3.   Народныя святкаваннi i абрады

 

У старажытнага насельніцтва Беларусі доўга захоўваўся сямейна-родавы культ шанаваня продкаў, звязаны з пахавальнымі звычаямі. ІІаводле этнаграфічных данных, у беларускіх сялян быў распаўсюджаны культ продкаў ("бацькоў"). Некалькі разоў у год адзначаліся памінальныя святы "Дзяды". Дсабліва ўрачыста адзначалася свята восенню. Да яго старанна рыхтаваліся – чысцілі і мылі жыллё, рыхтавалі абрадавую ежу. Перажыткам сямейна-родавага культу продкаў была вера у дамавіка — нябачнага заступніка сям'і.

У славян мела раснаўсюджанне язычніцкае ўяўленне аб "нячыстых ня-божчыках", г.зн. тых, хто памер ненатуральнай, гвалтоўнай ці заўчаснай смерцю. Лічылася, што небяспеку ўяўляе не дух ці душа нябожчыка, а ён сам. Нябожчыкі могуць уставаць з магіл і, валодаючы чарадзейнай сілай, напІадацы на жывых людзей. Гэткія забабоны ляглі ў аснову апайядання ў "Аповесці аб мінулых часах" пра незвычайны цуд у Полацку. "У год 6600 (1092). Незьычайны цуд быў у Полацку. У наваджэнні д'ябальскім сярод начы быў тупат, стагнала апоўначы, гойсалі як людзі д'яблы на вуліцы. Калі хто-небудзь выходзіў з дому, жадаючы паглядзець, дык яго адразу нябачна паражалі д'яблы. I ад таго (людзі) паміралі, і не адважваліся яны выходзіць з дамоў. Затым жа пачалі (д'яблы) днём з'яўляцца на конях, але не бачна іх саміх, а (былі) 6ачны капыты коней і так паражалі яны людзей у Полацку і яго вобласці. Таму і гаварылі людзі: "Мерцвякі (навье) б'юць палачан". Гэта перыгода пачалася з (горада) Друцка". Тут Полацкая зямля прадстаўлена як краіна, якую мала закранулі хрысціянскія пропаведзі. Таму у ей і з'явіліся злыя духі. Верагодна, прычынай для апавядання з'явілася эпідэмія (мор).

Існуе паданне, паводле якога у старажытныя часы каля так званага Валовага возера, якое размяшчаецца у двух кіламетрах на ўсход ад Полацкага гарадзішча, знаходзілася капішча Перуна і Бабы-ягі. Гэта паданне доўга захоўвалася ў памяці старажылаў Полацка.

Добра вядома, што славяне да прыняцця хрысціянства пакланяліся абагаўлёнай імі прыродзе: гарам, камяням, крыніцам, азёрам, рэкам, кустам, дрэвам, гаям, а таксама звярам і птушкам, нарэшце агню, зоркам, месяцу і сонцу.

Месцы, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называюцца свяцілішчамі або капішчамі. Наяўнасць свяцілішчаў у раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі пацверджана археалагічнымі даследаваннямі. Размяшчаліся свяцілішчы на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот.

Значнае месца ў паданнях і вераваннях беларусаў займаў камень, аб чым сведчаць шматлікія прыклады. Камяням, якія размешчаны у рэчышчы і ўяўлялі небяспеку пры плаванні на лодках, рабілі ахвярапрынашэннi Так, на р. Віліі ёсць група камянёў, якія назьваюць "ІІрывiтальня". Праязджаючы на лодках міма камянёў, людзі кідалі у ваду хлеб з соллю і выкрыквалі: "Вітаю цябе хлебам-соллю, хлеб-соль прымі і мяне прапусці". Такі звычай вядомы і на Заходняй Дзвіне.

У старажытным Полацку нанат сярод прадстаўнiкоў княжацкай дынастыі пасля прыняцця хрысціянства шанаваліся язьічніцкія вешчуны. "Аповесць аб мінулых часах" прыпісвае Усяславу Полацкаму нараджэнне ад чараўніцтва. Сучаснікі надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі.

3.1 Народны каляндар.

Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. Па сваім паходжанні і складзе яны з'яўляюцца полістадыяльнымі, таму ў іх прасочваюцца напластаванні розных эпох ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндараня абраднасць ва ўсходніх славян мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцьіяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які заалежаў у першую чаргу ад ураджаю.

У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. 3 пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў, Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, ка­лі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі "пасля поўні", як гааарылі у народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20 -21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21 -22 снежня).

Гісторыя змен у календары, асабліва тых, якія звязаны а перанясеннем святкавання Новага года, няпростая. 3 прыняццем хрысціянства славяне прынялі юліянскае летазлічэнне па візантыйскім ўзоры. Аднак Новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і не з 1 студзеня, як у Рыме, а вясной – 1 сакавіка.

Абрад здабывання "жывога" агню (паводле даных этнаграфіі)

У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Для абазначэння другога месяца зімы (рускі "январь") у старабеларускай пісьменнасці выкарыстоўвалася назва "стычень". У гісторыі славян часам ён лічыўся і першым і пятым месяцам года.

Аднак у асноўным беларускія назвы месяцаў, якія за імі замацаваліся, адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. Беларуская назва "студаень" сведчыць пра яго характар: значыць, гэты месяц сцюдзёны, калі на зямлю прыходзяць халады. За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны.

Па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня. Надьгходзіла ўрачыстае зімовае святкаванне, якое на працягу двух тыдняў (з 7 па 19 студзеня) ахонлівае некалькі свят і вядома ў народзе як Каляды. Абрады, гульні, песні нярэдка з дня ў дзень паўтараліся на працягу ўсіх Каляд.

Люты — месяц зімы, калі яна была у самай сіле. "ІІытаецца люты, ці доб­ра ногі абуты", — гаварыла народная прыказка.

Сакавік — беларуская назва першага месяца вясны — паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару ён начынае цячы з дрэў. Спраўлялася Масленіца — свята заканчэння зімы. Апошні дзень масленічнага тыдня, дзень сустрэчы вясны (Гуканне вясны).

Красавік – другі месяц вясны. Беларуская назва паходзіць ад слова "красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі — кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне "кветень". Спраўлялася старадаўняе свята Камаедзіца, калi заканчвалася спячка мядзведзя і ён выходзіў з бярлоі. Несумненна, свята бярэ пачатак ад язычніцкіх часоў і служыць пацвярджэннем, што ў дадзенай мясцовасці пакланяліся мядзведзю, каб задобрыць яго. На Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы (адсюль і назва). Вытокі свята звязаны са старажытнай формай рэлігіі — татэмізмам.

Вялік дзень (рус. Пасха) – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Некалі ім адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім "рухомым" велікодным календары.

Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" аднавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля

пакрываецца зеленню. У пачатку траўня адзначаецца даўняе земляробчае свята першага выгану кароў – Юрый (Ягорый, Георгій). Юрый – апякун жывёлы і земляробства (у хрысціянскі перыяд замяніў Ярылу). У дзень Радаўніцы на могілках памінаюць памерлых.

Праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы. У поле выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы. Даяўчаты вадзілі вакол яго карагоды і спявалі абрадавыя песні.

Чэрвень — пачатак лета. Назва яго тлумачыцца з'яўлеішем чарвякоў, а таксама чырвовым колерам, які набываюпь некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару. У месяцы самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца больш за 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння продкі беларусаў здаўна адзначалі святам Кўпалля. У чэрвені асноўны занятак селяніна — нарыхтоўка сена. Людзі прыкмячалі: калі у Першы і другі дзень чэрвеня лье дождж — увесь месяц будзе сухі.

Назва месяца "ліпень" паходзіць ад слова "ліпа" — дрэва цвіце менавiта ў гэтую пару. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы. У ноч з 6 на 7 ліпеня (па новым стылі) святкавалася Купалле — вельмі старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божастваў урадлівасці і росквіту зямлі. Яно пад рознымі назвамі вядома ўсім індаеўрапейскім наро­дам. Свята прымяркоўвалася да летняга сонцастаяіння. У паданнях расказвалася, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Пашыранай па купальскім свяце была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакае іх у будучым. Купальскія вераванні і легенды ў Беларусі адлюстроўвалі міфалагічны бок светапогляду старажытнага чалавека. Многія з іх сведчаць аб паэычным успрыняцці ім свету.

Сучасная беларуская назва восьмага месяца года — жнівень, таксама як і старабеларуская "серпень", адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы, назва “серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў. У мнгіх заходнееўрапейскіх мовах, а таксама ў рускай ужываецца назва месяца “аўгуст" (па імені рымскага імператара Аўгуста). У пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца, ячмень, авёс і інш. Спраўлялася адно са свят хлеба — трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат дзе спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Канец жніва і змена надвор'я адлюстраваны у прыказках: "Трэці Спас хлеба прыпас", "Кожная хата у жніўні багата".

Беларуская назва месяца "верасень" паходзіць ад слова "верас" расліна, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені. 22 верасня сонца праходзіць праз пункт вясенняга раўнадзенства, даўжыня дня і ночы становіцца алнолькавыя. Настае так званае бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаснадарчых работ. Пачыналіся сялянскія вяселлі, спяваліся песні. Адзначалася Узвiжанне (звіжанне) — свята "закрывання" зямлі на зіму. У назіранні над прыродай значная доля адводзілася птушкам, якія забіралі з сабой лета. (“Узавіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла").

Кастрычнік — дзесяты месяц года. Стараславянская яго назва "лістапад”, у ўкраінцаў — "жовтень". Ееларуская назва месяца паходзіць ад слова “кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і канонлі, з якіх апдала шмат кастры.

Асноўнае свята ў кастрычніку — Пакровы. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы. Пакровы заўсёды чакалі, бо тады было меньш работы. Наступала пара асенніх вяселляў. У народзе казалі Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайішіа — дзеўка замуж не пайшла".

Назва месяца "лістапад" тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў. У старажытнасці апошні месяц восені меў старабеларускую наз6ву "грудзень" (ад слова "груды" у значэнні "замёрзлая зямля"). У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо без лісця. Веска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ.

Дзяўчаты збіраліся на вячоркі, для чаго наймалі сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны ў якой-небудзь удавы або ў беднай сям'і. Усе пралі кудзелю і шчыра спявалі. Прыходзілі і хлопцы, каб паглядзець на дзяўчат, паслухаць іх спевы. На працягу зімы дзяўчаты наладжвалі тры-чатыры вечарыны, для чаго запрашалі музыкаў. Вячоркі былі распаўсюджаны ва ўсіх усходніх сла­вян яшчэ з часоў ранняга сярэднявечча і амаль да нашага часу.

Апошні месяц каляндарнага года атрымаў назау "снежань" ад слова "снег". Старабеларускае яго найменне — "прасінепь" у значэнні "прасвет у воблаках", старарускае — "студеный". У гэтым месяцы ёсць самы кароткі дзень года — 21 або 22 снежня (7—8 гадзін). У гэтую пару здаўна асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі ў хаце гарэла лучына, звычайна ў асобным месцы на лучніку. Жанчыны браліся ткаць кросны. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством,

У сялян з даўніх часоў быў добра развіты прагноз надвор'я, прадказанне надвор'я будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапных прыказках і прымаўках: "Снежань зіму пачынае, а год канчае", "Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багагы".

У апошнія дні года заканчваўся тэрмін службы ў гаспадара. Ён мусіў шукаць новых работнікаў. Слугі прасілі разлік і ішлі на святы.

Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных надзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой — Каляды, вясной – Вялікдзень, летам — Купалле, не­каторыя іншыя святы, восенню — Дзяды, Пакровы.

Такім чынам, беларускі народны каляндар з'яўляецца адной з форм духоўнага жыцця беларусаў. Доўгія стагоддзі паэтычная творчасць народа бытавала толькі ў вуснай форме, перадаючыся з пакаленняўу пакаленне. Сістэма свят, абрадаў, гульняў, што замацаваны у побыце і народнай творчасці бе­ларусаў, была арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ і адпачынкаў у гадавым, сезонным, мясцовым цыклах.

Хрысціянства аказвала значнае ўздзеянне на каляндарныя абрады. У аб­радавыя заклінанні, песні ўвайшлі імёны Хрыста, Багародзіцы, іншых свя­тых. Адбываўся складаны сплаў дахрысціянскіх і хрысціянскіх элементаў. Да ХІХ ст., калі абрады сталі прадметам навуковага даследавання, многія з іх былі моцна трансфармаваны, страчаны ці захаваліся як рудыменты. У шэрагу выпадкаў яны ўспрымаюцца як святочнае забаўленне, якое ўключыла новыя элементы гульні і песні.


Информация о работе «Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 66578
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 1

0 комментариев


Наверх