2.2. С. Будны і беларускае арыянства

Сярод шматлікіх плыняў рэфармацыйнага руху на Беларусі разгарнулася выключна вострая ідэалагічная палеміка. Асабліва адметнае месца займала так званая арыянская ерась.

Творы Сымона Буднага, выдатнага антытрынітарыя, складаюць значную частку друкаваных выданняў, якія з'явіліся ў другой палове XVI ст. Усе цэрквы, уключаючы арыянскія сіноды, цураліся яго вучэння, клеймавалі аўтара за адступніцтна. I ўсё ж погляды Буднага, нягледзячы на іх своеасаблівасць, разглядаюцца даследчыкамі толькі як адно з адгалінаванняў арыянскай ідэалогіі, расцэньваюцца як водгук на заходнееўрапейскае антытрынітарства або разнавіднасць нямецкага і галандскага анабаптызму.

У апошнія гады цікавасць да поглядаў арыян узрасла. Прычыны таму: у арыянах бачылі першых польскіх сацыялістаў і пацыфістаў; дзейнасць і ўплыў арыян ахапілі шмат краін і атрымалі, такім чынам, міжнародны характар; вялікая сіла ўздеяння арыянскай ідэалогіі, нягледзячы на нешматлікасць яе прыхільнікаў.

У часы С. Буднага ў Беларусі склалася своеасаблівае становішча. Тут сутыкнуліся дзве ідэалогіі: уплыў праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы і ваяўнічы каталіцызм, які быў заняты выкараненнем ідэй рэфармацыі. У той час, калі з Усходу пранікалі ў Беларусь загартаваныя ў барацьбе з татарскім ярмом ідэі стварэння адзінай рускай дзяржавы, адгалоскі рэфармацыі, што даносіліся з Захаду, выконвалі двайную ролю: па-першае, яны ўмацоўвалі антыкаталіцкі лагер, па-другое, абуджалі свядомасць гараджан. У сялянстве, якое найбольш глыбока зведала на сабе нацыянальны і класавы прыгнёт, яшчэ толькі збіраліся сілы для масавых выступленняў супраць прыгнятальнікаў.

Узбуджэнне грамадскай думкі пад уплывам сацыяльных супярэчнасцей выклікала рост спачування рэфармацыйнаму руху, з аднаго боку, у асобных свецкіх феадалаў, а з другога — у дробнапамеснай шляхты і гараджан.

Адной з асаблівасцей гэтага руху, які адрозніваў Беларусь ад заходніх краін, было тое, што на чале яго аказалася непаслядоўная дробнапамесная шляхта. Яна шукала ў рэфармацыі магчымасць выказаць пратэст супраць наступу магнатаў на дробнае землеўладанне. У сваю чаргу, некаторыя магнаты бачылі ў рэфармацыі сродак барацьбы супраць неймаверна сквапных апетытаў вышэйшага каталіцкага духавенства, якое сапернічала з імі ў эксплуатацыі народа.

Жыццё і дзейнасць С. Буднага праходзілі ў Беларусі, якая стагнала пад класавым і нацыянальна-рэлігійным прыгнётам. Гэта, безумоўна, адбілася на поглядах Буднага. Ён супрацоўнічаў з прыхільнікамі Ф. Соцына, прысутнічаў на многіх сінодах арыянскіх братоў, аднак яго погляды шмат у чым не супадалі з ідэямі Ф. Соцына. Гжэгажа Паўла, Пятра Ганэзія, Якуба з Калінаўкі і інш. У поглядах С. Буднага было нямала хістанняў: утапічныя ідэі грамадскай і маёмаснай роўнасці, адмаўленне ад дзяржаўных пасад, евангельская беднасць або крайні пацыфізм не захапілі яго.

С. Будны зыходзячы з умоў рэчаіснасці, адхіляў утапічнае мераванне левых арыян, што сапруднаму хрысціяніну нельга займаць дзяржаўныя пасады і карыстацца ўладай мяча.Ён не патрабаваў як гэта абвяшчалі яны, адмовы ад маёмасці і поўнага разняволення сялян. Нарэшце, Будны апрўдаваў вядзенне справялівых войн у абарону краіны і асуждаў войны захопніцкія.

Вялікай заслугай С. Буднага з'яўляецца тое, што ён дэталёва, крытычна даследваў Евангелле. Гэта расхіствала асновы схаластычных поглядаў сярэдневяковых філосафаў і багасловаў. Э.М. Уілбер пісаў Будны угадаў прыблізна на два стагодзі шмат якія са знаходак сучаснага тэкстуальнага крытызму. Яго крытычныя даследванні Бібліі падцьвердзілі радыкальныя навуковыя погляды, да якіх вучоныя заўсёды імкнуліся.


2.3 С. Будны як філолаг

Будны абараняў родную мову ад засмечвання чужымі, незразумелымі народу словамі.

Вось як Будны спрабаваў паказаць асобу Хрыста, які з'яўляўся для яго ўзорам «дасканаласці чалавека». Сваё разважанне ён абгрунтоўваў па канкрэтным моўным матэрыяле, у дадзеным выпадку на шматзначнасці грэчаскага слова «аго». Гэта слова было выкарыстана евангелістамі ў сказе, які можна разумець дваяка, у залежнасці ад яго значэння. Будны пярэчыў супраць перакладу: «Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не лічыў захопам быць роўным богу».Ён прапанаваў свой пераклад: «Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не прад'яўляў патрабаванняў, каб быць роўным богу», таму што грэчаскае слова «аго»,— гаварыў Будны,— не толькі ў латыністаў «arbitro», а ў нас «прытрымліваючыся думкі, паважаю», а часцей нават азначае «патрабую, вяду, ганю». Вельмі цікавае тлумачэнне слова «першародны» (бахор). «Што датычыць гэтага эпітэта, то апостал называе сына боскага першародным не таму, што ён нарадзіўся раней, чым хто-небудзь іншы... Наша слова «першародны», а таксама лацінскае «primogenitus», таксама як грэчаскае «прототокос», гаворыць аб псршым нараджэнні; яўрэйскае імя «бахор» азначае таго сына ў бацькі, які камандуе сваімі братамі і тым самым з'яўляецца галавой незалежна ад таго, нарадзіўся псршым ці не першым». Абапіраючыся на адценне значэння слова «бахор»— «пажаданы», Будны імкнуўся паказаць, што Хрыстос павінен быў валодаць рысамі звычайнага чалавека, а гэта пі ў якім разе не магло залежаць ад яго першародства.(9; с. 54)..

Будны даказваў, што іменна скажонае тлумачэнне слоў было выкарыстана прыхільнікамі абогатварэння Хрыста ў іх сцвярджэнні аб тым, што Хрыстос сын бога.

С.Будны падышоў вельмі сур’ёзна да перакладу, правяраючы і раздумваючы над кожным словам, каб даць людзям дакладны змест першакрыніц. Будны ў сваіх разважаннях адмяжоўваўся ад абогатварэння Хрыста і адкрыта пярэчыў супраць Хрыста — сына божага. На яго думку, Хрыстос мог быць толькі рабом, слугой, але ні ў якім разе не сынам бога Тэолагі надавалі словам свяшчэннага пісання звышнатуральныя ўласцівасці. У гэтай сувязі асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне Будным пытання аб артыклі. Будны адзначыў, што артыклі ўжываюцца ў грэчаскай мове і ў германскіх мовах, але ў лацінскай і ў славянскіх яны не назіраюцца. У гэтай сувязі ёнтаксамапрыводзіць прыкладыпамылак перакладу.

Будны звяртаўся да разбору значэння шэрага словазлучэнняў. Асабліва звярнуць увагу на разважанні Буднага аб шматзначнасці слоў, тэхніцы перакладу асобных тэрмінаў і сказаў.

Трэба было мець выключныя моўныя здольнасці і падыходзіць удумліва да моўных з'яў, каб

гэтак, як Будны, разбіраць словы, якія ўспрымаюцца многімі, нават адукаванымі людзьмі, па сённяшні дзень некрытычна. Будны разбіраў значэнне і формы вельмі многіх грэчаскіх слоў.

Растлумачваючы асобныя словы, Будны, звяртаўся да гістарычных паралеляў або спасылаўся на звычаі народаў, якія ўжывалі гэты выраз.

Гэта не вялікая, але патрэбная справа з'яўляецца прадметам навукі аб мове, якую Будны называў граматыкай і даў ёй ў 1583 г. належную ацэнку: «Бо адкуль яшчэ можна даведацца, што азначае тое ці іншае слова, калі не з граматыкі? “ Па Буднаму, граматыка вывучае значэнне і ўжыванне слоў у мове. Яшчэ ў 1574 г. Будны даў канкрэтнае азначэнне слова: «Словам завём менавіта тое, што грэкі —«лексис», г. зн. тое, чым што-небудзь называем».(9; с. 68).

Вядома, нездарма Будны спыняўся на перакладзе слова «логос». ён спрабаіваў пахіснуць вучэнне царкоўнікаў аб нейкім міфічным «слове» і паказаць, што спачатку магла быць толькі мова звычайнага настаўніка Хрыста.

Паказаўшы прыроду слова як вынік устойлівых моўных заканамернасцей, Будны не мог не звярнуць увагі на змяненне слоў у часе. Ён цалкам усведамляў моўны рух, абумоўлепы гістарычнымі прычынамі.

Будны не толькі разумеў, што развіццё моў непасрэдна звязана з гісторыяй народаў і з барацьбой розных культур, ён бачыў ўпутраныя змяненні, якія адбываліся ў асобных мовах. Адзначаныя Будным змяненні значэння і гучання слоў у славянскіх мовах у розныя гістарычныя перыяды сведчаць аб выключна глыбокім разуменні працэсаў, якія адбываліся ў мовах з больш блізкай або больш далёкай роднасцю.

Будны адным з першых спыніўся на гісторыі моў, асобных слоў, фанетычных з'яў і заўважыў

роднасць паміж мовамі.

Усе гэтыя прыклады сведчаць аб выключна тонкай назіральнасці Буднага над нормай мовы, якую ён разглядаў не ў адрыве ад гістарычнай рэчаіснасці, а ў цеснай сувязі з тым асяроддзем, у якім дзейнічала гэта норма. Падобныя разважанні аб жыцці мовы патрабавалі глыбокіх ведаў яе слоўнікавага складу, граматычнага ладу і гісторыі.

Будны звяртаў увагу чытача на граматычную форму слоў. У ходзе граматычнага разбору яшчэ паўней разгортваўся яго талент даследчыка ў галіне вывучэння заканамернасцей сістэмы мовы. Ведучы за сабой чытача ў разважанні аб значэнні граматычных форм, ён умела раскрываў, як змяненне слоў упльшае на змест думкі.

Трагічныя падзеі пач.80-хгг.16ст. пазбавілі Буднага душэўнай раўнавагі. Каля 1583г. ён пакінуў Лоск.Куды ён пераехаў-невядома. У перыяд з 1583 па 1593г. Будны нічога не пісаў, але сачыў з за багаслоўскімі дыскусіямі. Апошнія гады правёў у Вішневе. Памёр 13 студзеня 1593г. у доме шляхціца-пратэстанта Лявона Моклака. Бачна, што плям і пытанняў у біяграфіі Буднага шмат, і толькі праз усебаковае вывучэнне гісторыі і культуры 16ст., даследванні старажытных архіваў можна запоўніць прабелы.



Информация о работе «Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 125056
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх