прадмове да кнігі перакладчык яшчэ раз выказаў сваё разуменне Хрыстовай навукі, адмоўнае стаўленне да юдэйскага вучэння. У Буднага ўзнікла грандыёзная задума: зрабіць вычарпальны пераклад Святога Пісання і, нарэшце, выправіць усе хібы ранейшых перакладаў. У гэтай справе Будны разлічваў на дапамогу Радзівіла. Аднак ажыццявіць свой план у Клецку не ўдалося, бо ў 1565г. М.Радзівіл Чорны адышоў у нябыт. Рэфармацыйны рух пазбавіўся сваёй галоўнай апоры. Нясвіжскі гурток распаўся, а жыццёвыя абставіны прымусілі Буднага шукаць новае месца. У 1565(1566)г. Буднага запрасілі ў Холхава міністрам арыянскага Збору. У жыцці пачаўся новы перыяд.
Будны працягнуў сваю працу над пераклдам Бібліі і Святога Пісання. Адлучаўся ён ад гэтай працы хіба толькі на Сіноды. Вынікам хрысталагічных дыскусій падчас Сінодаў
стала з'яўленне каля 1569г. твора "Аб зачацці Сына Божага", які не захаваўся да нашага часу. У 1570г. пасля руплівай працы над перакладам біблейскіх тэкстаў Будны друкуе ў Нясвіжскай друкарні Новы запавет і Апокрыфы. У 1570(1571)г. Будны пераязджае ў Заслаўе на год. У хуткім часе быў надрукаваны і Стары Запавет з "Прадмоваю да Чытача".
Залатой парой у творчасці С.Буднага стаў перыяд з 1573 да 1583г., калі ён жыў у Лоску. Тут Будны знайшоў спрыяльныя ўмовы для плённай працы. Па з'яўленні Новага запавету 1574г. да Буднага прыйшло прызнанне. Аднак з'явіліся прыхільнікі і праціўнікі. Свае хрысталагічныя ідэі Будны выказаў і ў творы "Кароткі доказ таго, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як Бог Айцец"(1574г.). На погляды і выказванні праціўнікаў С.Будны не маўчаў. У 1575г. ён падрыхтаваў палемічны трактат "Да аргументаў Сімлера і некаторых іншых аб дзвюх прыродах Хрыста".
15 жніўня 1576г. Будны надрукаваў у Лоску свой галоўны тэалагічны трактат "Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры", які складаўся з двух твораў: "Вызнанне веры" і "Абарона Вызнання веры". Але апошняя не знайшла падтрымкі на Сінодзе. Гэта не спыніла Буднага, бо ён лічыў, што вельмі мала праўдзівых і разумных кніг і гэта падштурхнула да выдання твора.
За кароткі тэрмін пры падтрымцы А.Хамутоўскага піша "Вызнанне аб урадзе і ўрадоўцах" і "Абарону ўрада". Гэтыя творы склалі аснову зборніка "Аб савецкай уладзе", што выйшаў у студзені 1583г. з лоскай друкарні. Сюды ж увайшлі і "Апісанне Іеўскага Сінода 1568г.", "Адказ на Ліст Сеньёра".
0 комментариев