1.11 Драма і тэатр абсурду
Тэрмінам «драма абсурду» (даволі часта побач з ім ужываецца таксама тэрмін «антыдрама») абазначаецца цэлы шэраг твораў у еўрапейскай драматургіі 1950–1960-х гг., на аснове якіх узнік адпаведны тэатр.
Як і большасць мадэрнісцкіх з’яў у літаратуры і мастацтве ХХ ст., тэатр абсурду (яго яшчэ імянуюць «тэатрам жарту», «тэатрам парадоксу») склаўся найперш у Францыі. У пачатку 1950-х гг. у Парыжы прайшлі прэм’еры п’ес «Лысая спявачка» (1950) Э. Іанэска і «У чаканні Гадо» (1952) С. Бекета, якія і сталі першымі творамі новага тэатра.
Пошукі і эксперыменты Э. Іанэска і С. Бекета, іх аднадумцаў і паслядоўнікаў Г. Пінтэра, Т.Стопарда, Н. Сімпсана, С. Мрожака, Ж. Жэнэ, Б. Віяна, А. Адамава, Д. Буцаці і інш. былі ў пэўным сэнсе вельмі блізкімі да тых пошукаў, што вяліся ў прозе неараманістамі. Як і неараманісты, драматургі-абсурдысты адмовіліся ад традыцыйных персанажа і сюжэта, канкрэтных вобразаў. На змену апошнім прыйшлі абагульнена-сімвалічныя, універсальныя вобразы, якія маглі б інтэрпрэтавацца па-рознаму, а часам і зусім супярэчліва. «У тэатры абсурду паказвалася не столькі само жыццё, колькі яго ілюзорнасць, уяўнасць; чалавечае існаванне пазбаўлялася руху, дынамікі, дзеяння, прыпадабнялася да працэсу ўспамінаў ці простага гаварэння – з-за адсутнасці іншых форм рэалізацыі сябе чалавекам».
Праблемы, што закраналіся ў тэатры абсурду, мелі дачыненне да самых драматычных і нават трагічных аспектаў чалавечага жыцця і вырашаліся, як правіла, у экзістэнцыялісцкім духу. Таму невыпадкова, што найболып распаўсюджанымі ў тэатры абсурду сталі жанры трагікамедыі і трагіфарсу.
Пэўны комплекс прыёмаў характарызуе кампазіцыйна-стылёвую структуру антыдрамы. Надзвычай важная роля надаецца ў п’есе маналогу, пабудаванаму практычна па аналогіі з маналогам твораў «плыні свядомасці». Рэальнасць у п’есе трансфармуецца, у ёй дамінуе гратэск, па-сюррэалісцку спалучаецца неспалучальнае. «Антып’есы часта будуюцца па прынцыпу калейдаскопа, мантажу асобных рэплік ці спроб учынкаў (менавіта спроб, а не ўласна ўчынкаў, бо, як правіла, у тэатры абсурду нічога па-сапраўднаму не адбываецца). Персанажы часта ананімныя, што падкрэслівае іх безасабовасць, неадэкватнасць уласнаму «я», уніфікаванасць, а яшчэ – іх шматлікасць, множнасць».
Асяроддзе, у якім дзейнічаюць героі (больш правільна іх называць «негероямі» і яны «не дзейнічаюць»), – гэта замкнёная прастора, што ў выніку ўказвае на несвабоду чалавека, ягоную немагчымасць хоць нешта змяніць у сваім існаванні ці хоць бы пайсці з жыцця па ўласнаму жаданню. Гэтае асяроддзе нельга нават па-сапраўднаму ўявіць. Адсутнічае ў тэатры абсурду і час, таму невыпадкова яго часта імянуюць «тэатрам спыненага гадзінніка».
Творы драмы абсурду ў выніку сацыяльна-палітычных змен у нашым грамадстве сталі ставіцца і на Беларусі. Шэраг беларускіх драматургаў, у асноўным маладых (І. Сідарук, С. Мінскевіч, З. Вішнёў, А. Туровіч, І. Лік і некат. інш.), пачалі спрабаваць свае сілы ў напісанні п’ес у абсурдысцкай ці блізкай да яе манеры.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Андреев Л.Г. Сюрреализм / Андреев Л.Г. – М., 1972.
2. Андреев Л.Г. Импрессионизм / Андреев Л.Г. – М., 1980.
3. Бирюков С. Авангард. Сумма технологий // Вопросы литературы.– 1996.– № 2.
4. Брунэль П., Пішуа К., Русо А.-М. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?– Мн., 1996.
5. Волков И.Ф. Теория литературы.– М., 1995.
6. Дорошевич А.Н. Авангардизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.– М., 1987.
7. Зверев А.М. Модернизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.– М., 1987.
8. Ивбулис В. Я. Модернизм и постмодернизм: идейно-эстетические поиски на Западе.– М., 1988.
9. Ильин И. Постмодернизм: от истоков до конца столетия.– М., 1998.
10. Ильин И. Постструктурализм. Деконструктивизм. Постмодернизм.– М., 1996.
11. Конан У.М. Дэкадэнцтва // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1985.– Т. 2.
12. Конан У.М. Мадэрнізм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1986.– Т. 3.
13. Конан У. Беларуская эстэтыка і мастацкая культура: Гістарычныя традыцыі і сучаснасць.– Мн., 1988.
14. Коссак Е. Экзистенциализм в философии и литературе. Пер. с польск.– М., 1980.
15. Крусанов А.В. Руский авангард: 1907–1932: В 3 т.– С-Пб., 1996
16. Курицын В. Постмодернизм: Новая первобытная культура // Новый мир.– 1992.– № 2.
17. Курицын В. Русский литературный постмодернизм.– М., 2000.
18. Лиотар Ж.-Ф. Состояние постмодерна.– М., 1998.
19. Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.– Мн., 1998.
20. Максімовіч В.А. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.– Мн., 2000.
21. Маньковская Н. Эстетика постмодернизма / Маньковская Н. – СПб., 2000.
22. Ніякоўская А. Вытокі мадэрнісцкай танальнасці ў творчасці Максіма Багдановіча // Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 2.– Мн., 1997.
23. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.– М., 2000.
24. Пайман А. История русского символизма.– М., 2000.
25. Постмодернисты о посткультуре.– М., 1996.
26. Рагойша В. Метад літаратурны; Напрамак літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.– Мн., 2001.
27. Скоропанова И. Русская постмодернистская литература.– М., 1999.
28. Современные проблемы реализма и модернизм.– М., 1986.
29. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Авангард; Модернизм; Постмодернизм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.– Мозырь, 2003.
30. Тарасюк Л.К. Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ – пачатку ХХ ст.– Мн., 1999.
31. Тарасюк Л. Імпрэсіянізм у беларускай літаратуры // Роднае слова.– 2001.– № 4.
32. Хализев В.Е. Теория литературы / Хализев В.Е. – 2-е изд.– М., 2000.
33. Хольтхузен Н. Модели мира в литературе русского авангарда // Вопросы литературы.– 1992.– № 3.
34. Эпштейн М. От модернизма к постмодернизму: диалектика «гипер» в культуре 20 в. // НЛО.– 1995.– № 16.
35. Эпштейн М. Постмодерн в России: Литература и теория / Эпштейн М. – М., 2000.
0 комментариев