3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзі-нага народна-гаспадарчага комплекса СССР
За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага на-роднагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіў-ны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага пра-дукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадаран-ня і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспа-дарчым характарам эканомікі БССР.
Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабу-дове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; ства-рэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, ка-лійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспа-дарчых машын і г. д.
Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэн-не ВУП. Так, за сямігодку (1958-1965) аб’ём прамысловай вытвор-часці БССР павялічыўся ў 2, 1 раза пры плане 1, 8. Было пабудавана больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў і камбіна-таў «вялікай хіміі» у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі да-сягнуў 11, 4 %, на 2, 6 % больш запланаванага.
Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па вы-пуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фарміраванне прамысловага комплексу з разві-тым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыбора-будавання, радыёэлек-тронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бя-розаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вы-расла ў 3, 1 раза. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Бела-рускай энергасiстэмы.
У маштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68, 2 % прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30 % капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пачатку 1960-х складала толькі 45 % ад амеры-канскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.
У БССР гэтыя лічбы былі больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пя-цігодцы (1966-1970) рэнтабельнасць прамысловай вытворчасці выра-сла ў 1, 5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд руб. прыбытку – на 5 млрд больш, чым за папярэднія 5 гадоў. Аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80 % замест 70 % па пла-ну. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадук-цыйнасць працы вырасла на 39 %.
Без уліку дробных, у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штуч-нага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбі-нат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш.
Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб неабходнасці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўдалося. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай савецкага часу. У далейшым тэмпы росту вытворчасці працы і нацыянальнага даходу сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кампенсавалася чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Беларусі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3, 4 раза (з 15, 2 да 52 млрд руб.).
Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі абвяшчалася ба-рацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2, 5 раза, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэм-пы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1, 1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта.
У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся экана-мічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (пера-пыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпры-емстваў, зменшылася фондааддача і сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патра-бавала кардынальных рэформ.
Інтэнсіўны тып росту эканомікі, пад якім разумеюць перавагу атрыманага ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сыравіны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі выкарыстоўваліся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай актуалізаваліся ўжо ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут узніклі новыя формы сацыялістычнага спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, pyx за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, за прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся камуністычныя су-ботнікі, ударныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кастрычніка, 50-годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня нараджэння Ў. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоплівала амаль усіх пра-цоўных, але вынікі кампаній не мелі тых эканамічнага эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары. Па розных прычынах задача інтэнсіфіка-цыі эканомікі так і засталася нявырашанай на працягу ўсяго савецкага часу.
Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., заставаўся амаль нязменным. Ён не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам, якія развіваліся ва ўмовах капіталістычнага рынку. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасцi шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго павялічваліся аб’ёмы незавершанага будаўніцтва.
Нізкая прадукцыйнасць працы, слабая фондааддача, вялікая энер-гаёмістасць прадукцыі, уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы, слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы, нізкі (у па-раўнанні з Захадам) узровень жыцця заставаліся характэрнымі рысамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання.
Замест укаранення эканамічных рычагоў рэгулявання эканомікі (гаспадарчы разлік і інш.), цэнтралізаванае кіраванне ёю яшчэ больш узмацнялася. У выніку механізм гаспадарання стаў ператварацца ў механізм тармажэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
... ў ў выкарыстанні турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны ...
... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...
0 комментариев