5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы

Паступовае запаволенне тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмай, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Сацыялістычная сістэма гаспадарання з манаполіяй на дзяржаўную ўлас-насць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, дырэктыў-ным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль узнікненне іх абыякавасці і незацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду эканомікі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пытаннях.

Перыяд развіцця народнай гаспадаркі СССР з 1970 па 1985 гг., у тым ліку і БССР, быў супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне прадпрыемствы і адначасо-ва падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегада-выя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8, 3 %, у 1981-1985 гг. – 5, 6%, прадукцыі прамысловасці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7, 4 і 5, 3 %. Па-другое, сучасны ўзро-вень прамысловасці спалучаўся з захаваннем састарэлага абсталяван-ня і тэхналогій у іншых галінах, з захаваннем высокай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхіль-нага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся яго магчымасці ў набыцці спажывецкіх тавараў.

Усё гэта і іншае знаходзіла адбітак на сацыяльнгай сферы. Нягле-дзячы на стратныя для насельніцтва грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., яго пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. Але з прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Іх закупка за «нафтадолары» у Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала.

Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў сялян узнікла магчымасць у пэўнай ступені адчуць сябе не толькі гра-мадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта пачуцце, паколькі жыццё і статус гарадскога жы-хара зрабіліся не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта ад-значыць, што ў канцы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяль-ных планаў. Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падат-ковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя да-ходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата іх працы павялічылася на 162 %, у тым ліку грашовая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам. Тым не менш з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян, а з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн да 3, 7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. праблема рабочых рук на вёсцы, асабліва механізатараў узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса «Лагаза» Герой Сацыялістычнай працы Н. І. Куніцкая выступіла з заклікам «Дзяўчаты, за трактар!» Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар.

Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПБ, варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў вёсцы, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чар-гі. Да сярэдзіны 1980–х гг. амаль 30 % беларускіх сем’яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Відавочна, для тагачасных улад чалавек уяўляў сабой каштоў-насць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся «вінцікам» сістэмы і выка-наўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць «не-перспектыўных» вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і «Харчовай праграмы СССР» на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўве-дзена нарміраванне продажу асобных прадуктаў.

У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праб-лему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт існаваў і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высокаразвітым мяса-малоч-най жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягле-дзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд скла-далі, адпаведна, 14 і 12 %.

Разам з тым пасля перажытой вайны, якая здавалася беларусам настрашэннейшай з бед, а таксама ў сілу сваёй ментальнасці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму не толькі сацыяльнае, а і па-літычнае становішча ў БССР на працягу гэтага перыяду заставалася дастаткова стабільным.


Информация о работе «Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 45041
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
68340
5
2

... ў ў выкарыстанні турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны ...

Скачать
36239
0
0

... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...

0 комментариев


Наверх