2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі

Асэнсаванне беларусамі сваёй прыналежнасці да асобнага этнасу або фарміраванне іх нацыянальнай самасвядомасці пачалося пасля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы «Беларусь», «беларускі» і г. д. знаходзіліся галоўным чынам у афіцыйным ужытку і мелі больш геаграфічны, чым этнічны змест. У адрозненне ад іншых нацыянальных груп, іх нацыянальная ідэнтыфікацыя беларусаў не мела выразных крытэрыяў і не з’яўлялася агульнапрызнанай. Прычым сам народ, у падаўляючай большасцi, cяляне, не мелі магчымасці асэнсавана заявіць аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Прычынай тыму быў не толькі нізкі ўзровень яго асветы, але і ўздзеянне чужых яму паланізацыі і русіфікацыі.

Зародкі беларускай нацыянальнай самасвядомасці варта шукаць у асяроддзі той шляхты, якая акцэнтавала ўвагу на мясцовых, «тутэйшых», літвінскіх каштоўнасцях і бачыла ў іх стымул для вылучэння з вялікапольскай нацыі ва ўласную этнічную супольнасць. Вывучэнне гісторыі ВКЛ, народнага фальклору і інш. набліжала прагрэсіўную шляхту і інтэлігенцыю да сялянства, ствараючы перадумовы для кансалідацыі ўсіх пластоў беларускага насельніцтва.

Дзякуючы дасягненням беларусазнаўства, кола прыхільнікаў думкі аб беларусах як самабытным народзе няўхільна пашыралася. Важкі ўклад у гэтым накірунку ўнёс В. Дунін-Марцінкевіч. Яго літаратурныя творы ўзнялі пашырылі ўжытак народнай мовы і дэманстравалі нацыянальную адметнасць беларусаў. Яскравым паказчыкам таго ж стала «Мужыцкая праўда» і «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага, дзе, акрамя іншага, адбілася імкненне часткі шляхты разам з сялянствам змагацца супраць царызму за сваю волю, школу, веру (уніяцтва) і інш. Разам з тым пад час паўстання 1863 г. на Беларусі нацыянальная самасвядомасць яго ўдзельнікаў пэўным чынам дыферэнцыравалася па прыкмеце вялікапольскіх і мясцовых мэтаў.

Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў сведчаць выступленні групы «Гоман». Вялікі ўклад у гэты працэс унёс Ф. Багушэвіч. У выніку, у другой палове XIX ст. вынайдзеная самаўладдзем назва праваслаўнага насельніцтва РП, затым Паўночна-Заходняга краю «беларусы» стала пераўтварацца ў этнонім. Адначасова працягвалі існаваць рэгіянальныя назвы беларусаў (палешукі), канфесіянімы (рускія і палякі) і саманазва «тутэйшыя».

З сярэдзіны ХІХ ст. з Заходняй Еўропу ў Расійскую імперыю ўзмацніўся паток новых філасофскіх, палітычных, прававых ідэй, вучэнняў і г.д. У іх ліку, ідэалогія нацыяналізма, якая абвяшчала вышэйшай каштоўнасцю палітычную самастойнасць асобнага народа, які пражываў на пэўнай тэрыторыі, меў сваю эканоміку, сацыяльную структуру, матэрыяльную і духоўную культуру. Гэтая ідэалогія абапіралася на патрыятычныя пачуцці членаў этнічнай супольнасці і спрыяла іх кансалідацыі, незалежна ад сацыяльнага (маёмаснага, канфесійнага) стану. У сукупнасці са значнымі сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі і культурнымі пераменамі, якія адбываліся ў імперыі, ідэі нацыяналізму паскорылі працэс пераўтварэння насяляўшых яе народнасцей у нацыі – устойлівыя супольнасці людзей на базе агульнасці іх тэрыторыі, мовы, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, што выяўлялася ў культуры.

Пэўныя нацыястваральныя працэсы адбываліся і ў беларусаў. Паводле агульнарасійскага перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 год вырасла на 52 млн (з 74 да 126 млн), а Беларусі – амаль падвоiлася і склала: 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3, 1 млн рускiх, палякаў, украiнцаў, яўрэяў (13, 8%), лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.

У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных камунікацый, пашырэннем адукацыі і інш. адбывалася лексічнае ўзбагачэнне беларускай мовы, яе ўніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На пачатку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фарміравання на базе мінска-маладзечанскага дыялекту мовы літаратурнай. Яе заснавальнікамі з’яўляліся інтэлігенты, аб’яднаныя вакол «Нашай Нівы».

Скасаванне прыгоннага права ў 1861 г., ажыццяўленне аграрнай і іншых рэформаў стымулявалі ўсебаковую кансалідацыю беларусаў у сістэме агульнага эканамічнага жыцця і капіталістычнага рынку. Прыстасаванне памешчыкаў і сялян да новых умоў гаспадарання патрабавала перамен у іх адносінах на пачатках узаемнага інтарэсу. Малазямелле і беззямелле вымагала ад сельскіх працаўнікоў большай мабільнасці: пошуку дадатковых крыніц заробку і новых месцаў пражывання. Гарадская і местачковая прамысловасць, якая да гэтага часу забяспечвалася пераважна яўрэйскай рабочай сілай, стала папаўняцца выхадцамі з вёскі. Адпаведна ў атрадзе шматнацыянальнага пралетарыяту павялічвалася праслойка беларусаў.

Умацаванне эканамічных сувязяў паміж прамысловымі цэнтрамі і аграрнымі ўскраінамі, паміж горадам і вёскай адбывалася ва ўмовах паляпшэння транспартных камунікацый, асабліва чыгунак – Маскоўска-Брэсцкай, ЛібаваРоменскай, Палескай і інш). Губернскія (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск) і асобныя павятовыя цэнтры (Бабруйск, Баранавічы, Гомель, Пінск, Полацк, Рагачоў і інш.) з’яўляліся не толькі буйнымі гарадамі, але месцамі размяшчэння лакальных рынкаў, звязаных паміж сабою і інтэграваных у агульнарасійскі рынак.

У паслярэформенны перыяд на Беларусі назіралася цеснае перапляценне сацыяльнай i нацыянальнай структур насельніцтва. Сялянства было прадстаўлена беларусамi; памешчыкi – (у асноўным) палякамi i (у меншай ступені) рускiмi; купцы і рамеснiкi (галоўным чынам) яўрэямi; адміністрацыя, чыноўнiцтва – рускiмi; інтэлігенцыя – рускімі, яўрэямі, палякамі. З развіццём капіталістычных адносін у грамадстве адбывалася фарміраванне новых класаў – пралетарыяту і буржуазіі. Усяго напачатку ХХ ст. колькасць наёмных рабочых у эканоміцы Беларусі было занята каля 460 тыс. чал., у тым ліку ў прамысловасці 235 тыс., на чыгунцы – 25 тыс., у сельскай гаспадарцы і іншых сферах занятасці – 200 тыс. чал. Па нацыянальнай прыкмеце гарадскі пралетарыят складаўся (пераважаўшай большасці) з яўрэяў, а таксама рускіх, палякаў, беларусаў і іншых.

Да класу буржуазіі належалі ўладальнікі прадпрыемстваў, банкаў, магазінаў і г. д., усіх тых, хто жыў на даходы ад выкарыстання наёмнай працы, змешчаных капіталаў, здадзенай у арэнду ўласнасці і г. д. Прамысловыя (51%), гандлёвыя (84,5%) і амаль усе банкаўскія капіталы знаходзіліся ў руках яўрэйскай буржуазіі. Да 1897 г. доля рускіх купцоў складала – 10,7 %, а беларускіх 1,7 %.

Зямельныя багацці знаходзіліся ва ўласнасці польскіх і рускіх памешчыкаў, якія ў сваёй большасці перайшлі на капіталістычны лад гаспадарання. Да буржуазii можна аднесці і каля 12% вясковых яе прадстаўнiкоў – хутаран i адрубнiкоў, усяго каля 50 тыс. гаспадароў. Такім чынам, колькасць беларускай нацыянальнай буржуазii складала не менш за 1 млн чал. Яе нешматлікасць, эканамічная і палітычная слабасць замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

Беларуская інтэлігенцыя, як правіла, рэкрутавалася з асяроддзя збяднелай засцянковай шляхты, набыўшых адукацыю выхадцаў з вёскі і іншых пластоў насельніцтва, толькі ўставала на шлях свядомай барацьбы за інтарэсы свайго народа, у першую чаргу – за нацыянальную асвету. У неспрыяльных умовах (адсутнасць сваёй дзяржаўнасці, нацыянальных арганізацый, засілле вялікарускага і польскага шавінізму) гэтая барацьба з’яўлялася важнейшым кансалідуючым фактарам беларускага народа і спрыяла яго самасвядомасці.

У горадзе iснаваў кангламерат культур (яўрэйская, польская, руская), кожная з якiх развiвалася па-свойму і ва ўласным рэчышчы. Уласцівая беларусам культура дамiнавалi толькi на вёсцы.

Да гэтага ж часу сфарміравалася такая характэрная нацыі рыса як менталітэт. На думку прафесара Я. С. Яскевіч, беларусы ўвабралі ў сябе ўніяцкую схільнасць да кампрамісаў, героіку каталіцызма, строгую стрыманасць пратэстанцтва, праваслаўны калектывізм (саборнасць). Беларусы набылі такія высокамаральныя якасці, як талерантнасць, працавітасць, гасціннасць, шчырасць. Ім уласцівы разважлівасць, памяркоўнасць, непрыняцце гвалту як сродка дасягнення мэтаў.

Такім чынам, важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызма, здзейсненыя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, судовая, ваенная, школьная і інш. рэформы), а таксама станоўчыя наступствы ўздыму эканомікі (прамысловы пераварот, прагрэс у сельскай гаспадарцы) паскорылі нацыястваральныя працэсы ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, дзе пачала фарміравацца асобная беларуская нацыя з уласцівым ёй арэалам пражывання і сваеасаблівымі мовай, культурай і псіхалагічным складам. Але глыбокая інтэграванасць эканомікі і культуры Беларусі ў вялікарасійскі арганізм стрымлівала развіццё беларускай самобытнасці і фарміраванне нацыянальна арыентаванай эліты. Акрамя таго, па прычыне неспрыяльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяржаўнай мовы і сістэмы адукацыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, нешматлікасць нацыянальнай буржуазіі, іх нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці; невысокі адукацыйны ўзровень большасці беларусаў, адсутнасць адзінай рэлігіі) гэты працэс, у параўнанні з іншымі народамі, быў больш складаным па часе і выніках. Тым не менш факт узнікнення беларускай нацыі натхніў яе лепшыя сілы на выкананне сваёй вызначальнай місіі – дасягненне нацыянальнай дзяржаўнасці.


Информация о работе «Фарміраванне беларускай нацыі»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 49164
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
34057
0
0

... у якой было выдадзена асабліва многа розных па зместу кніг, у апошні перыяд свайго існавання выдавала больш лацінічных кніг, чым кірыліцкіх. 2. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню як беларускай мовы наогул, так і тэрміналагічнай лексікі ў XIV—XVII стст., можна аднесці, па-першае, тое, што з другой палавіны XIV ...

Скачать
26123
0
0

... заходней ракі Майн. Пасля перамогі Прусіі над Францыяй і абвяшчэння 18 студзеня 1871 г. Германскай імперыі ў яе склад увайшлі і астатнія германскія дзяржавы.   Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, ...

Скачать
54196
1
0

... Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з ...

Скачать
27440
0
0

... не дарасла да асэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржаўна-палiтычных iдэалаў i, натуральна, не бачыла неабходнасцi ў iх абгрунтаваннi з боку iнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасцяў фарміравання беларускай iнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычын перш за ўсё палiтычнага характару (рэпрэсii ў сувязi з актыўным удзелам яе прадстаў ...

0 комментариев


Наверх