Рэферат
1 Белнацкам пры наркамаце РСФСР
2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР
3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР
4 Ліквідацыя Літбела і яе прычыны
Спіс крыніц і літаратуры
1 Белнацкам пры наркамнацы РСФСР
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый:
Пазіцыя кіраўніцтва Пауночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха i Абласнога Савета Народных Kaмicapaў. Узначальвалі гэтыя органы не беларусы (А.Мяснікоу, К.Ландар, В.Кнорын, М.Калмановіч, У.Алібегау, С.Берсан i інш.). Ім цяжка было зразумець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР. Іх погляды складваліся пад уздзеяннем мнoгix фактарау, у тым ліку i ідэі сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а самавызначэнне народау, утварэнне нацыянальных, дзяржау, ix межы — перашкода на гэтым шляху.
На Беларусі праціўнікі нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва спасылаліся i на такі аргумент: беларусы, на ix думку, не з'яуляюцца самастойнай нацыяй, а таму прынцып самавызначэння у адносінах да ix не падыходзщь. Вось што nicaў сакратар Пауночна-Заходняга абкома РКП(б) В.Кнорын: "Мы лічым, што беларусы не з'яуляюцца нацыяй i што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія ix адрозніваюць ад pycкix, павінны быць ліквідаваны. Нашай задачай з'яуляецца не ўтварэнне новых нацый, а ліквідацыя старых нацыянальных перашкод". Гэтай жа думкі прытрымліваліся i некаторыя Kipaўнікi цэнтральных органау РСФСР. Вось чаму у дэкрэце УЦВК ад 13 лістапада 1918 г. аб скасаванш Брэсцкага Mipнara дагавора i аб прызнанні права на самавызначэнне вызваленых ад нямецкай акупацыі раёнау Беларусь не называлася. Хоць дакладна вядома, што У.Ленін яшчэ у верасні 1917 г. гаварыу аб неабходнасці самастойнасці беларусау як нацыі. У сваім артыкуле "Ці ўтрымаюць бальшавікі дзяржауную уладу?" ён пicaў аб аднаўленні "поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульман...". Такім чынам, Ленін адносіу Беларусь да тых нацыянальных рэгіёнаў Pacii, якія маюць безумоунае права на нацыянальнае самакіраванне i самастойнае дзяржаўнае існаванне.
Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лесе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), утвораны 31 студзеня 1918 г. пры камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Kipaўнікi Белнацкома А.Чарвякоу, З.Жылуновіч i іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікi i устанауленне цесных сувязей з РСФСР (на прынцыпах аутаноміі). Гэту пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Pacii—Маскве, Петраградзе, Саратаве, Тамбове, Казані i інш. Усяго ў Pacii знаходзілася 1,5 млн беларусаў-бежанцаў.
Белнацком i Kipaўнiкi беларускіх секцый зрабілі шмат намаганняу, каб здзейсніць свае планы. Так, у верасні 1918 г. дэлегацыя Белнацкома на чале з В. Лагуном прыехала у Смаленск i прапанавала Пауночна-Заходняму абкому партыі абмеркаваць праект "Аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацком хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць першы крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаунасці народаў гэтага краю. Аднак абком не прыняуў дадзенай прапановы.
Пасля таго, як былі абвешчаны дэкрэты СНК РСФСР аб прызнанні незалежнасці Эстоніі, Латвіі i Літвы, у газеце Белнацкома "Дзянніца" 19 лістапада 1918 г. з'явіўся артыкул пад назвай "Як жа з Беларуссю?". Яго аўтар, рэдактар газеты З.Жылуновіч, абвінаваціў камісара па нацыянальных справах i кірауўнікоў Заходняй вобласці ў абыякавых адносінах да Беларусі.
27 лістапада 1918 г., улічваючы настрой беларусаў-бежанцаў, Маскоўскі камітэт беларускіх секцый на сваім пасяджэнні выказауся за абвяшчэнне беларускай нацыянальнай дзяржаунасці. Дэлегацыя у складзе З.Чарнушэвіча, Я.Дылы праінфармавала аб сваім рашэнні наркома па справах нацыянальнасцей І.Сталіна. Але І.Сталін не адрэагаваў на гэта.
Пытанне аб неабходнасці стварэння беларускага савецкага ўрада разглядалася i на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21-23 снежня 1918 г. У рабоце канферэнцыі удзельнічалі прадстаўнікі ад маскоускай, петраградскай, саратаўскай, тамбоўскай i мінскай секцый. У прывітальных тэлеграмах ЦК партыі, УЦВК, Саунаркому, Наркомнацу канферэнцыя выказала надзею, што ідэя беларускай савецкай дзяржаунасці сустрэне падтрымку вышэйшага кіраўніцтва. Сярод прынятых канферэнцыяй рашэнняў важнейшай была рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з З.Жылуновічам звярнулася з дадзенай прапановай да І.Сталіна. Але І.Сталін, які падтрымлівау пазіцыю Пауночна-Заходняга камітэта РКП(б) i Аблвыканкомзаха, зноў не адрэагаваў на гэту ініцыятыву.
Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу абкома партыі сталі звяртацца да цэнтральных органау Pacii з прапановай i прашэннем аб абвяшчэнш самастойнай Беларускай рэспублікі i ўтварэнні Беларускай дзяржавы. Так, напрыклад, Мінгубрэўком 20 снежня 1918 г. накіравау на імя старшыні УЦВК Я.Свярдлова тэлеграму з прапановай аб утварэнш Беларуска-Літоускай працоунай камуны, якая будзе у "цеснай федэратыунай сувязі з Саветрасіяй". Даведаушыся пра тое, А.Мяснікоў у тэлеграме на адрас УЦВК назваў прапанову ўласнай думкай некаторых мясцовых работнікаў. На самой жа справе гэта было адлюстраваннем новых адносін да нацыянальнага пытання з боку прагрэсіўнай беларускай грамадскасці.
Узнікае пытанне: чаму некаторыя органы РСФСР не прыслухоувалкзя да голасу Белнацкома, бюро беларускіх секцый, іншых органау аб утварэнні Беларускай нацыянальнай дзяржавы? Мабыць, таму што ў той складанай сітуацыі цэнтральныя органы Pacii не маглі не лічыцца з думкай Пауночна-Заходняга абкома партыі, Аблвыканкомзаха, якія выступалі ад імя ycix працоўных Беларуci. Да таго ж аўтарытэт кіраўнцітва Заходняй вобласці, абкома партыі i асабліва А.Мяснікова быў вельмі вялікі. 3 ix дзейнасцю звязаны ўсталяванне ўлады Саветаў на Беларусі арганізацыя барацьбы супраць нямецкіх акупантаў, сацыяльна-эканамічныя пераутварэнні, барацьба з голадам. Вось чаму цэнтральныя органы Pacii падтрымлівалі кіраўнікоў Заходняй вобласці i лічылі, што Беларусь павінна ўваходзціь у склад Pacii як адміністрацыйна-тэрытарыяльная яе частка. Нават Наркамат унутраных спраў РСФСР прыняў пастанову аб тым, што Заходняя вобласць павінна знаходзіцца ў складзе Pacii, таму што "ў ix аднолькавае гістарычнае мінулае, аднародная гаспадарчая структура, аднолькавыя геаграфічныя ўмовы".
... Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з ...
... былі ўтвораны Прыбалтыйскія рэспублікі. Апошнім акном на граніцы з Польшчай, якое трымалі адкрытым на ўсялякі выпадак, заставалася Беларусь. 1918 г., абвясціла сябе I з’ездам КП(б) Беларусі і прыняла пастанову аб утварэнні Беларускай ССР. Часовы рабоча-сялянскі ўрад узначаліў вядомы літаратар і грамадскі дзеяч З.Жылуновіч (Ц.Гартны). У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест аб ...
... з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191]. Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. 3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі Гістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблі ...
... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...
0 комментариев