Максім Багдановіч, Максім Гарэці i Васіль Быкаў як класічныя прадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя
Зміст
1. Максім Багдановіч, Максім Гарэці i Васіль Быкаў як класічныя прадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя
1.1 Максім Багдановіч як класічны прадстаўнік паэзіі “чыстай красы
1.1.1 М. Багдановіч і сусветная літаратура
1.1.2 Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці М. Багдановіча
1.1.3 М. Багдановіч і мадэрнізм
1.2 Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры пачатку 20 стагоддзя
1.2.1 М. Гарэцкі і “філасофія жыцця”
1.2.2 М. Гарэцкі і мадэрнізм
1.2.3 “На імперыялістычнай вайне” М. Гарэцкага і літаратура “страчанага” пакалення
1.3 Творчасць Васіля Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну
1.3.1 Паэтыка твораў Васіля Быкава
1.3.2 Творы Васіля Быкава і экзістэнцыялізм
Спіс выкарыстаных крыніц
літаратура багдановіч гарэц быкаў
1. Максім Багдановіч, Максім Гарэці i Васіль Быкаў як класічныя прадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя
1.1 Максім Багдановіч як класічны прадстаўнік паэзіі “чыстай красы”
1.1.1 М. Багдановіч і сусветная літаратура
М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі “чыстай красы”, яго творчасць ад самага пачатку ацэньвалася як паэзія прыгожага, самых тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. А. Лойка адзначае: “Максім Багдановіч сапраўднай ідэяй свайго жыцця, творчага прызначэння свядома выбраў ідэю служэння высокай мастацкасці, прыгожай форме, майстэрству яе стварэння, прывіцця роднай літаратуры эстэтычнага вопыту высокаразвітых літаратур” [1, с. 40].
Менавіта М. Багдановіч першым загаварыў пра неабходнасць вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай, што абумоўлівалася патрэбамі нацыянальнага самавызначэння.
М. Багдановіч – пісьменнік высокай мастацкай культуры, яго творчасць мае шмат агульнага з творчасцю сусветных прадстаўнікоў літаратуры 20 стагоддзя. В. Максімовіч падкрэслівае: “Прысутнасць шматлікіх кантэкстаў і культурных эпох у творчасці М. Багдановіча відавочная. Антычная і нацыянальная міфалогія, класічныя традыцыі сусветнай паэзіі, новыя этыка-філасофскія адкрыцці літаратуры памежжа стагоддзяў – усё гэта фарміравала агульную светапоглядную і эстэтычную сістэму беларускага паэта” [2, с. 218].
Калі гаварыць пра “ўплывы” на творчасць М. Багдановіча, то трэба, перш за ўсё, назваць антычную літаратуру, творы рускіх паэтаў А. Пушкіна, Ф. Цютчава, А. Фета, пісьменнікаў “рубяжа” стагоддзяў (В. Брусава, К. Бальманта, А. Блока), П. Верлена, Ш. Бадлера, А. Рэмбо. “Умоўна можна прызнаць, што М. Багдановіч быў вучнем названых паэтаў. Але такім, які ні разу не паўтарыў сваіх настаўнікаў, наблізіўшыся да ідэалу паэта паводле П. Верлена”, – адзначае Ул. Конан [3, с. 103]. Таксама нельга не пагадзіцца з наступным выказваннем даследчыка: “…выдатны мастак слова стварае свой паэтычны свет, сваю непаўторную паэтыку, а вопыт іншых яму карысны хіба што ў сэнсе нейкага “штуршка” для ўласнага паэтычнага ўзрушэння” [3, с. 124].
Тыпалагічныя сыходжанні паміж творчасцю М. Багдановіча і рускіх сімвалістаў падрабязна разгледжаны Ул. Конанам [3], П. Васючэнкам [4], В. Максімовічам [2], Т. Чабан [5].
1.1.2 Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці М. Багдановіча
У творчасці М. Багдановіча істотнае месца займаюць так званыя “адвечныя” пытанні. Вызначальная тэма зборніка “Вянок” – тэма Жыцця і Смерці. Як адзначае Т. Чабан, гэта тэма пранізвае кожную нізку зборніка: прырода і смерць (“У зачарованым царстве”), гісторыя і смерць (“Старая Беларусь”), радзіма і смерць (“Думы”), горад і смерць (“Места”), мастацтва і смерць (“Вольныя думы”, “Старая спадчына”) [5, с. 469].
На мяжы стагоддзяў у літаратуры, культуры ўвогуле асаблівую моц набылі апакаліптычныя настроі, адчуванне трагічнасці чалавечага быцця, хуткаплыннасці часу, “канца веку”. Такія настроі праявілася і ў паэзіі М. Багдановіча. Гэтаму спрыяла і разуменне М. Багдановічам трагічнасці ўласнага лёсу. В. Максімовіч тлумачыць гэта “імкненнем асобы, якая тонка і балюча ўсведамляе сваю зямную планіду, вызначыць свой быццёвы статус” [2, с. 188].
Вершы М. Багдановіча – пра чалавека, яго сутнасць і прызначэнне. Кульмінацыя гэтай праблемы – цыкл “Каханне і смерць”, незакончаны цыкл “Эрас” і блізкія да іх творы. “Па сутнасці, паэзія М. Багдановіча – пратэст супраць смерці, нявечнасці, выклік няўмольнаму часу, прыроднаму парадку светабудовы: (“Жывеш не вечна, чалавек, перыжыві ж ў момант век!”) [5, с. 470].
Ніхто ў беларускай паэзіі так, як М. Багдановіч, не здолеў апісаць адчуванні цяжарнай Жанчыны. Аналагаў гэтаму феномену цяжка адшукаць і ў сусветнай літаратуры: “Пра каханне Жанчыны ў паэта напісаліся не песні, а паэтычныя драмы і трагедыі. У жаночым абліччы трагічная наканавасць чалавечага быцця адкрываецца больш відавочна” [3, с. 130].
Своеасаблівую інтэрпрэтацыю набывае ў творчасці М. Багдановіча і вобраз Мадонны. Мадонна – традыцыйны вобраз мастацтва і літаратуры: “Вобраз Мадонны – адвечны, глыбокі і загадкавы вобраз рэлігіі, мастацтва, літаратуры, ідэал высокай красы, спасцігнуць які імкнуліся Рафаэль і Мікельанджала, Дантэ і Петрарка, Пушкін і Дастаеўскі” [5, с. 511]. Такім чынам беларускі паэт уносіў сваё, індывідуальнае, у тлумачэнне “адвечнага” вобразу: “Каханне і смерць” – гэта своеасаблівае “Евангелле ад Мадонны” – унікальнае ў сусветнай літаратуры духоўна-эстэтычнае адкрыццё М. Багдановіча” [5, с. 515].
0 комментариев