4. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы

Згодна з хрысціянскім веравучэннем, заснавальнікам царквы і яе галавой з'яўляецца Ісус Хрыстос. Царква – "містычнае цела Хрыста". Яна адначасова з'яўляецца вынікам чалавечай дзейнасці, і як любы сацыяльны інстытут мае ў сабе рысы недасканаласці, але таксама – звышнатуральным стварэннем, маючым рысы святасці, вечнасці, неразбуральнасці, пасрэднікам паміж Богам і людзьмі, па-за межамі якога няма выратавання.

Хрысціянства называе дакладную дату і месца ўзнікнення царквы – 28 мая 30 г., Іерусалім, калі на пяцідзесяты дзень пасля Пасхі на апосталаў сышоў Святы Дух і яны атрымалі здольнасць прапаведаваць евангелле па ўсім свеце. Выконваючы дадзеную ім раней Хрыстом запаведзь: "Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа", апосталы пачалі ствараць у розных гарадах Рымскай імперыі хрыспіянскія суполкі. Спачатку хрысціянства распаўсюджвалася амаль выключна сярод яўрэяў. Першыя хрысціяне лічылі сябе найбольш паслядоўнымі іудзеямі, прыняўшымі даўгачаканага Месію. Аднак большасць іудзеяў успрынялі хрысціянства як шкодную секту і праследавалі яго. Таксама і сярод хрысціян з'яўляецца ўсё больш прадстаўнікоў іншых народаў Рымскай імперыі. Як ужо казалася, першым, хто актыўна стаў прапаведваць хрысціянства сярод неіудзеяў, з'яўляецца апостал Павел. Канчаткова хрысціянства аддзялілася ад іудаізму ў перыяд паўстання 66-73 гг.

Ствараючы хрысціянскія суполкі, апосталы ставіліна іх чале прэсвітэраў і епіскапаў. Спачатку функцыі апошніх былі аднолькавымі, але паступова на першы план выходзяць епіскапы, і ўжо з пачатку ІІ ст. менавіта ім належыць кіруючая роля ў хрысціянскай царкве.

У першых хрысціянскіх суполках епіскапы, прэсвітэры і дыяканы выбіраліся веруючымі. Дзеля таго, каб гэтая выбарная пасада атрымала аўтарытэт, існаваў абрад рукапалажэння, як перадача асаблівага дару свяшчэнства ад Хрыста праз апосталаў першым прэсвітэрам і епіскапам, і ад апошніх далей іх пераемнікам.

Хрысціянства даволі хутка распаўсюджвалася па Рымскай імперыі. Ад першапачатковых суполак аддзяляліся новыя. Такім чынам узнікалі епіскапскія акругі – епархіі, межы якіх супадалі з межамі правінцый Рымскай імперыі. Епіскапы падтрымлівалі сувязь паміж сабой і для вырашэння агульных пытанняў перыядычна збіраліся на лакальныя саборы. Паступова ствараліся царкоўныя акругі, цэнтрам якіх рабіліся вялікія гарады Рымскай імперыі, дзе існавалі найбольш шматколькасныя хрысціянскія суполкі. Яны сталі называцца мітраполіямі (грэч. metropolia – галоўны, мацярынскі горад), а іх епіскапы з ІV ст. ва ўсходніх правінцыях Рымскай Імперыі атрымалі тытул мітрапалітаў. 3 V ст. епіскапы гарадоў, якія былі галоўнымі цэнтрамі хрысціянства сталі называцца папамі (у Рыме і Александрыі) і патрыярхамі(у Канстанцінопалі, Іерусаліме і Анціохіі).

Паступова ў Рымскай імперыі складваецца адзіная хрысціянская царква. Наладжваюцца сувязі паміж рознымі яе часткамі, для барацьбы з ерасямі склікаюцца Усяленскія саборы. Кіраўніком хрысціянскай царквы ў першыя стагоддзі яе існавання прызнаваўся Папа Рымскі. Тлумачылася гэта перш за ўсё тым, што першым епіскапам Рыму (Папай Рымскім) быў, згодна хрысціянскай традыцыі, апостал Пётр, якому Хрыстос даручыў кіраўніцтва над усімі хрысціянамі. Лічылася, што кожны Рымскі папа з'яўляецца пераемнікам улады апостала Пятра.

Спачатку хрысціяне праследаваліся ў Рымскай імперыі за адмаўленне шанаваць афіцыйных багоў. Як гэта ні парадаксальна, але рымскія ўлады абвінавачвалі хрысціян у атэізме, гэта значыпь, бязбожнасці. Справа ў тым, што тут сутыкнуліся два розныя тыпы рэлігійнасці. Рымляне ўспрымалі сваіх шматколькасных багоў перш за ўсё як апекуноў таго ці іншага дзеяння, чалавека альбо імперыі ў цэлым. Яны таксама шанавалі багоў заваяваных імі народаў, з мэтай дабіцца апякунства апошніх. Але яны патрабавалі, каб шанавалі іх багоў, перш за ўсё – Генія (ад лац. gens – род), імператара, які лічыўся ягоным апекуном і ўвасабленнем унутранай сілы мужчыны. Гэта быў не столькі рэлігійны, колькі палітычны акт. Тым самым чалавек дэманстраваў сваю адданаспь імператару. Патрэбна для гэтага было няшмат -спаліць крыху ладану перад статуяй Генія. Аднак хрысціяне адмаўляліся зрабіць нават гэта, бо не маглі шанаваць іншых багоў, і таму ўлады іх праследавалі. Таксама ў першых хрысціян не было таго, у чым рымляне бачылі сутнасць рэлігіі: храмаў, статуй багоў, ахвяр. Хрысціянскае богаслужэнне, спачатку было простым, складалася з малітваў, чытання Новага Запавету, казанняў і прычашчэння. Збіраліся веруючыя па нядзелях, тайна, дзе-небудзь на ўскраіне горада. У грамадскай свядомасці аб хрысціянах распаўсюджваліся чуткі як аб святататцах, амаральных людзях, якія выконваюць канібальскія абрады і займаюцца оргіямі.

Першае праследаванне хрысціян адбылося ў 64 г. пры імператары Нероне, які абвінаваціў іх у падпальванні Рыма і падвергнуў жорсткім пакаранням. Праследаванні не былі сістэматычнымі, яны то абвастраліся, то знікалі зусім, усё залежыла ад палітыкі канкрэтнага імператара. Таму хрысціяне маглі, хаця з цяжкасцямі, існаваць і, нават, пашыраць сваю колькасць. Рымская імперыя знаходзілася ў крызісе, яе афіцыйная рэлігія страціла сваю духоўную сілу і не магла перашкодзіць распаўсюджванню хрысціянства.

 Найбольш жорсткі перыяд ганенняў хрысціянства перажыла пры імператары Дыаклеціане (284-305). Але ў 305 г. апошні адрокся ад улады і адбываюцца рэзкія перамены ў становішчы царквы. Пераемнік Дыаклеціана Галерый у 311 г. загадаў адмяніць праследванні хрысціян. У 313 г. імператары Канстанцін і Ліцыній выдаюць знакаміты Міланскі эдыкт, згодна з якім хрысціянства прызнаецца цярпімай рэлігіяй, хрысціяне атрымліваюць права адкрыта адпраўляць свой культ і валодаць маёмасцю. А ў 324 г. хрысціянства абвяшчаецца дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі .

Аднак сама імперыя набліжалася да свайіго канца. Глыбокі ўнутраны крызіс абвастрыўся пад уплывам нашэсцяў варвараў, якія ўвесь час пагражалі Рыму. Па гэтай прычыне імператар Канстанцін у 330 г. перанёс сталіцу на ўсход у заснаваны ім горад Канстанцінопаль, а ў 395 г. імперыя падзялілася на дзве часткі : заходнюю і ўсходнюю.

Гэтыя адміністратыўныя падзелы мелі вялікае значэнне для лёсу хрысціянскай царквы. Імператар, які знаходзіўся ў Канстанцінопалі, усё больш страчваў рэальную палітычную ўладу ў заходняй частцы, якая паступова апыняецца пад кіраўніцтвам варвараў. У 476 г. гуны захапілі Рым, і іх правадыр Аларых адаслаў у Канстанцінопаль знакі імператарскай улады: карону і скіпетр. Гэтая падзея лічыцца канцом Рымскай імперыі. Усходняя яе частка, якая атрытмала назву Візантыйскай імперыі праіснавала яшчэ да сярэдзіны ХV ст., а на тэрыторыі заходняй часткі паступова складваюцца новыя дзяржавы. У гэтых умовах на захадзе ўсё больш узмацняецца ўлада Рымскага папы, як духоўная, так і свецкая. Ён робіцца цэнтрам, вакол якога канцэнтруецпа грамадства, вядзе перамовы з варварамі, ажыццяўляе раздачу хлеба бедным і г.д. Заходняя царква пачынае актыўную дзейнасць па распаўсюджванню хрысціянства сярод варвараў і атрымлівае іх падтрымку. Аднак сувязь папы з усходняй часткай Рымскай імперыі ўсё больш слабее, хаця ён па-ранейшаму лічыцца кіраўніком ўсёй царквы. На Усходзе паступова ўзвышаецца Канстанцінопальскі патрыярх, які, як епіскап сталіцы, не жадаў падпарадкоўвацца Рымскаму папе. У V ст. ён стаў называць сябе Усяленскім патрыярхам, гэта значыць, кіраўніком як усходняй, так і заходняй царквы, што выклікала энергічны пратэст Рыма. Саперніцтва паміж Канстанцінопальскім патрыярхам і Рымскім папай за ўладу цягнулася некалькі стагоддзяў з пераменным поспехам. Усё гэта ў рэшце рэшт прывяло да расколу. У 1054 г. Рымскі папа і Канстанцінопальскі патрыярх узаемна праклялі і адлучылі ад царквы адзін аднога. Хрысціянская царква падзялілася на дзве часткі : усходнюю – праваслаўную, што значыць "правільную", і заходнюю – каталіцкую, што значыць "сусветную".

Трэба падкрэсліць, што віну за раскол нясе як заходні, так і ўсходні бок. Сапраўднай прычынай яго з'яўляюцца амбіцыі кіраўнікоў царквы. Вынікі расколу былі вельмі сур'ёзнымі: Еўропа падзялілася на дзве часткі, якія вельмі часта ставіліся варожа адна да адной.

У 1965 г. Канстанцінопальскі патрыярх Афінагор І і Рымскі папа Павел VI узаемна знялі праклён, але узнавіць адзінства царквы не ўдалося. Зараз узаемаадносіны паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой можна ахарактарызаваць як насцярожаныя.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Росс Ф., Хиллс Т. Великие религии человечества. – М.: ООО "Изд-во Медицина и питание, 1989. – 317с.

2. Радугин А.А. Введение в религоведение: теория, история и современные религии / А.А. Радугин. – М., 1997.

3. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

4. Мень А. История религий: В 2т. – М.: "ФОРУМ-ИНФРА-М", 1998. Т.1-2.

5. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А. Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. 192с.


Информация о работе «Хрысціянства, яго ўзнікненне і фарміраванне»
Раздел: Религия и мифология
Количество знаков с пробелами: 36154
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
35536
0
0

... мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі. 6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ванне ў ...

Скачать
49164
0
0

... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...

Скачать
22490
0
0

... “Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі” А. Гурло, у 1933 г. – “Ваенны руска-беларускі слоўнік”. Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі слоўнік” (1953 г.), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх