2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР

Для канчатковага вырашэння пытання аб адміністрацыйным будаўніцтве на вызваленай тэрыторьп пры УЦВК была створана кампанія, у якую ўвайшлі прадстаунікі абласных аб'яднанняу, вядучых наркаматау (унутраных спрау, фінансау, дзяржаўнага кантролю, земляробства, юстыцыі i iнш.). Як бачым, думка па гэтым пытанні фарміравалася на даволі шырокай прадстаўнічай аснове. Аднак здзіуляе тое, што у камісію не ўвайшлі прадстаушкі Народнага кампарыята па справах нацыянальнасцей. Камісія прыняла рэкамендацыю аб захаванні Заходняй вoблacцi ў складзе Мінскай, Гродзенскай, Магілёускай, Вціебскай i Смаленскай губерняў. 23 снежня 1918 г. на аснове гэтай рэкамендацыі УЦВК прыняў рашэнне аб захаванні Заходняй вобласці i канчаткова вызначыў яе тэрыторыю. Taкім чынам, была узаконена пазціыя Пауночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха. Беларусь па-ранейшаму заставалася ў складзе Pacii.

У тэты ж дзень УЦВК разгледзеу пытанне аб дзяржауным будауніцтве у Прыбалтыцы. Былі зацверджаны прынятыя раней дэкрэты СНК аб прызнанні незалежнасці Эстоніі, Латвіі i Літвы. Hi ў дакладзе І.Сталіна на пасяджэнні УЦВК, нi ў пастанове УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці рэспублікі Эстляндыі, Літвы i Латвіі" Беларусь не называлася. У артыкуле І.Сталіна "Справы ідуць", надрукаваным напярэдадні пасяджэння УЦВК 22 снежня 1918 г. у газеце "Жизнь национальностей" i прысвечаным дзяржаунаму будаўніцтву ў заходніх абласцях, таксама нічога не гаварылася аб Беларусі i тым больш аб перспектывах яе нацыянальнага самавызначэння.

Пытанне аб лесе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду у ЦК РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве У.Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняу пастанову аб утварэнш Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязау Пауночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўнцтву на Беларусь 25 снежня 1918 г. у Наркомнацы адбылася нарада І.Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкома, членамі Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных секцый i камітэта Маскоускай беларускай секцыі РКП(б). Абмяркоувалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. Нарада канстатавала, што "з мэтай умацавання i пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным маштабе у дадзены момант поўнасцю наспела неабходнасць аб'яулення Беларусі як са-мастойнай ва ycix адносшах нацыі, незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. Нарада абмеркавала таксама пытанне пра будучы часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР. У гэты ж дзень І.Сталін у размове па телефоне са старшынёй Пауночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А.Мясніковым паведаміу, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада.

Такім чынам, пад уздзеяннем ЦК РКП(б) Наркомнац, а затым i Пауночна-Заходні абком РКП(б), Аблвыканкомзах, СНК Заходняй вобласці памянялі свае адносіны да лесу Беларусі. Яны нават пайшлі далей у вызначэнні юрыдычнага статусу Беларусі як Белнацком i беларускія камуністычныя секцыі, якія прытрымліваліся прынцыпу аутаноміі Беларусі ў складзе РСФСР.

29 снежня 1918 г. прадстаўнікі беларускіх секцый пры ЦК РКП(б) З.Жылуновіч, А.Чарвякоу i іншыя, хто ўдзельнічау у падрыхтоўцы дакументаў, звязаных з абвяшчэннем БССР, выехалі з Масквы у Смаленск. І.Сталін па даручэнні ЦК РКП(б) паведаміў Пауночна-Заходняму абкому РКП(б), што "сёння выязджаюць у Смаленск беларусы. Вязуць з сабой Маніфест. Просьба ЦК партыі i Леніна прыняць ix, як малодшых братоў, можа яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць усё свае жыццё партыйнай, савецкай рабоце" (Гісторыя Беларускай ССР.Т.З. С. 132).

30 снежня 1918 г. адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі i па дакладу кaмicii, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны увайсці Мінская, Магілёуская, Гродзенская губерніі поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага i Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі прымежных губерняў, населеных пераважна беларусамі. Гэта частка Гжацкага, Сычэўскага, Вяземскага i Юх- ноўскага паветаў Смаленскай губерні, частка Нова-Аляксандраускага павета Ковенскай губерні, увесь Вілейскі павет, частка Свянцянскага i Ашмянскага паветаў Віленскай губерніі, а таксама Аўгустоускі па- вет Сувалкаўскай губерні. У склад БССР камісія ўключыла чатыры паўночныя паветы Чарнігаускай губерні: Суражскі, Мглінскі, Старадубскі i Навазыбкаўскі.

Такім чынам, былі ў асноуным вызначаны этнаграфічныя межы беларускай нацыі, эканамічныя, гістарычныя i нацыянальныя асаблівасці асобных губерняу, паветау i валасцей. Пазней пры больш дасканалым улшу нацыянальнага складу насельніцтва гэтыя межы ўдакладняліся. У адмшктрацыйна-гаспадарчых адносшах было вырашана падзяліць тэрыторыю рэспублікі на 7 раёнау - Miнскi, Смаленскі, Віцебскі, Maгілeycкi, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкі i 54 падраёны. Намечаны адміністрацыйны падзел БССР не быў ажыццёулены ў сувязі з польска-савецкай вайной, якая пачалася вясной 1919 г. Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнт-ральнае бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў выбраны прэзідыум ЦБ КП(б)Б у складзе А.Мяснікова, М.Калмановіча i В.Кнорына. Старшынёй прэзідыума стау А.Мяснікоў.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаунікі ад Белнацкома i Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б), ад Пауночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) i Аблвыканкомзаха. Старшынёй урада быу зацверджаны З.Жылуновіч, членамі - А.Мяснікоў, А.Чарвякоў i іншыя, усяго 17 чалавек. У складзе ўрада было створана 16 аддзелау (наркаматау) i 2 калегіі - надзвычайная i па справах палонных i бежанцау.

Пры абмеркаванні пытання аб складзе ўрада рэспублікі ўзніклі спрэчкі. З.Жылуновіч прапанаваў не ўводзіць у склад урада А.Мяснікова, М.Калмановіча i Г.Пікеля, якія павінны былі заняць пасады народных камісараў. Сваю прапанову З.Жылуновіч матывавау тым, што яны больш за іншых выступалі супраць утварэння самастойнай Беларускай рэспублікі Акрамя таго, яны ужо займалі высокія партыйныя пасады: А.Мяснікоу быў старшынёй прэзідыума ЦБ КП(б)Б, М.Калмановіч - членам прэзадыума ЦБ КП(б)Б, Р.Пікель - членам ЦБ КП(б)Б. Аб гэтым А.Мяснікоў паведаміў тэлеграмай І.Сталіну. 3 Масквы прыйшоў грозны адказ І.Сталіна: "Прапанову Жылуновіча аб неувядзенні трох членау знаходжу дэзарганізацыйнай i якая супярэчыць рашэнням партыі. Ніякіх уласных рашэнняу групы Жылуновіча не можа быць. Cnic членаў, усяго 17, з'яўляецца канчатковым. Я патрабую ад Жылуновіча, яго групы катэгарычнага адказу на пытанне, ці падпарадкуецца ён рашэнню ЦК? Чакаю тэрмшовага адказу. Па даручэнні ЦК партыі Сталін".

З.Жылуновіч nanpaciў дазволу яму самому весці перагаворы з ЦК РКП(б) i І.Сталіным. Аднак гэтага яму не дазволілі. На пасяджэнні ЦБ КП(б)Б было прынята рашэнне: "Ад імя Цэнтральнага бюро Даручыць весці перагаворы з ЦК Мяснікову". Так закончылася гэта спрэчка. З.Жылуновічу не удалося ажыццявіць сваю прапанову.

1 студзеня 1919 г. Часовы урад Беларусі абнародавау маніфест у сувязі з утварэннем БССР. "3 сённяшняга дня Беларусь, - гаварылася ў iм, - Савецкая рэспубліка, становіцца рэспублікай працоунага народа, рабочых, сялянскай беднаты i чырвонаармейцау". 3 гэтага дня уся улада на Беларусі адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым i мёртвым інвентаром, лясы, воды i нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі i заводы, банкі становяцца уласнасцю народа. Маніфест абвясціу раўнапраўе працоуных ycix нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады i распараджэнні акупацыйных улад, аб'явіу па-за законам Беларускую раду.

У сувязі з абвяшчэннем БССР вышэйшая улада на тэрыторыі рэспублікі перайшла да Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада. Абласны выканаучы камітэт Заходняй вобласці склаў свае паунамоцтвы. Толькі губвыканком Віцебскай i Магілёускай губерняў, якія у перыяд утварэння БССР знаходзіліся ў складзе РСФСР, па-раней-шаму кіравалі народнай гаспадаркай гэтых губерняу. Заходняя воб-ласць была скасавана.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Трэба адзначыць, што Часовы рэвалюцыйны урад БССР пачынаў сваю дзейнасць у надзвычай цяжкіх палітычных i эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецюх акупантау беларускай зямлі панавалі разруха i голад. Агрэсіуныя урадавыя колы Польшчы, дзе ўладу пасля абвяшчэння савецкім урадам незалежнасці Польскай дзяржавы захапілі буржуазія i памешчыкі, пагражалі Рэспубліцы Саветау вайной. У сувязі з гэтым 21 студзеня 1919 г. быу створаны Ваенна-рэвалюцыйны савет рэспублікі на чале са старшынёй ЦБ КП(б)Б А.Мясніковым, У гэты ж дзень урад Беларусі прыняу дэкрэт аб усеагульным ваенным навучанні працоуных.

У снежні 1918 г. - студзені 1919 г. на Беларуси адбыліся валасныя, павятовыя i губернскія з'езды Саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за класавую чысціню Саветаў. ЦБ КП(б)Б дало установку строга прытрымлівацца класавага адбору дэпутатаў пры выбарах у Саветы. У выніку ў Саветы былі выбраны у асноуным камуністы. Так, з'езд Саветаў Віцебскай губерні (20-21 студзеня 1919 г.) выбраў у склад губвыканкома 128 дэпутатау, сярод якіх было 98 камуністау, а астатнія спачувалі iм. 25 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Miнскi гарадскі Савет рабочых i чырвонаармейскіх дэпутатаў. 3 385 яго дэпутатаў 286 былі камуністы.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыуся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. З'езд абмеркаваў наступныя пытанні: аб бягучым моманце, справаздачу Часовага урада Беларусі аб адносінах да савецкіх рэспублік, аб Канстытуцыі БССР, выбары ЦВК БССР. Старшыня УЦВК Я.Свярдлоу, які прысутнічау на з'ездзе, абвясціу пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі'. У адказ з'езд прыняу "Дэкларацыю аб устанауленні федэратыунай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялктычнай Рэспублшай i РСФСР".

I Усебеларусш з'езд Саветау прыняу Канстытуцыю БССР - Асноуны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з'езду Саветау. У перыяд паміж з'ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаучы камітэт. У склад выбранага на з'ездзе ЦВК БССР увайшло 50 чалавек — 45 камуністаў, 2 бундауцы, 2 члены партыі "Паалей-Цыён", адзш меншавік.

Першая сесія ЦВК БССР (5 лютага 1919 г.) выбрала Малы i Вялікі прэзідыумы ЦВК для агульнага кіраўніцтва i для кіраўніцтва асобнымі галінамі народнай гаспадаркі БССР. Малы прэзідіыум ЦВК складауся са старшыні (А.Мяснікоу), двух членау (камісары па замежных i унутраных справах) i сакратара ЦВК. У Вялікі прэзідыум увайшлі 15 народных камісарау рэспублікі. Ён быу выканаучым органам улады рэспублікі, г. зн. здзяйсняў, па сутнасці, функцьп Савета Народных Kaмicapay.

I з'езд Саветау вызначыу тэрыторыю Савецкай Беларусі у складзе Мінскай i Гродзенскай губерняу. Тэрыторыя Віцебскай i Магілёускай губерняу у склад БССР не увайшла. Як гэта здарылася? Савецкі урад, ЦК РКП(б) добра ведалі палітыку кіруючых колау Польшчы, якія мелі на мэце аднауленне Польшчы у межах 1772 г. А гэта азначала далучэнне да Польшчы усёй тэрыторьи Беларусі. Тактыка ЦК РКП(б) у беларускім пытанш будавалася з улікам дадзенага фактару. Планавалася, што уключаныя ў склад РСФСР Магілёўская i Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторьи Беларусі захопіць Польшча, у будучым могуць стаць асновай для аднаулення беларускай дзяржаунасці.

Гэта ідэя узнікла, мабыць, яшчэ да абвяшчэння БССР. 25 снежня 1918 г. І.Сталін тэлеграфаваў А.Мяснікову аб тым, што Ковенская i Віленская губерні адойдуць да Літвы, Мінская, Смаленская i Гродзенская — да Беларусі А.Мяснікоу тут жа задау пытанне: "Куды дзенуцца Магілёуская i Віцебская губерні, аб якіх Вы нічога не сказалі, гэта таксама беларускія губерні?" І.Сталін адказау: "Аб гэтых губернях i аб многім іншым пагаворым, калі прыедзеце". 3anic гутаркі А.Мяснікова з І.Сталіным у час ix сустрэчы, якая адбылася 27 снежня 1918 г., пакуль не знойдзены. Аднак іншыя дакументы тых дзён сведчаць, што у гутарцы абмяркоувалася пытанне аб тэрыторыі Беларусь. У рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. запісана: "Правесці праз мясцовыя Саветы, а затым праз з'езд Саветау Беларусі рашэнне аб выдзяленні з Беларускай Рэспублікі Віцебскай, Смаленскай, а у далейшым i Магшёускай губерняу; пакінуць у складзе Беларусі дзве губерні Мінскую i Гродзенскую" (Неман. 1992. № 10. С. 152).



Информация о работе «Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в.»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 28836
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
54196
1
0

... Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з ...

Скачать
45662
0
0

... былі ўтвораны Прыбалтыйскія рэспублікі. Апошнім акном на граніцы з Польшчай, якое трымалі адкрытым на ўсялякі выпадак, заставалася Беларусь. 1918 г., абвясціла сябе I з’ездам КП(б) Беларусі і прыняла пастанову аб утварэнні Беларускай ССР. Часовы рабоча-сялянскі ўрад узначаліў вядомы літаратар і грамадскі дзеяч З.Жылуновіч (Ц.Гартны). У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест аб ...

Скачать
42668
0
2

... з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191]. Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. 3.         Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі Гістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблі ...

Скачать
49164
0
0

... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...

0 комментариев


Наверх