5. Ян Вісліцкі

літаратура кніга скарына гусоўскі

Біяграфічныя звесткі пра Яна Вісліцкага вельмі скупыя: нарадзіўся каля 1485 (90) года, памёр у 1520. Паходзіў з нязнатнай сям'і, відаць, з Беларусі, З нейкага селішча над рачулкай Вісліцай, адсюль – Вісліцкі. Скончыў у 1506 годзе Ягелонскі універсітэт у Кракаве са ступенню бакалаўра, у ім жа ў 1510–1512 гадах і працаваў магістрам (у рэктарскіх актах пазначаны як «русін»). Акрамя паэмы «Пруская вайна» (1516) вядомыя яго «Ода да караля Зігізмунда», «Элегія да Багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка». Але галоўным творам жыцця Яна Вісліцкага стала паэма «Пруская вайна», у цэнтры якой расповед пра бітву пад Грунвальдам, гераізм і мужнасць славянскіх народаў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з крыжакамі.

Паэма «Пруская вайна» Яна Вісліцкага выйшла друкам у Кракаве ў 1516 годзе. Налічваючы больш за тысячу радкоў, наўрад ці яна пісалася на працягу аднаго года. Але напісаны твор менавіта з адчуваннем векавой даўнасці, гістарычнай значнасці самой падзеі, яе датычнасці да лёсу многіх народаў. Пра тое сведчыць і сам аўтар паэмы, які ў звароце да прафесара кракаўскага універсітэта Паўла з Кросны, просячы яго як члена Таварыства паэтаў аб падтрымцы яго паэмы, кажа пра Грунвальд як пра «слаўнейшую бітву», «знамянальную падзею», «слынную падзею», падкрэсліваючы, што ён рыхтаваў свой твор, «каб памяць аб слаўнай падзеі замацавалася і, узмужнеўшы, стала суровым і пагрозлівым урокам для ворагаў і каб павялічылася наша любоў да хвалы радзімы». У заключэнні свайго паслання да Паўла з Кросны Ян Вісліцкі рэзюмаваў, што ён свой твор напісаў «для тых, у каго ў сэрцы любоў да хвалы айчыны…».

Батальныя сцэны ў паэме звяртаюць на сябе ўвагу першаадкрыццём беларуса – сярэднявечнага воіна, праўдай аб перыпетыях бітвы пад Грунвальдам, пра «рок суровы», што «пакінуў у бядзе беларусаў, храбрых літоўцаў». Быў жа і такі момант, калі ўжо, здавалася, перамога «ўсміхнулася германскаму войску. Непастаянны, суровы лёс, ён дапамагае германцам». Першымі выстаялі націск варожы беларусы. Паэма Яна Вісліцкага, такім чынам, пра нашых продкаў як цэнтральных удзельнікаў падзеі. Але ўсё ж найшырэй у паэме паказаны ўвогуле Літва – Вялікае княства Літоўскае, увогуле край беларускі.

Паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна» – твор гераічнага зместу і стаіць у шэрагу твораў эпічнай героікі нашага сярэднявечча, такіх як «Слова пра паход Ігаравы», «Песня пра зубра» М. Гусоўскага, «Дэкатэрас» Андрэя Рымшы. У рыцарскім эпасе славян XVI стагоддзя «Пруская вайна» – твор не толькі першы па часе з'яўлення (упершыню ў ім вылучаны беларусы), а таксама твор, у якім з веданнем і відавочнай сімпатыяй акрэслены контуры Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы, як краю літвінаў-беларусаў, русінаў-украінцаў, жмудзінаў-літоўцаў. Напісаная лацінай, паэма Яна Вісліцкага паказвала Еўропе яшчэ адзін край акрамя сармацкага, акрамя Польшчы. Адкрыццё гэтае было актам адраджэнскім, адкрыццём народа, адкрыццём прыроды-пейзажу яшчэ аднаго краю, яго насельнікаў – людзей магутных, прыгожых, смелых, ваяўнічых. I нельга прыўменшваць значэнне гэтага эпічнага адкрыцця краю, народа, беларусінаў, хоць яно і не ідзе, вядома, у параўнанне з рэалістычным, эпічным адкрыццём Беларусі ў XIX стагоддзі Адамам Міцкевічам у «Пане Тадэвушы», у XX стагоддзі Якубам Коласам у паэме «Новая зямля», таму што паэма Яна Вісліцкага напісана контурна, штрыхава, агульна, апісальна, з сімволікай, пачэрпнутай ад антычнасці тагачаснай эпічнай школы паказу, якой прытрымліваліся ўсе паэты-лаціністы пачатку XVI стагоддзя ва ўсёй Еўропе. Пасля аўтара «Слова пра паход Ігаравы» другі найслаўнейшы паэт-пейзажыст – Ян Вісліцкі. Паэма «Пруская вайна» складаецца з чатырох паэтычных кніг-раздзелаў. У другой кнізе паэт «вяшчае пра гушчу літоўскага бору». Вось як бы пейзаж-формула паэтавага бачання роднай зямлі:

Слынныя тыя мясціны пушч непралазяай гушчэчай,

Цягнуцца аж да зямель, ваяўнічымі скіфамі знаных.

Нівы зялёныя, жызныя тут, лугоў неаглядвых мядлівасць.

Воін дастойны, шматлікі народ тут гняздзіцца.

Жыхары, простыя людзі Літвою край гэты назвалі,

I ратаі спаконвеку крывенькай сахою

Грунт камяністы аруць тут, каб зернем засейваць.

Рэаліі пейзажу Ян Вісліцкі спалучае з выкладкамі гісторыі краю, даючы як бы геаграфічна-гістарычную яго характарыстыку.

Цікавы трэці раздзел паэмы, у цэнтры якога віцебская князёўна Соф’я. У кароткай анатацыйнай прадмове да паэмы князёўна Соф'я названа «беларускай дзевай», у трэцім раздзеле – «дачкой беларускай зямлі», «беларускай цудоўнай нявестай». Паэт увесь час падкрэслівае не толькі яе прыгажосць і цнатлівасць, але і менавіта беларускія «карані».

Тэндэнцыя да манументальна-эпічнага адлюстравання гістарычных падзей сведчыла аб арыентацыі аўтара на антычныя традыцыі. Паралельна з гэтым значны ўплыў на стылістыку паэмы «Пруская вайна» аказалі фальклорныя традыцыі, вопыт эпічнага ўзнаўлення старажытнай пары (нябесныя з'явы як нейкія «знакі» напярэдадні бітвы, сватанне Ягайлы да князёўны Софіі Гальшанскай, пейзажныя замалёўкі і інш.). Аднак сінтэз літаратурных і фальклорных традыцый на гэтым пачатковым этапе развіцця беларускай паэзіі заставаўся яшчэ не завершаным. Відавочна, гэта адчуваў і сам паэт, калі ў лісце да свайго настаўніка, прафесара Кракаўскай акадэміі Паўла Красненскага («Русіна») адзначаў: «…я недастаткова напоены нектарам муз… гэта першая спроба майго пяра… і табе я перадаю гэтую працу для выпраўлення».

Слабасці паэмы найбольш выразна выявіліся ў кампазіцыйнай раз'яднанасці яе кніг-раздзелаў, а таксама ў частых адступленнях ад кананічнай структуры так званага гераічнага гекзаметра. Тым не менш прэцэдэнт гістарычнага эпасу быў ужо ў наяўнасці – ён не мог не ўплываць на развіццё новых творчых прынцыпаў тагачаснай лацінаславянскай паэзіі.

«Пруская вайна» стала першым буйным уласна мастацкім творам у беларускай літаратуры, а яе аўтар – першым слынным паэтам нашага краю.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.

2. Мальдзіс А.I. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVII–XVIII ст.). Мн., 1980.

3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X–XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнікі зямлі Беларускай. Мн., 2001.

4. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.

5. Саверчанка I.В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI – першая палова XVII ст. Мн., 1992.

6. Старабеларуская літаратура XI–XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.

7. Алексютовіч М.А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд / Алексютовіч М.А. – Мн., 1969.

8. Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1990.

9. Францыск Скарына. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Францыск Скарына – Мн., 1990.


Информация о работе «Літаратура першай паловы XVI ст.»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 65060
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
37687
0
0

... г. ён судзіўся з людзьмі кіеўскага мітрапаліта; магчыма, да гэтага пэўны час жыў у Кіеве. З літаратурнай спадчыны С. Буднага вядома, што Цяпінскі быў адным з актыўных членаў папулярнай для другой паловы XVI ст. рэлігійнай плыні сацыніян. Узнікшы ў Рэчы Паспалітай у часы Рэфармацыі, гэтая плынь не прымала артадаксальнай рэлігійнай догмы аб траістасці Бога. Таму яе прадстаўнікоў называлі яшчэ і ...

Скачать
40916
0
0

... сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварылася беларуская народнасць. XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай ...

Скачать
48005
0
0

... вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай. Не быў выключэннем з гэтага правіла і Мінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы: 1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабу-даваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным ...

Скачать
47641
0
0

... гераізму і патрыятызму. Яны служылі і служаць невычэрпнай крыніцай тэм, вобразаў і сюжэтаў, ведаў і натхнення для вучоных, мастакоў і пісьменнікаў. 3. Творы іншых жанраў Арыгінальная літаратура Беларусі XIV—XV стст. адносна небагатая. Калі не прымаць пад увагу шматлікія помнікі дзелавога пісьменства, якія не належаць да ўласна мастацкай літаратуры, хоць яны і не былі ў эпоху Сярэднявечча ...

0 комментариев


Наверх