1.1 З гісторыі стварэння падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры

Пытанням стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай школы шмат увагі надавалася ў савецкія часы. Асноўнай задачай вучэбнага дапаможніка або падручніка лічылася забеспячэнне цэласнасці навуковых ведаў па прадмеце, сістэматызацыю асноўных тэарэтычных палажэнняў, іх арганічную сувязь з фактамі

Метад выкладання матэрыялу, структуру, мову кнігі разглядалі, зыходзячы з канкрэтнага прызначэння падручніка

Пры АПН СССР працуе спецыяльная лабараторыя па праблемах падручніка. У матэрыялах аб рэформах школы адзначаецца: «Трэба прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу, узроставымі асаблівасцямі вуняў, навучальныя планы, праграмы, падручнікі, навучальна-наглядныя дапаможнікі» [14; С.57].

Падручнікі аб'ядноўваюць вакол сябе ўсе іншыя навучальныя кнігі (навучальныя дапаможнікі, навукова-папулярную літаратуру, абавязковую і дадатковую мастацкую літаратуру) і сродкі навучання (наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял, тэксты, каардынуюць работу вучняў з імі.

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры канкрэтызуюць змест навучання, вызначаны праграмай. У сучаснай школе карыстаюцца стабільнымі падручнікамі: у сярэдніх классах – падручнікам-хрэстаматыяй, у старэйшых классах – падручнікам гісторыка-літаратурнага тыпу.

У падручніках-хрэстаматыях змяшчаюцца мастацкія творы, урыўкі з іх у строга вызначаным аб'ёме і паслядоўнасці, прадугледжанай праграмамі.

Падручнікі-хрэстаматыі для сярэдніх класаў дапамагаюць настаўніку вырашаць выхаваўча-адукацыйныя і метадычныя задачы: паглыбляць навукова-гістарычную аснову вывучэння мастацкіх твораў, арганізоўваць і накіроўваць самастойную работу над тэкстам, садзейнічаць развіццю мовы вучняў, мыслення, эстэтычных густаў. У кожным раздзеле такога падручніка змешчаны артыкул аб пісьменніках, аб гісторыі стварэння пэўных твораў, аб жанрах, даецца тлумачэнне літаратуразнаўчых тэрмінаў.

Ёсць у падручніку-хрэстаматыі метадычны аппарат, які складаюцьслоўнікавы (звычайна падрадкоўны) каментарый, пытанні і заданні для разбору твораў, уступныя і заключныя артыкулы да асобных твораў, а таксама па тэорыі літаратуры, ілюстрацыйны матэрыял.

Творы, якія рэкамендуюцца для класнага аналізу і самастойнага чытання, звычайна даюцца са значнымі купюрамі. Таму настаўнік павінен так арганізаваць чытанне, кааб у вучня склалася цэласнае ўяўленне аб усім творы.

Падручнікі па беларускай літаратуры звычайна пачынаюцца вершам ці артыкулам, які дае ідэйна-мастацкі кірунак усім заняткам па літаратуры. Такое ж прызначэнне маюць і змешчаныя перад кожным раздзелам эпіграфы, мастацкія застаўкі.

Для старэйшых класаў маюцца два падручнікі: гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыя. Яны таксама змяшчаюць метадычны аппарат: пытанні і заданні, слоўнік, спіс літаратурна-крытычных прац, ілюстрацыйны матэрыял. У падручнік для старэйшых класаў у поўным аб'ёме уключаны толькі творы невялікія па памерах: вершы, байкі, апавяданні. Творы вялікага аб'ёму прадстаўлены ўрыўкамі, па іх нельга скласці цэласнае ўражанне, таму яны выдаюцца для старшакласнікаў у серыі «Школьная бібліятэка».

Дадатковы матэрыял па тэмах падручнікаў па беларускай літаратуры змяшчаюць розныя навучальныя дапаможнікі: слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, фонахрэстаматыя, альбомы, прысвечаныя жыццю і творчасці выдатных беларускіх пісьменнікаў.


1.2 Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры

У айчыннай адукацыйнай прасторы праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры не траціць сваёй актуальнасці цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Ужо ў канцы 1970-х – пачатку 1980-хх гадоў распачалася праца па стварэнні такіх адкрытых сістэм рознахаратарных і рознаўзроўневых сродкаў навучання, што забяспечылі б яго комплекснасць, максімальную эфектыўнасць, дасягненне адпаведных адукацыйных мэт ва ўмовах масавай школы.

У 1990-я гады мінулага стагоддзя адбывалася актыўнае станаўленне нацыянальнай сітэмы адукацыі, распачаўся працэс яе мадэрнізацыі г.зв. рэформа, накіраваная на паляпшэнне якасці навучання ў агульнаадукацыйнай школе. Узнікла вострая патрэба ў сістэмна-метадычным забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу. У канцэптуальна-праграмных дакументах па развіцці нацыянальнай адукацыі актуалізуецца пытанне пра стварэнне цэлага комплексу сродкаў навучання.

Пра неабходнасць падрыхтоўкі комплекснага вучэбна-метадычнага забеспячэння гаворыцца ў «Канцэпцыі рэфармавання літаратурнай адукацыі». Увядзенне ў школьную практыку новых вучэбна-метадычных комплексаў было абумоўлена надзённай патрэбай абнаўлення зместу літаратурнай адукацыі, што знайшло адлюстраванне ў праекце «Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».

Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў, прызначэнне якіх бачыцца ўжо не толькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванні практычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокім далучэнні ўсіх удзельнікаў вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога з'яўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыі, у тым ліку – літаратурнай.

Распрацоўка і ўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага на фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнне вучэбнага працэсу «інавацыйнымі» вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі ад традыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.

Рэалізацыя асобасна арыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы, што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавала пашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныя ўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускай літаратуры.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйных стандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні да структуры і аб'ёму зместу адукацыі.

«Канцэпцыя літаратурнай адукацыі» з'яўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныя элементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.

Такім чынам, вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце «Беларуская літаратура» можа быць акрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінай метадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабой кампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасці педагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].

Пры канструяванні вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне мае тэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў, стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогія ўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны і метадычны аппарат).

Эфектыўнасць распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі (прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню яго культуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай, псіхалагічнай і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы і дасягнуць зададзеных мэт, мяркуемых вынікаў.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікам сучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальная пабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычную сістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычных сродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.

Вучэбна-метадычны комплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання для школьнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам і вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя і мультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.

Комплекс навучальных выданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямі літаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечвае рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» у агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў, дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка», слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроны даведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

У склад вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныя матэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы для вучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасць вучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцю засваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнай асаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму з'яўляецца тое, што ўсе яго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу да структуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс у акрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.

Вызначальнымі, структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексу з'яўляюцца:

- якасць зместу вучэбнага матэрыялу;

- якасць метадычнай арганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;

- комплекснасць, змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;

- эфектыўнасць выкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Важнейшай праблемай пры стварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнага матэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратуры ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам (сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры). Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне таксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыю ацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу, прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэння беларускай літаратуры.

Бясспрэчна, цэнтральнае месца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік (вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.


ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 


Информация о работе «Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі»
Раздел: Педагогика
Количество знаков с пробелами: 40000
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
88791
0
0

... не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з' ...

Скачать
40445
3
1

... заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе. ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы   1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры ...

Скачать
66996
0
0

... , Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў. Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю ...

Скачать
39095
0
0

... мэты вынікаюць і задачы даследавання: -           Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; -           Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; -           Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; -           Распрацаваць урок па ...

0 комментариев


Наверх