4. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства

4.1 Хрысціянізацыя беларускіх зямель.

Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне, што "найбольш старажытным рэлігійным цэнтрам Полацкай зямлі быў не Полацк, а горад Ізяслаўль". Каля Iзяслаўля (сучаснае Заслаўе) быццам быў заснаваны найбольш старажытны манастыр у Полацкай зямлі. Прыкмет існавання манастыра у Заслаўі пры шмматгадовых археалагічных даследаваннях не знойдзена. Але, напэўна, Ізяслаўль на Свіслачы быў сапраўды заснаваны Уладзімірам Святаславічам у апошняй чвэрці X ст., як гаворыцца ў Лаўрэнцьеўскім летанісе.

Выказваюцца думкі аб місіянерскай дзейнасці ў Полацкай зямлі скандынава Торвальда Вандроўніка, які вядомы па актыўным удзеле ў хрысціянізацыі Ісландыі ў канцы X ст. У "Сазе аб хрышчэнні" паведамляецца: "У тое лета, калi было прынята хрысціянства ъ Ісландыі, ад нараджэння госпада нашага Iсуса Хрыста прайшло 1000 гадоў... Торвальд, сын Кадрана, і Стэўнір, сын Таргiля, сустрэліся пасля (смерці) конунга Алава. Яны накіраваліся ўдваіх па ўсяму свету і да самага Йорсалахейма (Палесціны), адтуль – да Міклагарда (Канстанцінопаля) і далей да Кёнугарда (Кіева), яшчэ далей (на ўсход) па Непру (Дняпру). Торвальд памёр у Русіі недалёка ад Палтэскі (стараскандынпаъскае абазначэнне Полацка). Там ён пахаваны у адной гары ў царкве Іаана Хрысціцеля, i называюць яны яго святым. Так гаворыць Бранд Вандроўнік: "Я прыйіоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос даў успакаенне; там ён пахаваны ў высокай гары ўверх па цячэнню Драўна (Дрёвна) у царкве Іаана". Стэўнір накіраваўся тады на поўнач у Данію ... так паведаміў Ары Стары".

Даследчыкі спрачаюцца наконт таго, што разумець над тапонімам Драўна (Дрёвна) — гару ці раку. Калі гэта гара, дык яна магла знаходзіцца ля Полацка на беразе Дзвіны. Але калі рака, то мяркуюць, што ей магла быць Друя ці іншы вадаём у сістэме Браслаўскіх азёраў. I пытанне гата засецца нявырашаным і месца пахавання Торнальда дагэтуль не знойдзена. Між тым ёсць падставы меркаваць, што Торвальд нейкі час прапаведваў веру Хрыстову ў Полацкай зямлі, дзе існавала хрысціянская абшчына і была пабудавана царква, верагодна, спачатку драўляная. Тут Торнальд Вандроўнік памер і, напэўна, быў пахааваны прыхаджанамі.

Мусіць, хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго у Кіеве ў 988 г. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагніеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачау кпяжыць у Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванні тут хрысціянства ўскосла свечыць харакгарыстыка Ізяслава, змешчаная ў познім Піканаўскім летапісе, дзе сказана, што князь "прилежаще прочитанию божественных писаний", г.зн. быў вельмі набожны.

У Цвярскі летапіс (таксама позні) трапіла цікавае паданне аб Рагнедзе-манахіні, якая быццам правяла апошнія гады свайго жыцця у "манастыры" пад імем чарніцы Анастасii. Але дзе ён мог размяшчацца, у летапісе не паведамляецца. Няма звестак, пісьмовых крыніц аб хрысціянстве у Полацкай зямлі ў часы княжання Брачыслава (1003—1044).

Сведчаннем актыўных кантактаў полацкага князя Усяслава (1044— 1101) з духавенствам служыць яго ўвага да шанавання кананізаваных у 1072 г. братоў дзеда — князёў Барыса і Глеба. Не выпадкова такія імёны былі дадзены таксама сынам Усяслава. Гэта пралівае святло на сту­пень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на сувязь яго з царкоўным асяроддзем, якое з'явілася у Кіеве ініцыятарам шанавання святых Барыса і Глеба. Шаванне гэтых святых хутка атрымала распаўсюджанае у Полацкай зямлі, што відаць на прыкладзе помнікаў жывапісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і Глеба у Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога мастацтва (віслая пячатка з выявай св. Глеба з археалагічных раскопак Мінска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).

У Полацку у XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, тры манастыры. Полацкая княжацкая сям'я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіаы манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 г.

Пісьмовыя крыніцы, даныя мовазнаўства і хрысціянскія рэаліі, знойдзеныя ва Усходняй Прыбалтыцы ары археалагічных даследаваннях, сведчаць аб пранікненні сюды хрысціянскай рэлігіі не пазней XII ст. У Кукенойсе жыў святар Сцяпан, давераная асоба полацкага князя. Верагодна, у гэтым немалая роля належала полацкай Сафіі, пабудаванай у 50-я гады XI ст. Не выключана, што сабор займаўся місіянерскай дзейнасцю, распаўсюджваючы хрысціянскую веру сярод суседняга балцкага насельніцтва. Асобныя літоўскія князі прынялі праваслаўе.

Аднак вера ў IІолацкай зямлі распаўсюджвалася павольна і панінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам. Язычніцкія вешчуны ў Полацку бы­лі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княжацкай дынастыі ІІасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. Летапіс прыпісвае Усяславу Полацкаму параджэнне ад "вяшчунства". Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару "Слова пра паход Ігаравы" краінай чараўнікоў.

Аб надта замаруджаным працэсе хрысціянізацыі ў сельскай мясцовасці сведчаць даныя раскопак курганных могільнікаў. У беларускіх землях пад уплывам хрысціянства ў канцы X ст. пачынаецца наступовая змена пахавальнага абраду. Побач з рытуальным спальваннем памерлага (крэмацыяй) з'явілася так званая інгумацыя, памерлага змяшчалі ў курган у выцягнутым палажэнні.

Да перамогі хрысціянскага светаразумеаня было яшчэ далека. У пахавальных абрадах крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых плямён яшчэ доўга захоўваліся язычніцкія элементы: выпальванне глебы напярэдадні збудавання на ей кургана, рытуальная ежа, якую амяшчалі ў курган, трызна, выцяпіутае ўздоўж цела палажэнне рук (у хрысціянскіх пахайаннях рукі складзены на жываце).

Царква не столькі выдаляла язычніцтва з пахавальнага абраду, колькі прыстасоўвала яго да новага рытуалу. У канцы X — пачатку XI ст. з'явіліся пахаванні ў падкурганных ямах, змянялася палажэнне рук нябожчыка ад выцягнутага ўздоўж цела да складзенага на жываце, змяншаўся па колькасці пахавальны інвентар, пакуль ён зусім не знік у пачатку XIII ст.

У Тураве ўсталяванне хрысціянства сунраваджалася крывавымі па-дзеямі. Відаць, не выпадкова тураўскае паданне апавядае аб каменных крыжах, якія прыплывалі ў горад на Прыпяці, калі вада у рацэ была чырвонай ад крыві.

У мясцовых паданнях Турава нагадвалася імя пакутніка Дыянісія, які прапаведваў тут пасля Тура і быў забіы язычнікамі з суседняга паселішча, названымі міхнаўцамі — жыхарамі в. Міхнанічы (цяпер у Калінкавіцкім раёне). На думку беларускага вучонага А. Мельнікава, Дыянісій быў адным з хрысціян-місіянераў, якія пацярпелі ад язычпікаў.

Паводле паведамлення летапісу, пасля прыняцця хрысціянства у Кіеве князьУладзімір Святаславіч накіраваў у Тураўскую зямлю прыёмнага сына Святаполка у якасці пасадніка, які абавязаны быў раснаўсюджваць новую веру. Згодна паданню, якое дайшло да нас, сам князь Уладзімір заснаваў пад Пiнскам Лешчынскі манастыр.

У старажытных летанісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў X-XI стст., аднак ёсць звесткі ў іншых крыніцах пра епіскапа Рэйнберна. Тураўскі князь Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. 3 ей прыехаў калобжацкі епіскап Рэйнберн, які стаў раснаўсюджваць каталіцызм. Уладзімір арыштаваў Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памер у турме. У 1015 г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве пачынае Святаполк. У гэтым годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым былі абвешчаньі першымі ўсходнеславянскімі святымі, аб чым ужо гаварылася. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.

Жонка князя Святаслава Ізяславіча Варнара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якім жыла з дзецьмі пасля смерці князя. Епіскапская рэзiдэнцыя ў Тураве знаходзілася пры мужчынскім манастыры. У дзядзінцы Турава пры археалагічных раскопках выяўлены рэшткі мураванага сабора XII ст.

Такім чынам, вынікае, што распаўсюджанне хрысціянства у старажытных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацьвярджэннем новай веры у іншшых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі і паступова распаўсюджвалася сярод іншых пластоў грамадства.


Информация о работе «Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 66578
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 1

0 комментариев


Наверх