2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

 

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук

Праліска А.В. зазначае, што дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук - «сапраўдны падарунак настаўнікам беларускай мовы і літаратуры» [17; С.54].

Названая кніга – не першы дапаможнік такога тыпу гэтага аўтара, якім многія настаўнікі карыстаюцца ў сваёй працы. Так, вельмі карыснымі і патрэбнымі з’яўляюцца кнігі В.Я. Ляшук – “Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе”, “Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе”, а таксама аналагічныя, прысвечаныя Івану Мележу, Адаму Міцкевічу, Кандрату Крапіве. Апошняя напісана ў сааўтарстве.

Дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук заслугоўвае асаблівай увагі. Асоба Максіма Багдановіча надзвычай велічная і ў той самы час трагічная. Жыццё аўтара “Вянка” можна параўнаць хіба толькі са знічкай: так ярка свяціла, але хутка згасла. Менавіта таму, думаецца, творчасць Максіма Багдановіча была, ёсць і будзе крыніцай даследавання і вывучэння.

Вера Якаўлеўна Ляшук – адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую, паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюцца біяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант яго жыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае – данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.

Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны , на высокім навукова-метадычным узроўні.

На сёння жыццё і творчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з V па Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ў школе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі па вывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныя віды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементамі французскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план і іншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў па вывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымых метадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачы вучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі, а, наадварот, іх актывізуе.

Вельмі карысным з’яўляецца тое, што перад кожным урокам акрэслены яго мэты. Бо такая праца вельмі цяжка даецца асабліва маладому і нявопытнаму настаўніку.

Амаль на кожным уроку па творчасці М. Багдановіча В.Я. Ляшук рэкамендуе актывізаваць веды і пачуцці вучняў, каб увесці ў свет таго, пра што пойдзе гутарка далей, пэўным чынам падрыхтаваць іх да ўспрымання новага матэрыялу. Асабліва карыснай будзе такая падрыхтоўка ў сярэніх класах, бо гэта спрыяе абуджэнню цікавасці вучняў да твора, які разглядаецца на ўроку, і да асобы паэта. Аўтар рэцэнзуемага дапаможніка лічыць мэтазгодным праводзіць такія гутаркі пры вывучэнні твораў “Зімой”, “Вадзянік”, “Слуцкія ткачыхі”, “Песняру”.

Вельмі карыснай з’яўляецца парада аб выкарыстанні параўнальнага падыходу і міжпрадметных сувязей. Так, пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Санет” у VІІІ класе праводзіцца паралель з вершам У. Шэкспіра “Санет”. Параўноўваюцца таксама пераклады М.Ю. Лермантава і верша Гётэ, зробленага аўтарам “Вянка”. Плённымі з’яўляюцца парады па арганізацыі міжпрадметных сувязей з гісторыяй, а таксама ўнутрыпрадметных сувязей розных тыпаў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках літаратуры спрыяе эканоміі часу, абуджэнню цікавасці вучняў да твора.

Добра, што вучоны-метадыст звяртае ўвагу настаўніка на неабходнасць акрэсліваць праблему аналізу на арыентацыйных занятках, на неабходнасць правядзення працы па запамінанні зместу твора.

Аўтар дапаможніка дае падрабязны аналіз кожнага твора, які вывучаецца на ўроку. Вялікую ўвагу В.Я. Ляшук надае думкам, пачуццям, якія выклікае твор у вучняў. Настаўнік павінен дапамагаць ім мысліць самастойна, рабіць уласныя высновы. Веа Якаўлеўна пастаянна звяртае ўвагу на мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае М. Багдановіч у творах, раіць дэталёва разбіраць іх, вучыць дзяцей абгрунтоўваць свае адказы, прыводзіць прыклады. Паступова, асабліва ў старэйшых класах, В.Я. Ляшук ускладняе задачу пошуку мастацкіх сродкаў у вершах М. Багдановіча, раіць больш глыбока і ўдумліва сачыць за развіццём думак, настрою і пачуццяў лірычнага героя.

Вывучэнне кожнага твора М. Багдановіча Вера Якаўлеўна спалучае з пэўным перыядам жыццёвай і творчай дзейнасці паэта, звесткамі з яго біяграфіі. Не апошняе месца займае і актуалізацыя папярэдніх ведаў.

Вартаснай з’яўляецца прапанова В.Я. Ляшук папрацаваць вучням самастойна. Напрыклад, як пры вывучэнні пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…” (VІІІ клас). Хоць такія ўрокі патрабуюць ад настаўніка вялікай падрыхтоўкі, распрацоўкі розных пытанняў і заданняў, яны не менш карысныя, чым урокі, дзе настаўнік працуе з вучнямі ў адной камандзе. Карысным з’яўляецца і выкарыстанне прыёму кадраплана. У вучняў, якія працуюць над заданнем па стварэнні кадраплана, развіваецца вобразнае ўяўленне, без чаго ўспрыманне мастацкага твора, у аснове якого зрокавыя вобразы, будзе павярхоўным. Узор такой працы даецца на прыкладзе пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”.

Вельмі далікатна аўтар дапаможніка падводзіць вучняў VІІІ класа да вывучэння інтымнай лірыкі, з якой дзеці не знаёміліся раней (верш “Зорка Венера”).

Важнае значэнне для настаўнікаў беларускай літаратуры маюць рэкамендацыі аўтара па распрацоўцы сістэмы ўрокаў па вывучэнні творчасці М. Багдановіча ў ІХ класе, а таксама прапанаваны яе канчатковы варыянт. Напрыклад, першы ўрок “У вянок паэту” будуецца як урок-мантаж, дзе гучаць вершы, прысвечаныя М. Багдановічу, у чытанні загадзя падрыхтаваных вучняў. Вершы розных паэтаў падабраны надзвычай удала. На ўроку выкарыстоўваюцца выставы кніг пра М. Багдановіча, творы мастацтва і культуры, фотаздымкі.

Варта адзначыць урок пазакласнага чытання, прысвечаны жыццю і творчасці М. Багдановіча. Так, В.Я. Ляшук прапануе правесці ўрок пазакласнага чытання ў форме літаратурнай вечарыны “Красу, і светласць, і прастор шукаў” і паказвае, як гэта лепш зрабіць. У канцы ўрока вучням прапануецца віктарына, якая з’яўляецца своеасаблівым замацаваннем ведаў, набытых пры вывучэнні творчасці М. Багдановіча.

Вельмі глыбокую распрацоўку дае В.Я. Ляшук па вывучэнні апавядання “Апокрыф”. Заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і ўвагі настаўнікаў яе рэкамендацыі да іншых урокаў. Напрыклад, па вывучэнні інтымнай лірыкі М. Багдановіча. Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту тэма кахання набывае актуальнае значэнне. Зацікавяць іх на гэтым уроку ўспаміны Г. Какуевай і Д. Дзябольскага, якія прапануе выкарыстаць В.Я. Ляшук. Рэкамендацыі аўтара паспрыяюць выхаванню культуры інтымных узаемаадносін маладых людзей.

Такім чынам, дапаможнік В.Я. Ляшук можна назваць каштоўным метадычным набыткам па беларускай літаратуры.



Информация о работе «Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі»
Раздел: Педагогика
Количество знаков с пробелами: 40000
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
88791
0
0

... не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з' ...

Скачать
40445
3
1

... заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе. ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы   1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры ...

Скачать
66996
0
0

... , Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў. Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю ...

Скачать
39095
0
0

... мэты вынікаюць і задачы даследавання: -           Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; -           Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; -           Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; -           Распрацаваць урок па ...

0 комментариев


Наверх