2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з’яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер (на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад (повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей не ломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (напускаць туману, як у тумане), раса (раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды).
Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, з’яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых, пароць гарачку.
Другой у колькасных адносінах з’яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару з’яўляецца прыметнікам:
· Кідае ў халодны пот;
· Як халодны самавар;
· У гарачай вадзе купаны;
· Па гарачых слядах (по горячим следам);
· Халодная вайна (холодная война);
· Як уюн на гарачай патэльні круціцца;
· Гарачая галава;
· Астудзіць гарачую галаву;
· Пад гарачую руку;
· Злавіць на гарачым;
· Як на гарачым вуголлі.
Колькасць названых фразеалагізмаў – 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і з’яўляецца прыметнікам, абазначае паняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці з’явы.
Зафіксаваны тры выпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах з’яўляецца прыслоўем:
· Небу горача было;
· Куй железо, пока горячо;
· Ні горача ні халодна.
Таксама існуюць адзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанент метэаралагічнага характару выражаны дзеясловам:
· Туманіць галаву;
· Туманіць вочы.
Можна адзначыць такую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны з’яўляюцца ўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзін кампанент метэаралагічнага характару (туманіць).
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
З пункту погляду сінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі: фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць форму слова.
Так, у першай групе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа:
· Тучи сгущаются над головой;
· Дождж за карак не лье;
· Lecec jak wiatr;
· Вецер гуляе ў кішэнях;
· Вятры яго ведаюць;
· Макавай расінкі ў роце не было;
· Раса вочы выядае;
· (patrzec) skad wiatr wiaje;
· Жар костей не ломит;
· Мароз па скуры прабягае;
· Ветер свистит в ушах;
· Иной ветер подул.
Трэба звярнуць увагу на тое, што названыя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаваны таксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых:
· Вецер нясе;
· Lody ruszyly
· Гроза собирается;
· Ветер дует.
Акрамя двусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў:
· Лаві вецер ў полі;
· Снегу леташняга не дапросішся;
· Кідае ў халодны пот;
· Куй железо, пока горячо;
Па форме словазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем:
· На сямі вятрах;
· Як у полі вецер;
· Як у тумане;
· Залаты дождж;
· Як снег на галаву;
· Як грыбы пасля дажджу;
· С попутным ветерком;
· Zeszlorocrny snieg;
· Заячий холодок;
· Повеяло холодом;
· Jak lodu;
· Рабіць пагоду;
· Ветер в голове;
· Свинцовый дождь;
· Вецер у спіну;
· Усыпаць гарачых;
· Пароць гарачку.
Зафіксаваны таксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнні назаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады:
· З халадком;
· Ні горача, ні халодна;
· С ветра;
· До ветру;
· На вецер;
· С ветерком.
Такім чынам, большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).
Заключэнне
У выніку аналізу літаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныя вынікі:
Фразеалагічны фонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.
Калі даваць тэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
З пункту погляду паходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная.
З пазіцыі марфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак.
Разгледзеўшы фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэба зазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).
Спіс літаратуры
1. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с.
3. Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2003. – 20 с.
4. Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с.
5. Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с.
6. Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с.
7. Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с.
8. Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с.
9. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА "Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. – Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с.
10. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 – 287 с.
11. Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – 320 с.
12. Садоўская А.С. Фразеалагізмы – словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2002. – 21 с.
13. Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна". – Брэст: Выдавецтва УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна"., 2004. – 123 с.
14. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа "Языки русской культуры", - 1996, - 288 с.
15. Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с.
16. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. – Мн.: 2001. – 21 с.
17. Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. – 1974, - Warszawa.
0 комментариев