6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы
Вызначальнымі фактарамі, якія ўплывалі на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускага народа і пануючага саслоўя, былі змяненні ў палітычнай арганізацыі грамадства (утварэнне Вялікага княства Літоўскага, пазней - Рэчы Паспалітай), унутрыпалітычныя, а таксама знешнепалітычныя адносіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з рознымі краінамі.
Гістарычныя ўяўленні прасочваюцца пераважна па фальклорным матэрыялам, якія захаваліся галоўным чынам ў пазнейшай вуснай традыцыі (нярэдка значна трансфармаванай) і ў пісьмовых запісах. Асноўнымі тэмамі народных эпічных сказанняў, легенд і паданняў у XIV-XVI стст. заставалися, як и раней, барацьба са знешними ворагамі (мангола-татарамі, крыжакамі), усхваленне гістарычнага мінулага, звязанага з часам Кіеўскай Русі, Полацкага і іншых княстваў. Аб распаўсюджванні былін і сказанняў гераічнага цыклу на Беларусі сведчаць песні, прыказкі, літаратурна-эпісталярныя матэрыялы (пасланні аршанскага старасты Філона кміты Чарнобыльскага, другая палова XVI ст.), народная лексіка, этнонімы і тапонімы (найменні населеных пунктаў - Багатырэвічы, Змеява Магіла і др.). “Багатырскія” справы ўпамінаюцца ў прадмовах беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, гуманіста, асветніка Фрацыска Скарыны. Героіка-эпічны стыль знайшоў адлюстраванне ў беларускіх і украінскіх калядных і валачобных песнях, якія аднаўлялі многія традыцыйныя формулы быліннага эпасу («суда судити», «ряды рядити», «гати гатити», «чудо-чудное», «диво-дивное» і інш.)[19].
Своеасаблівым эпічным жанрам, падобным да старажытнарусскіх былінаў ці украінскіх думаў, які па-свойму адлюстроўваў гісторыю народа, былі беларускія гістрычныя балады. Найбольш распаўсюджаныя тэматычныя группы гэтых баладаў звязаны з агульнаславянскімі сюжэтамі: татарскі (турэцкі) плен, продаж ці выкуп з няволі, трагічная сустрэча некалі разлучаных членаў сям’і. Творам баладнай лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма.
Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка над “ляшскім” войскам ў 1595 г. прысвечана песня “Ой, у горадзе Магілёве дымам пацягнула”. У розных варыянтах вядомая песня аб смерці казацкага есаула Нестара Маразенка, якая перайшла ў беларускі фальклор з украінскага. У чумацкіх, рэкруцкіх, бурлацкіх і батрацкіх песнях XVII-XVIII стст. раскрываюцца цяжкія сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця беларускага народа, сацыяльны пратэст супраць прыгонніцтва. У народных песнях, казках, паданнях другой паловы XVII-XVIII стст. адлюстроўваюцца падзі, звязаныя з сялянскімі войнамі ў Расіі, паэтызуюцца вобразы такіх народных герояў і заступнікаў, як Сцяпан Разін і інш.[20]
Фальклорная творчасць аказвала пэўны ўплыў на пісьмовыя гістарычныя творы, большасць з якіх па свайму ідэялагічнаму складу выражалі погляды правячых колаў феадальнага грамадства. Найбольш выразна гэта адчуваецца ў такім традыцыйным жанры гістарычнага апавядання як летапісы.
Новы этап у развіцці летапісання на землях Беларусі звязаны з фарміраваннем і развіццём Вялікага княства Літоўскага. У гэтым палітычна-дзяржаўным утварэнні зсходнеславянскія землі ігралі большую палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную ролю. Другая палова XV ст. і асабліва XVI ст. адзначаны ўзрастаннем палітычнай ролі беларускіх і ўкраінскіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага, пэўнай кансалідацыяй пануючага класа. Помнікі беларуска-літоўскага летапісання, якія ўзніклі ў гэты час, напісаныя на беларускай мове, па свайму зместу, палітычнай арыентацыі нярэдка набываюць рысы агульнадзяржаўных летапісаў. Разам з гэтым яны адлюстроўваюць прыватныя ўнутрысацыяльныя супярэчнасці на кожным этапе развіцця Вялікага княства Літоўскага.
Згодна апошяй класіфікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў (некаторыя даследчыкі называюць іх летапісамі Вялікага княства Літоўскага), існуе некалькі асноўных летапісных зводаў, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш характэрныя новыя рысы ў развіцці беларускага летапісання XIV-XVI стст. Найбольш старажытным помнікам беларуска-літоўскага летапісання з’яўляецца “Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, напісаны невядомым аўтарам у канцы 20-х гг. XV ст. у Смаленску. Гэта аповесць-хроніка, якая аб’ядноўвае некалькі розапланавых твораў (“Аповесць аб палітычнай барацьбе Кейстута з Ягайлам”, “Повесць аб Падолле” і іншыя матэрыялы) і абгрунтоўвае неабходнасць і правамернасць палітычнага аб’яднання зямель Вялікага княства Літоўскага.
У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны звод Вялікага княства Літоўскага, які апісваў падзеі з IX да сярэдзіны XV стст. У склад звода ўвайшлі Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, Смаленская хроніка, “Пахвала вітаўту” і інш. Галоўнай вызначальнай рысай гэтага зводу была яго канцэпцыя, якая разглядала гісторыю Вялікага княства Літоўскага ў паслядоўнай сувязі з гісторыяй Кіеўскай Русі. Старажытная частка звода ў значнай ступені заснаваная на матэрыялах старажытнарускіх і рускіх летапісаў. Узнікненне гэтага зводу звязана з палітычнымі імкненнямі кіруючых колаў ВКЛ, якія выступілі са сваёй “рускай” праграмай збірання ўсходнеславянскіх зямель. Летапіс уяўляў палітыка-ідэялагічнае і гістарычнае абаснаванне гэтай мэты[21].
У першай чвэрці XVI ст. быў створаны новы летапісны звод, які аб’яднаў пераапрацаваныя матэрыялы мінулага зводу з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новы звод узнік, напэўна, ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага - Вільні, пры вялікакняскім двары. У адрозненне ад першага беларуска-літоўскага звода палітычныя намеры знаці з’яўляюцца тут пануючымі. Новы звод ахопліваў найбольш ранні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага, упершыню асаблівы акцэнт зроблены на версіі аб рымскім (лацінскім) паходжанні літоўскай знаці, што павінна было зраўняць яе з еўрапейскімі кіруючымі дынастыямі.
Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XVI ст. быў складзены трэці, самы поўны летапісны звод - “Хроніка Быхаўца”. Спісаў гэтай хронікі не захавалася: змест яе вядомы па публікацыі Т.Нарбута і фрагментарным сведчанням “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага, які выкарыстоўваў блізкія, але не тоесныя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў. Кампілятыўная частка “Хронікі Быхаўца” выкладзена па матэрыялам мінулых беларуска-літоўскіх летапісных зводаў, якія падвергліся невялікай рэдакцыйнай апрацоўцы. Арыгінальныя матэрыялы сустракаюцца з сярэдзіны XIV ст., а найбольш каштоўная частка летапісу ахоплівае канец XV - першыя дзесяцігоддзі XVI стст. (публікацыя Т.Нарбута завряшаецца апісаннем клецкай бітвы з татарамі ў 1507 г., канец летапісу адсутнічае). Дыскусійным з’яўляецца не толькі час складання гэтага зводу (разыходжанні даследчыкаў адносяцца да пачатку - другой палове XVI ст.), але і праблема аўтарства, рэдактарства рукапісу на розных яго этапах. Больш упэўнена можна казаць аб палітычных поглядах складальніка летапіснага звода, які перадаваў палітычныя погляды беларуска-літоўскіх феадалаў, дакладней, той іх часткі, якая актыўна выступала супраць утварэння Рэчы Паспалітай, за захаванне тэрытарыяльная цэласнасці і палітычнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. “Хроніка Быхаўца” ў гістарычным плане ўтрымлівала найбольш каштоўныя і арыгінальныя сведчанні па гісторыі Беларусі, Літвы, часткова Украіны (канец XV - пачатак XVI ст.), а яе своеасаблівыя мастацка-стылявыя рысы сведчылі аб заканчэнні эвалюцыі беларуска-літоўскага летапісання, якое па сваім жанравым асаблівасцям набліжалася да свецкай гістарычнай і палітычнай белетрыстыцы[22].
На тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны побач з летапісамі доўгі час распаўсюджваліся таксама хранографы, якія выкладалі “сусветную” гісторыю. Новыя рэдакцыі і хронаграфічныя зводы канца XVI-XVII стст. нярэдка ўяўлялі сабой складаныя кампазіцыі, якія ўключалі старажытнарускія і візантыйскія гістарычныя творы, больш познія арыгінальныя ці перавадныя гісторыка-літаратурныя помнікі. У гісторыкаграфічным зводзе “Кройніка вялікая”, створаным, напэўна, у канцы XVII ст. акрамя звычайнай хранаграфічнай часткі, якая распавядае аб гісторыі старажытнага міра, сярэднявяковай Еўропы, заметнае месца займаюць матэрыялы па гісторыі Літвы, Беларусі, Жэмайціі (заснаваныя ў асноўным на “Хроніке” Мацея Стрыйкоўскага), перакладныя літаратурныя творы - гісторыя аб Траянскай вайне, Александрыя, Гісторыя іудзейскай вайны Іосіфа Флавія і інш.
Распаўсюджанасць і папулярнасць хранографаў у перыяд, калі фактычна сышла традыцыя агульнадзяржаўнага па свайму зместу беларуска-літоўскае летапісанне, звязаныя з буйнымі палітычнымі ўзрушэннямі ва Усходняй Еўропе ў другой палове XVI - сярэдзіне XVII стст., пашырэннем інтарэсаў чытачоў, якія імкнуліся скласці агульнае ўяўленне аб шляхах і галоўных этапах развіцця ўсяго “цывілізаванага” хрысціянскага свету.
У сувязі з кардынальным змяненнем палітычных умоў пасля Люблінскай уніі 1569 г., утварэннем Рэчы Паспалітай, развіццём свецкай літаратауры і пісьменнасці ў канцы XVI - XVII стст. пачаўся новы этап у гісторыі беларускага летапісання. На змену традыцыйным беларуска-літоўскім летапісным зводам прыйшлі замкнутыя, абмежваныя па свайму зместу, але больш дэмакратычныя па сваёй сацыяльнай накіравансці мясцовыя летапісы, цесна звязаныя з жыццем гарадсскога і сельскага насельніцтва Беларусі (Баркулабаўская, Магілёўская, Віцебская хронікі і інш.)
У адзіным спісе захаваўся адзіны ананімны Баркулабаўскі летапіс, напісаны, як лічыць большасць даследчыкаў, мясцовым святаром Фядорам Філіповічам “Магілёўцам”. Летапіс адрозніваецца многімі характэрнымі рысамі: па-першае, яна апісвае гісторыю параўнаўча невялікага населенага пункта - мястэчка Баркулабава, якое ў канцы XVI - пачатку XVII стст. належыла князям Саламярецкім. Рэдкія звесткі адносяцца да бліжайай мясцовасці, буйным гарадам (Магілёў, Полацк), іншы раз да іншых рэгіёнаў Вялікага княства Літоўскага, Расіі, Украіны, Польшчы. Па-другое, ў ім адлюстраваны многія сацыяльная і палітычныя з’явы. Па-трэцяе, яна напісаная на народнай беларускай мове. Некаторыя яе старонкі з рэдкай мастацкай сілай узгадваюць цяжкія пакуты, голад, пустэчу, эпідэміі. Прычыны гэтых няшчасцяў аўтар тлумачыць божымі карамі. Вытокі сацыяльных хваляванняў, “замятні” аўтар бачыць у інтрыгах уніятаў, наступствах каталіцкай царквы, ваенных бедстваў.
Статус духоўнай асобы вызначаў яго неадназначныя адносіны да дзейнасці арганізаваных ў канцы XVI - пачатку XVII стст. беларускіх і украінскіх брацтваў (Львоў, Вільня, Магілёў). Ён не ўхваляў іх незалежнасці, спробаў выйсці з-пад улады мясцовыя епіскапаў, аднак яму імпануе іх актыўная антыкаталіцкая дзейнасць. Варожа ацэньваююцца ў летапісы дзеянні казацкіх загонаў, паўстанне Налівайка. Упамінаюцца факты массавых уцёкаў мясцовага насельніцтва на юг, удзел беларускіх сялян ў казацкіх паўстаннях.
Уключэнне афіцыйных дакументаў, сведчанняў аб “маскоўскіх” пасольствах, царкоўных саборах, шляхецка-магнацкіх антыўрадавых выступленняў пачатка XVII ст. дазваляе меркаваць, што аўтар летапісу прыймаў удзел у царкоўна-рэлігійнай і грамадскай дзейнасці. Многа ўвагі аўтар надае сацыяльна-эканамічным пытанням: рэгіструе факты стварэння новых паселішчаў, мястэчак, апісвае льготы для пасяленцаў “на сыром корени”,адзначае цэны на прадукты, правядзенне “валочнай памеры” в Баркулабаве, Ляхве і інш. населеных пунктах[23].
Адным з апошніх зводных помнікаў гарадскога летапісання XVII - XVIII стст. была Магілеўская хроніка. Складзеная некалькімі аўтарамі (магілёўскім лаўнікам - Трафімам Суртой, працяг - рэгентам гарадской канцлярыі Юрыем Трубніцкім і яго нашчадкамі), яна апісвае важныя падзеі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага жыцця буйнейшага горада Усходняй Беларусі на працягу амаль трох стагоддзяў. У першай, найбольш каштоўнай частцы (XVII - сярэдзіна XVIII стст.) апісваюцца падзеі, зввязаныя з “руска-польскімі” войнамі 30-х, 50-х гг. XVII ст., ваенныя дзеянні ў ваколіцах Магілёва, удзел гарадскога насельніцтва ў сдачы горада рускім войскам ў 1654 г., падробна апавядаецца аб пазнейшым выступленіі супраць рускага гарнізона, выкліканага ўнутранай палітыкай царскай адміністрацыі.
Увагу летапісца прыцягваюць драматычныя падзеі часоў Паўночнай вайны, Палтаўская бітва, здрада Мазепы, дзеянні рассійскіх улад ва Усходняй Беларусі, Магілёве, Полацке, паборы, пажары і інш. Аўтары хронікі шырока выкарыстоўвалі матэрыялы магістрацкага архіву, асабістыя назіранні, сведчанні відавочцаў[24].
0 комментариев