7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст
Побач з летапісамі і хронікамі XV - XVI стст. важную ролю ў назапашванні гістарычных ведаў і фарміраванні гістарычных уяўленняў выконвалі іншыя творы свецкай літаратуры і пісьменнасці, уласна гістарычныя сачыненні, грамадска-палітычная і цэркоўна-рэлігійная публіцыстыка. Новыя з’явы былі звязаныя з культурным пад’ёмам на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. - Рэнесансам і Рэфармацыяй, пашырэннем международных кульурных і палітычных кантактаў, пад’ёмам духоўнага жыцця, абвастрэннем грамадска-палітычнай і ідэйнай барацьбы.
Рэфармацыйныя ідэёлагі, публіцысты імкнуліся падарваць палітычны і сацыяльна-эканамічны ўплыў каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, залежнай ад вышэйшай польскай духоўнай іерархіі і Ватыкана. Рэфармацыйныя тыпаграфіі ў Бярэсці, Нясвіжы, Лоску, Вільні распаўсюджвалі гістарычную белетрыстыку, у тым ліку пераклады еўрапейскіх аўтараў, якія апавядалі аб гераічнай нацыянальна-вызваленчай барацьбе сэрэднеземнаморскіх народаў з Асманскай імперыіей, аб рэлігіёзных пераследаваннях у Францыі, Нідэрландах, Англіі, другіх странах. Дзеячы беларуска-літоўскай рэфармацыі выступілі з ідэямі талерантнасці (верацярпімасці), рэзка крытыкавалі кананічныя царкоўна-рэлігійныя дактрыны, царкоўную традыцыю. У творах некаторых прадстаўнікоў радыкальнай рэфармацыі (Пётр з Гоненза, Мартын Чеховіц) крытыкуюцца асновы феадальнага строю, войны, прыгнет сялян, дзяржаўныя інстытуты. Свае сацыяльныя аргументы яны падмацоўвалі спасылкамі на старажытнуу і новую гісторыю еўрапейскіх і другіх народаў, а таксама Біблію.
Сачыненні рэфармацыйных аўтараў па свайму складу мала тычыліся гісторыі Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, аднак яны ўплывалі на развіццё свецкіх, ренесансных, гуманістычных тэндэнцый ў літаратуры, кнігадрукаванні, пісьменнасці.
Адзін з вядучых ідэёлагаў антытрынітарскага руху, які з’явіўся на аснове кальвінізму ў 60-х гг. XVI ст., Сымон Будны праявіў значную цікавасць да палітычнай і культурнай спадчыны беларускага, украінскага і рускага народаў, гісторыю якіх ён разглядаў у агульнай арбіце еўрапейскай цывілізацыі. Ён сустракаўся з беглам рускім вольнадумцам старцам Арцёміем, рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсіслаўцам, якія з-за ідэялагічнага ўціску і пераследу мусілі перасяліцца на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, і прамаў удзел у складанні вядомага “Письма половца Смеры”, заснаванага на літаратурных традыцыях Кіеўскай Русі[25].
Спадзвіжнікам Сымона Буднага быў беларускі гуманіст, асветнік, пісьменнік, перакладчык, выдавец Васіль Цяпінскі, які прапагандаваў ідэю славянскага адзінства на Беларусі, адраджэння Русі, яе асветніцтва і кансалідацыі. «Где бы бо не рекучи, - пісаў ён, маючы на ўвазе старажытнарускія княствы, - в часы давние посмотрели, яко то был зацный, славный, острий, довстипный народ их у умеетности, и яко многокрот посторонние учоные народы их мудрость мусели похвалят и овшем се от них учит…».
Асветніцкая праграма Васіля Цяпінскага, якая працягвала грамадска-палітычныя і патрыятычныя традыцыі Ф.Скарыны была разлічана на пад’ём нацыянальнай культуры, развіцце школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадскай актыўнасці беларускага народа, фарміраванне яго гістарычнай і этнічнай свядомасці. Васіль Цяпінскі падкрэсліваў гістарычную, генетычную, кульурна-моўную агульнасць славянскіх і ўсходнеславянскіх народаў, іх уклад у сусветную кульуру, шырокія магчымасці іх далейшага культурнага і грамадскага развіцця. Пры ўсёй марнасці спадзяванняў Васіля Цяпінскага на духоўнае адраджэнне вышэйшых слаёў грамадства, шляхты і магнатаў, яго дзейнасць садзейнічала зараджэнню і пад’ёму нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі ў канцы XVI - пачатку XVII стст.[26]
У гэтым працэсе намалаважную, хоць і спецыфічную ролю адыгрывалі своеасаблівыя грамадска-палітычныя і рылігійныя аб’ядненні - брацтвы, якія абапіраліся ў асноўным на праваслаўнае мяшчанства і некаторыя слаі шляхты і духавенства. Адной з праяў іх асветніцкай і ідэалагічнай дзейнасці быў удзел у рэлігійнай палеміцы з уніяцкай і каталіцкай аппазіцыяй. Палемічныя выданні Б.Гербеста, П.Скаргі, А.Пассевіна, І.Пацея, Л.Крэўзы стварылі гісторыка-тэарытычную аснову царкоўнай уніі. Гістарычныя экскурсы ідэёлагаў гэтага накірунку павінны былі абгрунаваць першапачатковае главенства Рыма ва ўсім хрысціянскім свеце, уключаючы ўсходнеславянскія землі і Візантыю. З гістарычных сачыненняў уніяцкай палемічнайпісьменнасці ў канцы XVI - пачатку XVII стст. найбольш характэрнымі былі творы Іпацея Пацея “Уния альбо выклад преднейших артикулов ку зъодноченью греков с костёлом римским належащых” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595) Оборона собору флорентейского осмого, против фальшивому недавно от противников згоды выданому” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1604).
Важнымі дыскусійнымі праблемамі аныуніяцкай палемікі ў канцы XVI - першых дзесяцігоддзях XVII стст. сталі пытанні царкоўна-рэлігійнай гісторыі: крышчэнне Русі, узаемаадносіны Кіеўскай мітраполіі ў X - XV стст. с канстантынопальскім патрыярхам і рымскай курыяй, Фларэнтыйская і Берасцейская унія. У сутнасці дыскуссія закранала шляхі палітычнага, культурнага і царкоўна-рэлігійнага развіцця Беларусі і Украіны. Духоўная іерархія уніяцкай царквы фактычна была ў двайным падпарадкаванні: вярхоўнай уладзе Рэчы Паспалітай і Вытыкану. Палемічныя выданні беларускіх і украінскіх брацтваў, як найбольш рэдкія сатырычныя творы (“Палінодыя” Захарыі Капысценскага 1621; сатырычнае пасланне прасвітэра Андрэя са Слуцка, пачатак XVII ст.), накіраваныя супраць ідэёлагаў каталіцызму і ўніі, адстайвалі традыцыйныя шляхі гістрычнага развіцця Беларусі і Украіны пры захаванні культурнай, моўнай і у пэўнай ступені грамадска-палітычнай агульнасці ўсходнеславянскіх краін[27].
Падабенства грамадска-палітычных і культурных умоў, якія склаліся ва ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI - першай палове XVII ст., обумовіла асаблівую тэматычную і ідэйную блізкасць беларуска-украінскай антыуніяцай публіцыстыкі, якая развівалася фактычна ў адным русле, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога дзеячаў беларусскай і украінскай культуры, літаратуры, кнігадрукавання.
У ідэйнам плане асаблівае значэнне мелі тыя гістарыяграфічныя аспекты антыуніяцкай публіцыстыкі, у якіх абаранялася дзяржаўна-палітычнае, царкоўна-рэлігійнае раўнапраўе грэка-візантыйскай і старажытнарускай цывілізацыі (у параўнанні з рымскай, “лацінскай”), важнасць захавання старажытнарусскай спадчыны, адзінства гісторыка-культурнага працэсу.
Трыумф контррэфармацыі пасля войнаў сярэдзіны XVII ст., умацаванне пазіцый Польшчы і каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, крызіс брацтваў і некаторыя другія грамадска-палітычныя фактары вызначылі заняпад літаратурнай палемікі на Беларусі і Украіне. Гістарычныя ўяўленні пануючых слаёў грамадства ў XVI - XVII стст. найшлі адлюстраванне ў фарміраванні ідэялогіі сарматызму, ідэалізацыі грамадска-палітычнага строя Рэчы Паспалітай. Знакамітым прадстаўніком гэтага накірунку гістарыяграфіі быў ураджэнец Брэсцкага ваяводства Шымон Старавольскі, большасць сачыненняў якога былі апублікаваныя за мяжой, аднак карысталіся вялікай папулярнасцю ў яго межах[28].
Заключэнне
Гістарычныя пісьмовыя творы, а таксама вусная народная творчасць накапілі багаты гістарычны матэрыял аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў у IX - XVII стст. Разам з тым пераважным метадам пераемнасці гістарычных ведаў папярэднікаў заставалася кампіляцыя, пад час якой аўтары некрытычна ставіліся да фактаў, не адрознівалі іх ад паданняў і меркаванняў. Практычна ўсе гістарычныя творы дадзенага перыяду маюць ідэалагічную накіраванасць і скіраваны на дасягненне тых ці іншых грамадска-палітычных мэтаў. Таму аб’ектыўна ўзнікае неабходнасць сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу, крытычнага аналізу гістарычных фактаў, перыядызацыі, а значыць ўзнікнення новых гісарыяграфічных твораў.
Спіс выкарастанай літаратуры
1. Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006.
2. Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955.
3. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
4. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
[1] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.26-27
[2] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.27-29
[3] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.29-30
[4] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.30-32
[5] Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
[6] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.32-34
[7] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.34-35
[8] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.35-36
[9] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.36-37
[10] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.37
[11] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.37-38
[12] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.38-40
[13] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.40-41
[14] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.41
[15] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.41-42
[16] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.42
[17] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.42-44
[18] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.44-45
[19] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.14.
[20] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.15.
[21] Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
[22] Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985. - С. 66-73.
[23] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.17-18.
[24] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.18-19
[25] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.19-20.
[26] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.20.
[27] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.21.
[28] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.21-22.
0 комментариев