2.4 С. Будны як публіцыст і філосаф
Будны адыграў станоўчую ролю ў гісторыі Беларусі, таму што прасунуў далёка наперад разумовае і культурнае развіццё краіны, вылучыў яе на прыкметнае месца ў Еўропе як прытулак для тых, каго праследавала рэакцыя, і рассаднік перадавых ідэй. Дзякуючы намаганням Буднага, падтрымку арыянам, хоць і кароткачасовую, аказалі князь Мікалай Радзівіл Чорны і ў асаблівасці магнаты Кішка, Валовіч, Дарагастайскі. Ў Беларусі ўзніклі шматлікія друкарні (у Нясвіжы, Брэсце, Лоску, Любчы і іншых месцах), школы (Іўе, Слуцк), выйшлі друкаваныя працы, якія садзейнічалі справе асветы.
Адначасова з Будным на барацьбу з рэакцыяй узняліся польскія прыхільнікі вальнадумства і гуманізму, якія жылі ў Беларусі.
Карані вучэння Буднага ідуць глыбока ў беларускую глебу. Плён яго дзейнасці абумоўлены ў якойсьці меры тым, што яна вырасла на праваслаўнай ерасі.
Яшчэ ў дарэвалюцыйнай рускай літаратуры шмат увагі ўдзелена дзейнасці Феадосія Касога, Башкіна, старца Арцёмія і іншых манахаў, што выступалі супраць догмаў праваслаўя. Протаіерэй Пліс лічыў Касога не настаўнікам Буднага, а толькі яго саюзнікам.
Перыяд найбольшых хіста[1]нняў у асяроддзі магнатаў—60—70-я гады XVI ст.—адзначаны барацьбой паміж пратэстантызмам і каталіцызмам, з адпаго боку, і праваслаўем і каталіцтвам — з другога, але рымская царква брала верх.
Будны разгледзеў незадаволенасць знаці і дабіваўся павароту ў яе настроях супраць каталіцызму. Ён не ўзнімаў пытанне аб адмове ад маёмасці, а, наадварот, сцвярджаў, што сапраўдныя хрысціяне абавязаны падпарадкоўвацца ўладзе, што ім дазваляецца займаць дзяржаў-пыя пасады, насіць і карыстацца збройі. Будны дамагаўся таго, каб магнаты акружылі сябе вучонымі. Ён ведаў пра намаганні рускага цара ўзняць культуру і высока цаніў мерапрыемствы Івана Грознага па набыццю кніг,развіццю друкарскай справы. Будны разумеў, якое значэнне для барацьбы з каталіцызмам мела дзейнасць маскоўскіх друкароў і вучоных, якія адраджалі рускую культуру пасля вызвалення ад татарскага ярма, і пісаў аб гэтым ва ўводзінах да Новага запавету.
Будны ставіў перад сабой, аднак, больш важкія мэты, чым прапагандысты праваслаўя. ён імкнуўся пагасіць у вачах народаў арэол святасці над каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі: псраглядзець і адхіліць догматы аб тройцы, боскасці Хрыста, абвясціць верацярплівасць і свабоду думак у рэлігійных спрэчках. Сваю задуму ён стаў ажыццяўляць, зблізіўшыся з маскоўскімі ерэтыкамі і тлумачачы па-новаму святое пісанне.
Будны падкрэсліў, што маскоўскія друкары былі далёкія ад перагляду догмаў праваслаўя. Выступаючы супраць абаронцаў праваслаўя, усё ж галоўную небяспеку Будны бачыў у езуітах, якія спрабавалі пранікнуць на Усход і там усё захапіць.
Праследаванне ерэтычных вучэнняў у Маскоўскай дзяржаве ўзрушыла Буднага; ён зразумеў, што ў барацьбе з каталіцызмам маскоўскі цар — небяспечны саюзнік і свабодалюбівым беларускім антытрынітарыям давядзецца зрабіць выбар: ці ўліцца ў рады праваслаўнага лагера, магчыма, не адмаўляючыся ад надзеі далучыць праваслаўных да новай веры, абаперціся на сілу Маскоўскай дзяржавы, ці весці наступленне на папскую рэакцыю сумесна з польскімі і маскоўскімі перадавымі мысліцелямі. Будны выбраў другі шлях, але не змог дабіцца адзінства ні дзеянняў, ні поглядаў з мяркуемымі аднадумцамі.
Будны, як і яго настаўнік Касы, таксама неаднаразова падкрэсліваў, што прадпісанні аб прыёме ежы, аб пастах і іншых знешніх рэлігійных абрадах не патрзбны, таму што хрысціянская вера патрабуе духоўнай, а не плоцкай ежы.
Будны ў «Катэхізісе» адмовіўся ад веры ў святых і памёршых.
Рззкія выкрыванні Касым праваслаўнай царквы не знайшлі водгуку ў Буднага: тое, што ў межах Маскоўскай дзяржавы было неабходна, аказалася ва ўмовах Беларусі не толькі не карысным, але нават шкодным. Будны ўсхваляў звычайны чалавечы розум, замест духоўнага розуму, які ўсхваляў Касы.
У процілегласць Буднаму Касы быў заўзятым праціўнікам свецкан улады. Рэалізм Буднага ўзмацнеў у барацьбе з ерэтычнымі вучэннямі, якія ўзніклі на Усходзе.
Буднаму патрэбны былі рэальныя саюзнікі і сярод праваслаўнага духавенства, і нават ся-род магнатаў, калі яны гатовы выступіць супраць езуітызму. ён ускладаў на свецкую ўладу абавязак выкараняць ідалапаклонства, разумеючы пад ім царкоўную службу ўсіх пануючых веравызнанняў:
С.Будны вырашаў таксама вельмі адказную задачу умацаванне сувязі з польскімі прагрэсіўнымі мысліцеля.
3 гэтай мэтай ён сумесна з Кіпрыянам Базылікам і Лаўрэнціем Крышкоўскім узяўся за пераклад лепшых твораў і ў першую чаргу прац А. Ф.-Маджэўскага.
Будны імкнуўся прыцягнуць беларускую знаць да справы адукацыі народа. ён уславіў у вершах заслугі Мікалая Дарагастайскага (Монвіда), які даў сродкі на пераклад з лацінскай мовы і выданне твора Маджэўскага «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай».
У прадмове да гэтага перакладу Будны пісаў, што Монвід зрабіў добрую справу: пераклаў твор Манджэўскага, за што будучыя пакаленні абавязаны яму.
Як вядома, у Лоску ў 1576 г. былі выдадзены чатыры часткі кнігі «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай», г. зн. усе, апрача часткі «Аб царкве». Няма нічога дзіўнага ў тым, што акружэнне Буднага, яго аднадумцы, не пажадалі папулярызаваць рэлігійныя погляды Маджэўскага, паколькі ён вагаўся ў канчатковым адыходзе ад догматаў рымскай царквы.
Прадмова Буднага насычана захапляючымі водгукамі многіх мысліцеляў аб гэтым творы. Будны адзначыў заслугі перакладчыкаў кнігі Маджэўскага на іншыя мовы.і выказваў сваё незадавальненне тым, што рэакцыйныя сілы перашкаджаюць распаўсюджванню найбольш каштоўных твораў. Недаступнасць лацінскай мовы для шырокага кола чытачоў была меншай перашкодай для пранікнення прагрэсіўных ідэй, чым адкрытая варожасць з боку рэакцыі. 3 выказванняў Буднага вынікае, што зла-маць змову маўчання вакол новых і патрэбных праблем, узнятых у працы Маджэўскага, было цяжэй, чым перакласці яго твор на даступную большасці чытачоў мову.
На навуковай юбілейнай сесіі Польскай акадэміі навук у 1953 г. былі выказаны меркаванні аб прычынах, якія схілілі Буднага садзейнічаць выданню гэтай кнігі. Гэта было быццам пачуццё нацыянальнай годнасці. Нацыянальная годнасць нібыта патрабавала, каб, падобна інпшм краінам, і ў Рэчы Паспалітай з'явіўся пераклад такога значнага твора. На самай справе Будны клапаціўся пра тое, каб пазбавіць каталіцкую царкву магчымасці спекуляваць зместам гэтых кніг, карыстаючыся незразумеласцю латыні, утойваць іх ад шырокай грамадскасці.
С. Будны лічыў патрэбным падкрэсліць, што твор Маджэўекага ўразіў вучоных навізной ідэй. Для падмацавання сваіх вывадаў і проціпастаўлення Маджэўскага прыхільнікам пануючых парадкаў С. Будны з горыччу адзначыў, што так заўсёды ў няўдзячным свеце зычайна адбываецца, што ніякі прарок не любімы ў сябе на радзіме.
«Катихисісъ то ест наука стародавная хрістіаньская от светого писма для простых людей языка руского в пытаніахь и отказехъ собрана», выдадзены ў 1562 г. у Нясвіжы і падрыхтаваны аўтарскім калектывам у складзе Сымона Буднага, Лаўрэнція Крышкоўскага і Мацвея Кавячынскага, з'яўляецца адным з ранніх помнікаў айчыннага пратэстанцкага рэлігійна-маральнага вучэння.
Асноўная рэлігійная ідэя Нясвіжскага «Катэхізіса»: апраўданне, г. зн. выратаванне, райскае жыццё, чалавек атрымлівае галоўным чынам праз асабістую веру, а не праз царкву. У творы абгрунтоўваецца не толькі ідэя рэлігійна-маральнага, але і грамадскага аднаўлення шляхам звароту да нацыянальнай культурна-гістарычнай традыцыі, роднай мовы. Ставячы перад князямі Радзівіламі задачу рэлігійна-маральнага, духоўна-культурнага, нацыянальнага аднаўлення, аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» апелююць не толькі да рэлігійнай свядомасці, але да іх грамадзянскіх пачуццяў, ідэі агульнага дабра, як гэта ў свой час рабіў Францыск Скарына.
У прадмове «К всем благоверным хрыстіаном языка руского» аўтары канкрэтызуюць пратэстанцкую рэлігійна-маральную ідэю. Галоўнае, што неабходна для выратавання - гэта вера. Аднак не проста вера, вера свядомая, шчырая, вера перакананне. Аднак у справу ўмяшаўся д’ябал.
Аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» пішуць пра скрыўленне, на іх думку, сапраўднага сэнсу хрысціянства ў каталіцтве і праваслаў'і, падмене свядомай і шчырай веры верай фармальнай, паказной, заснаванай на знешнім праяўленні рэлігійнай набожнасці, а не сапраўдным, шчырым, глыбокім рэлігійна-маральным пачуцці. Гэта асноўная, галоўная пратэстанцкая ідэя, якая з'яўлялася стрыжнем не толькі новай рэлігійнасці, але і новай маральнасці, дзе вырашальным матывам духоўнай дзейнасці чалавека выступае яго свядомая, шчырая, сумленная вера ў Бога.
На думку аўтараў пратэстанцкага «Катэхізіса», сучасныя ім каталіцкія і праваслаўныя святары сами мала ведаюць. Будны і яго сааўтары, як праз больш чым паўстагоддзе Сматрыцкі, Пацей, негатыўна характарызуюць маральны і нтэлектуальны ўзровень прадстаўнікоў пануючай царквы.
Стаўка робіцца на індывідуальную, асобасную рэлігійную, маральную і интэлектуальную актыўнасць чалавека. Кожны веруючы павінен сам спасцігнуць сутнасць Боскага слова і вучыць яму сваіх дзетак. Беларускі «Катэхізіс» арыентаваны персаналісцкі. Вера вызначае рэлігійнасць чалавека, а стрыжнем веры з'яўляецца не дагматыка, не культ, а этыка, маральныя запаведзі, якія змяшчаюцца ў Боскім Адкрыцці, Евангеллі. На першае месца аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» ставяць этыку. Яны лічаць, што запаведзі Божыя прадугледжваюць два фундаментальныя абавязкі чалавека: 1) абавязкі перад Богам 2) абавязкі перад чалавекам.
Разглядаючы абавязак перад Богам, беларускія мысліцелі фіксуюць факты адыходу ад яго ў грамадстве. Перш за ўсё гэта рэлігійная абыякавасць, перавага матэрыяльных інтарэсаў над духоўна-маральнымі.
Заслугоўвае ўвагі рашэнне аўтарамі Нясвіжскага «Катэхізіса» пытання аб пакаранні за амаральныя ўчынкі. Пакаранне, лічаць яны, павінна зыходзіць ад Бога, а не ад царквы. У гэтым выказванні змяшчаецца, па-першае ідэя прававой дзяржавы, па-другое - ідэя непадкантрольнасці чалавечых перакананняў.
Крытыкуючы праваслаўе і каталіцтва, стваральнікі Нясвіжскага «Катэхізіса» рашуча асуджаюць усякую спробу разбўрэння хрысціянскай рэлігіі як такой. Аўтары станоўча рашаюць праблему пераемнасці этыкі Старога і Новага запаветаў.
Будны і яго сааўтары закранаюць вельмі актуальнае ў тагачасным і прававым сэнсе пытанне прысягі. Прысягаючы, чалавек павінен абапірацца на сваё сумленне. Сумленнасць жа залежыць ал непасрэднага кантакту чалавека з Богам. Чалавек нясе індывідуальную маральную адказнасць за ісціннасць, праўдзівасць прысягі. Як вядома, менавіта ў пратэстанцкай «рэлігійна-маральнай лабараторыі» была вырашчана тая вернасць слову, абавязацельству, дагавору, кантракту, дзе-лавому абяцанню, што характарызуе сучасны цывілізава-ны прадпрымальніцкі свет. Менавіта такую мараль імкнуліся выхоўваць у сваёй паствы нясвіжскія рэфарматары, якія асвячалі слова, дагавор, прысягу, дзелавы кантракт аўтарытэтам Бога і толькі Бога.
У «Катэхізісе» закранаецца і рашаецца праблема супярэчнасці паміж мараллю і правам. Ці дапушчальна для чалавека, грамадзяніна не выканаць загад, парушыць прысягу, уступіць у канфлікт з юрыдычным законам, калі гэтыя загад, прысяга, юрыдычны закон супярэчаць Слову Божаму, запаведзям Хрыста, закону маральнаму? Будны і яго аднадумцы адказваюць на гэта пытанне адназначна: нельга.
Такім чынам, праблему выбару паміж законам юрыдычным і законам маральным нясвіжскія рэфарматары рашаюць на карысць апошняга. Перавагу Будны і яго аднадумцы аддаюць маральнаму закону.
Нясвіжскія катэхізісты істотна дыскрэдытавалі інстытут манаства, які яны, насуперак пануючай царкве, трактавалі як просты спосаб атрымаць свабодны час для добрых спраў, дзейнасці на карысць людзям, але не як ідэальны спосаб жыцця, які дае магчымасць заслужыць вечнае выратаванне. Манаства не разглядаецца як сродак дасягнення «неба». Тым самым рэлігійнае жыццё ў адпаведнасці з пратэстанцкай устаноўкай ураўноўвалася з жыццём свецкім, мірскім. Свецкая, мірская грамадска-карысная дзейнасць абвяшчаецца не менш карыснай і богаўгоднай, чым жыццё рэлігійнае. Тым самым беларускія мысліцелі ўраўноўвалі ў правах рэлігійна-царкоўную і свецкую дзейнасць. Менавіта ў гэтым заключалася адна з перадумоў станаўлення раннебуржуазнага складу жыцця і звязанага з ім новага светапогляду.
Маральныя нормы Нясвіжскага «Катэхізіса»у сваёй падставе мелі пазітыўнае значэнне. Яны апелявалі да духоўнага пачатку чалавека, вымушалі яго думаць пра вечнае, адхілялі яго ад п'янства, разгулу, паглыблення ў матэрыяльна-бытавую мітусню. Маральныя патрабаванні Нясвіжскага «Катэхізіса» арыентавалі дзейнасць чалавека на бескарыслівую дабрачыннасць, паляпшэнне становішча і абарону праў сялян, бедных гараджан і інш.
Этыка нясвіжскіх рэфарматараў у пэўнай ступені мае патэрналісцкі характар. Аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» набліжаліся да сучаснага ўяўлення пра грамадства, падставай якога з'яўляецца сям'я, прадпрымальніцтва, або праца, адукацыя. выхаванне, права, выканаўчая і судовая ўлада, духоўная культура. Без такога духоўнага комплексу, мяркуюць Будны і яго аднадумцы, немагчыма грамадскае жыццё наогул.
Даволі радыкальна рашаюць нясвіжскія філосафы праблему сацыяльнай несправядлівасці. Апошнюю яны трактуюць як зло, але яшчэ большым злом яны лічаць сацыяльны хаос і прававы нігілізм. Нават несправядлівая ўлада лепш, чым безуладцзе, якое з'яўляецца самым вялікім грамадскім няшчасцем. Абгрунтоўваючы дадзеную кан-цэпцыю, нясвіжскія рэфарматары спасылаюцца на Біблію. Яны перш за ўсё імкнуліся абараніць сам прынцып улады і законапаслухмянасці, зусім рэалістычна лічылі, што не можа быць улады, закону, суда ідэальных і абсалютна справядлівых.
Падсумоўваючы этычны змест Нясвіжскага «Катэхізіса», трэба адзначыць, што ў ім сцвярджаўся чалавек як маральна свабодная істота, якая нясе індывідуальную адказнасць за свае ўчынкі, кіруецца ў сваім жыцці як грамадскім абавязкам, так і сумленнем, прычым апошняе адыгрывае вырашальную ролю ў яго выбары. У гэтым творы зафіксавана пачатковая стадыя станаўлення новай асобы, здольнай гуляць не толькі па існуючых у грамадстве правілах, жыць у адпаведнасці з патрабаваннямі соцыума, але і супрацьстаяць традыцыі, насіллю, змагацца за свае маральныя прынцыпы і ідэалы. Менавіта пратэстанцкая этыка, у прыватнасці этыка Беларусі, сцвярджала гэты новы тып асобы, асобы эпохі свабоднага прадпрымальніцтва, прававой дзяржавы, парламентскай дэмакратыі.
У пісьме да швейцарскага тэолага Булінгера ад 18 красавіка 1563 г. Будны ўпершыню ўзяў пад сумненне догмат пра боскасць Хрыста і святой тройцы.
Будны не разумеў:калі субстанцыя і прырода бацькі і сына адна і тая ж (гэта значыць сын падобна бацьку з'яўляецца богам), то якім чынам святы дух зыходзіць з бацькі і не зыходзіць з сына».
Напэўна, адну частку сваёй кнігі «Аб апраўданніі...» Будны прысвяціў даследаванню пытання пра грахоўнасць чалавека ў святле хрысціянскіх догматаў. Гэта яму спатрэбілася для таго, каб адвергнуць асноўную догму -аб боскасці Хрыста. Новым матывам, які яшчэ не сустракаўся ў іншых яго творах, было сцвярджэнне, што Хрысту не было чаго выкупляць, паколькі Адам у раі і яго нашчадкі не саграшылі. Для доказу Буднаму было неаб-ходна выкрыць хлусню айцоў царквы і апосталаў.
У другой частцы сваёй кнігі «Аб апраўданні...» Будны, мяркуючы па словах Арцёмія, ставіў пытанне аб адзінасутнай тройцы. ён разбураў вучэнне аб богу-айцу, сыне і святым духу. Будны аддзяліў сына і святога духа ад бажаства.
У час напісання кнігі «Аб апраўданні...»
Будны адхіліўся ад вучэння Лютэра і Кальвіна. Будны выказаў думку аб удзеле «жаночага семя» ў нараджэнні Хрыста, маючы на ўвазе натуралнае нараджэнне Хрыста. Старац Арцёмій пярэчыў, спасылаючыся на святое пісанне.
Ужо ў 60-я гады Будны ўсумніўся ў міфе пра бязгрэшнае зачацце, назваўшы Хрыста простым чалавекам, прыраўняў простага чалавека да бажаства.
Сваю кнігу Будны пачынаў са «Звароту» да беларускага феадала Яўстафія Валовіча, і Арцёмій лічыў неабходным папярэдзіць яго аб небяспецы і шкодзе ідэй Буднага для хрысціянскай рэлігіі. Будны гаварыў у сваім «Звароце»пра чалавечае паходжанне Хрыста, агульнасць яго лёсу з усім чалавечым родам.
Задума Буднага: імкнуўся стварыць на тэрыторыі Беларусі ачаг прагрэсіўнай думкі і далучыць да яго мясцовых магнатаў, якія былі напалоханы засіллем каталіцызму і лічылі сябе прыхільнікамі развіцця культуры. Паміж двума мысліцелямі ўзнікла на гэтай падставе разыходжанне: у той час як Арцёмій клапаціўся аб чысціні і ўзвышанасці хрысціянскай веры, Будны бачыў у невуцтве народных мас галоўную перашкоду да перагляду дагматычных царкоўных вучэнняў. Будны адмовіўся ад веры і прымкнуў да вучоных, якія ставілі веды вышэй за веру.
Як бачым, Будны змог даходліва выкласці свае перакананні аб перавазе ведаў над верай і абараніць навуковы падыход да даследавання міфаў святога пісання.
Рознагалоссі паміж абодвума мысліцелямі адбіліся і ў пытанні аб кульце абразоў. Арцёмію былі недаступны патрабаванні Буднага «знішчыць ідалы». Ен успрымаў царкоўныя абразы толькі як адлюстраванне таго, што апісана ў свяшчэнных кнігах, і імкнуўся апраўдаць карыстанне імі як вобразным, даходлівым спосабам азнаямлення са зместам святога пісання. Будны даў правільную ацэнку ролі культу абразоў, бачачы ў іх дапамогу не толькі духоўнай, але і палітычнай уладзе, пануючай царкве. Разам з тым ён разумеў, што культ абразоў умацоўвае закаранелыя забабоны. Будны ўказваў, што абразы ў хрысціянскай царкве, па-добна да язычаскіх, «маюць вусны і не гавораць».
У закліку Буднага знішчыць ідалы быў чуваць адгалосак яго поглядаў на літургію. У Буднага быў такі намер: выкрыць карысталюбства духавенства і супрацьпаставіць яму сапраўдных настаўнікаў. для Буднага ж асноўным было выкрыццё тых, хто выкарыстаў веру простых людзей для асабістага ўзбагачэння, хто асабістыя інтарэсы ставіў вышзй за абавязкі.
У «Катэхізісе» і «Аб апраўданні...», а таксама вусных спрэчках з праціўнікамі Будны імкнуўся перацягнуць на свой бок праваслаўных дзеячаў.
Спрэчка Буднага з Арцёміем атрымала адлюстраванне ва ўпамянутым пісьме да Булінгера. Тут, з аднаго боку, гаварылася аб разыходжанні ў поглядах на рэлі-гійныя догмы, а з другога — высвятляліся адносіны да праваслаўнай большасці ў Беларусі. Будны заявіў Булінгеру, што вывады рэфарматараў пра бога-айца, сына і святога духа не пераконваюць беларусаў.
Рэальныя цяжкасці прымусілі Буднага глыбей унікнуць у догматы пануючых цэркваў і ў адносіны асобных саслоўяў да рэлігіі. Ен разумеў, што антытрынітарскія ідэі італьянскіх прышэльцаў мала азнаёмленых з мясцовымі ўмовамі, а таксама спрэчкі, распачатыя імі з кальвіністамі, маглі прынесці толькі забаву панам. Лютэранскія і кальвінісцкія павевы з Германіі, Швейцарыі, Нідэрландаў садзейнічалі інтарэсам магнатаў, якія былі сквапнымі на багацце і ўладу каталіцкай царквы.
3 пісьма Буднага да Булінгера відаць, што яго погляды складваліся пад уплывам палемікі з праваслаўным духавенствам, і гэтыя абставіны тлумачаць прычыны павароту думкі ў бок пераацэнкі сваіх ранейшых перакананняў.
Спрэчка аб матэрыяльным і духоўным разгарэлася не выпадкова. Сімлер, абараняючы догматы хрысціянскай веры, спрабаваў даказаць, што Хрыстос з'яўляецца спрадвечным богам; Будны, абвяргаючы боскасць Хрыста, ставіў перад сабой мэту даказаць, што Хрыстос быў простым чалавекам.
Значыць, на думку Буднага, Хрыста не было да яго нараджэння і не стала з яго смерцю,— вечнасць духа, такім чынам, выключаецца. Але вечнасць духа Хрыста злучаецца з вечнасцю святога духа. Будны, аднак, адхіляе і гэту догму. У «Каментарыях да Новага запавету», у кнізе «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» відаць непаслядоўнасць Буднага у пытанні аб зачацці Хрыста: лічачы Хрыста простым чалавекам, народжаным ад звычайнай жанчыны і мужчыны, ён усюды падкрэслівае садзейнічанне святога духа. Растлумачыць разуменне Будным ролі святога духа немагчыма толькі на падставе твораў, якія захаваліся. 3 іх робіцца звычайны вывад аб абмежаванасці Буднага; але калі прыслухацца да трывожнага голасу яго праціўнікаў, то стане зразумела, што меў на ўвазе Будны, калі разам з бацькам і маці прыпісваў садзейнічанне ў нараджэнні Хрыста святому духу.
Будны атаясамлівае «святы дух» з мужчынскім семем таксама, як да яго Сервет шукаў дух у крыві. Семя і кроў расцэньваліся, відаць, Серветам і Будным як вечная жыццёвая аснова, што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста
3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў боскасць Хрыста. Будны, уключаючы Хрыста ў лік іншых багоў, якіх прыдумалі людзі, не ператвараў Хрыста ў бога, а, наадварот, развенчваў і іншых багоў, як і Хрыста. Ён не збіраўся даказваць, што раннехрысціянская царква веры-ла ў простага чалавека, як у бога. Менавіта Будны абагатвараў простага чалавека, што мара аб дабрабыце людзей не залежыць ад Хрыста-бога, а залежыць ад чалавека, прыраўненага да Хрыста — дасканалага чалавека. Будны патрабуе захавання лагічнай паслядоўнасці ў евангельскіх выказваннях. Будны неаднаразова адзначаў у сваёй кнізе, што ў асобных раздзелах пісання няма верагоднасці.
С.Будны аддае перавагу лацінскім тэкстам Евангелля перад грэчаскімі, хоць гэтыя апошнія больш старадаўнія і лаціняне іх перанялі ў грэкаў. Што ж да выступлення Буднага супраць догмы аб боскасці Хрыста, то спачатку Будны даў агульную характарыстыку прызначэння чалавека, лічачы, што чалавек па прыродзе добры, чалавек- бог, таму што дабрадзейны. Будны перакананы, што гэтак, як просты чалавек Адам быў падобны да бога, любы просты чалавек можа быць падобны да бога, г. зн. чалавек добры, справядлівы і вялікі, як бог.
Шырыня поглядаў Буднага заклюачалася ў тым, што ён не спыняўся перад атаясамліваннем чалавека з богам. Чалавек, які валодае якасцямі бога, інакш гаворачы, розумам, сілай, дабратой, справядлівасцю, станавіўся ідэалам для тых, хто ішоў за Будным. Пануючыя цэрквы, уключаючы рэфарматарскую, прыніжалі чалавека, рабілі яго забаўкай у руках бога. Будны ж мацаваў веру ў чалавека, у яго будучыню. Такім чынам, перад намі дзве канцэпцыі: Будны дабі-ваецца нябеснага жыцця для людзей на зямлі, Сімлер жа ўсімі сіламі спрабуе даказаць бяссілле смертных перад тварам бажаства. Паводле Буднага, вучэнне Хрыста трэба разумець так, каб людзі маглі дасягнуць боскага жыцця.
Погляды Буднага сустрэлі неразуменне, пагарду з боку абаронцаў дагматыкі. На яго абрушыліся не толькі католікі, але і прыхільнікі рэфармацыі, падобныя да Сімлера. Нягледзячы на скажэнне поглядаў Буднага, на магчымае пераблытванне цытат з яго твораў, крытыка Сімлера ў нейкай меры дае падставу думать, што мелі месца перакананні папярэднікаў навуковага атэізму ў Беларусі, якія фарміраваліся і мацнелі ў барацьбе з каталіцкай рэакцыяй.
Больш познія свае буйныя працы —«Каментарыі...» і «Аб асноўных артыкулах...»— ён прысвяціў вывучэнню супярэчнасцей паміж розумам і догматамі хрысціянскай рэлігіі.
На працягу больш дваццаці гадоў шматграннай выдавецкай і палемічнай дзейнасці, пачынаючы з выхаду ў свет «Катэхізіса» ў 1562 г., Будны прыбягаў да разнастайных прыёмаў крытыкі рэлігіі. У першай частцы «Катэхізіса» гэта была спроба выкрыць абраднасць і духавенства. У «Каментарыях...» (1574) рязгорнуты тэксталагічны і гісторыка-філалагічны аналізы. У творах «Аб асноўных артыкулах...» (1576) і «Аб уладзе мяча» (1583К апрача таго, ёсць сацыялагічныя даследаванні. Сваёй крытыкай рэлігіі Будны ўнёс значны ўклад у навуку: ён адхіляў метафізічны метад, г. зн. абмяжоўваўся вывучэннем фактаў, не ствараючы тэорый і аспрэчваючы тыя з іх, якія высоўваліся на падставе недастатковага фактычнага матэрыялу. Ужо ў XVI ст. Сымон Будны даказваў, што святы дух -пазбаўлены боскасці дух зводзіцца да ўласцівасці матэрыі, якая ў пзўных умовах зараджае жыццё, а душа — гэта рух крыві ў арганізме; спыненне гэтага руху і ёсць непазбежная смерць.Да высновы, што душа ёсць не што іншае, як толькі жыццё чалавека або яго цела, Будны прыйшоў у адным з найбольш яркіх сваіх твораў «Аб асноўных артыкулах...», выдадзеным у Лоску ў 1576 г. У творы больш як 150 доказаў супраць тройцы, вечнасці і боскасці Хрыста.
Даказваючы лжывасць міфаў аб Хрысце, Будны звяртаўся да філалагічнага аналізу месцаў «святога пісання». Па Буднаму, зачацце ў лоне дзевы Марыі адбылося натуральным шляхам без фізічнага ўздзеяння святога духа. Будны падкрэсліваў, што не трэба даслоўна ўспрымаць сціхі пісання. Будны быў паслядоўным. Карыстаючыся філалагічнымі метадамі, ён звярнуўся да ідэй гуманізму і рацыяналізму ў імя ўдасканальвання чалавецтва. Мэта Буднага — не пакаянне перад богам і не пазнанне боскай міласэрнасці і гневу — тое, што адасабляе паняцце чалавечага і боскага,— а выхаванне ў людзей сапраўды чалавечых рысаў. Будны аддаў належнае заслугам усіх, хто выступаў у абарону свабоднага палёту чалавечай думкі. Працы Буднага ацэнены па заслугах, але царква, вымушаная прымірыцца з дасягненнямі даследчыкаў прыроды, не да-равала тым, хто адважыўся параўнаць чалавека з богам. Будны ж адхіліў пакланенне Хрысту, навукова даказаўшы неабгрунтаванасць догмаў пра яго боскасць.
У 1932 г. у Варшаве быў перавыдадзены адзін з лепшых твораў на сацыяльна-палітычную тэму, якія з'явіліся ў XVI ст., «Аб уладзе мяча». Гэта кніга ўпершыню выйшла з друку ў Лоску ў 1583 г. і з таго часу пакрылася пылам забыцця, гэтак як і іншыя творы яе аўтара Сымона Буднага, забароненыя і знішчаныя царкоўнай цэнзурай. У цяперашні час і новае выданне «Аб уладзе мяча» стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Будны, як паслядоўны рэаліст, не мог марыць ні пра нябесны, ні пра зямны рай, а спрабаваў знайсці канкрэтныя шляхі пераўтварэння грамадскіх адносін. Будны не толькі адхіліў догмы каталіцызму, але і не прызнаваў рэлігійнага шляху паляпшэння зямнога жыцця, прынятага рэфарматарамі тыпу Лютэра, Кальвіна.
У кнізе «Аб уладзе мяча» Будны выйшаў за межы тэалогіі рэфарматараў і містыцызму перахрышчэнцаў. Ён бачыў, што паражэнне паўстанняў сялян у шэрагу краін Еўропы пахіснула веру многіх не толькі ў магчымасць анаўлення народа-ўладдзя, а наогул у якія-небудзь ці ў грамадскіх адносінах. Разам з тым містычныя погляды, якія распаўсюдзіліся сярод левых рэфарматараў, падрывалі давер да інстытута свецкай улады наогул і, такім чынам, не столькі наносілі шкоду феадалам, колькі падрывалі асновы ўсялякага арганізаванага адпору феадальнаму насіллю.
У пачатку сваёй кнігі «Аб уладзе мяча» Будны спаслаўся на звесткіаб сялянскай вайне ў Германіі і аб Мюнстэрскай камуне. Будны з неадабрэннем характарызуе гэтыя падзеі.
Будучы крайнім праціўнікам каталіцызму, Будны глыбока спачуваў мюнстэрскім анабаптыстам, іх рашучай варожасці да каталіцкага духавенства. Ен вітаў іх абвяшчэнне, што ўсе абавязаны працаваць, паколькі сам гэтага дабіваўся ў сваіх творах. Захаванне ў Мюнстэры права за гаспадарамі карыстацца працай слуг і нават паднявольнай працай не выклікала ў Буднага пярэчан-няў, як і допуск князёў у рады анабаптыстау. Ен не адхіляў прымянння ўзброенай сілы для дасягнення справядлівай улады і абароны яе. Атрыбуты ўлады, на думку Буднага, не змяніліся з пераходам яе ў рукі анабаптыстаў: кожная ўлада застаецца уладай. Кожная ўлада, начальства, пасады ёсць ад бога, няхай гэта ўлада добрая або дрэнная.
Будны выкрываў анабаптыстаў, іх заклікі да вынішчэння людзей іншай веры, змоўніцкія і авантурыстычныя тэндэнцыі, якія чаргаваліся з перыядамі пакорлівасці і тактыкай чакання, лічыў, што справядлівы лад не можа быць доляй толькі абраных.
Распрацоўваючы пытанне аб уладзе, Будны знайшоў патрэбным выдаць твор «Аб свецкай уладзе». Палеолаг рэзка крытыкаваў праведных хрысціян, якія адмаўляюцца насіць зброю і ў той жа час без пярэчанняў плоцяць падаткі на ваенныя расходы і прызнаюць наёмных салдат. А Будны рэалістычна глядзеў на няўдалыя спробы абагульнення маёмасці, устанаўлення евангельскай роўна-сці. Разам з тым ён лічыў неабходным напомніць, што народ зрабіў спробу прыйсці да ўлады, але рашуча выступіў супраць анархічных тэндэнцый. На думку Буднага, прычынай паражэнняў паўстанняў было невуцтва і гэтая думка на той час поўнасцю апраўдалася. Хочацца адзначыць, што гэтае палажэнне і зараз мае пэўнае значэнне, калі не актуальнае пад час разгляду нашай гісторыі Беларусі. Колькі прыкладаў мы ведаем, калі невуцтва перашкаджала народу шлях да лепшага будучага. Будны імкнуўся пашырыць кола праціўнікаў каталіцызму, а польскія браты звузілі рады сваіх прыхільнікаў да мізэрнай кучкі членаў секты.
Ва ўмовах Беларусі Будны выступаў за захаванне інстытута ўлады. Адносіны Буднага да пытання аб уладзе былі абумоўлены становішчам, якое склалася на Беларусі к канцу XVI ст., а таксама яго філасофскімі поглядамі на сутнасць дзяржавы і права. Аб'яднанне ўсіх саслоўяў у барацьбе супраць наступлення каталіцкай рэакцыі патрабавала своеасаблівай тактыкі ў адносінах да мясцовых феадалаў, дробнапамеснай шляхты і мяшчан. Будны, не адмаўляючы таго, што людзі роўныя па паходжанню, паставіў пад сумненне магчымасць пераадолення цяжкасцей у барацьбе пры дапамозе пропаведзі евангельскай роўнасці. Побач з надзеяй на поспех аб'яднаных намаганняў усяго народа ў справе адпору езуітам непахіснасць яго поглядаў на сутнасць улады каранілася ў яго розуме.
Падрабязна спыніўшыся на пытанні аб дзяржаўнай уладзе, Будны, падобна да іншых гуманістаў, даследаваў паняцці аб уладзе, якія тады ўстанавіліся, і даваў узор справядлівага ўладара. Застаючыся, такім чынам, у рамках феадалізму, ен спрабаваў даказаць, што ўлада заклікана стаяць на абароне натуральнага права чалавека на жыццё і што каралі і князі, гетманы і сот-нікі і іншыя службовыя асобы прыгоннай іерархічнай лесвіцы — гэта слугі народа.
Разам з тым Будны добра разумеў, з якімі цяжкасцямі звязана перабудова феадальнай дзяржаўнасці.
Будны даказваў, што не прызнаваць інстытут свецкай улады раўназначна адмове ад змянення яе. Пры гэтым ён спасылаўся на Евангелле: «Аддай кесару кесарава». Памылкова было б аднак, разумець яго агульныя заклікі да падпарадкавання ўладзе як прызнанне сапраўды пануючых манархаў.
Будны супаставіў хрысціянскіх каралёў феадальнага свету з язычнікамі і паказаў, якія рысы прыгоннага ўладара ненавісныя народу. Ён лічыў, што чыноўнік павінен быць добрым і справядлівым, як і яго падначаленыя.
Думка Буднага пра абавязкі караля не арыгінальная. Аўтар кнігі «Аб уладзе мяча» зрабіў за-мах на ідэалагічную аснову існуючага ладу — на рымскую царкву, абвінаваціўшы менавіта яе ў тыраніі і падмане народа.
Такім чынам, Будны, паказваў, абаронцам чыіх інтарэсаў з'яўляецца царква. Адначасова ён праліу святло на скажонае разуменне царквою інстытута свецкай улады; менавіта царква стала апорай феадальнай тыраніі. Замест таго, каб быць слугамі народа, каралі разбэшчаны ўладалюбствам і карысталюбствам духавенства.
С Будны лічыў, што пытанне пра свецкую ўладу можа быць вырашана толькі грамадствам, але не рымскім прастолам, не якой іншай царквой. Дзяржава не павінна быць залежнай ад царквы.Супярэчнасці ў сацыяльных поглядах С.Буднага, які абараняў каралеўскую ўладу і патрабаваў ад яе справядлівасці, былі абумоўлены становішчам і барацьбой думак, што было характэрна для 14 ст., а таксама ваганнямі самога аўтара.Гэта адбілася ў своеасаблівай літаратурна-палемічнай форме яго твораў. "Катэхізіс", які па назве трэба было б лічыць выклданнем асноў веравывучэння ў форме пытанняў і адказаў, у сапраўднасці з'явіўся трактатам пра спрэчныя праблемы рэлігіі і грамадскіх адносін. Яшчэ больш выразна адлюстраваны гэтыя спрэчкі ў кнізе "Аб уладзе мяча", дзе ад імя арыян выступаюць не выдуманыя персанажы, а дзеячы гэтай плыні ў Беларусі.Выказванні С.Буднага насычаны рэалізмам і логікай разважанняў пра сацыяльныя пытанні, а твор
адрозніваецца напружанай ідэалагічнай барацьбой; у яго няма пярэчанняў супраць аргументаў пра бядотнае становішчасялян, пра неабходнасць змянення грамадскіх парадкаў. Ён толькі абараняў агульны прынцып інстытута свецкай улады, незалежнай ад царквы.
Будны лічыў неабходным растлумачыць заганы сацыяльнага ладу ўсёй Рэчы Паспалітай інакш, чым гэта рабілі да яго. Некаторыя, паказваючы дэспатызм, беззаконнасць, якія дапускаюцца шляхтай, не звязвалі пытанне аб класавым прыгнёце з пытаннем аб дзяржаўнай уладзе. У Буднага — гэта бакі адной і той жа з'явы. Будны крытыкаваў феадальны лад, які даваў права прыватным асобам вяршыць правасуддзе над сваімі падданымі. Абмежаванасць Буднага заключаецца ў тым, што ён не бачыў у асобных дваранах прадстаўнікоў класа прыгнятальнікаў і не разумеў, што гэты клас устанаўлівае закана-даўчыя і выканаўчыя органы. Будны раскрыў свае адносіны да прыгоннага ладу. Пануючыя саслоўі, на яго думку, прыраўнялі сябе да службовых асоб, якія кіруюць лёсам падданых. Гэта несправядліва, таму што кіраванне ўяўлялася ім толькі як ажыццяўленне ўлады над свабоднымі людзьмі, шляхта ж прысвоіла сабе права караць і дараваць, а феадальнае заканадаўства ёй у гэтым патурала. У якасці першай абавязковай умовы ўсталявання справядлівасці Будны патрабаваў роўнага правасуддзя для ўсіх і настойваў на тым, каб кара-лі смерцю за забойства чалавека ўсялякага, незалежна. Для таго каб помста за нанесеныя крыўды не стала самавольствам, патрэбна арганізаваная гра-мадская сіла, улада і законы.
Будны абвяшчаў роўнасць усіх перад законам. Аб'ектыўна ва ўмовах феадальнай дзяржавы гэта было яўным заклікам да перагляду права на буржуазны лад. На думку Буднага, крыніцай несправядлівасці службовых асоб быў захоп чужых земляў і прыгнечанне народаў. ён даказваў, што ў старажытнарымскай дзяржаве насельніцтва на захопленых землях было пазбаўлена пра-воў. Падобна да таго як у старажытнасці рымляне, а ў сярэднія вякі туркі, так і ў Рэчы Паспалітай папуючыя саслоўі звялі народы Польшчы, Беларусі, Украіны да становішча рабоў і адабралі ў іх уладу. Будны прывёў гнеўныя словы пратэсту левых арыян аб становішчы на-родаў, прыгнечаных Рэччу Паспалітай. Будны даказваў, што рабства, пры-ватная ўласнасць і інстытут улады існавалі і ў часы раннехрысціянскіх абшчын.
Будны абвінавачваў Якуба з Калінаўкі ў тым, што ён звёў пытанне барацьбы з сацыяльнай несправядлівасцю да пасіўнага супраціўлення, да дэманстратыўнага адмаўляў свецкай справядлівай улады ў будучым. Процілегласць паміж уладай і «светам» Будны бачыў у тым, што ўладзе патрэбны пакорлівыя падданыя, якія б ва ўсім падпарадкоўваліся, а падданым, г. зн. «свету», патрэбна добрая, справядлівая ўлада. На працягу 20 гадоў Будны сумняваўся, лічыць Хрыста заканадаўцам ці толькі тлумачальнікам законаў. ён расказваў аб эвалюцыі сваіх поглядаў на ролю Хрыста ў адносінах да ўлады. Відаць, што канцэпцыя Буднага аб заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах дзяржавы складвалася ў яго на працягу доўгага часу на падставе вывучэння рознага падыходу да хрысталагічнага пытан-ня. Пад выглядам абароны закона, пададзенага ў Старым запавеце, Будны адхіліў думку аб тым, што заканадаўст-ва Хрыста з'яўляецца новым. Затым ён паказаў, што абрады, прадпісаныя Старым запаветам, толькі сімвалізуюць законы духоўнага жыцця людзей.
Называў уладаю не тое, што аднойчы прынята і патрэбна траім, абараняецца ўсімі сіламі (добра гэта ці дрэнна); а для мяне гэта не ўлада, а тыранія і рабства, вельмі падобнае да папскага. Уладай было б, калі б не гасілі дух, усё выпрабоўвалі, а прымалі тое, што аказалася добрым... Дай нам бог такую ўладу, пры якой мы не думалі б аб сабе, не зневажалі іншых, дазвалялі га-варыць праўду адзін аднаму, не лічылі сябе непагрэшнымі.
Спаслаўшыся на выказванні аб дзяржаве такіх старажытных мысліцеляў, як Платон, Арыстоцель, упамянуўшы захады Драконта, Лікурга, Салона па арганізацыі дзяржавы, Будны прыйшоў да вываду: гісторыя заканадаўства не пачалася са з'яўленнем Бібліі: да хрысціянскага і да Майсеевага закона існавалі народы, якія не ведалі закона, дадзенага богам, але якія вялі барацьбу за справядлівае заканадаўства.
Такім чынам, Будны пераконваў сваіх слухачоў на саборы ў тым, што законы грамадства не залежаць ад боскага пачатку, грамадская і дзяржаўвая ўлада знаходзіцца ў руках людзей, якія ў адпаведнасці са сваімі поглядамі і інтарэсамі кіруюць народамі. Грамадства, у якім прыватныя інтарэсы людзей прыходзяць у сутык-ненне, не можа існаваць без арганізаванага насілля. Будны не змог усвядоміць дарэм-насць спроб перака-наць службовых асоб стаць сапраўднымі «слугамі гра мадства»; але ён здолеў паказаць, што ва ўмовах феа-дальнага прыгнёту «слугі грамадства» ператвараюцца ў паноў над ім і неабходны такі грамадскі парадак, пры якім службовыя асобы стануць сапраўдпымі слугамі народа.
Літаратурная спадчына Сымона Буднага мае неацэннае значэнне для народаў Польшчы, Літвы і ў асаблівасці Беларусі, таму што ў гэтых мясцінах праходзіла яго асветніцкая дзейнасць. У час панавання багаслоўя ідэі Буднага ўскалыхпулі розумы ў шэрагу еўрапейскіх краін, прарочачы абвяржэнне догматаў хрысціянства шляхам навуковага даследавання іх крыніц.
Няма нічога агульнага паміж тэорыяй верацярплівасці, якую і цяпер распаўсюджваюць прыхільнікі сучаснай царквы, і вучэннем Буднага аб неабходнасці свабоды думкі ў рэлігійных спрэчках. У першым выпадку гэта значыць адмовіцца ад праследаваня людзей іншай веры, захаваўшы веру ва ўсемагутнасць бога; у другім — заклікаць да барацьбы ідэалогій ва ўмовах засілля пануючай царквы.
Заслуга Буднага заключаецца не ў растлумачванні некалькіх заблытаных месцаў у Евангеллі, не ў спробах аспрэчваць асобныя міфы хрысціянскай рэлігіі, як імкнуцца даказаць буржуазныя даследчыкі, а ў тым, што ён адзін з нямногіх свядома павёў наступленне на рэлігійныя догмы з пазіцый крытыкі свяшчэннага пісання. Будны даследаваў цела Евангелля і паказаў памылкі, якія ўзніклі ў працэсе тлумачэнняў і перакладаў. Ён удакладніў тое, што не падлягала ўдакладненню,— менавіта выдумкі, не заснаваныя на фактах жыцця. Хрыстос Буднага быў не богам, не святым, а зямным чалавекам, надзеленым станоўчымі якасцямі.
Будны спрабаваў вызваліць Біблію ад таго, што служыла апорай пануючым цэрквам, і захаваць у гэтым помніку ўсё, што магло быць выкары-стана для пераўтварэння грамадства і перавыхавання яго членаў.
У часы пашырэння пратэсту супраць догмаў каталіцызму на Беларусі распаўсюдзіліся шматлікія варыянты перакладаў Бібліі, выдаваліся катэхізісы, якія па-рознаму трактавалі асноўныя палажэнні хрысціянскага веравучэння. Але ніхто з аўтараў гэтых твораў да Сымона Буднага не зрабіў замаху на святая святых хрысціянства — тэкст свяшчэннага пісання.
Характарыстыка Бібліі, дадзеная Будным,асабліва кнігі Новага запавету далёка пераўзышла ўсё, што было да яго сказана пра недарэчнасці і памылкі у тэкстах свя-шчэннага пісання. Веру ў Хрыста, якая ўкаранілася дзякуючы Новаму запавету, Будны спрабаваў вытлумачыць як натуральнае імкненне чалавека да дабра і дасканаласці.
Будны даў стройны аналіз прычын памылак і скажэнняў у тэкстах свяшчэннага пісання. Адпой з прычын гэтых памылак з'яўлялася перапісваннс тэкстаў ад рукі. Будны звяязваў надзейнасць кніжных крыніц з развіццём друкарскай справы. Сам факт перапісвання ад рукі не мог бы выклікаць адхіленняў ад сэнсу і моўныя памылкі, калі б не нізкі ўзровень адукацыі перапісчыкаў, пагоня за знешняй формай.
Пералічваючы прычыны, якія садзейнічалі скажэнням тэкстаў, Будны ўказваў, што першая — гэта бязглуздасць пісцоў, другая — хітрасць ерэтыкоў, трэцяя - памылкі перакладчыкаў.
Пісцы не разбіраліся ў тым, ппо перапісвалі, а чытачы слепа верылі напісанаму. Калі дзе-небудзь адно і тое ж слова сустракалася два разы ў тэксце па суссдству, то пісцы, спяшаючыся, часта пераскоквалі з першага на апошняе і апускалі па няўважлівасці ўсё тое, што было паміж імі. Некаторыя пісцы, спадзяючыся на памяць, пісалі па аднаму ўзору такія месцы, дзе былі аднолькавыя словы. Апрача таго, яшчэ больш павялічылася колькасць памылак і скажэнняў у сувязі з тым, што вучоныя адзначалі на палях асобныя словы і строфы. Іншыя перапісчыкі, лічачы сябе разумнымі, самі выпраўлялі некторыя месцы, якія ім здаваліся лжывымі, і такім чынам скажалі змест.
Будні быў псракананы, што безадказныя адносіны манахаў да тэкстаў, абумоўленыя іх невуцтвам, не спыніліся з увядзеннем друкарскай справы.
Мэтай Буднага было як мага шырэй распаўсюдзіць сваё вучэнне. Яму былі блізкія ідэі зацвярджэння вальнадумства ў Беларусі, і разам з тым ён вы-казваў рэзкі пратэст супраць царкоўных праследаванняў і цэнзуры як на Усходзе, так і на Захадзе Еўропы. ён абураўся тым, што ў яго на радзіме не выдадзены каштоўныя творы рэфармацыйных. Яму былі ўласцівыя хістанні і нават непаслядоўнасць, але на працягу ўсёй яго дзейнасці назіраецца імкненне абгрунтаваць адносіны паміж людзьмі на асновах розуму.
Ён быў патрабавальны да іншых і да сябе. Гэта выяўлялася ў строгай самакрытычнасці і пастаянных творчых клопатах, прымушала яго да канца дзён час ад часу пераглядаць некаторыя з сваіх палажэнняў. Характэрныя ў гэтых адмосінах звесткі аб тым, што ў 1589 г., г. зн. незадоўга да сваёй смерці, Будны перавыдаў свае «Каментарыі да Новага запавету» з шэрагам паправак. Перакладчыцкая і каментатарская дзейнасць Буднага глыбока адбілася на ладзе думак яго прыхільнікаў.
У апошнія гады жыцця важак «літоўскіх братоў» быў вымушаны адступіць ад часткі сваіх вывадаў. Новая прадмова Буднага 1589 г. насіла палітычпы характар. У ёй Будны абвінаваціў Фауста Соцына ў тым, што ён дапамагаў праслсдаванню і пакаранню смерцю Францыска Давідзіса, аднаго з найбольш радыкальных дзеячаў арыянства. I ў новай сваёй прадмове Будны падкрэсліваў сваю прыхільнасць да ідэі адзінства ў антыкаталіцкім лагеры.
Бастыёнам рэакцыі ў Рэчы Паспалітай была каталіцкая царква. Яна перашкаджала развіццю навуковай думкі і ўсяляк імкнулася перашкодзіць пранікненню прагрэсіўных ідэй у шырокія колы грамадства.
Заключэнне
С.Будны пакінуў значны след у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Ён валодаў унікальным талентам белетрыста і празаіка.
Творы С. Буднага напісаны захапляюча. Ён выкладаў свае думкі скупа, але пераканаўча.
Бліскучыя здольнасці ставяць яго ў адзін рад з вядучымі мысліцелямі рэфармацыйнага руху. Метадалогія Буднага з'явілася тым звяном непасрэднай сувязі з асветнікамі XVIII ст. якая прадбачыла, але разам з тым не абмежавалася рэлігійным рацыяналізмам Вішаватага і Крэля — сацыні-ян XVIII ст.
Будны адхіліў містыцызм, і ў спрэчках з багасловамі, якія спрабавалі абараняцца, ён даказвау нелагічнасць іх довадаў. Будны не бачыў магчымасці вырашыць набалелыя пытанні у духу евангелічнай роўнасці; ён усумніўся ў правільнасці рэлігійных вучэнняў наогул і пачаў шукаць у іх разумны пачатак, здольны растлумачыць будучыню.
Будны адмежаваўся ад радыкальных грамадскіх поглядаў арыян («польскіх братоў»), назваўшы іх «анархітамі»; адначасова ён узначаліў найбольш крайнія выступленні супраць каталіцкай царквы. Ён усё жыццё мучыўся сумненнямі адносна мэтанакіраванасці свасй навуковай і грамадскай дзейнасці, і адсюль у яго поруч з жалезнай логікай аргументаў — непаслядоўнасць і незакончанасць вывадаў. Праніклівы розум Буднага не знаходзіу моцнай апоры ў грамадстве, якое раздзіралася супярэчнасцямі класавага і рэлігійнага характару. Далёкі ад утопій, ён шукаў канкрэтнага вырашэння, але нічога дзіўнага, што гістарычныя абставіны не маглі яму нічога падказаць.
Вядома, што ў пачатку дзейнасці С. Будны спадзяваўся на нацыянальную самасвядомасць беларускіх феадалаў. Ён хацеў выкарыстаць варожыя пачуцці магнатаў да каталіцкага духавенства, іх часовую прыхільнасць да ідэй Рэфармацыі для таго, каб з іх дапамогай пракласці шлях да ўсенароднай асветы. Пераканаўшыся ў ілжывасці і класавай абмежаванасці буйных феадалаў, якія адкрыта перайшлі ад рэфарматарства да каталіцызму, Будны самастойна павёў наступ супраць асноу каталіцкай царквы, бачачы ў ёй галоўнага ворага прагрэсу грамадства. Яго абурала тое, што каталіцкая царква была ў цесным саюзе з прыгоннікамі.
С. Будны дабіваўся разрыву саюзу прыгонні-каў з каталіцкай царквой. ён задумаў пазбавіць прыгнятальнікаў ідэалагічнага апраўдання. Становішча, якое склалася ў Беларусі, дзе каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм раз'ядноўвалі феадалаў, спрыяла ўзпікненню ідэі аб новай царкве.
Выказваючы свае погляды, ён ведаў, чаго чакаць ад фанатычных прыхільнікаў каталіцызму і рзфармацыі. Узмацненне каталіцкай рэакцыі ў другой палавіне XVI ст. прымусіла Буднага ўважліва прыгледзецца да ўсіх праціўнікаў папства. Ён адхіліў лютэранскую і кальвінісцкую тактыку, якая прывяла ў выніку да Аўгсбургскага кампрамісу. Ен зразумеў, што крывавая расправа, учыненая рэакцыяй над паўстаўшым народам як у Чэхіі ў XV ст., так і ў Германіі і іншых краінах у XVI ст., стала магчымай з прычыны невуцтва народных мас і адсутнасці згуртаванасці ў стане барацьбітоў за новую царкву. Ацэнка гістарычных падзей павяла яго на думку аб неабходнасці аб'яднання ўсіх антыкаталіцкіх сіл у Беларусі на найбольш шырокай аснове. Варожасць да езуітаў, на яго думку. магла шмат каго згур-таваць: прыхільнікаў праваслаўя і кальвінізму, прагрэсіўных католікаў і радыкальна настроеных антытрынітарыяў. Магчыма, Будны спадзяваўся, што да новага руху далучацца беларусы і палякі, як у свой час да гусітаў немцы.
Будны раскрыў заганы феадальнага грамадства Рэчы Паспалітай. Ён не абмежваўся пералікам заган, прыведзеных Гусам, а даў поўную карціну разлажэння кіруючых саслоўяў. Ён упікаў паноў у тым, што яны абдзіраюць сваіх падначаленых «выдуманымі» подацямі, клеймаваў ліхвяроў, ігракоў, службовых асоб за несумленнасць, падман, хабарніцтва і г. д.
Будны абвяшчаў першынство розуму над верай. Будны заклікаў ісці па шляху тлумачэння тэа-лагічных, сацыяльных і палітычных пытанняў.
Да прыхільнікаў узаемаразумення і братэрства паміж народамі адносіўся і Будны. У яго творах гучалі заклікі да аб'яднання ўсіх барацьбітоў за псрамогу розуму і ісціны. Любоў да чэшскай мовы выявілася ў Гуса ў імкненні вызваліць яе ад нямецкіх наслаенняўабвяржэнні міфаў Новага запавету.
Літаратурнаму стылю С.Буднага ўласцівыя канцэптуальная строгасць, канкрэтнасць, багацце разнастайных паведамленняў і гістарычных звестак. Найбольш істотная асаблівасць паэтыкі твораў – энцыклапедычная паўната і дакладнасць апавяданняў, выверанасць характарыстык і ўвага да дэталяў.
Важным кампанентам белетрызаваных твораў С.Буднага з’яўляюцца дыялогі, якія вельмі часта даволі аб’ёмныя па памеры. Найбольш адметная рыса дяылогаў у творы – выключная інтэлектуальная насычанасць. Пісьменнік часта выкарыстоўвае рытарычныя пытанні, яркія параўнанні, выслоўі.
У творах вельмі шырокі дыяпазон моўных сродкаў. Мова твораў дасканалая і апрацаваная. Пісьменнік выкарыстоўвае стылістычна афарбаваную лексіку, знаходзіў адметныя метафары і параўнанні. Напрыклад, ныпросты шлях навучання ён параўноўвае з працай пчалы. Актыўна звяртаецца да народна-паэтычных вобразаў і сімвалаў – вужа, голуба, кубка, каменя. Творча выкарыстоўваў сюжэты іудзейскай, грэчаскай і рымскай міфалогіі.
С.Будны найбольш поўна выявіў сябе як пісьменнік-публіцыст. Беларускі інтэлектуал эпохі Рэфармацыі стварыў некалькі бліскучых публіцыстычных трактатаў, сярод якіх вылучаюцца “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, “Вызнанне аб урадзе і ўрадаўцах”, “Абарона ўрада”, што склалі аснову яго кнігі “Аб свецкай уладзе”.
Публіцыстычная творчасць С.Буднага мела выразную гуманістычную і сацыяльную скіраванасць. Галоўнае месца на старонках яго твораў займала этычная праблематыка, сістэма каштоўнасцяў і духоўных арыенціраў чалавека.
У сваіх публіцыстычных творах С.Будны неаднаразова звяртаўся да палітыка-прававых праблем: аптымальнай арганізацыі жыцця грамадства, функцый дзяржавы і ўрадавых структур, адносін да прыватнай уласнасці. С.Будны выступаў супраць несправядлівых, захопніцкіх войнаў.
Новае прачытанне С.Будным Бібліі і пераасэнсаванне яе зместу стварылі ўмовы для перагляду ім традыцыйных поглядаў на Хрыстову Царкву. Услед за еўрапейскімі рэфарматарамі ён выступіў з крытыкай царкоўнай іерархіі, абсалютызаванай і абагатворанай улады папы рымскага. Адстойваючы гуманістычныя ідэі свабоды духу, індывідуальнай вартасці чалавека, унікальнасці кожнае асобы, С.Будны сцвярджаў, што ўсякі вернік можа размаўляць з Богам без пасрэднікаў.
Для філасофска – публіцыстычных і дыдактычных твораў С.Буднага, асабліва ранняга перыяду. Уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізм – рысы, характэрныя для ўсёй старажытнай літаратуры Беларусі.
Творы маюць выразную дыдактычна-павучальную скіраванасць. Яго “Катэхізіс” можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім арганічна спалучаўся навучальны матэрыял з выдатным літаратурна-публіцыстычным выкладам. Зварот да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. С.Будны проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.
Даступнасць выкладу, моўна-стылёвая адшліфаванасць сказаў і выразаў, лагічнасць і паслядоўнасць думак, дакладнасць фармулёвак – характэрныя рысы стылю С.Буднага.
Перакладчыцкі талент С.Буднага найбольш ярка выявіўся ў час працы над Святым Пісаннем. Ён выкарыстоўваў самыя разнастайныя папярэднія выданні і рукапісы, шматлікія творы старажытных тэолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты.
Дзякуючы надзвычайным аналітычным здольнасцям асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, глыбокай дасведчанасці ў пытаннях Бібліі і дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень Новага Запавету 1574г. стаўся самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.
Такім чынам, творы С.Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Літаральна кожная праблема, трапіўшы на пяро асветніа, набывала актуальнае гучанне. Аўтар увесь час палымяна спрачаецца, пераконвае, прыводзіць у сваю абарону розныя рацыяналістычныя аргументы. Каб схіліць чытача на свій бок, ён нярэдка звяртаецца да гістарычных паралеляў, суправаджае паведамленні шматлікімі каментарыямі, прыводзіць меркаванні і сцвярджэнні аўтарытэтных вучоных, пераказвае сюжэты з Бібліі. Часта ў якасці эмацыянальных аргументаў пісьменнік скарыстоўвае яркія прымаўкі, афарызмы, што надавала яго творам мастацкую прыгажосць і эстэтычную дасканаласць.
Спіс літаратуры
1. Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии.-Мн.: Наука и техника, 1971.-248с.
2. Идеи гуманизма в общественно-политической мысли Белоруссии (дооктябрьский период).-Мн.:Наука и техника, 1977.-280с.
3. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избранные произведения 16-наяала 19вв.-Мн.:Изд-во АН БССР, 1962.-524с.
4. Козел А.А. Философская мысль Беларуси: Учебное пособие.-Мн.: Амалфея, 2004.-352с.
5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік.-Мн.: Бел. Энцыклапедыя, 1995.-671с.
6. Очерки истории философской и социо-логической мысли Белоруссии (до1917г.).-Мн.:Наука и техника, 1973.-560с.
7. Падокшын С.А. Этычная думка ў культуры Беларусі 16-17стст.-Мн.: Бел.навука, 2004.-151с.
8. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Ф.Скарыны да С.Полацкага. Рэд.А.С.Майхровіча.-Мн.: Навука і тэхніка, 1990.-285с.
9. Парэцкі Я.І. Сымон Будны.-Мн.: Выд-ва БДУ,1975.-168с.
10. Подокшин С.А. Скорина и Будный: Очерк философских взглядов.-Мн.:Наука и техника,1974.-176с.
11. Саверчанка І.В. Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар.-Мн.: Універсітэцкае, 1983.- 224с.
12. Саверчанка І.В. Сымон Будны - пісьменнік і інтэлектуал эпохі Рэфармацыі. // Беларуская мова і літаратура.- 2006. - №3. – С. 48-51.
13. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. Уклад. Л.С.Курбека.-Мн.: Юнацтва, 1990.- 350с.
14. Философские и общественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы: Дооктябрьский период: закономерности развития, проблемы исследования. Ред. А.С.Майхровича, Р.М.Плечкайтиса.-Мн.: Наука и техника,1987.-336с.
15. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.2.-Мн: Бел. энцыклапедыя імя П.Броўкі, 194.-537с.
0 комментариев