6. ВЫЗНАЧЭННЕ ЦІСКУ ПОМПЫ І ЯЕ ПАПЯРЭДНІ ВЫБАР

Цiск помпы павiнен быць такiм, каб была магчымасць забяспечыць пераадоленне зададзенага карыснага намагання выконваючага органа гiдрацылiндра, а таксама страт цiску на пераадоленне гiдраўлiчных супрацiўленняў у напорным i злiўным трубаправодах i ва ўсёй гiдраўлiчнай апаратуры. Такiм чынам неабходны цiск помпы будзе роўны:pп=pц+*pтр+S*pга

дзе pц - рабочы цiск у гiдрацылiндры, *pтр- страты цiску на пераадоленне гiдраўлiчных супрацiўленняў у трубаправодах, S*pга - сумарныя страты цiску ў гiдраўлiчнай апаратуры.

Улiчваючы тое, што для кожнага гiдраапарата страты цiску дадзены ў тэхнiчнай характарыстыцы для максiмальнага расходу, неабходна iх пералiчыць на свой расход у сiстэме, роўны падачы помпы Qп:

*pгаi=*pмi*(Qп/Qмi)2

дзе *pмi- страты цiску пры расходзе Qmi. Пры падлiку страт цiску ў фiльтрах *pмi= 0,1МПа, а адносiны (Qп/Qmi) прымаюцца ў першай ступенi.

*pгаi = 0.3*106*(3,38*10-4/1.17*10-3))2 = 2,5*104 Па (раз-ае ўстройства),

*pгаi =0.25*106*(3,38*10-4/(5,85*10-3))2 = 8,34*104Па (напорны залатнiк),

*pгаi =0.2*106*(3,38*10-4/(5,85*10-4))2 = 6,67*104Па (засцер. клапан)

*pгаi = 0.1*106*(3,38*10-4/(4,17,*10-4) = 8,105*104 Па (фiльтр).

*pгаi = 0,2*106*(3,38*10-4/(5,84*10-4))2 = 6,699*104 Па (зваротны клапан)

*pгаi =2*6,699*104+2,5*104+8,34*104+8,105*104+6,67*104=3,91*105 Па;

pп = 4.762435*106+433934.19754+3,91*105 = 5.587522*106 Па.

Па вызначаных значэннях цiску i падачы па даведачнай лiтаратуры выбiраем шасцярончатую помпу, падача якой не рэгулюецца. Яна надзейна ў эксплуатацыi, але маюць значныя габарыты i масу.

Выбiраем НШ - 32 з падачай Qп = 32,6 см3/с, цiскам 10 МПа, частатой вярчэння 1200 1/хвiл, аб’ёмным ККДз 0,83, мех. ККДз 0,92 i масай 6.8кг.


7.         РЭГУЛЯВАННЕ СКОРАСЦІ РУХУ ВЫХАДНОГА ЗВЯНА ГІДРАПРЫВОДА

 

Пры эксплуатацыi гiдрапрывода ўзнiкае неабходнасць змяняць скорасць руху яго выканаўчых механiзмаў. Гэтага змянення можна дасягнуць шляхам рэгулявання, якое можа быць аб’ёмным, дросельным, аб’ёмна- дросельным цi з дапамогай рухавiка, якi прыводзiць у рух помпу.

Пры дросельным рэгуляваннi скорасць выхаднога звяна змяняецца за кошт змянення характарыстыкi гiдрасiстэмы пры пастаяннай падачы помпы. Дросель (гiдраўлiчнае супрацiўленне), з дапамогай якога можна рэгуляваць колькасць вадкасцi, якая падаецца ў гiдрацылiндр, можа быць устаноўлены па адной з наступных схем:

а) на ўваходзе ў гiдрацылiндр;

б) на выхадзе з гiдрацылiндра;

в) на ўваходзе i выхадзе;

г) паралельна гiдрацылiндру на адгалiнаваннi ад напорнай лiнii.

Выбар спосабу рэгулявання вызначаецца шматлiкiмi фактарамi: велiчыней магутнасцi; характарам намагання, якое неабходна пераадолець; патрабаваннямi да стабiльнасцi руху выконваючых механiзмаў; коштам камплектуючага абсталявання i iншымi. Але асноўным пры выбару спосабу рэгулявання з'яўляецца велiчыня выхадной магутнасцi, якая пры зваротна-паступальным руху выхаднога звяна вызнчаецца па формуле:

Nвых=P*Vp,

дзе Р - зададзенае карыснае намаганне; vp - скорасць рабочага ходу.

Nвых1 = 8000*0,1 = 0.8 кВт, Nвых2 = 15000*0,1 = 1,5 кВт.

Магутнасць менш за 10 кВт, таму прымаем дросельнае рэгуляванне.



Информация о работе «Разлiк аб'емнага гiдрапрывода и аналiз яго работы»
Раздел: Промышленность, производство
Количество знаков с пробелами: 39271
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх