3.2 Абрадавая творчасць.

Старадаўнейшым пластом усходнеславянскай (старажытнарускай) культуры з'яўляецца вусная народная творчасць. На­родная творчасць узнікла ў роданлемянным грамадстве.

Да старадаўніх відаў усходнеславянскага фальклору належыць каляндарна-абрадавая паэзія. Каляндарна-абрадавая творчасць цесна звязана з працай земляроба. Яна падзяляецца на зімовы, вясновы, летні і восеньскі цыклы. Найболын цікавымі ў зімовым цыкле з'яўляюцца калядныя песні. Яны захавалі амаль да нашага часу сляды магічнай функцыі — садзейнічаць ураджаю і дабрабыту ў сялянскай гаспадарцы.

Прызначэннем калядных песень як часткі каляднага абраду у старажытнасці было наблізіць надыход сонечнага цяпла (ад Каляд "сонца ІІаварочваецца на лета") і забяспечыць багаты ўраджай у новым гаспадарчым годзе. Урадлівасць і багацце ў песнях падаюцца гіпербалізавана, а карціны прыроды набываюць часам касмічныя формы ("Ходзіць-паходзіць месяц па небу, кліча-пакліча зоры з сабою").

Асабліва багата прадстаўлена на беларускіх землях паэзія веснавога цыкла, цесна звязаная з абуджэннем прыроды, выхадам селяніна ў поле, выганам жывёлы.

Валачобныя песні — від веснавых песень, віншавална-велічальныя творы, з якімі хадзілі валачобнікі. У старажытнасці валачобны абрад меў аграрна-магічны сэнс, пазней ён набыў характар вясёлай забавы. У такім выглядзе ён бытуе ў некаторых вёсках і зараз. У аснове гэтых міфалагічных уяўленняў ляжыць вера ў магічную моц слова, калі шчодрым зычаннем можна наблізіць чаканае, мару да рэчаіснасці. Валачобпы гурт складаўся з запявалы, падпявальнікаў, музыкі (з музычным інструмептам) і інш. Большасць валачобных песень звернута да гаспадара сядзібы – ратая і сейбіта, галоўнай постаці ў земляробстве. "Жыта яго ядрыстае. Ядрыстае каласістае. К адной мяжы нахілілася — свайму гаспадару пакланілася". Тыповымі былі прыпевы: "Вясна красна на дварэ!", "Зялёны сад вішннёвы!", "Хай так будзе". Яны перадавалі радасць, светлы настрой, якім прасякнуты ўсе песні.

Паэтычным хараством вылучаюцца купальскія песні, звязаныя з язычніцкім культам раслін і анімістычным светапоглядам старажытных людзей. У народнай купальскай паэзіі адлюстравалася радасць чалавека – сведкі найвышшэйшага росквіту прыроды, зямнога плену, яго імкненне кахаць, быць шчаслівым: "На Купала сонца гуляла", "Ой рана на Йвана" і г.д.

Беларуская каляндарна-абрадавая паззія як цэласная і самакаштоўная з'яйа традыцыйнай культуры мае сістэму жанраў: творчасць зімняга перыяду (піліпаўскія песні, калядныя, масленкі і інш.); веснавыя песні (гуканне вясны, вяснянкі, весні веснавых карагодаў, сёмушныя і iнш.); песенны комплекс летняга перыяду (купальскія песні, пятроукі, касецкія, жніўныя з абрадамі зажынак і дажынак); восеньскія песні (спасаўскія і кірмашовыя, ільяныя, канапляныя і інш.).

3 вельмі старажытных часоў сямейная абраднасць развiвалася вакол трох галоўных момантаў у жыцці чалавека: нараджэння, уступлення ъ шлюб, смерці. Ва ўсе часы людзям хацелася, каб будучы чалавек нарадзіўся здаровым, моцным, прыгожым, добрым, сумленным, разумным, таму ў старажытнасці зярталіся да магіі, імкнучыся запраграміраваць гэтыя якасці у дзіцяці. Па народных павер'ях, вельмі многае залежала ад удзельнікаў абраду, асабліна ад бабкі-павітухі. Яна давала цяжарнай жанчыне рэкамендацыі, якіх норм паводзін прытрымлівацца ў такі адказны перыяд жыдця. Бабкай зычайна выбіралі вопытную пажылую знахарку, якая валодала прыёмймі аблягчэння родаў, ведала замовы, мела "лёгкую руку". Верагодна, пры родаплемянным ладзе гэта была старэйшая прадстаўніца роду. Яна прымала роды і рабіа наййрасцейшыя магічныя засцерагальныя дзеянні, каб уберагчы маці і дзіця ад уздзеяння злых сіл. Бабка рабіла рытуалнае купанне дзіцяці, першая прымала яго з рук хросных бацькоў пасля хрышчэння.

Праз некалькі дзён пасля нараджэнця дзіцяці бацькі павінны былі выбіраць хросных. Пры родавым ладзе ўсе абавязкі хроснага выконваў брат маці, бо сваяцтва вялося па мацярынскай лініі і дзіця належала яе роду. пры абмеркаванлі пытання аб шлюбе сваіх падапечных менавіта брат маці быў сва­там жаніха і вёў нерамовы з бацькамі нявесты. У "мацярынскага дзядзькі" з увядаеннем хрысціянства з'явіўся новы абавязак — ён стаў хросным бацькам пры прыняцці дзіцяці з лона царквы. Хросная маці выконвала тыя ж функцыі, што і хросны бацька.

Як каляндарныя, так і сямейныя абрады ўзніклі ў часы, калі славяне бы­лі язычнікамі. Усе ўрачыстыя рытуалы тады былі накіраваны на ўміласціўленне багоў, засцераганне ад злых сіл, заклінанне прыроды.

Даследчыкі адзначаюць, што у старадаўнасці нованароджанага да хрышчэніія ніколі не спавівалі у пялёнкі, а ўкручвалі у ношаную кашулю бацькі ці маці. Такое дзеянне з'яўляецца водгаласам старажытнай традыцыі абрадавага ўсынаўлення. Формы абрадавага ўсынаўлення былі самымi разнастайнымі. Існаваў звычай класці дзіця на парог, месца, блізкае і прыемнае дамавіку, які ўвасабляў памерлага гаспадара — апекуна патрыярхальнай сям'і. Бацька павінен быў падняць і пацалаваць дзіця і тым самым прызнаць яго сваім. У дзень хрэсьбін у канцы абеду падавалі рытуальную "бабіну" кашу. Бывала, перш чым частаваць гасцей, бацьку нованароджанага прымушалі з'есці лыжку кашы, змешанай напалову з соллю. Гэты звычай лічаць водгаласам "кувады", вельмі старадаўняга перажытку часоў матрыярхату. Паколькі сваяцкасць (роднасць) вялася па мацярынскай лініі, бацька не меў правоў на дзіця. Аднак калі бацька адчуваў сябе дастаткова моцным, каб супрацьстаяць сваякам жонкі, яе братам, то для пацвярджэння правоў на дзіця бацька выконваў пэўныя сімвалічныя прыёмы, каб пацвердзіць яго сувязь з дзіцём. Адным з такіх прыёмаў лічаць "куваду" як разнавіднасць ўсы­наўлення дзіцяці.

Славяне асабліва паважалі бога Воласа ці Вялеса. У яго кульце важнае значэнне мелі шэрсць ці валасы. У некаторых месцах Беларусі ў першы дзень жыцця немаўляці праводзіўся абрад пострыгу валасоў, што ўспрымалася як ахвярапрынашэнне богу. Але часцей гэты абрад праводзілі пазней, калі дзіцяці спаўняўся год і яго аддавалі пад апеку бога Воласа.

Уступленне ў шлюб лічылася надзвычай важнай падзеяй у жыцці маладых людзей, Шлюб паміж родзічамі забараняўся, бо лічыўся шкодным. У старажытныя часы зарадзіліся такія віды шлюбу, як "умыканне" (выкраданне) і купля-продаж нявесты. Малады мужчына адпраўляўся здабываць сабе жонку з іншага роду. Пазней гэты звычай быў заменены шлюбам па дамоўленасці, паводле якой за нявесту плаціўся выкуп. Пасланцы маладога (сваты) дамаўляліся з бацькам маладой аб шлюбе і памеры выкупу. Калі дасягалася згода, то праз некаторы час адбывалася вяселле.

У час вяселля маладую ўсаджвалі на звярыную шкуру. Гасцям раздавалі вясельны каравай. Абрадавае печыва сімвалізавала дабрабыт будучай сям'і, атаясамлівалася з маладымі, іх доляй і шчасцем. У старажытныя часы у прыгатавапні караваю ўдзельнічалі ўсе члены родавай абшчыны, пазней усе члены сельскай абшчыны. Каравай з'яўляецца абавязковым атрыбутам усіх этапаў вяселля. 3 вельмі даўніх часоў вяселле суправаджалася карагодам — відам мастацкай творчасці, у якім сінтэзаваліся танец, песня, гульнёвае драматызаванае дзеянне, часам у музычным суправаджэнні.

Пахаванне (хаўтуры) уяўляла цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, якія былі звязаны з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях. У традыцыйным абрадзе пахавання ў сярэднія вякі цесна перапляліся язычніцкія і хрысціянскія элементы, у якіх выразна выявіўся культ продкаў. Усе этапы пахавання суправаджаліся галашэннямі, вядомымі а глыбокай старажытнасці. Яны грунтаваліся на веры ў бессмяротнасць душы, на ўяўленнях аб тым, што чалавек і пасля смерці можа дапамагаць ці шкодзіць жывым. Гэта былі імправізаваныя творы, у якіх гучалі смутак і гора, глыбокi жаль з вьшадку смерці роднага ці блізкага чалавека. У галашэннях шырока ўжываліся пяшчотна-ласкавыя звароты, словы-эпітэты: "А мой раднюсенькі, а мой мілюсенькі", "А мая матулечка, шэрая зязюлечка! Навошта нас пакінула, горкіх сіротачак?". Цесна звязаная з жыццём і працай чалавека сямейна-абрадавая паэзія адлюстроўвала бытавыя і культурныя ўмовы яго існавання у розныя гістарычныя эпохі.


Информация о работе «Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 66578
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 1

0 комментариев


Наверх