3.         ПАДБОР ГIДРАЎЛIЧНАЙ АПАРАТУРЫ

Гiдраўлiчная апаратура прызначана ў аб'ёмным гiдрапрыводзе для змянення параметраў патоку рабочай вадкасцi (цiску, расходу, напрамку руху вадкасцi) цi для падтрымання iх зададзеных параметраў. У залежнасцi ад таго, якую функцыю яна выконвае, яна можа быць размеркавальнай, рэгулюючай i дапаможнай. Большая частка гiдраапаратуры нармалiзавана, што дазваляе пры праектаваннi выбiраць неабходныя гiдрапараты, а не праектаваць iх.

Да размеркавальнай апаратуры адносяцца залатнiковыя цi кранавыя размеркавальнiкi. З iх дапамогай магчыма змяняць напрамак руху рабочай вадкасцi на розных участках гiдрасiстэмы, а гэта значыць забяспечваць рабочы i халасты (зваротны) ход поршня гiдрацылiндра.

Рэгуляцыйная гiдраапаратура прызначана для падтрымання ў гiдрапрыводзе неабходнага цiску, рэгулявання скорасцi руху выхадных звенняў гiдрарухавiкоў, для пропуску вадкасцi ў азначаным напрамку i г.д. Да яе адносяцца напорныя, рэдукцыйныя, зваротныя, засцерагальныя клапаны, дроселi, рэгулятары патоку (скорасцi), дзельнiкi патоку i iншае.

Напорныя гiдраклапаны прызначаны для забяспячэння ў гiдрасiстэме неабходнага цiску. Iх магчыма прымяняць як засцерагальныя, падпорныя (для стварэння рэгуляванага супрацьцiску), а таксама для паслядоўнасцi ўключэння ў работу гiдрарухавiкоў.

Рэдукцыйныя клапаны прызначаны для падтрымання пастаяннага цiску вадкасцi ў патоку, якi ад яго адводзiцца. Iх часцей за ўсё ставяць у гiдрасiстэмах, дзе ад адной помпы працуе некалькi гiдрарухавiкоў, прычым частка з iх патрабуе меншага цiску, чым астатнiя.

Для рэгулявання скорасцi руху выхаднога звяна гiдрарухавiка прызначаны дроселi i рэгулятары патоку (скорасцi).

Дапаможнае абсталяванне гiдрапрывода забяспечвае надзейную працу помп, гiдрарухавiкоў, гiдраапаратуры i цалкам усяго гiдрапрывода. Да яго адносяцца: гiдрабакi i цеплаабменнiкi для рабочай вадкасцi, фiльтры, ушчыльняльныя прыстасаваннi, гiдраакумулятары, аппаратура для вымярэння цiску, расходу, тэмпературы.

Фiльтры прызначаны ў гiдрапрыводзе для ачысткi рабочай вадкасцi ад механiчных прымесей, якiя трапляюць у сiстэму цi ў момант залiўкi ў бак, цi з’яўляюцца ў ёй у час эксплуатацыi ў выглядзе прадуктаў зносу, карозii i раскладання вадкасцi i матэрыялаў, з якiх выраблены элементы гiдрапрывода.

Выбар ўсёй гiдраапаратуры (згодна са схемай гiдрапрывода) праводзiцца па рабочым цiску цылiндра pц = 4.76 МПа i максiмальнаму значэнню расходу вадкасцi, якi вызначаецца па формуле:

Qц = vр*s/hа,

дзе vр - скорасць рабочага ходу поршня гiдрацылiндра, vр = 0,1 м/с;

s - рабочая плошча поршня, s = 0,003317 м2;

hа – аб’ёмны ККДз, hа = 0,99.

Qц1 = Qц2 = 0,11*0,003317/0,99 = 0,000335 м3/с.

1. Размеркавальнае ўстройства: выбiраем залатнiк з ручным кiраваннем Г74-24:

расход Q = 1,17 дм3/с;

цiск p = 20 МПа;

страты вадкасцi Q = 3.33 см3/с = 0,0000033 м3/с;

страты цiску p = 0.3 МПа;

маса m = 11 кг.

2. Засцерагальны клапан Г52-13:

расход Q = 0,585 дм3/с;

цiск p = 5 МПа;

страты цiску p = 0.2 МПа;

маса m = 4.4 кг.

3. Дросель Г77 - 33:

расход Q = 0,584 дм3/с;

цiск p = 12,5 МПа;

маса m = 2,5 кг.

4. Напорныя залатнiкi БГ54 - 23:

расход Q = 0.585 дм3/с;

цiск p = 5 МПа;

страты цiску p = 0,25 МПа;

маса m = 2,8 кг.

5. Фiльтр Г41 - 13:

расход Q = 0,417 дм3/с;

маса m = 6,3 кг.

6. Зваротны клапан ПГ 51 – 22

расход Q = 0.584 дм3/с;

цiск p = 20 МПа;

страты цiску p = 0,2 МПа;

страты вадкасцi Q = 0.08 см3

маса m = 1,8 кг.


4.         ВЫЗНАЧЭННЕ СТРАТ ВАДКАСЦi i ПАДАЧЫ ПОМПЫ

Для таго, каб забяспечыць рух выхаднога звяна гiдрарухавiка (гiдрацылiндра) з зададзенай скорасцю, неабходна вызначыць падачу помпы з улiкам усiх страт рабочай вадкасцi пры яе руху ад помпы да гiдрарухавiка.

Qп = Qцmax + Qi,

дзе Qi - сума аб’ёмных страт вадкасцi ва ўсёй гiдраўлiчнай апаратуры, якая знаходзiцца на лiнii помпа - гiдрацылiндр - маслены бак.

Велiчыня страт вадкасцi прымаецца з тэхнiчных характарыстык кожнага гiдраапарата.

Qп = 335 + 3.33 + 0,08 = 338.41 см3

Qп= 0,00033841 м3



Информация о работе «Разлiк аб'емнага гiдрапрывода и аналiз яго работы»
Раздел: Промышленность, производство
Количество знаков с пробелами: 39271
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх