4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі
У сярэдзіне XX стагоддзя чалавецтва ўступіла ў паласу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў вызначальны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі комплексная аўтаматызацыя, выкарыстанне новых відаў энергіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш.
Прынятая ХХІІ з’ездам КПСС Праграма пабудовы камунізма вы-лучыла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з далейшым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шырокае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-вырашальнай тэхнікі і г. д. у многім абумовіла выхад нашай краіны на перадавыя пазіцыі ў эканоміцы. Выкарыстанне першага ў свеце турба-рэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эксплуатацыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю. А. Гагарына і інш. атры-малі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва.
На заводах і фабрыках БССР укараняліся аўтаматычныя лініі. Іс-тотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных год колькасць інжынераў павялічылася з 5, 1 тыс. да 13, 7 тыс. чал., тэхні-каў – з 9, 9 тыс. да 27, 5 тыс. чал. З 1958 г. на прадпрыемствах прамы-словасці, транспарту і будаўніцтва БССР пачалі стварацца арганізацыі Ўсесаюзнага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, да канца года яны аб'ядноўвалі 21, 8 тыс. чал.
Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. Рас-працаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спектральнага аналі-зу металу ў 1956 г. быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і дазволіў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці далі эканамічны эфект каля 2 млн руб.
Фінансаванню саміх навук надавалася значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2, 2 % нацыянальнага даходу. Тым не менш беларускія навукоўцы дасягнулі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спектраскапіі, оптыкі, цепла- і масаабмену, у атамнай энергетыцы, хіміі неарганічных злучэнняў і іншым важным напрам-кам навукова-тэхнічнага прагрэсу.
У аснову сямігадовага (1959-1965) плана для БССР былі закладзены паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР пабачыла свет першая ў краiне ЭВМ «Мiнск-1», у канцы 1962 г. з’явіў- ся першы беларускі халадзiльнiк «Мiнск -1». У маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам).
На працягу 1950-1960-х гг. былі створаны сотні комплексна механізаваных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970-1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», завод імя С. Арджанікідзе), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Га-рызонт»). Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспа-даркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча быў створаны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40 % агульнасаюзных патрэб у калiй-ных угнаеннях. У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоў-чы і Гомельскі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы кам-бiнат. У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчор-сы-Гомель, што забяспечыла палівам 11 прамысловых цэнтраў рэспублікі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы пачало распрацоўвацца прамысло-вае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб’ём хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у пяць разоў.
У многім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР дасягнула свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Варта адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Машэравым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае магчымасці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчасць. За 1970-1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама канструктарская і вопытна-эксперыментальная база.
Разам з тым пры павелічэнні прыросту прамысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС гавары-лася аб патрэбе інтэнсіфікацыі і паскарэння навукова-тэхнічнага пра-грэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні наву-кова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тое ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацы-яльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі.
На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці трады-цыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэн-не праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася «пяцігодкай эфектыўнасці і якасці», а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе папярэднія, выкон-валася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. Укараненне сродкаў ме-ханізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін.
У той час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мікрапрацэсараў, камп’ютарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла матэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацый-нага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у прамысловасці, больш паловы – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гаспадарцы, усяго каля 50 млн працоўных.
Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець супярэчнасці памiж новымi магчымасцямi у развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi усiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць перспектыў развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эканоміку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця.
... ў ў выкарыстанні турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны ...
... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...
0 комментариев