2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
Найбольш значную групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
Так, у беларускамоўных слоўніках намі зафіксавана 16 фразеалагічных адзінак з названымі кампанентамі, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі. У рускіх жа слоўніках фразеалагізмаў у аналагічных умовах 20. Яшчэ 9 фразеалагічных адзінак сустракаюцца і выкарыстоўваюцца ў рускай і беларускай мовах.
Калі гаварыць пра колькасны склад фразеалагізмаў у названай вышэй групе, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Так, у беларускай і рускай мовах такіх лексем адзначана 22, што складае 48,9% колькасці ўсіх фразеалагізмаў згаданай групы. Дадзеную тэматычную групу ілюструюць наступныя прыклады:
Вецер у спіну; як у полі вецер (как ветер в поле); адкуль (куды) вецер дзьме (какой ветер дует), на взвей ветер, иной ветер подул, ветер свистит в ушах, ветер в голове, с ветерком, с попутным ветерком, попутного ветра, с ветра, до ветру, не с ветру, на вецер (на ветер), які вецер загнаў (занёс), кідаць на вецер (бросать на ветер), лаві вецер у полі ( ищи ветра в поле), на сямі вятрах, вецер нясе, вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць, вецер гуляе (свішча) у кішэнях, куды вецер дзьме.
Да названай вышэй группы належаць і фразеалагізмы з лексемай дождж.
Так, у слоўніках рускай і беларускай мовы такіх фразем 6:
Залаты дождж (золотой дождь), дождж за карак (за шыю) не лье, як грыбы пасля дажджу, звёздный дождь, свинцовый дождь, пасля дожджыку ў чацвер (после дождичка в четверг).
У адрозненні ад лексемы дождж, якая ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, снег, хоць і таксама з’яўляецца назвай віду ападкаў, выкарыстоўваецца значна радзей. Так, у беларускай фразеалогіі зафіксавана толькі два выпадкі ўжавання названай фраземы: снегу леташняга не дапросішся, як снег на галаву.Што да рускай мовы, то фразеалагізмаў, якія б утрымлівалі такі лексічны элемент, не зафіксавана.
Аднолькавымі ў колькасным плане аказаліся групы фразеалагізмаў з лексемамі гром (навальніца) і туман (па 4 фраземы ў кожнай з названай груп):
Метать громы и молнии, гроза собирается, грянет гром, как гром среди ясного неба; туманіць вочы, туманіць галаву, напускаць туману, як у тумане (как в тумане).
Цікавым з’яўляецца той факт, што фразеалагізмы з лексічным элементам гром зафіксаваны толькі ў рускай мове. У гэты ж час, элемент туман амаль не сустракаецца ў рускай і з’яўляецца даволі частотным для беларускай мовы.
Адзінкавымі з’яўляюцца фразеалагізмы, якія ўтрымліваюць такія метэаралагічныя кампаненты, як раса (2 адзінкі), мароз (1 адзінка). Названы факт можна праілюстраваць такімі прыкладамі: мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў), мороз по коже, раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было. Трэба таксама зазначыць, што амаль усе фразеалагізмы зафіксаваны, зыходзячы з беларускамоўных слоўнікаў.
Як і папярэднія фраземы, адзінкавымі можна назваць тыя, у склад якіх уваходзяць кампанент аблокі (тучы). Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 2. Абодва фразеалагізма належаць да рускай мовы: как с облаков, тучи сгущаются над головой.
Не зафіксаваны ў рускай і беларускай мовах фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару: іней, лёд.
Сярод тэматычных груп фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам вылучаюцца таксама тыя, што ўтрымліваюць лексемы тэмпературнага характару: горача, халодна, спякотна. Намі зафіксавана 21 адзінка фразем з адзначаным кампанентам (на базе рускай і беларускай фразеалогіі):
Ні горача ні халодна (ни холодно ни жарко), повеяло холодком, усыпаць гарачых, па гарачых слядах (по горячим следам), папасціся пад гарачую руку, пад гарачую руку, астудзіць гарачую галаву, гарачая галава, пароць гарачку, як уюн на гарачай патэльні, як халодны самавар, халодная вайна (холодная война), кідае ў халодны пот, з халадком, у гарачай вадзе купаны, куй железо, пока горячо, на гарачым (злавіць), як на гарачым вуголлі, небу горача было, жар костей не ломит, заячий холодок.
Для польскай фразеалагічнай сістэмы характэрна ўжыванне лексемы wiatr:
- Szukaj wiatru w polu
- (patrzec) skad wiatr wieje
- miec wiatr w glowie
- (mowic) na wiatr
У польскай мове (у адрозненні ад беларускай) даволі часта сустракаюцца фразеалагізмы, што ўтрымліваюць у сваім складзе лексему "лёд":
- lody ruszyly
- przelamac pierwsze lody
- jak lodu
Калi гаварыць пра тое, якім чынам зазначаныя фразеалагізмы размеркаваны ў залежнасці ад таго, у якой мове яны сустракаюцца, то трэба адзначыць, што 14 фразем (што складае 67% ад агульнай колькасці ў групе) выкарыстоўваюцца выключна ў беларускай мове. Яшчэ 3 фразеалагізмы – двухмоўныя. Акрамя гэтага, былі зафіксаваны 4 фраземы, якія ўжываюцца толькі ў рускай мове. Яшчэ 9 польскіх фразем не знайшлі адпаведнікаў у рускай і беларускай мовах.
Пры збіранні матэрыялу звярталася ўвага на фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе кампаненты, якія непасрэдна называюць тэрміны метэаралагічнага характару: пагода, надвор’е.
Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 5 адзінак: чакаць з мора пагоды, ні пры якой пагодзе, за пагодай (выбірацца), рабіць пагоду, за добрае надвор’е.
Трэба адзначыць, што ўсе названыя ў дадзенай групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаў беларускай мовы.
0 комментариев