2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі
Рэфармацыя на Беларусі з'яўляецца часткай агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху і мела тыя ж перадумовы, што і ў іншых краінах: значныя зрухі ў эканамічным і сацыяльнакультурным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэнне супярэчнасцей унутры правячых колаў.
Ідэі, звязаныя з Рэнесансам і Рэфармацыяй, шырока разыходзіліся па ВКЛ у выніку гандлёвых зносін з Нямеччынай і навучання мясцовых юнакоў у заходнееўрапейскіх універсітэтах. Лютэранства на Беларусі не выйшла за межы некаторых гарадскіх купецкіх абшчын, якія пераважна складаліся з немцаў. Шырокае распаўсюджанне на нашых землях атрымаў кальвінізм. Ён быў падтрыманы шырокімі коламі гараджан, шляхты і магнатаў.
Гараджан у кальвінізме вабіў прынцып таннай царквы, самакіраванне ў абшчынах, а таксама вызваленне ад падаткаў на царкву. Шляхту – патрабаванні аб секулярызацыі царкоўных земляў, а таксама магчымасць узмацнення эксплуатацыі сялян: кальвінізм адмаўляў шматлікія каталіцкія святы і прызнаваў нядзелю ў якасці адзінага дня адпачынку. Магнаты падтрымлівалі кальвінізм, бо бачылі ў ім рэлігію, якая аддзеліць ВКЛ ад праваслаўнай Масквы і каталіцкай Польшчы.
Галоўным апекуном Рэфармацыі ў ВКЛ быў "некаранаваны кароль Літвы" віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны, які заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую суполку і залажыў у Бярэсці першы збор (пратэстанцкую царкву). У хуткім часе арганізоўваюцца дзесяткі пратэстанцкіх суполак і пры іх – зборы, школы, прытулкі, друкарні. Буйнейшымі рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Нясвіж, Бярэсце, Іўе, Кпецк, Наваградак, Віцебск, Лоск, Слуцк. Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, пісьменнікі, кнігавыдаўцы, самымі вядомымі з якіх з'яўляюцца Сымон Будны (каля 15301593) і Васіль Цяпінскі (каля 15401603). Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, развіццю асветы і арганлзацыі кнігадрукавання, распаўсюджванню рэнесанснагуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры, пашырэнню яе міжнародных кантактаў.
Другая, пасля скарынінскай, друкарня на Беларусі была заснавана ў канцы 50х гг. у Нясвіжы М.Р.Чорным. Пры яго двары склаўся гурток выдатных беларускіх гуманістаў, у які ўваходзілі Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Астап Валовін, Лаўрын Крыткоўскі.
Кальвінісцкія школы адчыняюцца ў Вільні, Слуцку, Смаргоні, Наваградку і іншых беларускіх гарадах. Яны знаходзіліся пад заступніцтвам магнатаў і былі арыентаваны галоўным чынам на шляхецкую моладзь. Асноўная ўвага ў іх надавалася тэалагічным дысцыплінам, але вывучаліся таксама беларуская і старажытныя мовы, рыторыка, паэзія, дыялектыка, філасофія, права. У Слуцку дзейнічала школагімназія, дзе рыхтавалі кальвінісцкіх настаўнікаў і кіраўнікоў суполак. Існавалі таксама школа для дзяўчынак, што па тым часе было з'явай надзвычайнай.
Рэфармацыйны рух адыграў пэўную ролю ў развіцці рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ. Выдадзены ў 1563 г. прывілей караля Рэчы ІІаспалітай Жігімокта II Аўгуста ўраўноўваў пратэстантаў у правах з католікамі. У 1573 г. быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнанняў, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.
У 60я гг. ХVІ ст. у кальвінізм перайшлі такія вядомыя магнаты як Радзівілы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы, Валовічы, Тышкевічы, а таксама значная частка шляхты. Калі ў гэты час іншаземцы пісалі аб магнатах і шляхце ВКЛ, дык лічылі іх цалкам пратэстанцкімі.
Контррэфармацыя на Беларусі пачалася з канца 60х гг. ХVІ ст. Асноўную ролю ў ей адыграў ордэн езуітаў, які быў зацверджаны папам Паўлам ІІІ у 1540 г. У ВКЛ езуіты прыехалі ў І569 г. па запрашэнні віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча. Яны пачалі актыўную дзейнасць і заснавалі ў Вільне свой калегіум. Закранутае рэфармацыйным рухам грамадства, спачатку аднеслася да езуітаў вельмі насцярожана, але яны не спынялі працы. У той час у езуітаў была лепшая ў Еўропе адукацыя, пабудаваная на гуманістычных прынцыпах павагі да вучняў. Вялікую ролю адыграла і тое, што навучанне ў езуітаў было бясплатным. У 1586 г. у віленскім калегіуме і гімназіі ўжо вучылася прыкладна 700 чалавек. З Вільні езуіты пашырылі сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю ВКЛ. Хутка іх калегіумы адчыніліся ў Полацку, Нясвіжы, Віцебску, Мінску, Оршы і іншых гарадах. Вынікі гэтай дзейнасці былі відавочнымі. Дзеці шчырых прыхільнікаў Рэфармацыі рабіліся шчырымі католікамі. Напрыклад, перайшлі ў каталіцтва чатыры сыны М.Р.Чорнага, а адзін з іх нават прыняў сан і зрабіўся віленскім біскупам.
Поспеху Контррэфармацыі на Беларусі садзейнічала і тое, што рэфармацыйны рух падзяляецца на некалькі накірункаў, якія палемізуюць паміж сабой. У пачатку 60х гг. у беларускім пратэстанцтве вылучыўся радыкальны накірунак – антытрынітарызм альбо арыянства. Такую назву ён атрымаў таму, што ў ім адмаўлялася Тройца, а першым супраць хрысціянскага вучэння аб Тройцы выступіў у канцы Ш ст. александрыйскі свяшчэннік Арый.
У антытрынітарысцкім руху вылучаліся дзве плыні:
1.Памяркоўная, да якой належалі Будны і Цяпінскі. Прыхільнікі гэтай плыні крытыкавалі хрысціянскае веравучэнне з рацыяналістычных пазіцый. Яны разглядалі Бога ў якасці безасабовага пачатку, адмаўлялі неўміручасць душы, замагільны свет.
2.Радыкальная, прадстаўнікамі якой былі Пётр з Ганёнзы, Якуб з Калінаўкі, Марцін Чэховіч. Яны не толькі адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы, але таксама патрабавалі сацыяльных змен: ліквідацыі прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, войнаў, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці. Гэтыя патрабаванні прывялі да канфлікту з прадстаўнікамі больш памяркоўных кірункаў у рэфармацыйным руху і адштурхнулі ад яго шляхту і магнатаў.
Колькасць прыхільнікаў Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове ХVІст. пачынае рэзка змяншацца. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян. Яны павінны былі альбо прыняць каталіцтва, альбо з'ехаць у іншыя краіны. Пасля гэтага на Беларусі засталіся толькі асобныя пратэстанцкія суполкі.
0 комментариев