2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў

У якасці прыклада вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў намі быў абраны: “Беларуская літаратура ХІ-ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій”. Дапаможнік створаны аўтарскім калектывам: А.І. Бельскім, У.Г. Кароткім, П.І. Навуменкам.

Адзначаны дапаможнік – унікальнае выданне, бо ў ім сцісла выкладзена гісторыя беларускай літаратуры ад старажытнасці да нашых дзён. Даецца характарыстыка творчасці многіх таленавітых пісьменнікаў, асветлены пытанні тэорыі літаратуры. Навучальны дапаможнік стаў адным з пераможцаў на адкрытым конкурсе, які праводзіўся ў межах праграмы “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі ў Беларусі” пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.

Дадзены дапаможнік адрасуецца вучням старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, навучэнцам гімназій і ліцэяў, слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў і курсаў, абітурыентам. Можа быць выкарыстаны студэнтамі каледжаў і універсітэтаў, дзе выкладаецца курс беларускай літаратуры.

Названы вучэбны дапаможнік складаецца з сямі раздзелаў. Першы – “Старабеларуская літаратура” змяшчае звесткі пра развіццё літаратуры ў ХІ – ХVІІІ стагоддзях. Тут вучні могуць знайсці інфармацыю пра дзейнасць Францішака Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага. Акрамя гэтага, у раздзеле падаюцца звесткі пра палемічную літаратуру, парадыйна-сатырычныя творы, старабеларускую кніжную паэзію, драматургію.

Другі раздзел (“Літаратура ХІХ стагоддзя”) звяртае ўвагу на гістарычныя ўмовы развіцця новай беларускай літаратуры ў ХІХ стагоддзі, сувязь беларускай літаратуры і вызваленчага руху, дзейнасць філаматаў, літаратурныя традыцыі філамацкага руху. У гэтым жа раздзеле можна пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам такіх пісьменнікаў як Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш.

Трэці раздзел знаёміць з асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя. Тут раскрываюцца гістарычны ўмовы развіцця, даецца агульная характарыстыка літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. У дадзеным раздзеле змешчана інфармацыя пра дзейнасць пісьменнікаў гэтага перыяду: Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Алаіза Пашкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі.

Чацвёрты раздзел прысвечаны літаратуры 20-першай паловы 50-х гадоў. Тэкст раздзелу падзяляецца на два падраздзелы: “Гістарычныя ўмовы і агульная характарыстыка развіцця літаратуры ў 20-30-я гады” і “Літаратура 40-першай паловы 50-х гадоў”. Асобна разглядаецца таксама тэма развіцця драматургіі ў гэты час. Першы падраздзел утрымлівае звесткі пра развіццё прозы як жанра літаратуры (тут адзначаецца дзейнасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага) і паэзіі (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк).

Раздзел пяты “Літаратура другой паловы 50-60 –х гадоў” адкрываецца агульнай характарыстыкай літаратурнага працэсу гэтага перыяда. У падраздзеле паэзіі можна знайсці неабходныя для школьнікаў і навучэнцаў веды пра дзейнасць А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, Ул. Караткевіча. Проза ўтрымлівае звесткі пра творчы шлях Я. Брыля, І. Мележа, В. Быкава, І. Шамякіна, Ул. Караткевіча. Падраздзел драматургіі разглядае творчасць К. Губарэвіча, А. Макаёнка.

Шосты раздзел мае назву “Сучасная літаратура”. Як і астатнія, ён мае падзел на паэзію, прозу, драматургію. Адкрываецца раздзел агульнай характарыстыкай развіцця літаратуры ў дадзены перыяд. Акрамя таго, у канцы кожнага падраздзела ёсць звесткі пра творчасць маладых аўтараў (“Новыя імёны ў беларускай прозе (паэзіі, драматургіі)”).

Апошні сёмы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны тэорыі літаратуры. Тут падаюцца звесткі пра літаратуру як від мастацтва: разглядаюцца асаблівасці, значэнне і функцыі літаратуры, асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу, роля мастацкага вобраза ў літаратуры, роды, віды і жанры літаратуры.

У гэтым жа раздзеле вучні могуць даведацца пра сувязь светапогляду і творчасці псіьменніка.

Таксама тут жа падаюцца тэарэтычныя звесткі пра літаратурны твор: разглядаюцца паняцці асаблівасцяў, праблематыкі, ідэі, пафасу мастацкага твора, паняцце сюжэту і кампазіцыі, асаблівасці мовы мастацкай літаратуры.

Вельмі карысным з’яўляецца тое, што ў вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны рэкамендацыйны спіс літаратуры. Гэта дазваляе вучням паглыбіць свае веды, больш дасканала вывучыць тое ці іншае пытанне. Спрашчае задачу і тое, што спіс літаратуры пададзены ў адпаведнасці з раздзеламі дапаможніка.


Заключэнне

Аналіз адпаведнай літаратуры па тэме работы дае магчымасць прыйсці да наступных вынікаў.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі, як і падручнікі па беларускай літаратуры займаюць цэнтральнае месца ў працэсе выкладання беларускай літаратуры ў школе, бо менавіта на звесткі, змешчаныя ў падручніках і дапаможніках скіроўвае настаўнік увагу дзяцей. Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.

Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў.

Плён адносна завершанай літаратурнай адукацыі не абмяжоўваецца засваеннем ведаў, выпрацоўкай уменняў і навыкаў. Галоўнай мэтай літаратурнай адукацыі ў сучаснай адукацыйнай парадыгме бачыцца фарміраванне шырокіх літаратурных кампетэнцый, што дазваляюць вучню не толькі спасцігаць мастацтва слова, але і рэалізоўваць уласныя творчыя памкненні, выступаць у ролі не толькі “спажывальніка”, але і “генератара” літаратуры.

У гэтым сэнсе асаблівай увагі вымагаюць пытанні і заданні, што ўключаюцца ў розныя часткі вучэбна-метадычных дапаможнікаў, аднак павінны суадносіцца паміж сабой, утвараючы сістэму.

Уключэнне ў падручнікі, падручнікі-хрэстаматыі побач з рэпрадуктыўнымі праблемных пытанняў і пошукавых заданняў адбываецца больш ці менш паслядоўна ўжо сёння, але айчынныя даследчыкі і педагогі-практыкі прапануюць шырэй уводзіць у падручнікі новага пакалення творчыя заданні, падаваць крытычныя ацэнкі таго ці іншага твора.

Метадычная арганізацыя вучэбна-метадычнага комплексу новага пакалення па беларускай літаратуры мусіць прадугледжваць і магчымасць шматаспектнай актывізацыі міжпрадметных сувязяў – і паміж беларускай і рускай літаратурамі, паміж літаратурай і мовай (пераклады, жанрава-тэматычныя супастаўленні, літаратурныя кантакты).

Такім чынам, у працэсе працы над дадзенай курсавой работай была дасягнута асноўная мэта і вырашаны пастаўленыя задачы.


Спіс літаратуры

1.  Беларуская літаратура ХІ – ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І. Навуменка і інш. – Мн.: “Аверсэв”, 2001. – 415 с.

2.  Бельскі А.І. Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры: структура, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці// Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”, - 2008, - №2, С. 3-11.

3.  Бугаёў Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 284 с.

4.  Быкоўскі П. Карысны дапаможнік (На кн. Самцэвіч В., Зомерфельд Е., Мазінг М. Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў. Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сярэдняй школы)// Сав. школа, - 1953, №6, С. 81-82.

5.  Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурныя працэсы. – Мн., 1983, - 363 с.

6.  Івашын В. Актуальныя праблемы літаратурнай адукацыі// Беларуская мова і літаратура ў школе, - 1991, - №9, С. 10-13.

7.  Івашын Васіль. Характэрныя асаблівасці беларускай літаратуры ХІ класа ў агульнай сістэме літаратурнай адукацыі//Роднае слова, - 2006, - №10, С.3-5.

8.  Івашын В.У. Некаторыя аспекты методыкі выкладання літаратуры ў школе// Беларуская мова і літаратура, - 2005, - №9, С.13-17.

9.  Лявонава Е. Да праблемы вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусвету// Мова-літаратура-культура, матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск., 16-17 лістапада 2006 г., Мінск, - 2007, С. 603.

10.  Лясун Людміла. Літаратура як чалавеказнаўства: Метад. парады да падручніка «Беларуская літаратура. 5 клас»// Роднае слова. – 2003, - №10, С.59-61.

11.  Ляшук В.Я. І. Мележ ў школе: Дапаможнік для настаўніка.- Мн., 1981. – 126с

12.  Марціновіч А. Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшніга дня: Літаратурна-крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. – Мн., - 1994, - 254 с.

13.  Методыка беларускай літаратуры. Анатаваны бібліяграфічны дапаможнік 1906 – 1971 год. - Мн., «Выш.школа», - 1977, - 360 с.

14.   Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў пед. ін-таў/ Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук і інш., - Мн.: Выш.шк., 1986 – 366 с.

15.   Мішчанчук М.І. Навука пра літаратурны стан і перспектывы. – В кн. Мировоззрение и наука на рубеже третьего тысячелетия. – Брест, - 1999, - С.242 – 245.

16.   Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, - Мн., - 1995, - 466 с.

17.  Праліска А.В. Каштоўны метадычны набытак // Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №11, - с. 54-56.

18.  Рашэтнікава Н.Б. Метадычная спадчына як скарбніца навуковых ідэй// Беларускае літаратуразнаўства. Навукова-метадычны альманах. Вып. 1, - Мн., - 2005, с. 115 – 119.

19.  Старычонак В.Дз. Беларуская літаратура: Дапаможнік для абітурыяентаў, Мн., - 1994, - 366 с.

20.  Юрэвіч У. Слова вучыць і выхоўвае. Праграма і падручнікі. У кн.: Юрэвіч У. Абрысы. Выбр. літаратурна-крытычныя артыкулы, Мн., Маст-літ., - 1976, - 245-266 с.


Информация о работе «Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі»
Раздел: Педагогика
Количество знаков с пробелами: 40000
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
88791
0
0

... не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з' ...

Скачать
40445
3
1

... заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе. ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы   1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры ...

Скачать
66996
0
0

... , Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў. Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю ...

Скачать
39095
0
0

... мэты вынікаюць і задачы даследавання: -           Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; -           Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; -           Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; -           Распрацаваць урок па ...

0 комментариев


Наверх