3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі

Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі утрымліваюцца у сярэднявечных гістарыяграфічных творах - лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з'яўляецца Хроніка Генрыха Латвійскага, нямсцкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быу ідэолагам Ордэна мечаносцау. Хроніку ён напісау для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаўляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Усходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Есць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.

Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне XIII ст. напісаў Старэйшую рыфмавапую хроніку, у якой раскрыў Гісторыю крыжацкага заваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам быў відавочцам і удзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоуга.

Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке, складзеная ў першай палове XIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315-1348 гг.

Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартберг у канцы XIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1373 г. Аўтар з'яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».

Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга, герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню.

Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоу на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» - на левым беразе Немана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка дае інфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка у 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палігыку Тэўтонскага ордэна[7].

Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці у скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі у XII ст. «Эймудава сага» апавядае пра варага Эймунда Хрынгсана. Есць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёу Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна у параўнанні са саражытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеускім Яраславам Мудрым.

«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кодрансану -ісландскаму падарожніку і місіянеру X стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, здтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны у адной гары у царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая па аб'-ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожшка» (татра) удакладняе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быу накіраваны у Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара.

Гара у Дрофне не лакалізавана па сённяшні дзень. Даследчыкі ідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясшнамі: 1) полацкім верхнім замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіуся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны усход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» па паувостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.К1ркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў забіты ударам каменнага молата князь Рагвалод, а потым пахавана Рагнеда)[8].

Такім чынам, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі значна ўзбагачаюць старажытнарускія летапісы ў апісанні падзей X – XIV стст.

 

4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель

У польскай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча важную ролю адыграў Ян Длугаш (1415-1480 гг.), якога лічаць «бацькам польскай гістарыяграфіі».

Ян Длугаш паходзіў са шляхецкай сям’і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1428-1431 гг.), здзейсніў падарожжа ў Аустрыю, Венгрыю, Італію і Палестыну. Длугаш сустракауся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі (іальянскага гуманізму. Пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцага Длугаш прыступіў да працы над «Гісторыяй Польшчы» (у 12 кн.), напісанай у 60 - 80-я гады XV ст.

Значэнне Длугаша ў славянскай гістарыяграфіі надзвычай вялкае. Ён першы ва Усходняй Ёуропе паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі. Ён раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстоўваў іх у сваей працы.

«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але яе надрукавалі толью у пачатку XVIII ст., бо Ян Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталцкай царквы.

Аўтар раскрыў гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Длугаш паказаў свае адмоўнае стаўленне да Крэускай уніі - лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». Услед за «Летапісцам вялікіх князеў літоўскіх» храніст апісаў барацьбу Кейстута і Карыбута, Вітаута і Ягайлы, Сюргалы і Вітаўта, раскрыў уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі надаваў няудалай каранацыі Вітаута, міжнародным адносінам. барацьбе супраць татараў. Длугаш прытрымліваўся рэспубліканска-арыстакратычнай мадэлі паходжання літоўскай знаці - ад Пампея, праціўніка Цэзара. Але у цэлым гісторыю ВКЛ аўтар «Гісторыі Польшчы» разглядаў дастаткова павярхоўна. Напрыклад, вайну 1386-1392 гг. ён тлумачыў асабістым супрацьстаяннем Вітаўта і Ягайлы.

Таксама Длугаш заклаў гістарыяграфічную традыцыю разумення «Русі». Ён лічыў, што «Русь» - гэта землі, населеныя рускімі (найперш Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь). Жыхары паўночна-усходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. XV ст., таксама рускія. Рускімі, паводле Длугаша, населены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длугаш называе «самай аграмаднай і багатай з земляу Русі», Жыхароў жа паўночна-усходняй Русі ён не уключае у лік «рускіх», населеныя імі землі называе «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія»[9].

Рукапісная праца Длугаша стала асновай для гістарыяграфіі XVI ст., якая найперш прадстаўлена каралеўскім сакратаром і прыдворным дзеепісьменнікам Жыгімонта I Старога Бернардам Вапоўскім.

У гітарыяфафіі лічыцца, што «Хроніка Польшчы» Вапоўскага ў сваей значнай частцы ёсць кампіляцыя працы Длугаша (падзеі з 1380 да 1480 гг.). Але вядома, што кампілятыўнасць - характэрная рыса сярэднявечных гістарычных твораў. Аднак ёсць і адрозненні. У часы напісання хронікі з усходу бяспецы ВКЛ і Польшчы стала пагражаць Вялікае княства Маскоускае, а з поўдня - Крымскае ханства. Такім чынам, перад аўтарам паўстала задача прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы. Вось чаму дзве темы - унія Польшчы і ВКЛ і барацьба з крыжакамі - галоўныя. Крэўская унія была заключана «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў». Вапоўскі значна больш месца і увагі, чым Длугаш, надаваў падзеям у Літве і на беларускіх землях. Невыпадкова пасля апісання Крэўскай уніі ў Вапоўскага размешчаны нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі Польшчы» Длугаша. Такія размеркаванне матэрыялу і парушэнне храналогіі тлумачацца тым, што Вапоускі лічыў неабходным азнаёміць польскага чытача з гісторыяй, звычаямі і геаграфічнымі асаблівасцямі земляў, аб'яднаных, паводле ягоных слоў, «у вечным саюзе з Польскім каралеўствам». На некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым ягоны папярэднік.

Вапоўскі бліжэй, чым Длугаш, стаяў да гуманістычнай гістарыяграфіі, якая ставіла новыя задачы перад нацыянальнай гістарычнай навукай. Праца гісторыка разглядалася ім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Вапоускі быу таксама выдатным географам і картографам свайго часу. Вялікай яго заслугай з'яуляецца публікацыя карты «Сарматыя», дзе можиа знайсці шмат геаграфічных пунктаў паўднёвай Беларусі[10].

Мацей з Мяхова (Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457- 1523 гг.) - польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг. Ён восем разоў выбіраўся рэктарам Кракаўскага універсітэта (акадэміі), які абанязаны яму сваім росквітам. Праславіўся сваей дабрачыннасцю. Вядомасць Мацею з Мяхова забяспечыла яго праца «Хроніка палякаў», выдадзеная у 1519 г. Але ўвесь тыраж каронны канцлер Я.Ласкі загадаў канфіскаваць. Шэраг старонак замяннілі на новыя, тэндэнцыйна адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбракта, валошскага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мацей з Мяхова выказаў гіпотэ'зу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму у Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці у Літве, яккія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі - сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе паліычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народау, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца у славянским свеце.

У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гіторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці унутры Рымскай Імперыі, прыбылі ў літоускія землі і назвалі іх названнем сваей радзімы - Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей - літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеускія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоускі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну[11].

Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца. Марцін Бельскі (1495 - 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае творы па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з'явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі у Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора падаецца прагрэсіўнай для свайго часу, праявай гуманістычнага светапогляду аўтара.

Наконт «геніяльнасці» М.Бельскага існуюць спрэчныя погляды. Адзін з даследчыкау яго творчасці А.Павіньскі даў наступную характарыстыку: «Цудоўная «Хроніка свету», якая, уласна кажучы, павінна блішчэць бляскам зоркі першай велічыні». Другі польскі даследчык І.Хшаноўскі лічыў «Хроніку свету» «сярэднявечнай кампіляцыяй, якую ад суцэльнай сярэднявеччыны ратуе толькі пратэстанцкая тэндэнцыя, як адзіны новы элемент, адзіная рыса XVI ст., бо іншых рысаў гэтага стагоддзя, духу гуманізму «Хроніка свету» не мае». Магчыма, апошняе сцвярджэнне мае рацыю, але з пункту гледжання верагоднасці і маштабнасці ахопленых падзеяў гэты твор неардынарны.

«Хроніка свету» мела тры выданні (1551, 1554, 1564 гг.). Трэцяе выданне складаецца з дзесяці кніг. Дзевятая кніга «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» закранае гісторыю ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоусюм народзе» - гэта пераважна скарачэнне «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка, звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзяты з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мехавіты. 1нфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама запазычана у С.Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў працы М.Бельскага было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна скампанаваў матэрыял. Магчыма, «Хроніка усяго свету» не стала б предметам гістарыяграфічнага даследавання калі б не ягоны сын Яўхім Бельскі.

У 1597 г. ён выдаў «Хроніку польскую». Гэтую кнігу можна упэўнена лічыць «першай шляхецкай гісторыяй» (Фінкель). Калі Марцін Бельскі, удзельнік шматлікіх бітваў, галоўным абавязкам шляхты лічыў рыцарскую справу, то Яўхім разглядаў паходжанне шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў.

Над Яўхімам усё жыццё вісеў «грэх» - рэфармацыйныя погляды бацькі. Толькі перарабіўшы галоўны твор бацькі, пазбавіўшы яго рэфармацыйных тэндэнцыяў, можна было захаваць яго імя для нашчадкаў. Паступова Яўхім пазбавіўся духу пратэстантызму і ў 1595 г. пакінуў евангелісцкую канфесію.

Аўтар у «Польскай хроніцы» разглядае ВКЛ як правінцыю Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна уцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам». Згодна з шляхецкай канцэпцыяй твора, Яўхім піша, што «Вялікае Княства Літоўскае ужывае на харугве з аднаго боку Пагоню, г.зн. узброенага мужа з голым мечам на кат, бягучага на ўсім скаку, з другога боку - тры белыя слупы ў чырвоным пол». Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ: Віленскае, Трокскае, Смаленскае, Полацкае, Наваградскае, Брэсцкае, Вщебскае, Мсціслаускае, Мінскае, - падзяляючы кожнае на паветы. Усе сучасныя беларускія землі Бельскія называюць літоўскімі. «Русь жа мае тыя самыя ваяводствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаускае». У Рускае ваяводства уваходзлі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Перамыская землі. Падобная традыцыя цягнецца па сённяшні дзень: Русь у польскай гістарыяграфіі атаясамляецца з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі традыцыйна называюцца Літвой.

«Польская хроніка» падзяляецца на дзве няроўныя часткі: 1) ад старажытнасці да 1553 г.; 2) ад 1553 да 1586 г. Першая частка носіць кампілятыўны характар - аўтар перапісаў бацькавы твор, дапоўніўшы яго звесткамі ад Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромэра і інш. Найбольш важная другая частка. Але і тут толькі чацвёртая частка мае самастойны характар - нататкі з уласнага вопыту ці здабытыя ў архівах дакументы. Тым не менш усе гістарычныя творы Марціна і Яўхіма Бельскіх з'яуляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб мінулым ВКЛ[12].

Епіскап Варміньскі Марцін Кромэр (1512 - ?) па даручэнні Жыгімонта ІІ Аўгуста напісаў, а ў 1555 г. надрукаваў трактат «Аб паходжанні і дзеяннях палякаў XXX кніг». Гісторыя Польшчы, напісаная Кромэрам, мела дзяржаўны характар: стаяла на абароне агульнадзяржаўных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратызму (літоўскаму і прускаму), так і прывілеям шляхты. Аўтар давёу падзеі да 1506 г., да княжання Жыгімонта І Старога. Твор Кромэра быу кампіляцыяй працаў Длугаша і Вапоўскага, але вельмі дасканалай. Кніга прызначалася для замежнага чытача, яна паказывала магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Заслуга храніста ва ўвядзенні ў навуковы зварот больш за 100 дакументаў, а таксама звяртанне да самай старой польскай хронікі Гала Аноніма. Кромэр скампанаваў у адзіны твор шматлікія кавалкі гістарычных ведаў, аб'яднаўшы іх уласнай гістарычнай канцэпцыяй, змяніўшы многія традыцыйныя погляды, якія дагэтуль панавалі у гістарыяграфіі.

У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што усхваляла касцел і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556-1557 гг., а потым на сейме 1563-1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку[13].

Аляксандр Гваньіні (1534-1614 гг.) - гісторык, вайсковец, дзейнасць якога у ВКЛ да канца не высветлена не толькі ў беларускай, але і ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Яго імя звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» (1578 г.), прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак, дзе змешчаны гісторыя і геафафія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста у 1574 г.

Вядома, што Стрыйкоускі абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматы» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14 ліпеня 1580г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзе сцвярджалася, што «Апісанне еурапейскай Сарматыі» з'яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні у Швецыю. Але смерць Стрыйкоускага, якая наступіла ў канцы 80-х - пачатку 90-х гг. XVI ст., дала Гваньіні магчымасць фактычна без перашкод карыстацца плагіятам[14].

Барталамей Папроцкі (каля 1543 - 1614 гг.)- польскі гісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аутар першага польскага гербоўніка «Гербы польского рыцарства», дзе даецца паходжанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі карыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі.

Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ - Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі з-за далёкасці і шырокасці не усіх мог знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародні прынялі польсюя гербы. Дадаў таксама кароткія узгадкі аб іншых сем’ях, галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ[15].

Польскія хронікі ў дачынні да беларускіх земляў набліжаюцца па змястоўнасці да старажытнарускіх летапісаў, аднак адрознаваюцца сваёй ідэалагічнай і палітычнай накіраванасцю.

 


Информация о работе «Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 71505
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх